Мы стваралі сваю Беларусь Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука Вольга Грыцук

Мы стваралі сваю Беларусь

Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука
Вольга Грыцук
Выдавец: Медысонт
Памер: 256с.
Мінск 2007
56.78 МБ
Жыве Беларусь!
3 пашанай да Вас	М-р Грыцук, Старшыня ЗБК
25 Трансьлітаравана з лацініцы. — В 1.
26 Ад верасьня 1965 г. да траўня 1968 г. старшынём Беларуска-амэры-
канскага задзіночаньня — найбуйнейшай грамадзкай арганізацыі ў ЗША, што яднала прыхільнікаў Рады БНР, быў Мікола Гарошка. Ён таксама быў самым першым старшынём БАЗА (1949-1952).
27 Менавіта на гэтым Кангрэсе быў зняты з пасады старшыні Галоўнай управы БАЗА Кастусь Мерляк (старшыня БАЗА з 1959 г.). Мерляк і ягоныя паплечнікі выйшлі са складу БАЗА і заснавалі Беларуска-амэрыканскае аб’яднаньне.
28 Пры Мерляку праводзіўся курс на су працоўніцтва зь Беларускім кангрэсавым камітэтам Амэрыкі і Беларускім нацыянальным аб’яднаньнем у Канадзе (апошнія — канкурэнты ЗБК).
29БАЗА і ЗБК ладзілі сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі, БККА і БНА — Зьезды беларусаў ЗША і Канады.
ATA
Старшыні Б.А.З.А. Сп. інж. М. Гарошку, 9-06 Parson BLWD Malba 57, N.Y., U.S.A
Вельмі паважаны спадар Старшыня!
Магчыма, вы ўжо ведаеце, што мне прыйшлося кіраваць жыцьцём нашае арганізацыі ў Канадзе. Паколькі наша галоўная ўправа раскінутая па ўсім Антарыё, часамі прыходзіцца пісаць розныя лісты асабіста. Сакратар галоўнае ўправы д-р Раіса Жук-Грышкевіч жыве ад мяне 100 міль на поўнач 30, так што камунікацыя трохі ўтруднёная.
Але гэта менш важнае. Цяпер да справы.
Наколькі я прыпамінаю, на нашым спатканьні ў Niagara Falls31 мы дагаварыліся, што міжнародная выстава ў Манрэалі «ЕХРО-67» і ўдзел у ёй беларусаў будзем лічыць як справу ня толькі беларусаў Канады, але як справу агульнабеларускую32. Вось, асноўваючыся на гэтым, я пішу да Вас з просьбай, каб Б.А.З.А. дапамагла нам у арганізацыі канцэрту на выстаўцы. Думаю, што гэта будзе зусім натуральна, калі ЗБК зоймецца «фізычнай» арганізацыяй канцэрту і будзе яго гаспадаром. Для Б.А.З.А. натуральным будзе, я думаю, дапамога ў арганізацыі мастацкай часткі. На сёньняшні дзень гаспадарчы бок канцэргу прадстаўляе наступнае: мы стварылі спэцыяльны фонд канцэрту ЕХРО-67, у якім спадзяемся мець з Канады каля 400 дал. Калі б і з Б.А.З.А. можна было сабраць каля 500 дал., мы амаль што маілі б пакрыць усе расходы. Што да мастацкае часткі, то прапаную пастарацца змабілізаваць сп. Орса-Рамана Алу33 зь яе танцавальнаю групай і пакрыць ім кошты падарожжа ў Манрэаль і начлегі;
30 У Бэры (Barrie).
31 Вядзецца пра чарговую сустрэчу беларусаў Паўночнай Амэрыкі.
32 На гэтай выставе падчас Беларускага дня Кастусь Акула раскідаў улёткі ў прысутнасьці савецкай дэлегацыі. Акцыя нарабіла шмат шуму і ў такі спосаб прыцягнула ўвагу канадзкай прэсы да беларускай дыяспары.
33 Ала Орса-Рамана (1936, Наваградак), дачка грамадзкага дзеяча, настаўніка Аляксандра Орсы. Скончыла Нью-Ёрскі гарадзкі ўнівэрсытэт (1957), з 1970 г. прафэсар хіміі гэтага ўнівэрсытэту. Бярэ актыўны ўдзел у беларускім грамадзкім жыцьці. У 1950-х гг. заснавала танцавальны гурт «Васілёк», які прыяжджаў і ў Беларусь. Уваходзіць у кіраўнічыя органы БАЗА. У 2000 г. заснавала Фундацыю свайго імя. Кіруе царкоўным хорам пры беларускай царкве сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне.
як другі пункт заангажаваць сп. К. Ярашэвіч на тых самых умовах плюс трохі грошай (50 дал.?) за выступ. Калі-б быў сп. Конюх34 — гэта самае і яму. У нас ёсьць думка, каб запрасіць хор з Саўт-Рывэру. Што Вы на гэта? Як, Вы думаеце, будзе лешп: ці мы будзем зьвяртацца да артыстаў, каб зь імі дамовіцца, ці пакінем гэта Вам? Гэта пакуль што да канцэрту — усё.
Да зьезду ў Кліўленд мы падгатаўляемся, як гаварылі (д-р Рагуля, д-р Грышкевіч пра Нашаніўскі пэрыяд і я, як Старшыня ЗБК, з 3—4 хв. прывітаньнем). Магчыма, выступіць нашая танцавальная група з адным танцам.
Хацелася б як найхутчэй пусьціць абедзьве справы ў рух, таму прашу скора адказаць і, па магчымасьці, як найбольш канкрэтна.
Калі маеце гатовы статут нашай карпарацыі, то перашлеце, бо я ня маю закончыць пратаколу са сходкі ў Ніягара-Фоллс.
3 павагай	А. Грыцук
Ліст да Барыса Рагулі
BYELORUSSIAN INSTITUTE
OF ARTS AND SCIENCES, CANADA Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва 524 St. Clarens Avenue, Toronto, 172, Ontario Correspondence address Mr. A. Hrycuk, 91 Toronto Str. Apt.4, Kingston, Ontario35
D-r B.D.Ragula
Як Вы ўжо, напэўна, ведаеце, у лютым 1973 г. прыпадаюць 70-тыя ўгодкі з дня народзін і 55-тыя — грамадзкае працы на беларускай ніве д-ра Вінцука Жук-Грышкевіча, Прэзыдэнта
мПётра Конюх (08.03.1910, в. Турэц, сёньня Карэліцкі р-н Гарадзенскай вобл.), грамадзкі дзеяч, сьпявак. У 1940 г. рэпрэсаваны і вывезены ў Сібір. У 1941 г. далучыўся да 2-га Польскага корпусу (Арміі Андэрса). Ваяваў у Палестыне, Паўночнай Афрыцы, Італіі, штурмаваў Монтэ-Касіна (травень 1944). Скончыў Акадэмію мастацтваў у Рыме (1951). У сярэдзіне 1950-х гг. пераехаў у ЗША. Выступаў з канцэртамі, опэрнымі арыямі. Пры канцы жыцьця перабраўся ў Канаду.
35Ліст напісаны на блянку Беларускага інстытуту навукі і мастацтва. Трансьлітаравана з лацініцы. — В. I.
Рады БНР 36. Патрэбай адзначаньня гэтых гадавінаў кіравала дзьве думкі: 1. Узмацненьне аўтарытэту «маладога» яшчэ Прэзыдэнта Рады БНР і 2. Адданьне пашаны чалавеку, які вялікі адрэзак свайго жыцьця аддаў усім нам дарагой справе Беларускай незалежнасьці. Можна таксама гэтую справу разглядаць чыста з боку грамадзка-прапагандыйнага.
3 пачатку прапанавалася зрабіць банкет з запрошанымі гасьцьмі, размовамі, падарункам і г. д. Пазьней у дыскусіях зьявілася думка зрабіць больш трывалы падарунак: выдаць беларускую публікацыю велічыні, залежнай ад сабраных фондаў 37. Прапануецца стварыць выдавецкі фонд. Аб гэтым Вам, здаецца, пісала або паведамляла Раіса [Жук-Грышкевіч]. Гэтая другая ідэя мне асабіста падабаецца. Арганізаваць гэты Фонд можа арганізацыйны камітэт або BINIM Ameryka-Canada.
Можа быць таксама арганізацыйны камітэт «sponsored by» Instytut або Камітэт «ad hoc»38. Грошы, калі б сабраліся, можна амэрыканскія трымаць у Амэрыцы, а канадыйскія — у Канадзе. Можна таксама адкрыць конта пры беларускай касе ў Таронта і туды перасылаць усе грошы. Калі Вы пагаджаецеся на гэта, то я прапанаваў бы аднаго сябру ад U.S.A., другога ад Канады, і аднаго сябру Інстытуту як старшыню. Прапаную на старшыню Вас, а сябе ў сябры на якое функцыянаваньне, нават на скарбніка. Інстытут будзе прызначаць грошы на выдавецтва, а Камітэт — апэраваць выдаткамі з тэхнічнага боку (разумею камітэт разам з Інстытутам). Прасіў бы Вас ветліва як найхутчэй выказаць свае думкі на гэтыя прапановы і падаць свае заўвагі і прапановы на гэта. Камітэт можам аформіць карэспандэнцыйна і тэлефанічна. Зборка неканечна мае закончыцца 10-га лютага, у дзень народжаньня Вінцука.
Чакаю на Ваш адказ і застаюся з пашанаю, Ваш А. Грыцук
Прывітаньні для Вас ад Олі.	Грыцук
36 У адрозьненьне ад Міколы Абрамчыка, В. Жук-Грышкевіч называў сябе старшынём Рады БНР, а не яе прэзыдэнтам.
37 У 1978 г. у Канадзе была выдадзена кніга ўспамінаў Вінцэнта ЖукГрышкевіча «25-га Сакавіка. Успаміны зь Менску, Будслава, Прагі, савецкай турмы». У 1993 г. выйшла кніга Раісы Жук-Грышкевіч «Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча», куды ўвайшлі таксама ліставаньне грамадзкага дзеяча, ягоныя прамовы, а таксама вытрымкі зь дзёньніка.
38 Ad hoc (з лац.) — спэцыяльна, для гэтай мэты.
ЛІСТЫ ДА АЛЕСЯ ГРЫЦУКА
Лісты ад Алеся Салаўя 1
29 лістапада 1948 Дарагі Аляксей!
Апошні твой ліст з двума далярамі я атрымаў у першых чыслах верасьня. Адразу ж я адпісаў, таксама ў асобным купэрце выслаў зборнік вершаў «Сіла гневу», а йшчэ крыху пазьней — выпіс з гісторыі Найдзюка2 пра Люблінскую вунію. На ўсё гэта я не атрымаў ад цябе жаднага адказу. Кагадзе чытаў у старога Грыбінскага Барысаў ліст, ён піша ў адным месцы пра тое, што навязаў ужо лучнасьць з табой; успамінае таксама, што ты даўжэйшы час ня маеш лістоў ад мяне. Цяпер я ня ведаю: ці мае лісты загінулі, не надышоўшы на твой адрыс, ці, можа, твой адказ на іх хто-небудзь перахапіў, калі йшчэ й даляры пасылаліся зь ім, ці ты зусім вырашыў спыніць ліставаньне?
...Вольга Дуброўская ўжо два лісты прыслала да Грыневіча. Заехала яна добра, жыве там нядрэнна. Зрэшты, яна мо і сама табе напісала. Ува ўсялякім выпадку ў Польшчы ёй лепш будзе, чымся было б на эміграцыі.
' 3 Алесем Салаўём мой муж пасябраваў у Зальцбургу і таму перапіска іх вельмі сардэчная, як у блізкіх сяброў. Працуючы ў Канадзе, муж дапамагаў паэту і ягонай сям’і, якія засталіся на нейкі час у Нямеччыне, пра што сьведчаць многія лісты, у тым ліку і надрукаваныя ў газэце «Беларускае слова» (Таронта) за чэрвень 2003 г. (№ 4-5). Лісты друкуюцца зь невялікімі падкарачэньнямі. — Вольга Грыцук.
2 Маецца на ўвазе кніга Язэпа Найдзюка «Беларусь учора і сяньня» (Менск, 1944).
Адольф Губэрт і I. Качуроўскі выехалі зь сем’ямі ў Аргентыну. У гэтым дачыненьні ўсім, хто мае на сваім утрыманьні старых, пашанцавала. Каб выехаць у Аргентыну, трэба заплаціць за візу 49 даляраў. Гэтую суму пакрывала ІРО 3 за тых, каго яна хоча найхутчэй збавіцца. А Аргентына ні на век, ні на стан здароўя не бярэ ўвагі (адзіная гуманная краіна!). Аднак-жа ўжо афіцыйна паведамлена, што Аргентына, як і Чылі, спыняе набор эмігрантаў. Мне па-ранейшаму застаецца магчымасьць выезду ў Бразылію. Усё складаецца так, што праз два-тры месяцы я змушаны буду падацца ў гэтую краіну, і падацца насуперак свайму жаданьню. Што да 3LLIA — трэба мець гарантыю працы й памешканьне, што да Канады — трэба мець пэрміт4. Каб цуда дапамагло мне ў гэтым — я быў бы выратаваны. Каб ты змог спрычыніцца да гэтага цуда — маліўся б за цябе на каленях усё сваё жыцыіё.
3 «правінцыяльных» зальцбурскіх навінаў, якія мо хоць трошкі цікавяць цябе, магу яшчэ пацешьшь аднэю ведамкай: у тваёй кумы В. Розумавай нарадзілася дачка, «маленька дзітынка», як сама яна кажа... Айцец Віктар [Нікіфараў] і матушка «жнвут» ужо ў «в лагере Парш»5. Адзіны чалавек, зь якім я цяпер бачуся і гутару, — Янка Грыневіч. Зь Вены перабраўся ў Aasenbach мастак Пётра Мірановіч. Зь ім я ў наструненых дачыненьнях — нешта апошнім часам зьіначыўся ён, любіць самога сябе ня менш, як Гуцька6.
Як бачыш — навіны мае нецікавыя. Жыцьцё заводзіць у ўсё большае і большае бязвыйсьце, і далёкі я ад узьнёслых імкненьняў і думак.