Мы стваралі сваю Беларусь
Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука
Вольга Грыцук
Выдавец: Медысонт
Памер: 256с.
Мінск 2007
35 Мечыслаў Рачыцкі (27.02.1922, в. Параф’янава, сёньня Докшыцкі р-н Віцебскай вобл. 22.06.1972, Таронта). Падчас нямецкай акупацыі настаўнічаў, скончыў школу праваднікоў СБМ у Альбэртыне. Быў заступнікам кіраўніка СБМ у Глыбоцкай акрузе. Зь лета І944г. на эміграцыі. У Канадзе з 1948 г. Браў актыўны ўдзел у працы ЗБК і — нягледзячы на тое, што быў кагалік — парафіі сьв. Кірылы Тураўскага. Узяў шлюб зь сястрой Генрыка Барановіча — Антанінай.
36 Жонка Б. Аляксандрыва ■— паэтка Сьвятлана Кузьменка, якая належыць да палітычнай эміграцыі ваенных часоў, жыве ў Таронта. — В. I.
37Янка Бруцкі (22.01.1926, в. Белавуша, сёньня Столінскі р-н Берасьцейскай вобл.). Увесну 1943 г. вывезены на прымусовыя працы ў Нямеччыну. 3 1947 г. жыў у Канадзе, у 1954 г. скончыў унівэрсытэт Манітобы (Вініпэг). У 1954-1962 гг. працаваў як інжынэр дарог у правінцыі Антарыё. У 1962 г. пераехаў у ЗША, жыў у Дэтройце й Лос-Анджэлесе. У 1969 г. пераехаў у Кліўлэнд (штат Агаё), быў сябрам Кіраўнічай Рады БАПЦ, удзельнічаў у Царкоўным саборы БАПЦ у 1973 г. 29 красавіка
Наша вясельле было вельмі арыгінальнае, бо на ім спадарыня Барановіч сьпявала беларускія вясельныя і жартаўлівыя песьні, а Раіса Жук-Грышкевіч задэклямавала верш «Журавель і чапля», які якраз пасаваў да ўрачыстасьці. Мой муж прачытаў верш Максіма Багдановіча «Вераніка», бо гэта быў ягоны любімы паэт. Атмасфэра была сапраўды вясёлая і радасная.
Наш новы шлях у новым жыцыді толькі пачынаўся...
Праз тры месяцы пасьля шлюбу я зайшла ў цяжу. Чулася добра. На восьмым месяцы запрасілі мяне да сябе Рагулі38, каб я прыехала да іх на цэлы месяц. Муж мяне адпусьціў, бо ведаў, што яны будуць апекавацца мною да самых родаў, а доктар Рагуля — цудоўны спэцыяліст-мэдык. Калі прыйшоў час, Людміла і Барыс завезьлі мяне ў шпіталь, дзе я была пад добрай апекай. 8 студзеня 1959 г. нарадзілася ў нас дачушка — здаровенькая, ружовенькая і пульхненькая, яна прынесла нам вялікую радасьць. I тут жа прыехаў аўтобусам шчасьлівы і ўзрадаваны Алесь, прывёз мне вялікі букет ружаў і абцалаваў ножкі нованароджанай. Але нічога не сказаў пра неспадзеўку, якая нас чакала: ён жа тым часам купіў хату! Калі мы прыехалі, то пабачылі, што едзем не на старое месца, а на Temple avenue. Хата была ня новая, але ў добрым стане. Так што дачушка «ўвайшла» ў сваё ўласнае жытло. Дачку ён называў «доцік»3’, а імя далі ёй па дзеду — Юльяна.
1979 г. хіратанісаваны ў сан дыякана мітрапалітам Андрэем, a 26 жніўня 1979 г. — у сан ярэя ўладыкам Мікалаем. 22 студзеня 1981 г. высьвячоны мітрапалітам Андрэем на біскупа, прыняў імя Ізяслава. Ha III Саборы БАПЦ у Манчэстэры абраны мітрапалітам БАПЦ.
58 Барыс Рагуля (01.01.1920, Турэц, сёньня Карэліцкі р-н Гарадзенскай вобл. 22.04.2005, Лёндан, Канада). У 1943-1944 гг. кіраўнік СБМ у Наваградзкай акрузе, стваральнік і камандзір Наваградзкага коннага швадрону. Зь лета 1944 г. на эміграцыі. Скончыў Лювэнскі ўнівэрсытэт (Бэльгія). У Канадзе з 1954 г. Жыў у Лёндане (Антарыё). У 1973 г. абраны прэзыдэнтам Лёнданскай мэдычнай акадэміі. Браў актыўны ўдзел у грамадзкім жыцьці. У 1971-1989 гг. узначальваў Каардынацыйны камітэт беларусаў Канады, уваходзіў у Кансультацыйную раду па пытаньнях шматкульгуралізму. Ад 1971 г. намесьнік старшыні Рады БНР. Людміла Рагуля (дзяв. Гутар, 1925, Наваградак), дачка грамадзкага дзеяча, настаўніка Мікалая Гутара. У 1943-1944 гг. кіравала юначкамі СБМ у Наваградзкай акрузе. Зь лета 1944 г. на эміграцыі. Актывістка ЗБК, парафіі сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта.
’’Зьбеларусізаванае ад daughter (дачка).
Алесь быў вельмі шчасьлівы дачушкай, моцна яе любіў. Насіў, калі плакала ўначы, сьпяваў калыханкі. Адну зь іх я запомніла:
Люлі-люлі-люлі, Прыляцелі куры, Селі на варотах У чырвоных ботах.
Селі сакатаці, Няма ж чаго даці: Hi пшаніцы тры зярніцы, Hi гарошку трошку.
Часам дзіва было глядзець, як Алесь поўзаў па падлозе, гуляў зь Юльянкай. Хутка ў нашу хату пераехалі як кватаранты Мікола Ганько, Мікола Арцюх, Янка Баран40 і, пазьней, Міхаіл Мацукевіч, наш будучы Ўладыка. Жылі ўсе вельмі дружна. Паступова ўзьнік нават рытуал: вечарам яны зьбіраліся на кухні, і я рабіла ім гарбату з чымсьці салодкім. У нашай хаце праходзілі розныя мерапрыемствы — зборы ЗБК, паседжаньні. Часта ў нас бываў і прэзыдэнт Мікола Абрамчык4|, калі прыяжджаў у Канаду. Пасьля ён выяжджаў у госьці ў Бэры да сямейства Грышкевічаў. Гасьцяваў у нас і айцец Васіль Тамашчык, калі прыяжджаў зь Нью-Ёрку, а таксама і Янка Бруцкі — сёньняшні першагерарх БАПЦ Ізяслаў. Былі іншыя беларусы з Кліўлэнду і Нью-Джэрзі.
Калі зьбіраліся вечарамі ў нашай хаце, то абмяркоўвалі ўсе справы Згуртаваньня беларусаў Канады і нашу будучыню. Асабліва непакоіла ўсіх адсутнасьць уласнага дому для спраў ЗБК. Айцец Міхаіл Мацукевіч быў галоўным чыньнікам куплі дому і арганізоўваў паездкі ў пошуках патрэбнага памяшканьня. Згадзіліся яму ў тым дапамагаць Мікола Ганько, Аляксей Грыцук, Мікола Арцюх, Янка Баран, Віктар Касьцюкевіч 42, а часам і іншыя сябры з ЗБК і парафіі. Вырашылі, што кожную вольную суботу будуць езьдзіць і шукаць патрэбны дом.
40Янка Баран (14.09.1923, в. Сьвіла, сёньня Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл. 26.03.2004, Таронта). 3 1944 г. на эміграцыі. У Канадзе з 1948 г., жыў у Таронта, належаў да ЗБК і парафіі сьв. Кірылы Тураўскага.
41 Мікола Абрамчык (15.08.1903, Сычавічы, сёньня Маладзечанскі р-н Менскай вобл. 29.05.1970, Вільпэн, Францыя), грамадзкі і палітычны дзеяч. У 1947-1970 гг. прэзыдэнт БНР.
42 Віктар Касьцюкевіч — актывіст ЗБК.
Мікола Ганько ўжо меў свой аўтамабіль, і ён згадзіўся вазіць іх па горадзе колькі будзе патрэбна. Гэтыя пошукі занялі больш за два месяцы. Аднойчы ў суботу вярнуліся яны толькі пад вечар. Праз вакно бачу, што ідуць і весела гамоняць. Калі пабегла адчыніць дзьверы, мой муж кажа:
— Оля, ня стаў на стол кубачкі, а стаў чаркі.
— Чаму?
— Бо мы купілі хату. Трэба абмыць барыш! Цяпер трэба наняць адваката і аформіць трасты (зьдзелку)!
Гляджу, яны ўжо і гарэлку купілі. Я зрабіла закуску, мы ўсе селі за стол і, як кажуць, «запілі барыш».
Гэтай «хатай» быў наш сёньняшні будынак на 524 St. Clarens avenue. Атады ён быў у занядбаным стане. Адбылося паседжаньне Ўправы ЗБК, і мы ўсе сабраліся для работы і рамонту. Чысьцілі, малявалі, перараблялі нейкія рэчы. I неўзабаве ўсё пачало мяняцца, прыгажэць, у будынку стала ўтульна і было прыемна зайсьці туды. Гэтак мы набылі нарэшце свой Грамадзка-рэлігійны цэнтар, так патрэбны беларусам. У ім і сёньня зьбіраецца наша Згуртаваньне беларусаў Канады43, кожны тыдзень ладзіцца набажэнства ў царкве, дзе гучыць малітва за беларускі народ і за незалежнасьць нашае Бацькаўшчыны. Ва ўсім там ёсьць часьцінка нашае душы, нашай працы: каталік Мечыслаў Рачыцкі, напрыклад, выразаў там з дрэва прыгожы аўтар. Дарэчы, мы зь Мечыславам разам хадзілі ў пачатковую школу ў Дзісьне. Ажаніўся ён з Антанінай (Антосяй), сястрою Генрыха Барановіча, які таксама стаў вядомым грамадзкім дзеячом. Мой муж быў хросным у іхняга сына Эдзіка. Дарэчы, нашыя хлопцы хацелі мець за жонак менавіта беларускіх дзяўчат, але ў Канадзе іх амаль не было, і таму тыя, у каго былі родзічкі ў Польшчы, выклікалі іх сюды, у Канаду. Так было і з жонкай Мечыслава Рачыцкага, якая прыехала якраз з Польшчы (пра дзяўчат зь Беларусі зь яе надзвычай брутальным таталітарным рэжымам нельга было і марыць).
Многае з таго, што рабілі ў той час беларусы, ужо апісана ў кнігах Марыі Ганько44 і Раісы Жук-Грышкевіч45. Але зазначу толькі, што нашай арганізацыі было нялёгка згуртавацца і
43 Сёньня ЗБК кіруе эмігрант 1990-х Зьміцер Эльяшэвіч.
“Ганько Марыя. Каб сьведчылі пра Беларусь: Жыцьцё і дзейнасьць Міколы Ганька. Менск, 2005.
45Жук-Грышкевіч Р. Жыцьцё і дзейнасьць Вінцэнта Жук-Грышкевіча. Таронта, 1993.
процістаяць тым правакатарам, якія спрабавалі раскалоць адзіную беларускую грамаду. У гэтым сэнсе нельга не ўзгадаць Сяргея Хмару зь яго прынцыпам стварэньня нейкай «трэцяй сілы»46. Хмара быў сапраўдны дэмагог, ён умеў узьдзейнічаць на людзей, і Алесю, які ў тыя часы быў старшынём Згуртаваньня беларусаў Канады, даводзілася нялёгка. Хмару і тых, хто за ім стаяў, «раскусілі» не адразу. А стаялі за ім савецкія камуністы, што стараліся не дапусьціць аб’яднаньня беларусаў. Вось сталі мы, напрыклад, заўважаць: усё, пра што мы гаворым на сваіх паседжаньнях, робіцца вядомым Хмару, хоць яго там і не было. А ён пісаў у «Голас Радзімы» 47 розныя страшныя рэчы і пра Абрамчыка48, і пра найбольш сьведамых нашых людзей. Людзі ад нас сталі адыходзіць. Але мы сабраліся зь сіламі і нарэшце выгналі Хмару ад нас, а паколькі ён нейкі час быў нават у Радзе БНР, яго вывелі і адтуль.
У 1966 г. наша сям’я набыла зямлю ў доме адпачынку «Слуцак» за некалькі сот кілямэтраў ад Таронта, дзеля таго каб падтрымаць агульную ініцыятыву: беларусам трэба мець свае ўласныя асяродкі для грамадзкай працы і для адпачынку. Пазьней мы аддалі свой участак царкве сьв. Кірылы Тураўскага, за што ўладыка Мікалай вельмі дзякаваў.
Тут, у Канадзе, мы адбудавалі сваю Беларусь, мы стварылі яе наўзамен той, якую страцілі і аб якой заўсёды марылі. Як маглі, стараліся працаваць дзеля яе, бо верылі, што некалі прыйдзе час — і нашая самаахвярная праца спатрэбіцца на радзіме, у паняволенай краіне. Гэты час сапраўды прыйшоў, і я цешу сябе думкай, што наш вопыт усё ж прыдаўся таму новаму пакаленьню, якое змагло дабіцца абвяшчэньня Беларусі незалежнай.
Увесь час перад Алесем стаяла пытаньне пра яго прафэсійную адукацыю, пра тое, што ён мусіць атрымаць нейкі дыплём, які б даў магчымасьць адысьці ад працы, якая не адпавядала
“Сяргей Хмара-Сіняк прапаноўваў заснаваць арганізацыю, якая не будзе стаяць ні на рэйках БНР, ні БЦР.
47Хмара друкаваў гэтыя артыкулы ў «Беларускім голасе», які выдаваў у Таронта ў 1952-1992 гт., але менскі «Голас Радзімы» і створаная пры ім «Бібліятэчка «Голасу Радзімы» ахвотна карысталіся гэтай інфармацыяй, перадрукоўваючы найбольш адыёзныя артыкулы..
48Напрыклад пра тое, што Абрамчык у 1920-я гг. быў нібыта цесна зьвязаны з Камінтэрнам.
яго ўзроўню. Так, ён скончыў школу электронікі і працаваў тэлевізійным тэхнікам, але ж быў здольны на большае.