Мы стваралі сваю Беларусь Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука Вольга Грыцук

Мы стваралі сваю Беларусь

Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука
Вольга Грыцук
Выдавец: Медысонт
Памер: 256с.
Мінск 2007
56.78 МБ
у Польшчу, і было бачна, што яго там чакаюць. Гэта было бачна па тым, як пачціва абыходзіліся зь ім мытнікі. Я падышла, пажадала ім шчасьлівай дарогі і ўпотай запыталася, ці ня мог бы ён паслаць майму брату Колю тэлеграму: што мы тут, што нас трымаюць на мяжы. Ён паабяцаў дапамагчы. I неўзабаве, атрымаўшы тэлеграму, прыехаў Коля. 3 дакумэнтамі, што ён у складзе 27-га ўланскага палка абараняў Варшаву, быў паранены. А да ўланаў у Польшчы стаўленьне асаблівае яшчэ з ранейшых часоў, калі гэта была самая элітная частка войска.
Было гэта якраз пасьля чарговага допыту. Я сядзела амаль непрытомная на табурэце ў сваім пакойчыку, а мама гладзіла мяне па галаве. Бачым — ідзе да мытнікаў чалавек, але нават не пазналі яго: мінула дзесяць гадоў, як бачыліся апошнім разам. Коля трапіў у палон каля Лодзі, пасьля трапіў у шпіталь у Варшаве. Потым выехаў у Гдыню да свайго сябра Пётры Шымборскага, дзе сустрэў брата Лёню і сястру Любу.
Брат паказаў мытнікам дакумэнты і выказаў прэтэнзіі, чаму трымаюць тут ягоных родзічаў, у той час як ён праліваў кроў за Варшаву ды абараняў Польшчу! Мытнікі сталі апраўдвацца і гаварыць, што яны і самі ўжо зьбіраліся даць дазвол на ўезд.
Як наша сям’я сустрэлася — можаце сабе ўявіць. Нягледзячы на страты, мы ўсё ж былі разам, хоць і не на радзіме. Праўда, радзіма тут была зусім блізка, і мы верылі, што нешта некалі зьменіцца. Вядо.ма, вайна і ўсё перажытае не маглі прайсьці бясьсьледна: пляменьнік Юра, якому мы аддалі столькі сіл і клопатаў, усё ж пазьней памёр зусім маладым, у 20 гадоў. Коля памёр у 1956 г., праз паўтары гады пасьля мамы (яе Бог узяў да сябе 25 студзеня 1955 г.), якая пахаваная на Ляшчынках у Гдыні, дзе мы сталі пасьля нашага прыезду жыць разам.
Неўзабаве і я атрымала працу. Спачатку ў «Касе гандлёвай». Потым рабіла ў Польскім народным банку, чакала на лісты Алеся, і часам здавалася, што ніякіх надзей на перамену лёсу і на сустрэчу з каханым няма: жалезная заслона сацыялістычнага лягеру чэпка трымала людзей. Ён мне пісаў — але аднойчы мяне выклікалі ў польскі Камітэт бясьпекі і сталі задаваць пытаньні: «Хто такі Грыцук? А якія адносіны Вы да яго маеце?» Я пачала бараніцца, бо разумела, што мяне папросту могуць выгнаць з працы, калі даведаюцца, што я хачу ад’ехаць у ІСанаду: «Гэта мой знаёмы, мы разам былі ў лягеры». Зь нейкіх іхніх словаў вынікала, што яны чытаюць
Алесевы лісты. Выклікі пачасьціліся, але і адмовіцца ад перапіскі я не магла — гэта была мая радасьць, маё шчасьце, a бязь іх што мне заставалася?
Можа, ад усіх гэтых перажываньняў я захварэла на тубэркулёз. Гэта страшная хвароба — і Юрка, і Марыся памерлі ад яе. Думала, што я ўжо ня выберуся: стрэптаміцыну ў Польшчы тады яшчэ не выраблялі. Я зьвярнулася да Алеся. Але пакуль прыйшла пасылка, мне зусім нечакана дапамог доктар Май: даў францускага, пасьля расейскага стрэптаміцыну, і я змагла трохі пратрымацца да пасланых нарачоным канадыйскіх лекаў. Расейскі стрэптаміцын быў вельмі благі, неачышчаны, і мяне моцна ванітавала пасьля яго, але і ён трохі дапамог. А калі прыйшлі лекі ад Алеся, то яны вылечылі мяне па-сапраўднаму. Ен моцна перапужаўся, што мяне могуць не пусьціць у Канаду, бо з сухотамі туды не бралі. Але калі мяне пасьля правяралі спачатку ў Польшчы, а падчас пералёту і ў Лёндане, то хваробы ўжо не было, былі толькі слабыя сьляды кавэрнаў. Так што Алесь другі раз выратаваў мне жыцьцё.
Пакуль адбываліся ўсе гэтыя мітрэнгі, мае справы сталі паляпшацца. Адвакат Зыгмунт паехаў у Варшаву, дзе змог дабіцца для мяне дазволу на выезд. Канада можа прыняць мяне —■ толькі не як нявесту, а як жонку Грыцука. Аказалася, што можна выйсьці замуж паводле юрыдычнай дамовы «per prokura»: аформіць гэтую працэдуру ў Варшаве без жаніха, але ў прысутнасьці судзьдзі, са сьведкамі і адпаведнымі дакумэнтамі з Канады. Так і зрабілі. На маім шлюбе сьведкамі былі брат Лёня і дзьве дзяўчыны — калегі з банку.
Я нарэшце атрымала назад свае аўстрыйскія дакумэнты і пашпарт — і гэта толькі празь дзесяць гадоў! Але цяпер я стала свабоднай і магла ехаць да блізкага і любімага чалавека, які вытрымаў усе выпрабаваньні і чакаў мяне.
НАШАЕ ЖЫЦЬЦЁ Ў КАНАДЗЕ
Вылецела я самалётам з Варшавы ў Лёндан празь Нямеччыну. Рэчаў было няшмат, затое была са мной невялікая іконка Божай Маці зь Дзісны, якой было больш за сто гадоў — ёй вянчалася мая мама. Я ўзяла яе з сабой, уцякаючы ад бальшавікоў. Сястра Люба тады дастала з рамкі большую ікону Хрыста. Гэтыя дзьве іконы былі з намі ўвесь час, пакуль мы ішлі праз Эўропу. Зьберажоная мною ікона была са мной падчас і майго вянчаньня ў Таронта, ёю праз колькі часу вянчалася і дачка Юльянка. Са мной, у маёй спальні, яна вісіць і па сёньня.
Увечары са сталіцы Англіі ляцела я трансатлянтычным самалётам у Манрэаль зь перасадкай у Таронта. У цудоўны сонечны дзень, гадзіне аб 11-й мяне сустрэў з групай сяброў Алесь — дарагі, чаканы. Ён бег насустрач, схапіў у абдымкі, пакружыў некалькі разоў, аж закружыў мне галаву. Мы абое расплакаліся. Яго сябры апладзіравалі і казалі: «Горка, горка!». А там завезьлі нас на кватэру, якую наняў ва ўкраінцаў Глушкоў. Алесь падрыхтаваў сюрпрыз: сам склаў з купленых ім дэталяў тэлевізар і паставіў яго ў пакоі. Тэлевізар тады яшчэ быў вялікай навіной, і мяне ўразіла, што Алесь змог яго сам зрабіць. Ён доўга нам служыў. Першы куплены тэлевізар мы займелі ўжо потым, калі пераехалі ў Кінгстан.
Крыху акрыяўшы і асвоіўшыся (шмат Алесевых сяброў хацелі пабачыць яго нарачоную), пачала рыхтавацца да вясельля. Было прыкра, што я тут адна, бяз блізкіх і родных, якія б мне ва ўсім дапамаглі. Ды Алесь быў неймаверна ласкавы і добры, дапамагаў мне ва ўсім і стаў маім найбліжэйшым дарадцам. Ён патэлефанаваў да сяброўкі Надзі Лысанюк і папрасіў яе мне дапамагчы. Я ня ведала Таронта, таму Надзя дапамагла мне ў важнай справе: павезла ў вялікую краму, дзе прадавалі вясельныя ўборы. Я спачатку ажно разгубілася — там было больш як тузін манэкенаў, убраных у вясельныя сукні. Як тут выбраць? Падышла да нас прадавачка. Агледзела і кажа: «Для
вас лёгка будзе выбіраць, вы тонкая і высокая, на такую фігуру тут шмат чаго знойдзецца». Прынесла тры сукенкі, я гляджу, выбіраю: а ці не задарагая вунь тая сукенка, ці спадабаецца Алесю? Нам жа столькі трэба купляць! Алесь быў доўга халастым, цяпер ладаваць сваё сямейнае гняздо будзем разам, а я ж пакуль ня маю працы!
Памерала я ўсе тры сукенкі, але яшчэ вагалася. Тады прадавачка прынесла і чацьвёртую, якая мне найбольш спадабалася: белая сукня з шоўкавага бракаду, з доўгімі рукавамі і глыбокім дэкальтэ ў зубок. Сукенка даходзіла мне да костачак і была з падшытым крыналінам. Там жа я купіла вэлюм, дзе ў вяночку былі пераплецены ружачкі і вельмі далікатны зялёны мірт. Яшчэ — белыя туфлі і тоненькія панчошкі. У руках, калі вянчалася, быў вялікі букет жывых кветак.
Шлюб адбыўся 1 лютага 1958 г. у нашай прыгожай капліцы Беларускага дому. Вясельны банкет Алесь заказаў у вэнгерскім рэстаране на Bloor Street West', аркестар узяў такі, які мог выконваць раманскія цыганскія мэлёдыі, і прасіў, каб нам адыгралі «Чардаш». (Трэба сказаць, што Алесь ня толькі любіў музыку, але і сам граў на скрыпцы і піяніна.) Вясельны банкет айцец Міхаіл Мацукевіч31 распачаў малітвай, дабраславіў нас і пажадаў здароўя і шчасьця. Былі там найбліжэйшыя сябры, дваццаць восем асобаў: сямейства Жук-Грышкевічаў 32, Бара-
31 Міхаіл Мацукевіч (21.05.1917, хутар Суяцін, сёньня Самарская вобл. 20.06.2002, Таронта, Канада). У 1920-1930-я гг. жыў у Моталі (Іванаўскі р-н Берасьцейскай вобл.). У 1943 г. вывезены на прымусовыя працы ў Нямеччыну. У 1945-1951 гг. жыў у Вялікабрытаніі, браў удзел у працы ЗБВБ. У Канадзе з 1951 г. Скончыў Украінскую духоўную сэмінарыю ў Вініпэзе, высьвячаны ў сьвятара. 10 сакавіка 1968 г. у Адэлэйдзе (Аўстралія) хіратанісаваны галавой БАПЦ Сяргеем у япіскапа ТураваПінскага й Таронцкага пад імем Мікалая. У 1973 г. на Саборы БАПЦ узначаліў Канадзка-эўрапейскую япархію БАПЦ. Падчас расколу на Надзвычайным Саборы БАПЦ у Кліўлэндзе (штат Агаё, ЗША) у 1983 г. абраны першаярархам, у 1984 г. на III Саборы ў Гайлэнд-Парку (Нью-Джэрзі) абраны паўторна. Выдаў «Праваслаўны малітоўнік» (1966), «Службоўнік» (1980).
32 Вінцэнт Жук-Грышкевіч (23.02.1903, Будслаў, сёньня Мядзельскі р-н Менскай вобл. 14.02.1989, Бэры, Канада). У Канадзе з 1950 г. Абараніў докгарскую дысэртацыю — «Лірыка Янкі Купалы» — у Атаўскім унівэрсытэце. У 1954-1956 гг. працаваў у Мюнхэне ў беларускай рэдак-
цыі радыё «Свабода». У 1956 г. вярнуўся ў Канаду. У 1970-1982 гт. старшыня Рады БНР, кіраваў Каардынацыйным камітэтам беларусаў Канады. Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансьвіку (Нью-Джэрзі, ЗША).
новічы 33, [Мікола] Ганько, Арцюх34, Рачыцкі35, Лысанюкі, Аляксандрыў з жонкай36, Янка, мой сябра школьны, інжынэр Янка Жытко, а таксама Янка Бруцкі37 (дружбан на нашым вясельлі) і іншыя.
Раіса Жук-Грышкевіч (дзяв. Жукоўская; 22.10.1919, Пружаны, сёньня Берасьцейская вобл.). У Канадзе з 1949 г. Скончыла Таронцкі ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «дантыстыка». У 1953 г. узяла шлюб зь Вінцэнтам Жук-Грышкевічам. Бярэ акгыўны ўдзел у працы ЗБК, у 1965 г. заснавала й узначаліла Згуртаваньне беларускіх жанчын у Канадзе. Аўтарка кнігі «Жьшьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча» (Таронта, 1993).
35 Генрык Барановіч (19.02.1916, хутар Крывуля, сёньня Ашмянскі р-н Гарадзенскай вобл. 22.10.2002, Аўрора, Антарыё). Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Бэрліне, ва ўстанове пры Міністэрстве ўсходніх акупаваных тэрыторый, узначальваў Працоўную групу СБМ у Нямеччыне. У Канадзе з 1948 г., жыў у горадзе Аўрора каля Таронта. Браў актыўны ўдзел у працы ЗБК. Надзея Барановіч (дзяв. Гобрык; у першым шлюбе Ганчарова, 27.01.1917, Смаленшчына 10.11.1984). Улетку 1944 г. разам з маленькім сынам Уладзімерам (муж загінуў) пакінула Беларусь. У Канадзе з 1950 г., у 1951 г. узяла шлюб з Генрыкам Барановічам. Брала ўдзел у працы ЗБК, належала да парафіі сьв. Кірылы Тураўскага.
34 Мікола Арцюх (25.07.1924-26.02.1984, Дэтройт, штат Мічыган, ЗША). У 1940-х гг. жыў у Вялікабрытаніі, уваходзіў у склад управы ЗБВБ, у 1956-1957 гг. — старшыня ЗБВБ. У другой палове 1950-х выехаў у Канаду, жыў у Таронта, браў удзел у працы ЗБК. У другой палове 1960-х пераехаў у Дэтройт (штат Мічыган, ЗША), браў акгыўны ўдзел у працы парафіі Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы сьв. Духа, Беларуска-амэрыканскім задзіночаньні.