Мы стваралі сваю Беларусь Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука Вольга Грыцук

Мы стваралі сваю Беларусь

Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука
Вольга Грыцук
Выдавец: Медысонт
Памер: 256с.
Мінск 2007
56.78 МБ
На парозе Калядаў і Новага году дазволь пераслаць табе найшчырэйшыя пажаданьні ад мяне і маёй сям’і. Дай Божа не загубіцца нам у сьвеце й дачакацца лепшае будучыні. Міхаська 7 просіць цябе, каб ты прыслаў яму што-небудзь на сьвята. На якую-небудзь драбніцу, што шмат не каштуе, не пашкадуй
3 IRO (International Relief Organization), Міжнародная арганізацыя дапамогі ўцекачам (асобам, што апынуліся ў ходзе падзей Другой сусьветнай вайны на тэрыторыі Нямеччыны і Аўстрыі). Дзейнічала ў 1947-1950 гг.
4 Пропуск, дазвол. Ад ангельск. permit — дазваляць.
’ Маецца на ўвазе тое, што а. Віктар Нікіфараў далучыўся з прыходам да Рускай праваслаўнай замежнай царквы. Раней быў беларускі прыход.
6 Маецца на ўвазе Ўладзімер Дудзіцкі.
’Старэйшы сын Алеся Салаўя.
для яго. Гануська8 мала йшчэ разумее і тым часам ні да кога, апроч таты й мамы не зьвяртаецца...
Ну, і тымчасам канчаю.
Моцна цісну руку тваю.
3 найшчырэйшым пажаданьнем
Алесь Салавей
24.3.1952
Дарагі Аляксей!
Вельмі рады твайму лісту, дзякую за добрую памяць.
Гады прамінулі — маеш рацыю, але «надежды нашн не сбылнсь». Дзякаваць Богу, што яшчэ хоць лістамі можам сябе пацешыць.
Шмат зьменаў у маім жыцьці адбылося апошнім часам. Цікавага — мала, няўцешнага — «поўныя рэзьгіны», як пісала, здаецца, Арсеньнева... Крыху пісаў (дзякаваць Богу, яшчэ да Станкевічавага «натхненьня» ў «Бацькаўшчыне»). Напісаў драму «Я хачу жыць», новыя разьдзелы з аповесьці «Пад нагамі гарыць зямля», пачатай яшчэ ў Зальцбургу; закончыў зборнік вершаў «Несьмяротнасьць» (актавы, санэты і александрыйскі верш). Гэта ўжо другі ненадрукаваны зборнік, бо маёй кнігі «Вянкі» так і ня здолеў выдаць А. Адамовіч у Нямеччыне; ну і канчаю, здаецца, досыць вялікую паэму «Надзея», просіцца на пяро новая драма (напаўфантастычная) «На Захадзе навальніца», за галоўных герояў якое — ажно два прэзыдэнты аднае неіснаванае дзяржавы.
А ў «рэзьгінах»? Канец кантракту й выйсьце з табару пад адчыненае неба змусілі былі мяне восем месяцаў таму падацца зь вельмі прыхільнай паводле клімату Паўдзённай Аўстраліі ў сырую і парную Вікторыю (толькі тут можна было купіць крыху дрэва й дошак), збудаваць частку дому на паперы, а ў рэчаіснасьці — сабачую будку, і пасяліцца ў ёй. Па будцы ходзіць вецер і гасіць сьвятло газьніцы, і дождж заходзіць у «хату» ў «госьці»: яшчэ незабітыя зашчыткі пад «страхою». Да нут-
8Дачка Алеся Салаўя. Быў яшчэ сын Юрка.
’ Салавей (Альфрэд Радзюк) ажаніўся зь Зінаідай Кадняк і нават узяў яе прозьвішча, стаўшы на эміграцыі звацца Альбэрт Кадняк.
ранога абіцьця будкі і да вады, можа, дараблюся ў наступным годзе, да ложкаў, сталоў і крэслаў — у пазанаступным (пагоня за далярамі, фунтамі і дамамі).
Жыву не ў асаблівай пашане сярод тутэйшага грамадзянства. Ты ж сам добра ведаеш, што неактыўнае адведваньне нарадаў і сходаў, ухіленьне ад жыцыія грамадзянскіх арганізацыяў (розных «цоб-цобэ» ці Ц.О.Б. — Ц.А.Б.Э.І0), незахапляльны погляд на ролю і важнасьць «справы» — гэта ўжо ледзь ня здрада Бацькаўшчыне. Часта даводзіцца ўспамінаць Цябе, адзінага бадай знанага мной дагэтуль грамадзкага дзеяча — чалавека, перад якім можна было выказваць супрацьлежныя яму погляды, не псуючы пры гэтым сяброўскіх узаемадачыненьняў.
Ці «адшылі» крыху дуракаватага Хм. " ад вашай прэсы? Калі б там «заварочваў» наш Ганько — варта было б пасылаць пад ягонае адміністратарства што-небудзь у кожны нумар. Можа, і друкаваў бы паводле старога знаёмства? Вось-жа, асьцерагаючыся паўторна «закаласіцца» ў «Калосьсі» '2, тымчасам абмяжоўваюся «актуальным» паўвершам-паўэпіграмай.
«Дадаткі» да ліста адначасна пасылаюцца.
Якія ведамкі мелі вы што да мяне?
Прывітаньне Барысу О. і М. Ганько.
Прывітаньне табе ад мяне і мае сям’і (усе, казаў той, жывы і здаровы).
Моцна цісну руку тваю.	А. Сапавей
ЛіСТЫ АД ЯНКІ ЮХНАЎЦА 13
Будучы на апошняй зборцы, я сустрэўся зы спадаром Д-м Станкевічам, які між іншым й уручыў ваш адрас. Таму, выка-
І0Маецца на ўвазе Сусьветнае (Цэнтральнае) аб’яднаньне беларускай эміграцыі.
11 Сяргей Хмара (Сіняк).
І2Маецца на ўвазе літаратурны часопіс «Баявая Ускалось».
13 Янка Юхнавец (3.11.1921, Забродак, сёньня Докшыцкі раён 6.01.2004, Нью-Ёрк), эміграцыйны пісьменьнік. Ліст не датаваны, але паколькі гаворка вядзецца пра задуму выдаваць газэту «Беларускі эмігрант», можна меркаваць, што ліст напісаны ў пачатку 1948 г. Першы нумар газэты выйшаў у лютым 1948 г.
рыстоўваючы гэтую нагоду, хачу напісаць да Вас і прасіць у будучыні мець з Вамі сувязь.
Галоўнае — што спадар доктар паведаміў мяне аб намерах з Вашага боку выдаваць газэту. Бязумоўна, з майго гледзішча, гэта вельмі добрая й карысная справа. Адначасна я жадаў бы з Вамі дамовіцца аб выданьні майго зборніка паэзіяў за мой кошт ‘4. Памер зборніка будзе ў 50-60 балонак. Цікава, які шрыфт? Якую цану адмерыце за зборнік?
А па выданьні газэты лічыце мяне сваім падпішчыкам. Плённае працы!
3 пачуцьцём шчырае пашаны да Вас	Я. Юхнавец
4.11.49
Яго Шаноўнасьці Спадару Грыцуку!
Ліст Ваш атрымаў. Атрымаў і газэту 15, вельмі ўдзячны Вам. Тут нам усім спадабалася яна, і толькі засталося гэта — шкадаваць, што мы, беларусы, людзі бедныя і ня можам часьцей друкаваць газэту. Зьвяжэцэся з багатымі фірмамі і прапануйце свае «услугі» на прапагандаваньне іхняй прадукцыі для прадажы сярод нашых людзей, — моў, усе ня ведаюць ангел. ці францускую мову.
Сяньня я перасылаю Вам толькі два сваіх вершы, ня маю часу, каб перапісаць болей: прыходзіцца многа працаваць. Прыемна было б (гэта я толькі прашу Вас) пачаць агітаваць за літ. Фонд, гэта дало-б магчымасьці рэдакцыі больш вывернуцца на цьвёрдую друкарскую дарогу.
У чаканьні на наступны нумар.
3 пачуцьцем шчырае пашаны да Вас	Я. Юхнавец
14 Напэўна, гаворка ідзе пра зборнік вершаў «Шорах моўкнасьці», што выйшаў у 1955 г. у «Выдавецтве Уладзімера Пелясы». Аб’ём зборніка склаў 48 с.
15«Беларускі эмігрант».
(з цыклю «Таемнасьці»)
Такі мароз
Такі мароз пякучы зы шчэлак непрыгляднасьць гнаў, і дзень адковываў мінулы у ланцуг сівых вякоў.
Усюды ноч ляжала плажма, I зьнічкі царавалі цемру. А ў цемры крокі — Ход драпежны, — Хто іх спыніць, хто іх спыніць?
***
А мароз!.. Такі мароз пякучы!
Агністы Дзснь у холадзе застыг!..
На сьлядох крывавых... Між руін панурых Высяцца ўскрыкі знаёмых мне «сьвятых»...
ЛіСТ АД Янкі СТАНКЕВІЧА
8.XI.49
Дарагі сябру,
Новага матэрыялу Вашэці не пасылаю, бо Ваша не надрукаваў і не адаслаў мне назад матар’ялу, пасланага мною ў мінулым месяцы, з чаго я раблю вывад, што гэны матар’ял будзе друкавацца ў наступным нумары.
Цяпер крыху пра часапіс |6. У папярэднім лісьце да Вашэці я не зрабіў разгляду зьместу часапісу, бо, першае, ня меў часу яго ўважна прачытаць, а другое, меў на ўвеце, што першай умоваю ўсялякае якасьці ё быцьцё, значыцца, добра, што часапіс зьявіўся.
Другі нумар часапісу лепшы зьместам і моваю, як што да яе стылю ці мо лепіііага апрацаваньня матар’ялу, так і што да чысьціні мовы. Такая розьніца ў мове двух выпушчаных адзін за адным нумароў паказуе, што ня ўсюды там беларуская мова літаратурная, дзе яе некаторыя людзі такой завуць.
І6Маецца на ўвазе «Беларускі эмігрант».
Зьвярну ўвагу на заганы ў зьмесьце 2-га нумару. На першай бачыне ў другой істужцы ў дзьвюх першых зацемках кажацца пра тое, пра што сказана ў першай істужцы ў вартыкуле «Палітычны агляд», значыцца, гэныя зацемкі непатрэбныя.
Іншая загана ў зьмесьце 2-га нумару, відавочна, сьвядома зробленая рэдакцыяй. Гэтак, у варт. «Перакручваньні гісторыі» Сыманчук (хіба псэўдонім) кажа, што Астроўскі не кіраваў Грамадой і нат чыста прыпадкам стаўся ейным фармальным сябрам. Дарма што гэта няпраўда (бо хаць грамадоўская маса была на 99% нацыянальная, то ўсё цэнтральнае кіраўніцтва Грамады было камуністычнае і дзеяла па загаду Камінтэрну — Масквы, a Р. Астроўскі быў скарбнікам, ведама тайным, Грамады ”), але можна было гэта памясьціць дзеля якіх тактычных меркаваньняў. Але нашто брыкаць сваіх ідэйных сяброў, кажучы, што яны перакручваюць гісторыю, што яны «гора-публіцыстыя», што яны «палітыкі» й «гісторыкі» ў чужаслове, і каб яшчэ ясьней было, каго брыкаецца, — завучы «Бацькаўшчыну» і «Беларус на чужыне»18?
Зацемка «Нарэшце прышлі па розум у галаву» на 4 бач[ыне], напісаная, відавочна, самой рэдакцыяй, ізноў брыкае ў «Бацькаўшчыну», несправядліва яе вінавацячы. У «Бацькаўшчыне» замала пісалася пра тое, як прыгатавацца да эміграцыі і куды і як эміграваць, але яшчэ меней там было пра гісторыю.
Гэтак робе рэдакцыя дзеля таго, каб, блага адзываючыся пра сваіх ідэйных сяброў і гэтым адгараджаючыся ад іх, прыцягнуць да сябе людзёў з варожага табару. Гэткая тактыка ня толькі не этычная, ня толькі ганьбіць праўду і добрую ідэйную работу, але яшчэ дагэтуль нікому не ўдалася. У найлепшым прыпадку яна не ўдаецца, ствараючы безахвоцьце або й злосьць да ейных аўтараў у тых, коштам каго праводзіцца, a ў прыпадку горшым гэткая тактыка прыводзе да адданьня нашым варагом, як гэта зрабіў Кушаль19 у Міхэльсдорфе і Тумаш у Ватэнштэце20.
17 Р. Астроўскі ў 1925 -1926 гг. зьяўляўся віцэ-старшынём Беларускай сялянска-работніцкай грамады.
18 Часопіс «Беларус на чужыне» выдаваўся ў Лёндане (Вялікабрытанія) з кастрычніка 1947 г. па красавік 1950 г. Выйшлі 42 нумары.
І9Франц Кушаль (16.02.1895—25.05.1968), вайсковы і грамадзкі дзеяч. У пачатку 1950-х гг. уваходзіў ва Урад БНР.
20 Напэўна, Янка Станкевіч мае на ўвазе тое, што беларускія лягеры ў Міхэльсдорфе і Ватэнштэце ўрэшце сталі падтрымліваць прыхільнікаў БЦР і Радаслава Астроўскага.
Гэта тактыка зялёных палітыкаў.
Жывуць крывічы!21
Лісты ад Масея Сяднёва
Саўт-Рывэр, 14.1.51 Алёша, друг любезный!
Захацелася мне адазвацца да Цябе, хоць, зрэшты, ня ведаю дакладна, дзе ты жывеш. Адно відавочна для мяне: Ты супрацоўнічаеш у «Беларускім Эмігранце» — газэце, якая мне спадабалася (з тых нумароў, што дайшлі да мяне). Спадабалася перш за ўсё за смеласьць, за да пэўнай меры дэмакратызм. Маю на ўвазе і твае, вельмі актуальныя артыкулы. Люблю за рыцарства! Збрыдлі-ж да немагчымасьці ўжо нашы рутынерскія, «урадавыя» газэты. Але лянуюся аб гэтым пісаць, хоць і трэ было б.
Алёша, шмат чаго ёсьць, пра што хацелася б напісаць, але неяк няма (якраз цяпер) часу. Дык я на пачатак — зусім караценька. Найлепей дык гэта каб спаткацца і ўспомніць добрую, далёкую Беласточчыну.