Мы стваралі сваю Беларусь
Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука
Вольга Грыцук
Выдавец: Медысонт
Памер: 256с.
Мінск 2007
1 Сёньня Падляскае ваяводзтва Польшчы.
і наймалодшы сын Мікола скончылі настаўніцкую сэмінарыю ў Сьвіслачы2.
Сам Юльян Грыцук дажыў да дзевяноста гадоў, і пры канцы жыцьця адпісаў усю зямлю сынам (Алесь ужо быў у Канадзе). Юльян Грыцук пытаўся ў сына, што рабіць зь ягоным надзелам. Муж адказаў: «Рабі што хочаш, аддай яе, каму хочаш сам».
Мой муж быў здольны на нечаканыя ўчынкі, асабліва падчас навучаньня ў Гайнаўцы, у гімназіі. Ён любіў жартаваць, часам учыняў вясёлыя, як яму здавалася, забаўкі. Дайшло нават да таго, што неяк зайшла гаворка пра выключэньне. Бацька прыехаў, сеў разам з Алесем, наліў сабе і яму чарку і сказаў некалькі словаў пра тое, што ён цяжка працуе і ня мае магчымасьці глядзець за сваім, досыць вялікім ужо хлопцам. Сказаў гэта так, што Алесь адразу адчуў сябе таксама дарослым і адказным ня толькі за сябе, але і за свайго бацьку, які цяжка зарабляе на ягоную вучобу і на вучобу іншых братоў.
Муж расказваў, як у 1944 г. ён разам з Масеем Сяднёвым 3 выбраліся да бацькоў. Алесь адрэкамэндаваў Масея як паэта, і бацька перапытаў: «Сьняжнёў?». Сяднёву тое вельмі спадабалася, ён і пазьней пра гэта ўзгадваў у сваіх успамінах.
У сярэдзіне 1930-х Алесь быў прызваны ў польскае войска. Ён служыў у 77-м палку ў Лідзе ў званьні падхарунжага. У войску яму прапаноўвалі зьмяніць веравызнаньне з праваслаўнага на каталіцкае — у такім выпадку ён мог бы спадзявацца на больш высокія вайсковыя званьні. Аднак мой муж не пагадзіўся, таму і застаўся падхарунжым.
Пасьля ён некалькі гадоў працаваў настаўнікам у Браслаўскай гімназіі, дзе выкладаў гісторыю ды завочна вучыўся на гістарычным факультэце ў Варшаўскім унівэрсытэце. Унівэрсытэт ён скончыў у 1938 г. з тытулам магістра.
2Сёньня райцэнтар у Гарадзенскай вобласьці.
3Масей Сяднёў (19.08.1915, в. Мокрае Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., сёньня Касьцюковіцкі р-н Магілёўскай вобл. 05.02.2001, Глен-Коў, штат Нью-Ёрк, ЗША), паэт. У 1933-1936 гг. вучыўся ў Менскім пэдагагічным інстытуце. Быў рэпрэсаваны і высланы на Калыму. У 1941 г. вернуты ў Беларусь на перагляд справы. 3 пачаткам вайны вярнуўся да бацькоў, працаваў на гаспадарцы. Улетку 1943 г. разам з бацькамі выехаў на Захад. Жыў у Беластоку, працаваў карэктарам у «Новай дарозе» (1943 ліпень 1944). У ЗША з 1950 г. выкладаў расейскую мову ва ўнівэрсытэце Індыяны. 3 канца 1950-х працаваў у беларускай рэдакцыі радыё «Свабода».
У 1939 г. Алеся змабілізавалі ў войска. Пачалася Другая сусьветная вайна. Падчас абароны Варшавы мужа паранілі, і ён трапіў у нямецкі палон. Ляжаў у варшаўскім шпіталі, а як трохі ачуняў, уцёк дадому, у Ляўкова, куды ўжо прыйшлі савецкія войскі.
У 1940-1941 гг. Алесь настаўнічаў, адначасова студыюючы літаратуру ў Настаўніцкім інстытуце ў Беластоку. Літаратура і гісторыя — дзьве вялікія любові ягонага жыцьця. На жаль, ён змог займацца імі большую частку адведзеных яму лёсам гадоў толькі як хобі, і выкарыстаць напоўніцу вялікі патэнцыял так і ня змог. Ён быў прыроджаным Настаўнікам, які заўсёды мог растлумачыць нешта новае, ствараючы вакол сябе агульную атмасфэру дабрыні і павагі адзін да аднаго.
Менавіта ў час нямецкай акупацыі, калі пачаўся вялікі ўздым беларускага руху на Беласточчыне, Алесь нарэшце змог займацца тым, што яго найболып цікавіла і што магло спатрэбіцца ў будучыні — ствараў беларускія школы, дзе выкладалася праўдзівая гісторыя Беларусі, яе культура і яе мова. Стаўшы акруговым школьным інспэктарам Беластоцкай акругі, ён прысьвяціў гэтай справе ўсю сваю энэргію, нягледзячы на супраціў з боку польскіх настаўнікаў (пра гэта ён, на просьбу Юрыя Туронка, напісаў у сваіх успамінах)4. Сярод паплечнікаў Алеся былі Хведар Ільляшэвіч 5 і Ўладзімер Тамашчык6,
4 Магчыма, гаворка ідзе пра ліст да Юрыя Туронка ад 21 лютага 1968 г., зьвесткі зь якога былі выкарыстаныя ў артыкуле «Акупацыйная палітыка ў Беластоцкай акрузе» (1941-1944) // Туронак Ю. Мадэрная гісторыя Беларусі. Вільня, 2006. С. 772-789.
5Хведар Ільляшэвіч (17.02.1910, Вільня 07.11.1948, Ватэнштэт, Нямеччына), грамадзкі дзеяч, журналіст, пісьменьнік. Скончыў гістарычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту. Падчас нямецкай акупацыі жыў у Беластоку, кіраваў Беларускім камітэтам, рэдагаваў штотыднёвік «Новая дарога». У ліпені 1944 г. выехаў у Бэрлін, працаваў у рэдакцыі газэты «Раніца», у 1944 г. выдаў восем кніг з сэрыі «Народная бібліятэчка». Пасьля капітуляцыі Нямеччыны жыў у лягеры Ватэнштэт, настаўнічаў у мясцовай беларускай гімназй, апекаваўся беларускім скаўтынгам. Загінуў у аўтакатастрофе.
6Уладзімер Тамашчык (япіскап Васіль, 15.06.1900, в. Вялікія Азяраны Гарадзенскага пав., сёньня Сакольскі павет Падляскага ваяв., Польшча09.06.1970, Нью-Ёрк, ЗША). У 1920-я гг. ўдзельнік нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі. Быў арыштаваны польскімі ўладамі і асуджаны да трох гадоў турмы. 3 1930 г. жыў у Чэхаславаччыне. Скончыў агранамічны факультэт Праскага політэхнічнага інстытуту, працаваў асыстэнтам у Інстытуце заалёгй ў Празе. Браў удзел у грамадзкім беларускім жыцьці
які пазьней стаў япіскапам Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (БАПЦ) у Нью-Ёрку Васілём.
Нават той адзіны артыкул, у якім ён напісаў пра арганізацыю беларускага школьніцтва на Беласточчыне7, сьведчыць пра тое, колькі было зроблена ім у такія неспрыяльныя для культурнай і нацыянальнай дзейнасьці часы. Ен стараўся знайсьці і абагрэць клопатам настаўнікаў, якіх так не хапала, арганізаваў ім экскурсію ў Нямеччыну. He хапала ўсяго: падручнікаў, паперы, алавікоў. Але важна было, каб беларускія дзеці здабывалі асьвету, бо жыцьцё працягвалася і нельга было дапусьціць, каб яны заставаліся невукамі. Аднак калі ўсчалася партызанка, то менавіта беларускія школы сталіся аб’ектамі зьнішчэньня, а некаторыя настаўнікі — ахвярамі ляснога тэрору.
Над Алесем таксама ня раз навісала небясьпека, ды ратаваў яго Бог. Ен расказваў мне гісторыю, што ў яго закахалася дзяўчына, каго, як і мяне, клікалі Оляй. Ён, безумоўна, ня ведаў, што яна зьвязаная з партызанамі, але аднойчы яна папярэдзіла яго, каб не начаваў удома — мусілі апоўначы зьявіцца «лясныя госьці» і закідаць гранатамі ягоны пакой. Ён паслухаўся, і гэта ўратавала яму жыцьцё. Гэтая дзяўчына шукала яго пасьля вайны, прыяжджала да бацькоў, але яны і самі ня ведалі, дзе ён і што зь ім. Гэта ўжо я, вярнуўшыся ў Полыпчу з Зальцбургу, паведаміла ім, што іхні сын жывы.
Калі на Усходнім фронце зьмянілася сытуацыя і Чырвоная армія стала пасоўвацца на Захад, Алесь мусіў выбіраць. Жахі савецкай улады, рэпрэсіі супраць заможных сялян-гаспадароў, гвалтоўныя высылкі ў Сібір ён змог бачыць ужо ад самага пачатку гаспадараньня Саветаў, але цяпер ён у вачах гэтай
ў Чэхіі. 3 пачаткам Другой сусьветнай вайны пераехаў у Беласток, быў намесьнікам рэдактара газэты «Новая дарога», працаваў у Беларускім камітэце. 3 1944г. на эміграцыі ў Нямеччыне. Быў абраны старшынём Беларускага цэнтральнага камітэту — галоўнай арганізацыі беларусаў у Нямеччыне ў 1945-1947 гг. У 1948 г. пастрыжаны ў манахі пад імем Васіль, а ў 1949 г. вышэйшымі ярархамі Ўкраінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ўзьведзены ў сан япіскапа Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. У 1951 г. пераехаў у ЗША, узначальваў япіскапат БАПЦ у Паўночнай Амэрыцы. Браў актыўны ўдзел у беларускім грамадзкім жыцьці ў ЗША. Узначальваў Беларускі інстытут навукі і мастацтва. Забіты невядомымі ў сваёй кватэры ў Нью-Ёрку.
7 Relacja Aleksandra Hrycuka, kierownika Glownego Inspektoratu Szkolnego w Okr?gu Bialostockim w latach 1943-1944 П Bialoruskie Zeszyty Historyczne. 1999. Nr 11. S. 228-234.
улады быў злачынцам удвая — як сын заможнага гаспадара і як арганізатар беларускіх школ. Таму выбару ў яго не было, і ў 1944 г. ён рушыў на Захад.
У Бэрліне Алесь быў асьветным афіцэрам у 1-м батальёне Беларускай Краёвай Абароны: выкладаў гісторыю для беларускіх вайскоўцаў. Дарэчы, ягоны брат Коля таксама быў у Краёвай абароне, ён зьнік бязь вестак, будучы ў беларускім антыбальшавіцкім падпольлі Родзькі-Гелды 8, і Алесь вельмі цяжка перажыў гэтую страту. Перад самым заканчэньнем Другой сусьветнай вайны ён трапіў у амэрыканскі палон у Аўстрыі, але зноў яму пашчасьціла адтуль уцячы. Так ён апынуўся ў Зальцбургу.
Пасьля капітуляцыі Нямеччыны ў Аўстрыю рынулася вялікая колькасьць бяздомных людзей, якія пацярпелі ад жахлівай вайны. У 1945 г. для дапамогі ім была створана сусьветная арганізацыя ЮНРРА 9, паўсталі лягеры для перасяленцаў у Аўстрыі. Сярод людзей многіх нацыянальнасьцяў нямала было і беларусаў, і Алесь, як чалавек энэргічны і дзейсны, хутка арганізаваў там Беларускі камітэт, у якім зарэгістравалася шмат людзей зь Беларусі, найбольш, вядома, вайскоўцаў — маладых беларускіх хлопцаў, якія хацелі змагацца за незалежнасьць Беларусі і супраць балыпавізму.
У тым жа 1945 г. адкрыліся два першыя ўкраінскія лягеры, адзін у Ленэры, а другі Лексэнфэльдзе, што ў Зальцбургу. Алесь пасьпеў пазнаёміцца ў гэтых лягерах з украінскімі дзеячамі і наладзіў зь імі супрацоўніцтва. Украінцы наагул добра і прыязна ставіліся да беларусаў. Яны згадзіліся прыняць іх у свае лягеры. Такім чынам, сьведамыя беларусы, сабраўшыся разам, змаглі будаваць у лягерах сваё культурна-грамадзкае жыцьцё. Алесь добра разумеў, што для сапраўднага аб’яднаньня беларусаў трэба мець свой друкаваны орган. I паколькі ён быў
8 Маецца на ўвазе група пад кіраўніцтвам Усевалада Родзькі (1920-1946), што павінна была прабіцца ў Беларусь для антысавецкай партызанкі. Пасьля арышту кіраўнікоў (Родзькі, Яна Гелды, братоў Лявона і Юр’я Луцкевічаў) група спыніла існаваньне, аяе ўдзельнікі далучыліся да партызанскай антысавецкай барацьбы.
9 ЮНРРА (UNRRA — United Nations Relief and Rehabilitation Administration), Арганізацыя Аб’яднаных Нацый па дапамозе і аднаўленьні. Створана 9 лістапада 1943 г. у Вашынггоне прадстаўнікамі 44 дзяржаваў. Арганізацыя займалася дапамогай краінам, што пацярпелі ў Другую сусьветную вайну, у аднаўленьні эканомікі. Атрымлівала яе дапамогу і насельніцтва Беларусі.
у добрых адносінах з камэндантам, то здолеў дастаць рататар. Перад гэтым ён і ягоныя сябры змаглі набыць друкарку і пачалі выдаваць часапіс «Пагоня» са старонкай «Зь беларускага жыцьця» 10.