• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мы стваралі сваю Беларусь Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука Вольга Грыцук

    Мы стваралі сваю Беларусь

    Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука
    Вольга Грыцук

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 256с.
    Мінск 2007
    56.78 МБ
    Мы ня можам шанаваць яе палітычныя погляды, яе палітычную працу, але мы мусім аддаць пашану яе грамадзкай працы і заслугам над усьведамленьнем нашага народу як беларускай нацыі, пашану да яе вялікай любові да беларускага народу.
    БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯЎЧЫНКА ЛЕНА
    Улетку сёлета прыехалі на адпачынак беларускія дзеці з радыяцыйнай зоны. Трэба было іх раскватэраваць у канадыйскія сем’і. Канадыйцы на гэты заклік адгукнуліся вельмі прыхільна, зь вялікім энтузіязмам. Да гэтага далучылася і нашая беларуская сям’я. Паведамілі нам, што дзеці прыяжджаюць 27 ліпеня.
    Вось мы ўжо даведаліся, што нашая дзяўчынка завецца Лена Жышневіч, мае 11 гадоў і жыве ў вёсцы Літвінавічы Гомельскай вобласьці. У суботу я і мая дачка Юльяна паехалі ў Атаву спаткаць і забраць Лену да нас. У Атаву пачалі зьяжджацца й канадыйскія сем’і. Івонка Сурвілла прывітала дзяцей у роднай беларускай мове, пажадала ім добрага адпачынку, вясёлых і здаровых вакацыяў у Канадзе.
    Дзеці былі вельмі змучаныя. Сядзелі спакойна, гледзячы навакол, ня ведаючы, да каго яны трапяць у госьці. Івонка зь лістом у руках пачала знаёміць дзяцей зь іхнымі апекунамі. Зь мілымі і сарамлівымі ўсьмешкамі дзеці ня ведалі, як навязаць гутарку з новымі знаёмымі, бо ня ведалі ангельскае мовы. Нам было лёгка, бо з намі Лена гаварыла па-беларуску.
    За дзьве гадзіны мы ўжо ў хаце. Паказалі Лене яе пакойчык і пазнаёмілі з хатай. Усё ёй спадабалася. Ад першага дня Лена пачувалася ў нас вельмі добра. Адразу ж пасябравала з нашай коткай Муркай. На другі дзень, добра выспаўшыся й адпачыўшы ды пасьнедаўшы, паехалі мы паглядзець наш горад, Кінгстан, маючы на мэце наведаць усялякія крамы. Узяло нам больш чатырох гадзінаў усё абысьці. Вельмі спадабалася Лене гэтая экспэдыцыя. Яна казала: «У вас тут усяго хапае, усяго поўна, прыгожыя вітрыны і вялікі выбар. Усе ў вас ветлыя, з усьмешкай».
    Лена вельмі хутка прызвычаілася да нашай сям’і. Шмат расказвала пра сваіх бацькоў і старэйшую сястру — наагул пра жыцьцё ў іхняй вёсцы.
    Лена прыгожая й вельмі інтэлігентная дзяўчынка. Любіла часам і жарт расказаць, і песеньку засьпяваць. Усё яе цікавіла, і ўсім яна была захопленая. Любіла чытаць кніжкі. Чытала яна мне беларускія казкі, прыгожай беларускай мовай з цудоўнай дыкцыяй, аж занімала маю душу — так прыгожа! Вечарамі любіла паглядзець тэлевізію, пераважна дзіцячыя праграмы. Ейнай любімай казкай была «Русалка», а таксама героі Уолта Дыснэя.
    Падабаўся ёй і наш гарод. Дзівілася, што ў нас у гародзе бегаюць чорныя й шэрыя вавёркі і нікога не баяцца. Таксама жыве ў нас пад елкай дзікі заяц.
    I гэтак дні хутка міналі, а трэба ж было яшчэ шмат дзе пабываць. Вось мы кожны дзень езьдзілі і хадзілі — куплялі некаторыя рэчы, а між іншым, ейную любімую ляльку «Барбі», зь якой яна гуляла кожны дзень. Езьдзілі мы ў Атаву — паглядзець канадыйскую сталіцу. «Прыгожы горад!» — казала Лена. Паказалі мы ёй канадыйскія мястэчкі, вёскі, фэрмы, каб пазнаёміць з тым, як тут людзі жывуць, чым займаюцца. У цёплыя дні езьдзілі на пляж пакупацца.
    He абмінулі Лену таксама канадыйскія прэса й тэлевізія. Шырака былі пададзены добрыя камэнтары пра беларускіх дзяцей з чарнобыльскай радыяцыйнай зоны Беларусі.
    Час ляцеў, і не хацелася думаць, што Лена хутка паедзе дадому. Мы так да яе прывыклі і моцна палюбілі, як сваё роднае дзіця...
    Вось 25 жніўня ізноў сабраліся дзеткі з апекунамі ў Атаве. Гэтым разам тварыкі ўсіх былі паважныя й сумныя. Разьвітаньне было вельмі чульлівае. Дзеці абдымалі сваіх апекуноў плачучы, дзякавалі за гасьціну, а дарослыя, расчуленыя, не хавалі сьлёз таксама.
    Вялікае прызнаньне й падзяку складаю я і мая сям’я арганізатарам гэтай падзеі, якая дала нам магчымасьць прыняць у сябе вельмі мілае дзіця. Прынесла яна нам шмат радасьці й прыемнасьці. Была асалодай, бо была яна жывой кветачкай з роднай Беларусі.
    Беларус. № 384. Лістапад 1991.
    MAE ЎСПАМІНЫ ПРА ЎЛАДЫКУ МІКАЛАЯ
    Прыйшлося мне пазнаёміцца з Уладыкам Мікалаем, тады айцом Міхаілам Мацукевічам4, у 1958 г., калі я прыехала ў Канаду да майго будучага мужа Аляксея Грьіцука. Прыехала я 14 студзеня, якраз на наш Новы год па старым стылі.
    Паколькі я ня бачылася з Аляксеем ажно 10 год, мы хацелі не адкладаючы ды як найхутчэй павянчацца ў царкве.
    У наступную нядзелю пасьля літургіі мы пайшлі прасіць айца Міхаіла, каб ён нас павянчаў.
    Уладыка Мікалай, тады а. Міхаіл, спаткаў нас з радаснай усьмешкай на твары і жартаўліва кажа: «Ну, спадар Грыцук, даволі Вам ужо быць старым кавалерам, прышла пара і Вам жаніцца. Доўга Вы чакалі на сваю Вольгу, дык цяпер трэба Вас неадкладна павянчаць!»
    Вянец наш адбыўся 1 лютага 1958 г. у нашым першым беларускім доме ў Таронта, пры вуліцы 1000 Дандэс.
    У1959 г. мой муж купіў дом. Нядоўга пасьля гэтага прыйшлі да нас жыць на кватэру беларусы. Жылі ў нас актыўныя сябры, якія належалі да царкоўнай рады, а таксама і сябры Згуртаваньня беларусаў Канады ў Таронта.
    Жылі ў нас: Янка Баран, Мікола Ганько, Мікола Арцюх, крыху пазьней прыйіпоў да нас на кватэру і айцец Міхаіл Мацукевіч. У нашай хаце сабралася група беларусаў-патрыётаў, царкоўных і культурна-грамадзкіх дзеячоў у Таронта. Яны ўсе былі вельмі дзейснымі людзьмі ў разбудове нашай беларускай арганізацыі, а таксама аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў Таронта.
    Якраз у гэты час, калі ён жыў у нас, мне давялося бліжэй пазнаёміцца з будучым Уладыкам Мікалаем (тады а. Міхаілам) і спазнаць яго як асобу.
    4Імя Мікалай М. Мацукевіч прыняў у 1968 г., пасьля таго як быў пастрыжаны ў манахі і прыняў япіскапскі сан.
    Ён быў сьціплы, ветлівы, добразычлівы, з чуйнай душой ды вялікай гуманнасьцю.
    Ва ўсе гэтыя гады ён стаў для нас ня толькі пастарам, але й душэўнай і маральнай падпорай у нашым асабістым жыцьці, бо быў на рэдкасьць чулым і справядлівым. А яшчэ — вельмі даверлівым. Гэта, мабыць, і ёсьць якасьць прыроджанага сьвятара, які натхнёны поклічам служыць Богу, нашай БАПЦ ды свайму беларускаму народу й Бацькаўшчыне.
    Маліўся Уладыка Мікалай у нашай царкве сьвятога Кірылы Тураўскага ў Таронта шчыра й узьнёсла. Ніколі не сьпяшаўся і не скарачаў малебен. Сваім прыгожым голасам, душэўным спакоем і малітвай натхняў нас усіх злучыцца разам у малітве да Бога.
    Кожную сьвятую Нядзелю і на ўсіх царкоўных сьвятах, служачы літургію, Уладыка Мікалай маліўся за ўсіх нас і за нашую Бацькаўшчыну, наш беларускі народ. Прьі заканчэньні малебену й Божай службы мы ўзьнёсла сьпявалі гімн «Магутны Божа», і гэта моцна натхняла нашыя сэрцы.
    Ён аддана служыў ідэі, каб з усіх нашых высілкаў паўстала царква, па-сапраўднаму народная і беларуская. Ён дасканала ведаў, што гэты шлях ня будзе лёгкім, а наадварот, будзе цяжкім і няўдзячным, бо незалежную царкву трэба будзе бараніць. I ён выконваў свае абавязкі зь вялікай адданасьцю і любоўю да БАПЦ і да людзей, якія вакол яе гуртаваліся. Ніколі не забываўся на сваіх парафіянаў, пастаянна наведваў беларускія асяродкі і езьдзіў у Ашаву, Гамільтан, Лёндан, Кінгстан, Атаву ды далёка ў Садбуры і Манрэаль са сьвянцонай вадой, каб людзі не заставаліся без духоўнай апекі.
    Безь ягонай духоўнай апекі не заставаліся няшчасныя і хворыя: ён таксама пастаянна наведваў іх і маліўся за кожнага.
    Ён вянчаў нашых беларусаў, хрысьціў іхніх дзяцей і ўнукаў. У цяжкія ж хвіліны жыцьця, калі прыходзіў час адыходзіць у Вечнасьць камусьці з парафіянаў, ён хаваў іх зь вялікай засмучанасьцю ў сваім чулым сэрцы, дзе знаходзілася месца кожнаму з нас. Бо і тыя, хто пакутаваў ад страты блізкіх, і тыя, каго Ён праводзіў у вечны шлях, былі ягонымі памочнікамі праз многія гады, яны стваралі гэтую царкву і гэты беларускі Дом на чужыне...	„
    Наш сьветлай памяці Высокапачэсны Ўладыка Мікалай пакінуў па сабе вялікі, несьціральны сьлед і спадчыну ў гісторыі нашай сьвятой БАПЦ, якую ён так моцна любіў, дбаў і бараніў на дабро нам усім.
    Вечная Вам памяць, Высокапрэасьвяшчэньнейшы Ўладыка Мікалай!
    Памяць пра Вас застанецца ў нашых сэрцах назаўсёды.
    Кінгстан, 28 студзеня 2006 г.
    ІМЯННЫ ПАКАЗАЛЬНІК
    A
    Абрамчык Мікола 5, 40, 42, 51, 154, 157, 160, 190, 202,214, 216, 220, 221,226
    Абрамчык Ніна 114
    Адамовіч Антон 189,205,222, 230
    Акула Кастусь 29, 72, 82, 157, 160, 190, 197, 198,200
    Акулевіч Рыгор 5, 159, 160
    Аляксандрыў (Грыбінскі) Барыс 14, 25, 38, 66, 193,197,211, 212
    Анішчык Аляксей 190
    Апанас (Антон Мартас) 15
    Арсеньнева Натальля 45, 68, 69, 137, 205,221
    Арцюх Мікола 38, 40
    Арэхва Вольга 52
    Арэшка Аляксей 27
    Астроўскі Радаслаў 5, 15,20, 125, 190, 192, 209,215
    Б
    Бабарэка А. 222
    Баброўскі Язэп 224
    Багдановіч Максім 3, 14, 26, 39,
    50, 54, 68,71, 134, 172, 173, 212,213, 222, 223
    Багушэвіч Францішак 50, 134
    Барановіч Генрых 38, 41
    Барановіч Надзея 38
    Баран Янка 40, 72, 242
    Барылка Антон 16
    Барылка Васіль 16
    БарылкаМарыя 16
    Барылка Параскева 16
    Беразоўскі Рыгор 143
    БруцкіЯнка 38,40
    Бурбель 230
    В
    Вазьнясенскі, прафесар 212
    ВаронкаЯзэп 74
    Васілёк Міхась 113
    Васіль, уладыка (Тамашчык)
    51,73
    Вітушка Міхась 125
    Віцьбіч Ю. 213
    Г
    Гадлеўскі Вінцэнт 115
    Галожын Г. 5
    ГалякЛеанід 216
    Ганько Мікола 3,25, 26, 29, 30, 38,40,41,46,48,51,62, 72, 73, 78,189, 190, 206,216, 227, 242
    Гарошка Мікола 199,200,224, 225
    Гарун Алесь 50
    ГелдаЯн 13,110
    Герус 229
    Гімпялевіч Зінаіда 6
    Глыбінны-Сядура Ўладзімер
    136, 137
    Гогаль Мікалай 43
    Готбэрг, Курт 125
    Грыневіч Янка 203, 204
    Грыцук Антон 9
    Грыцук Мікола 9, 59, 67
    Грыцук Маня 9, 24
    Грыцук Насьця 9
    ГрыцукНюра 9
    Грыцук Оля 9
    Грыцук Таня 9
    Грыцук Хрыстына 9
    Грыцук Юльян 9
    Губэрт Адольф 26, 204
    Гутар Мікалай 39
    Гэрус 229
    Е
    Ермачэнка Іван 21
    Ж
    Жаўняровіч Віктар 19
    Жук-Грышкевіч Вінцэнт 31,37, 41,50,71,72, 73, 74, 155, 159, 161, 197, 201,202, 225, 226
    Жук-Грыіпкевіч Раіса 38, 39, 41,44,71,200, 202
    Жытко Янка 27, 38
    3
    Замоцін Іван 223
    Запруднік Янка 229
    Зіна, матушка 25
    Зыбайла Сяргей 20
    К
    КабатцЯўген 57
    Кадняк Зінаіда 205
    Кажан Віталь 218
    Казлоўскі Ўладзіслаў 30
    Каліноўскі Кастусь 230
    д
    Калупацкі 212,213
    Камароўскі Васіль 190
    Дуброўскі Коля 27
    Дуброўскі Лёня 28
    Дуброўская Люба 28
    Дуглас-Хюм Аляксандар 126
    Дудзіцкі Ўладзімер 14,23,26, 67, 79
    Карыба Лявон 27
    Касмовіч Дзьмітры 15
    Касьцюкевіч Віктар 40, 46, 227