Мы стваралі сваю Беларусь Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука Вольга Грыцук

Мы стваралі сваю Беларусь

Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука
Вольга Грыцук
Выдавец: Медысонт
Памер: 256с.
Мінск 2007
56.78 МБ
Люба і Лёня жывыя, паведаміў, што Коля знаходзіцца ў санаторыі ў Польшчы, куды трапіў празь Беларускі камітэт. Як жа мама ўвогуле магла згадзіцца кудысьці ехаць, акрамя як туды, дзе былі ейныя дзеці? Марыся на той час памерла (гэта адбылося 19 мая 1948 г. у Зальцбургу, мы нават змаглі паставіць ёй невялікі помнік), мы ўсе перажылі страшны шок, і мама рвалася хаця б ня ў родны горад, Дзісну, а ў Польшчу — туды, дзе ўладкаваліся мае браты і сястра, дзе было бліжэй да радзімы, якой мы баяліся...
Сэрца маё разрывалася. Алесь адчуваў тое ж. Але ён ніколі ня траціў надзеі, што мы ў рэшце рэшт будзем разам. Мы ж заручыліся яшчэ ў чэрвені 1946 г., мама нас дабраславіла. I таму нам тады здавалася, што Алесь, прыехаўшы ў Канаду, неўзабаве зможа выклікаць мяне да сябе. Аднак сталася зусім ня так, як мы спадзяваліся.
КАНАДА
У Канаду Алесь паехаў параходам з Італіі ў студзені 1948 г. Яго ўзялі ў гэтую краіну па кантракце, які трэба было адрабіць. Цэлы год ён працаваў лесарубам на будове Hydro-Elektric Comission у Fort Williams, на поўначы штату Антарыё. Пабудаваны ў час канадзка-амэрыканскай «футравай» вайны, ён з гадамі разросься. Але і ў сёньняшніх турыстычных даведніках пра яго сказана, што ён узьнік «у 1500 мілях ад цывілізацыі». Стаіць ён на 49-й паралелі (па ёй, дарэчы, некалі правялі мяжу паміж Амэрыкай і Канадай). Там лета нашмат карацейшае, а клімат значна болып суровы, чым у Таронта, да якога адтуль трэба ехаць каля 24 гадзін.
Было новаму эмігранту надта нялёгка. Маючы за плячыма вышэйшую эўрапейскую адукацыю, мусіў рабіць працу цяжкую, фізычную, дзе ня мелі значэньня ані веды, ані досьвед у літаратуры. Быў адарваны ад беларускага жыцьця, якое адно хаця трохі давала спатолю яго душы, што рвалося туды, на родную зямлю, цяпер такую далёкую і недасяжную. I таму ён пісаў лісты адзінаму земляку, які таксама апынуўся ў Канадзе, — Міколу Ганьку. Празь яго ён выйшаў на толькі што арганізаванае Кастусём Акулам 26 Згуртаваньне беларусаў у Канадзе (ЗБК), якое якраз толькі што заснавала свой друкаваны орган — газэту «Беларускі эмігрант».
26Кастусь Акула (да эміграцыі Аляксандар Качан; 16.11.1925, в. Верацеі, сёньня Докшыцкі р-н Віцебскай вобл.). Падчас нямецкай акупацыі настаўнічаў, зь вясны 1944 г. — курсант Менскай афіцэрскай школы БКА. Зь лета 1944 г. на эміграцыі. Ваяваў у складзе 2-га Польскага корпусу брытанскай арміі. У 1946-1947 гг. жыў у Англіі. Браў удзел у заснаваньні Згуртаваньня беларусаў Вялікабрытаніі (ЗБВБ). У чэрвені 1947 г. пераехаў у Канаду. Адзін з заснавальнікаў ЗБК, першы яго старшыня. Рэдагаваў газэту «Беларускі эмігрант», часопіс «Зважай» (1974-1997).
Як толькі скончыўся тэрмін кантракту, муж адразу прыехаў у Таронта. Працу мог знайсьці толькі фізычную: капаў канавы, мыў посуд у гатэлі Royal York. Пасьля працы, з чырвонымі, у пухірах ад гарачай вады рукамі браўся за падручнік ангельскай мовы. Вучыў мову старанна, бо разумеў, што без прыстойнага валоданьня ёю добрых пэрспэктываў у яго ня будзе. Затым знайшоў працу ў індустрыяльнай кампаніі Massey Harris Company, якая ў той час выпускала трактары, камбайны ды розныя іншыя машыны для сельскай гаспадаркі.
Адразу актыўна ўключыўся ў беларускае жыцьцё. Маладой арганізацыі надта спатрэбіліся арганізатарскія здольнасьці Алеся, яго аптымізм, уменьне шукаць і знаходзіць найбольш аптымальныя рашэньні. Пра гэта добра напісаў Мікола Ганько, зь якім ён сябраваў з Аўстрыі.
Мікола прывёз у Канаду верш свайго брата Міхася Ганько, і той верш адразу ж стаў своеасаблівым гімнам у час сьвяткаваньня Дня герояў27 — гэтак маладыя патрыёты амаль ад самага пачатку стварэньня Згуртаваньня адзначалі чарговую гадавіну Слуцкага антыбальшавіцкага паўстаньня [1920],
Поўны тэкст вершу ўсе гэтыя гады захоўваўся ў нашым доме — яго Алесь часта любіў сьпяваць:
Сьпі пад курганам Герояў, Сьпі, працаўнік і змагар. Несены верна табою, Ціха схіліўся штандар.
Моцным ты быў барацьбітам, Волю высока цаніў, Куляй варожай прабіты, Гонар жыцьцём адкупіў.
Мы не пахілім галоваў. He уцячом із радоў, Месца тваё зойме новы, Помнім ахвярную кроў.
27 Верш быў пакладзены на музыку, і песьню сыіявалі ня толькі падчас сьвяткаваньня Дня герояў (27 лістапада). Песьня выконвалася і ў часе пахаваньня грамадзкіх дзеячоў, а радкі «Сьпі пад курганам герояў» або «Сьпі, працаўнік і змагар» нярэдка выбіваліся на надмагільных помніках. Уласна ж верш быў напісаны ў лістападзе 1943 г. на сьмерць грамадзкага дзеяча і журналіста Уладзіслава Казлоўскага (1896-1943), забітага ў рэдакцыі «Беларускай газэты».
3 кожнае кроплі паўстане Сіла і воля, як сталь.
Сьпі пад курганам Герояў, Сэрцаў ня зломіць нам жаль.
Сьветлы твой дух адлятае Вечнасьці межаў шукаць, 3 іпляху яшчэ раз кідае Сьцяг свой высока трымаць.
Моцнай узьняты рукою, Горда ўзьвіваецца сьцяг. Сьпі пад курганам Герояў, Твой мы працягваем шлях!
Зьбіраючыся разам, хлопцы часта сьпявалі розныя песьні. Алесь надта любіў «Я ад вас далёка», «Васілёчкі», «Люблю наш край», «Беларусь мая, шыпшына», «На выгнаньні», «Зорка Вэнэра».
Паміж працай і грамадзкімі абавязкамі муж знаходзіў час і для таго, каб пісаць у «Беларускі эмігрант» артыкулы на літаратуразнаўчыя і культурніцкія тэмы. Яны атрымалі добры водгук у чытачоў першай у Канадзе беларускай газэты, што выканала сваю вялікую задачу: згуртавала беларускіх эмігрантаў, якіх лёс прывёў у гэтую велізарную паўночную краіну, дзе папярэдняя эміграцыя (яшчэ пачатку веку) пасьпела амаль цалкам растаць, нічым не заявіўшы пра сябе28.
He адразу, але мы — я ўжо жыла ў Польшчы — наладзілі перапіску. Ня ўсё я магла пісаць яму, бо вельмі хутка зразумела, што гэтая перапіска знаходзіцца пад кантролем і нашыя лісты чытаюць тыя, хто пераняў у Савецкага Саюзу яго страшныя структуры КДБ. Таму пісаў ён у асноўным пра тое, дзе і як працуе, якія ўражаньні мае ад свайго новага жыцьця 29.
28 Большасьць эмігрантаў пачатку XX ст. або 1920-х гг. бралі ўдзел у розных пракамуністычных саюзах, найперш Фэдэрацыі рускіх канадЦаў.
29 Многія беларусы на эміграцыі кансьпіраваліся, каб не наклікаць бяды на галовы родных, што засталіся ў Беларусі. Прыкладам, дасылалі лісты знаёмым у Польшчу, а тыя ўжо ўкладалі іх у новы канвэрт і ставілі польскі адрас. Некаторыя пісалі пад псэўданімамі. Нават Вінцэнт ЖукГрышкевіч, які падчас Другой сусьветнай вайны змагаўся з нацыстамі і наагул ніводнага дня ня жыў на акупаванай немцамі тэрыторыі, пісаў да сваякоў у Беларусь, падпісваючыся як Віктар.
Скончыўшы школу тэлевізійных тэхнікаў, Алесь змог падняцца на чарговую прыступку. Праца ў кампаніі Grossley TV Corporation была ўжо кваліфікаваная, ён стаў зарабляць значна болей. Неўзабаве, набраўшыся досьведу, змог уладкавацца на працу ў Admiral TV Corporation, якая выпускала тэлевізары, a пасьля стала асвойваць халадзільнікі.
Алесь, як і іншыя ягоныя сябры, добра разумеў неабходнасьць для беларусаў дапамагаць адзін аднаму. Таму самы актыўны ўдзел ён браў у стварэньні Касы ўзаемадапамогі30 — Credit Union. Гэтая каса дапамагла многім беларусам у набыцьці сваіх дамоў, аўтамабіляў, іншых важных рэчаў. Без аўтамабіля ў Канадзе было немагчыма. Калі Алесь працаваў у мястэчку Порт-Крэдыт недалёка ад Таронта, то ён, як і іншыя яго калегі, змушаны быў карыстацца паслугамі знаёмага ўкраінца, які меў свой транспарт і заяжджаў дадому па яго і па іншых людзей з той жа фірмы. Пасьля працы прывозіў іх назад. Іначай трэба было ехаць трамваем, затым аўтобусам, а шлях туды займаў паўтары гадзіны і білет каштаваў даражэй, чым бэнзін, выдаткі на які дзялілі на чатырох. Машынай ехаць было сорак хвілін.
Тым часам Алесевы сябры жаніліся, у іх нараджаліся дзеці. А ён з году ў год пісаў мне лісты, і часам у душы ўзьнікала пачуцьцё, што мяне ніколі ня выпусьцяць з Польшчы. Алесь нават прапаноўваў мне неверагодны плян уцёкаў з Гдыні на параходзе. Але гэта было нерэальна: параходы, што ішлі з Гдыні, пільна правяралі. 3 камуністычнай Польшчы, як і з Савецкага Саюзу, нікога не выпускалі. I я часта ўзгадвала, як мы ўяжджалі ў яе разам з мамай і пляменьнікам, і нагадвала сабе, што ў Полынчы мы маглі ўладкавацца і жыць, у той час як на радзіме, у Беларусі, жыць нам не далі б увогуле.
30 Касы ўзаемадапамогі, дапамаговыя камітэты ствараліся самымі першымі на эміграцыі, або да ўзьнікненьня грамадзкіх арганізацый, або паралельна зь імі.
ЯК НАС HE ЎПУСКАЛІ Ў ПОЛЬШЧУ
У 1948 г. у Польшчу мы ехалі з Аўстрыі праз Чэхію. Нечакана нас затрымалі на польска-чэскай мяжы. Усіх, хто вяртаўся, прапусьцілі, нас — не. Адабралі вялікія прыгожыя пакеты зь ежай, якія я атрымала на дарогу ў ЮНРРА, забралі дакумэнты: у мяне было пасьведчаньне, што я працавала тры гады ў ЮНРРА, патрэбныя даведкі мелі мама і Юрачка. Гэта было вялікай неспадзеўкай. Я думала, гэтае пасьведчаньне мне дапаможа, але яно аказалася для нас ракавым. Ідзе дзень за днём, а нас тыдзень трымаюць на мяжы, мяне штодня дапытваюць, стараючыся на нечым злавіць. Толькі пасьля я ўцяміла, што камуністы не давяралі ЮНРРА, і я выклікала ў іх падазрэньні. Савецкая мэтодыка — гадзінамі пытацца пра адно і тое ж, адно і тое ж — змучвае дашчэнту. Я зразумела, што справы нашыя дрэнныя: возьмуць ды і вышлюць у Беларусь! А там — Сібір, катарга, сьмерць... Назад у Аўстрыю мы ўехаць ужо не маглі. Нас трымалі ў асобным пакоі — толькі нас. Я памятаю той жахлівы душэўны стан: нарачоны паехаў у Канаду, Марыся памерла, мама рвецца да дзяцей, пляменьнік вось-вось можа захварэць у цеснаце і на дрэнным харчаваньні — і ўсё гэта на маіх плячах. I вось жа тут, за мытняй, пачынаецца краіна, дзе жывуць нашы родныя... Коля пісаў нам у Аўстрыю, што ён дастаў працу інтэндантам па харчаваньні ў санаторыі, а Люба і Лёня — у Гдыні. Надзея на нейкае ўладкаваньне ёсьць, нашыя родныя дапамогуць — ды як да іх дабрацца?!
Але Бог нас не пакінуў. Яшчэ ў 1945 г., калі мы ехалі, уцякаючы ад бальшавікоў, у Чэхію, у вагоне пазнаёміліся зь інжынэрам, што некалі рабіў масты ў Польшчы. Ён, можа, быў беларусам, бо ўсё слухаў, як мы міжсобку гаворым па-беларуску, і прыязна ўсьміхаўся. I вось цяпер, пасьля аднаго з допытаў, калі я сядзела ў адчаі ў нашым часовым жытле, штосьці мяне як бы выгнала на вуліцу. I тут я пабачыла, што каля мытнікаў стаіць гэты наш знаёмы інжынэр — ён вяртаўся з жонкай-ангелькай