• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мы стваралі сваю Беларусь Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука Вольга Грыцук

    Мы стваралі сваю Беларусь

    Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука
    Вольга Грыцук

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 256с.
    Мінск 2007
    56.78 МБ
    Просім даць сп. Мерляку ўсю патрэбную на месцы дапамогу.
    Жыве БНР!
    Н. Арсеньнева, Сакратар Рады БНР
    Ліст ад Янкі Сурвіллы
    Madrid. 4.4.1958(7)
    Вельмі паважаны Сп. Грыцук
    Перасланы Вамі ліст на 100 ам. даляраў 34 атрымаў, — шчыра дзякую.
    54	Як па тых часах, ледзь ня месячны заробак.
    Ветліва прашу Вас, у выпадку Вам прыйшлося б у будучыні рабіць падобную перасылку, дык высылайце толькі заказным лістом і ў капэрце, якая не прасьвечваецца.
    Дазвольце запрасіць Вас да супрацоўніцтва ў нашых радыёперадачах35. Будзем Вам моцна ўдзячнымі за кожны артыкул, гутарку або хроніку. Патрабуем рэчы выключна на беларускія тэмы, у нацыянальна-вызвольным руху. Памажэце чым можаце і застаўце іншых.
    3 шчырым прывітаньнем
    і глыбокай пашанай да Вас	Янка Сурвілла
    JI1CT АД ПРАФЭСАРА АНТОНА АДАМОВІЧА 36
    Дарагі сябра!
    Нарэшце сяньня дайшло да выкананьня Вашага заказу: замовіў Вам мікрафільм з тае часткі Багдановіча, што, паводле прысланага Вамі сьпісу, няма ў Вас і, па-мойму, так ці інакш патрэбны Вам. Да гэтага дадаў і мікрафільм артыкулу А. Бабарэкі «М. Багдановіч у літаратурных ацэнках» (3 «Узвышша», № 2 за 1927 год), таксама, па-мойму, патрэбны.
    Усё гэта выцягнула на 9 даляраў 45 цэнтаў. Казалі, у панядзелак будзе гатовы і высланы Вам (я замовіў, каб паветранай поштай). Грошы, калі можаце выслаць зараз-жа, дык шлеце зараз-жа, калі ж не — дык устрымайцеся, бо ад пачатку ліпеня і аж недзе да сярэдзіны жніўня мяне ня будзе тут усяроўна, а як вярнуся, тады напішу. Адрасуючы грошы, пішэце прозьвішча Anton Adamovic (гэтак у маёй рэгістрацыйнай картцы), а часам пошта можа за h учапіцца).
    Пішэце мне адразу-ж па атрыманьні гэтага ліста, а пасьля — па атрыманьні мікрафільму.
    Паставіў я іх на ногі, даўся ў знакі дурэньнем галавы, і нарэшце-ткі «пераплялі» два тамы Багдановіча ў вадну кніжку 37, і то вельмі добра — будзе трываць доўга на карысьць іншым.
    У тых «Выбраных творах» «Вянок» цалкам, так што яго маеце; наагул, з мастацкага. Там у Вас не ставала чарнавых накідаў, якія я й дэфільмаваў Вам. Даў шмат з другога тому, у тым
    35Янка Сурвілла вёў беларускія перадачы на гішпанскім радыё.
    36Бяз даты.
    ’’Маюцца на ўвазе «Творы», што выйшлі ў 1927 г. у. Менску пад рэдакцыяй праф. I. Замоціна.
    ліку і ўступны артыкул Замоціна38 пра Багдановіча — дасюль найпаўнейшы біяграфічна-крытычны нарыс пра яго.
    Выбачайце яшчэ раз, што ўсё гэта так задоўжылася, але ня ўсё тут, як я ўжо пісаў, мая віна.
    Тымчасам зычу Вам усяго найлепшага. Ваш А. Адамовіч
    Ліст лд Сяргея Хмары (Сіняка)
    13.5.65
    Пав. Спадар!
    Перасылаю дзеля азнаямленьня апошнія нумары «БГ», «Беларусы ў Канадзе»39 — два нумары і «Баявую Ускалось» 2 нумары.
    Трэці нумар «Беларусы ў Канадзе» выйдзе недзе пад восень. Тады ж мае выйсьці «Баявая Ускалось» № 8, якую мы гэтыя гады не выдавалі, бо ня мелі фінансаў.
    У «Беларускім Голасе» даём часам Літар. Бачыну «Сыгналы» або сатырычную «Маланку» (адна бачына «Бел. Голасу»).
    Ня ведаю, ці Вам вядома аб выдаваньні літ.-грамадзкага часопісу. У Манрэалі (нумар 8) было выйшла два нумары.
    Цяпер мне няясна, ці Вы ў сваім рэфэраце ўлічыце і рататарныя выданьні. Калі так, дык падаю нашыя:
    1.	«Народным шляхам», ворган палітычнай групы Беларуская Народная Грамада, была афілеяваная тады пры ССФ40, памер 8, вокладка друкам з знакам [неразборліва. — В. /.]. Усярэдзіне рататарны друк (8-12 бачын).
    2.	«Дакуманты і факты» выдаваў Беларускі Дасьледчы Інстытут імя Кастуся Каліноўскага (існуе і сяньня), памер часопісу 12-24 бачыны, 8.
    Зьмест: Матэрыялы з найноўшай гісторыі Беларусі і паселеныя ў Амэрыцы і інш. Вокладка друкам, усярэдзіне рататарны.
    38Іван Замоцін (02.11.1873, КрывулінаЦьвярской вобл. — 25.05.1942, Горкі), літаратуразнаўца. 3 1922 г. жыў у Менску, прафэсар БДУ, потым Менскага вышэйшага пэдагагічнага інстытута, у 1931-1933 гг. дырэктар Інстытуту літаратуры Акадэміі навук. У 1938 г. арыштаваны і асуджаны да васьмі гадоў лягераў. Памёр у турэмным шпіталі.
    3’Дадатак да газэты «Беларускі голас».
    ■“Студэнцкі стыпэндыяльны фонд.
    3.	«Дзяцел»41 — сатырычны месячнік, рэд. Я. Баброўскі42, памер 8.
    4.	«Пуга» — сатырычны часопіс, выйшла толькі тры нумары, рэд. В. Камароўскі, памер 12.
    Спадзяюся, што Ваш рэфэрат будзе пабудаваны бесстаронна, ня ў прыклад Грышкевічавай правакацыі з кніжкі «... [неразборліва. — В. I.] Канады», што нам прыйшлося ня толькі змясьціць запярэчаньне ў «БГ», пасьля адбіць па-ангельску і разаслаць усім унівэрсытэтам і іншым установам, каб гэтую брудную правакацыю паралізаваць.
    Нашыя прадстаўнікі будуць на канфэрэнцыі, буду і я, калі не прыйдзецца выехаць з Таронта па іншай справе.
    3	пашанай	С. Хмара
    Ліст ад Міколы Гарошкі
    12-га сьнежня, 1965 г.
    Спадару А. Грыцуку
    Старшыні Галоўнай Управы	89 Анн Стрыт, Кв. 2
    Згуртаваньня Беларусаў Канады	Кобург, Онт. Канада
    Вельмі паважаны Спадар Старшыня!
    Шчыра дзякую за добрыя й шчырыя пажаданьні для Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня і для ейнай Новай Управы.
    3	свайго боку, ад імя Беларуска-Амэрыканскага 3-я [Задзіночаньня] вітаю ВАС асабіста і Згуртаваньне Беларусаў Канады, якое Вы ачольваеце, ды шчыра ВАМ жадаю як найболып плённай працы на беларуска-нацыянальнай ніве.
    3 найлепшымі пажаданьнямі	Мікола Гарошка,
    Старшыня БеларускаАмэрыканскага Задзіночаньня
    41 Выдаваўся ў 1952-1953 гг.
    42Язэп Баброўскі, грамадзкі дзеяч у Канадзе, належаў да Беларускага нацыянальнага аб’яднаньня, парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай.
    Л1СТЫ АД ДОКТАРА ВіНЦУКА ЖУК-ГрЫШКЕВІЧА
    19.1.[1966]
    Дарагі Алесь,
    Раіса атрымала твой ліст, але чуецца нездаровай і таму прасіла мяне табе напісаць.
    Мой ліст ты хіба ўжо атрымаў.
    Я ня ведаў, што ліст [Міколы] Гарошкі з прапановай выдаваць супольную газэту знаходзіцца ў цябе43. Я думаю, што адказаць Гарошку ўжо можа й ня трэба. Ты можаш напісаць гэты ліст, але лепш было-б, каб падпісалі яго ты і Раіса і каб копія засталася ў актах. На маю думку, у лісьце гэтым мусяць быць наступныя пункты:
    Згаджаемся на ўзнаўленьне «Вест.[ак] з К[ана]ды» пры «Беларусе» ад лютага 1966 г. на наступных варунках:
    1.	ЗБК будзе старацца высылаць матар’ял у «В. з К.» 9 на дзьве бачыны), а таксама і грошы ў суме 1000.00 да 5-га чысла кожнага месяца.
    2.	За зьмест «В. з К.» адказвае рэдкалегія «Вестак», і ён ня можа быць зьменены рэдкалегіяй «Беларуса» за выняткам эвэнтуальных паправак артаграфічных.
    3.	Рэдкалегія «Беларуса» ня можа зьмяшчаць у сваёй газэце матар’ялаў зь беларускага жыцьця ў Канадзе, апрача тых, якія будуць прысланы ў «В. з К.» рэдакцыяй гэтых «Вестак»44.
    4.	Здымкі з Канады могуць быць зьмешчаны толькі ў «В. з К.»— прысланыя рэдкалегіяй «Вестак» або й іншыя, калі на зьмяшчэньне іх будзе дадзена згода рэдкалегіяй «Вестак». Кошты клішаў на здымкі ў «В. з К.» аплачвае ЗБК.
    5.	Рэдкалегія «Беларуса» й «Вестак» забавязваецца не зьмяшчаць матар’ялаў пашквільнага характару або з асабістымі выпадамі ў простым сэнсе ці пераносным. Абедзьве рэдакцыі забавязваюцца шанаваць свабоду слова ў роўнай меры для кожнага, хто хоча забраць слова ў газэце, паколькі выказваньні
    43 Гаворка вядзецца пра «Беларус», які лічыўся афіцыйным органам БАЗА. Мікола Гарошка ў той час (1965-1968) быў старшынём арганізацыі і адпаведна непасрэдным начальнікам рэдактара газэты Станіслава Станкевіча.
    44 Тым самым ад «Беларуса» адкідваліся сябры Беларускага нацыянальнага аб’яднаньня, парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай, а таксама арганізацый Вініпэгу.
    аўтараў не парушаюць формаў прызваітасьці й ня йдуць у разрэз з дабром беларускага грамадзтва й самой газэты.
    Можна пісаць і аб тых ці іншых людзях, але без ніякага завуалёўваньня ды інсынуацыяў, а адкрыта — каб відаць было, аб каго і аб што ходзіць, і каб тыя людзі, аб якіх мова, таксама маглі забраць голас.
    Я тут не сказаў нічога новага, але, магчыма, што ня ўсё сказаў — і ты нешта дадасі.
    Зразумела, што ад лютага месяца — калі выйдуць «Весткі» ў «Беларусе», у «Вестках» маюць быць устаўлены запісы, датычныя ЗБК — як і раней было, за выняткам адрасу адміністрацыі і рэдакцыі, якія падамо крыху пазьней. Можна было-б кіраваць на St.Clarens45, але тады трэба было-б рабіць паштовую скрынку з замком, ключ ад якой меў бы хтось упаўнаважаны.
    Раіса і Вінцук
    P.S. Штось забыўся. Разарваў канвэрт і гэту картку. Выбач.
    Калі будзеш пісаць Гарошку сам — прышлі копію ліста Pai­ce, каб мы былі ў курсе справы.
    17.1.[1971]
    Дарагі Алесь,
    Прачытай новы праект статуту з уступам і прышлі мне свае заўвагі. Я хацеў бы мець гэтыя заўвагі хоць за пару дзён перад сэсіяй і мог бы зрабіць зьмены ў праекце, калі-б заўвагі былі слушныя, каб такім чынам заашчадзіць час на сэсіі, якога мы будзем мець так мала.
    Ці ўдасца заарганізаваць групавую паездку ў Нью-Ерк, я няпэўны. Трэба было-б ехаць ноччу зь пятніцы на суботу, а гадз. 9-ай пачынаць сэсію46. Здарожаны й нявыспаны — я не магу быць працаздольны, а я мушу быць працаздольным. Таму мушу быць у Н.Ёрку раней, каб прынамсі адпачыць перад сэсіяй. Дык трэба было-б або ляцець, або ехаць самаходам з чэцьвера на пятніцу, але Ганько й ты хіба што не маглі-б
    45 Адрас Беларускага грамадзка-рэлігійнага цэнтру (царквы сьв. Кірылы Тураўскага).
    4,’Гаворка пра сэсію Рады БНР. Пасьля сьмерці Міколы Абрамчыка Вінцэнт Жук-Грышкевіч быў абраны старшынём Рады.
    ехаць у чацьвер нанач. Касьцюкевіч заявіў, што паедзе толькі тады, калі паедзе зь ім самаходам Рагуля, а Рагуля кажа, што ён самаходам не паедзе, а паляціць. Ганько паедзе аўтобусам, калі кампанія на самаход не зьбярэцца. А яна магла-б сабрацца, калі-б Касьцюкевіч хацеў, бо тады-б ты і Ганько зь ім бы ехалі, а мо’ й Скурата47 можна было-б узяць. Застаецца тады табе або ехаць з аўтобусам, як і Ганько, або дамовіцца з Сурвілламі, бо яны зьбіраюцца ехаць абое. Будзеш бачыцца зь імі ў Атаве на сымпозыюме гэтым вікэндам, дык мо’ й дамовішся зь імі. Магчыма, і Касьцюкевіч зьменіць свой падыход, як пагаворыць зь ім Рагуля. Як бы там ні было, але на сэсіі быць трэба абавязкава. Людзі з Эўропы прылятуць, то мы з Антарыё сорамна каб не былі. Гэта будзе пераходная сэсія: або станем на ногі, або пойдзем на ніз. Старайся скамбінаваць, каб паехаць.
    Раіса паехала ў Лёндан на адкрыцьцё Белар. Бібл.[іятэкі] і Музэю. Вернецца ў гэты вікэнд.