Мы стваралі сваю Беларусь
Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука
Вольга Грыцук
Выдавец: Медысонт
Памер: 256с.
Мінск 2007
21 Алесь Салавей (сапр. Альфрэд Радзюк, на эміграцыі Альбэрт Кадняк, 01.05.1922, в. Крысава, сёньня Дзяржынскі р-н Менскай вобл. 22.01.1978, Торкі, штат Вікторыя, Аўстралія), паэт. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у павятовай управе ў Ільлі (Вялейскі р-н Менскай вобл.), з кастрычніка 1942 па жнівень 1944 г. — у часопісе «Новы шлях» (Рыга). У 1945-1949 гг. жыў у Зальцбургу (Аўстрыя). У 1949 г. разам зь сям’ёй выехаў у Аўстралію. Жыў у Адэлэйдзе (Заходняя Аўстралія), Мэльбурне (Вікторыя).
нібыта ішло нейкае прамяністае сьвятло, і мой страх адразу прапаў. Ён зьняў зь мяне гэтую пелярыну, павесіў на крэсла.
Сястра Марыся засталася сядзець у калідоры — у яе не было ні сіл, ні сьмеласьці расказваць камусьці пра нашую бяду: мы, тры бездапаможныя жанчыны і малое дзіця, жывём у чужым горадзе ў разбомбленым вагоне і ня маем чаго есьці. У нас амаль няма апраткі, бо выехалі мы зь лягеру на пачатку чэрвеня, а цяпер ужо верасень... Давялося гаварыць мне. Алесь усё гэта слухаў, глядзеў на мяне, а пасьля ўзяўся за справу: стаў склікаць усіх бараковых, каб даведацца, ці ёсьць дзе месца. Аказалася, што месцаў няма, і ён пачаў шукаць, тэлефанаваць. Тым часам хлопцы распытвалі ў мяне падрабязнасьці. Алесь Салавей перапытаў зьдзіўлена: «Няўжо вы тры месяцы вось так ідзяце?»
Я яму расказала некаторыя падрабязнасьці. Мы ўжо былі там-сям, напрыклад, у Чырвоным Крыжы нас пакармілі, далі поліўкі, але ж гэта было адным разам. Пачулі польскую мову на вуліцы, запыталіся, ці ёсьць лягеры для палякаў. Як там пачулі нашыя праваслаўныя імёны — Параскева, Ганна, ды яшчэ і прозьвішчы Барылка і Дуброўская, — не прынялі. Трымалі цэлы дзень, праўда, пакармілі, але — не ўзялі ў лягер, бо не палякі... Мы зьелі суп, а хлеб прынесьлі маме і Юрку. У расейскія лягеры ісьці мы баяліся. I вось такое шчасьце — сустрэць беларусаў! Ім далі прытулак украінцы, і якраз украінцы шчыра падтрымлівалі беларусаў ва ўсіх іхніх культурных і грамадзкіх справах. Вялікі ім дзякуй за гэта — я адчуваю гэтую ўдзячнасьць і цяпер, праз многія гады.
Пачуўшы, што мы амаль нічога ня елі, Алесь ускочьгў, дастаў са сваёй скураной тэчкі аўстрыйскія цёмныя булачкі, літровую банку амэрыканскіх кансэрваў і кажа: «Вось вазьміце, занясіце сваёй маме».
Тым часам нехта прыйшоў і паведаміў, што ўсё ж ёсьць нейкі закуток у адным з пакояў. Там жыў сьвятар з жонкай і двума дзецьмі, яшчэ студэнткі — сем чалавек. Ложкі двух’ярусныя. Там жа, дзе быў вольны куток, дзе яшчэ можна было зьмясьціць аднаго-двух чалавек, ложкаў не было. А нас жа чацьвёра! Алесь стаў угаворваць, каб нас узялі. Кажа: «Яны лягуць на падлогу, вы толькі пусьціце». Я дрыжала ад страху і спадзяваньня, бо ў вагоне начаваць ужо халодна, вечары ўжо даволі зімныя.
Прыняцьце ў лягер стала для нас сапраўдным паратункам, бо там, апроч даху над галавой, бежанцам давалі ежу. Калі мы ўжо ўладкаваліся там, Алесь кажа: «А вас жа яшчэ трэба
завезьці!» I праўда: на другі дзень ён, Мікола Ганько 22 (там я ўпершыню зь ім пазнаёмілася) і яшчэ пара хлопцаў прыехалі на коніку і калёсах зь нейкім украінцам, пагрузілі нашыя рэчы (што там было ў нашых валізках) і прывезьлі нас на месца. Бараковыя прынесьлі два ложкі, а мы глядзім і думаем — як жа ладкавацца, нас жа чацьвёра. Таму Юрку паклалі на драўляных чамаданах на падлозе, мы ляглі з мамай, а на другім ложку разьмесьцілася хворая Марыся.
У час гэтых «улазінаў» высьветлілася, што праз нашую Дзісну Алесь праяжджаў ня раз, калі працаваў настаўнікам і ехаў у Браслаў праз Глыбокае і Мёры.
«Шкада, што я Вас тады ня ведаў», — пажартаваў ён, і мне стала вельмі лёгка, ды і ўсім нашым ён спадабаўся. Ды што там спадабаўся! Ён выратаваў нашыя жыцьці, бо існаваць у разьбітых вагонах было небясьпечна, і хто ведае, што было б з намі, калі б не ягоны клопат...
Алесь, апрача сяброўства з названымі хлопцамі, дружыў з а. Нікіфаравым і матушкай Зінай, а таксама беларусамі Верай і Косьцем Разумовымі, Там жа жыў украінскі паэт Барыс Олександрів (Грыбінскі). I я па сёньня сябрую зь ягонай жонкай Сьвятланай Кузьменкай, украінскай паэткай, зь якой я пазнаёмілася ўжо тут, у Канадзе.
Нашае каханьне пачалося зь першага позірку, але патрэбны быў час, каб яно неяк праявілася. Памятаю, як Алесь праводзіў мяне вечарам і першы раз пацалаваў. Мы тады толькі скончылі раскладаць сьвежыя газэты, матрыцы. Рататар для друку надта пырскаў фарбай, залівала матрыцы, літары выходзілі тоўстыя. Алесь казаў Ганьку: «Мікола, што ты робіш! He набірай столькі фарбы!» У Алеся ў пакоі быў толькі маленькі столік і ложак. I мы раскладалі газэты паўсюдна, каб яны прасохлі. Потым
22 Мікола Ганько (23.05.1924, хутар Каледзіна, сёньня Маладзечанскі р-н Менскай вобл. 18.05.1999, Таронта, Канада), грамадзкі дзеяч у Канадзе, малодшы брат старшыні Саюзу беларускай моладзі Міхася Ганька. Падчас нямецкай акупацыі вучыўся ў Маладзечанскай гандлёва-адміністрацыйнай школе, скончыў курсы сярэдніх кіраўнікоў СБМ у Альбярціне (1944). Зь лета 1944 г. на эміграцыі. У 1945-1948 гг. жыў у Зальцбургу (Аўстрыя). Улетку 1948 г. выехаў у Канаду. Спрычыніўся да заснаваньня парафіі БАПЦ сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта, быў шматгадовым кіраўніком Згуртаваньня беларусаў Канады, адным з заснавальнікаў дабрачыннага таварыства дапамогі дзецям — ахвярам чарнобыльскай катастрофы. Падрабязьней гл.: Ганько Марыя. Каб сьведчылі пра Беларусь: жыцьцё й дзейнасьць Міколы Ганька. Мінск: Беларускі кнігазбор, 2005.
ішлі ў другі пакой адпачываць. Прыходзіў дапамагаць Алесь Салавей, Адольф Губэрт23, зрэдку — Дудзіцкі.
Мне радасна зараз пра гэта ўзгадваць, бо ўвесь працэс нараджэньня «Пагоні» і яе станаўленьня адбываўся пры мне і пры маім, хоць і сьціплым, удзеле. Мы былі маладымі, мелі надзею на лепшую будучыню і перажылі страшную вайну. Таму ўсе цяжкасьці пераносіліся даволі аптымістычна, тым болей што мы згуртавалі ў лягеры свой беларускі асяродак. Узгадваю шматлікія паэтычныя дыскусіі і вечарыны, якія ладзілі нашыя паэты і перадусім мой Алесь, які вельмі любіў паэзію. Алесь Салавей чытаў свае паэтычныя творы, поўныя хараства, лёгка і плынна, вельмі мякка і чульліва. Часам Грыцук, які імгненна завучваў вершы, нават падказваў яму той ці іншы радок. Публіка выдатна прымала і беларускіх, і ўкраінскіх паэтаў, было шмат воплескаў і захапленьня. Дарэчы, як мне падаецца, лепшыя вершы Салаўя прыпадаюць якраз на гэты час...
Грыцук, які сам не пісаў вершаў, выдатна чытаў творы паэтаў, якіх любіў: Максіма Багдановіча, Сяргея Ясеніна, Максіма Танка, які хаця і пісаў многае ў савецкім духу, ды ўсё ж заставаўся першаклясным паэтам. На гэтыя вечарыны зьбіралася да тысячы чалавек, у асноўным вайсковая моладзь. Было шмат беларусаў зь Беларускай Краёвай Абароны — маладыя, у большасьці васемнаццацігадовыя хлопцы. Мікола Ганько хадзіў па пакоях, заклікаў прыйсьці на вечарыну, паслухаць сваіх беларускіх паэтаў; сам ён вельмі любіў паэзію і гэтую любоў захаваў на ўсё жыцьцё. Калі ўтварылі царкоўны хор, то былі вечары ўжо зьмешаныя — беларускія песьні і паэзія. Алесь таксама чытаў і лекцыі зь беларускай гісторыі — на памяць, бяз кніг, бо іх папросту не было. Слухалі зь цікавасьцю, задавалі шмат пытаньняў. Як шкада, што лекцыі тыя не былі занатаваныя!
Увогуле там было шмаг цікавых і таленавітых людзей, якія, на жаль, пасьля як растварыліся ў тых краінах, куды прыяжджалі.
23 Адольф Губэрт (20.09.1922, в. Горбач, сёньня Любанскі р-н Менскай вобл. 29.08.2006), грамадзкі дзеяч. Швагер Кастуся Мерляка. 3 1944 г. на выгнаньні. Пад канец вайны апынуўся ў Аўстрыі (Зальцбург). Ажаніўся з украінкай Раісай Плюжнік. У 1948 г. сям’я Губэртаў выехала ў Аргентыну. 3 1959 г. жыў у ЗША. Браў удзел у дзейнасьці парафіі сьв. Кірьілы Тураўскага ў Рычманд-Гіле (вялікі Нью-Ёрк), у 2002-2005 гт. — старшыня царкоўнай управы. Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансьвіку (штат Нью-Джэрзі).
Узяць, напрыклад, Янку Жытко 24: быў вельмі таленавіты, зьбіраў шмат беларускіх кніг, але ня змог у Канадзе вызначыцца як грамадзкі дзеяч, памёр у самоце. Альбо Янка Хадкевіч, малады хлопец, які працаваў у фірме «Эрно» разам зь Міколам Ганьком, — трапіў у аварыю, стаў піць і таксама як зьнік. Выжылі мацнейшыя духам -— такія, як Лёня Карыба25. Але гэта ўсё яшчэ будзе наперадзе...
Жыцьцё наша стала паступова наладжвацца. Мяне ўзялі працаваць у ЮНРРА, я была там занятая ад дзевяці да трох, атрымлівала грошы. Гэта давала магчымасьць штосьці дакупляць для пляменьніка Юркі і асабліва для хворай сястрьі.
Іншыя беларусы працавалі ў амэрыканскім гарнізоне — на кухні, у двары, мылі бялізну; амэрыканцы ім плацілі, часам давалі вугаль у брыкетах.
Наступаў час, калі людзей зь лягераў размяркоўвалі па краінах, якія выказалі жаданьне ўзяць бежанцаў: Чылі, Бразылія, Аргентына, Злучаныя Штаты. Алесю запрапанавалі ехаць у Канаду, бо яны ў асноўным бралі маладых нежанатых хлопцаў. У нашай сям’і такой пэрспэктывы не было: старых і малых ня бралі. А маму з пляменьнікам пакінуць я не магла. Праўда, працуючы ў ЮНРРА, я спадзявалася, што да нашай сям’і аднясуцца лепей, ды мае спадзяваньні не збыліся. Мне так і сказалі: «Вы ж адна ня зможаце ўтрымліваць усю сям’ю». А тут якраз Чырвоны Крыж адказаў на наш колішні запыт, што Коля,
24Янка Жытко (Жытка). У канцы 1940-хпачатку 1950-х гг. навучаўся ў Лювэнскім унівэрсытэце, які скончыў са ступеньню інжынэра хімічных навук. Узначальваў Саюз беларусаў Бэльгіі. Пазьней пераехаў у Мюнхэн, дзе ўзначаліў Беларускі антыбальшавіцкі блёк. Затым выехаў у Канаду. Вось што згадваў пра яго ягоны былы вучань Аляксей Арэшка: «Там [у Канадзе] працаваў навуковым дасьледчыкам у нейкай навуковай установе. Я атрымліваў ягоныя навуковыя публікацыі, але, на жаль, іх згубіў. Раптоўна ўсе кантакты зь ш абарваліся. Як аказалася пасьля, Жытка згінуў у Канадзе бясьсьледна. Прапаў чалавек. Ён быў асобаю высокай культуры, аматар добрай клясычнай літаратуры (асабліва ірляндзкай), меў добры слых і любіў клясычную музыку. Пра яго, на жаль, ніхто й нідзе ня піша. Вельмі шкада». // Адзінец А. Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў. Менск, 2007. С. 100-102.
25Лявон Карыба (05.08.1926, в. Губы, сёньня Вялейскі р-н Менскай вобл. 26.11.1981). Падчас нямецкай акупацыі — у беларускіх вайсковых фармаваньнях. Зь лета 1944 г. на эміграцыі. Жыў у Даніі. У Канадзе з 1949 г., жыў у Таронта, працаваў краўцом. Царкоўны стараста парафіі сьв. Кірылы Тураўскага. Пахаваны ў Кітчэнэры (Антарыё).