Мы стваралі сваю Беларусь
Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука
Вольга Грыцук
Выдавец: Медысонт
Памер: 256с.
Мінск 2007
Пра сябе тымчасам ня буду пісаць, хоць такая пісаніна магла быць і цікавай.
Чакаю ад цябе ліста.
3 радасьцяй сустрэну Тваё слова.
Цалую.
Заўсёды твой М. Сяднёў
21 Янка Станкевіч быў ініцыятарам «пераназваньня» беларусаў/Беларусі ў крывічоў/Крывію. Пазьней крывічамі сталі называць прыхільнікаў Рады БНР.
4.2.51
Дарагі Алёша!
Чамусьці баяўся я, што ты не адкажаш на мой ліст. Чаму я баяўся, я і сам ня ведаю, але каб гэта, напрыклад, сталася, я не перанёс бы і падаўся б яшчэ глыбей у нутраное «падпольле». Хоць з другога боку — высылаючы ліста, я быў перакананы, што Ты адгукнешся, і толькі калі прайшоў тыдзень «маўчаньня», я занепакоіўся. Дарэмныя былі мае хваляваньні — ты мяне больш чым узнагародзіў: Твой шчыры ліст вельмі мяне ўсьцешыў і адначасна «засароміў», менавіта сваёю праўдаю. Згаджаюся (не таму, што пагаджацца заўсёды лягчэй) з тваімі высновамі. Ты не паленаваўся і не пусьціў зь «лёгкай» рукі свайго ліста, як гэта зрабіў я. Прабач за недасканаласьць маёй натуры і «не взышн». Калі я да цябе напісаў, значыць, жывеш Ты ў душы маёй, хай сабе, калі Ты хочаш, хоць як і «сэнтымэнтальныя ўспаміны». Ці ж гэта дрэнна ў нашы — шкада — даволі не сэнтымэнтальныя часы?
Што мяне «зварухнула»? Адзіноцтва зьвярынае. Заела SouthrivercKaa дрэнь. А тут якраз паказалася на канадзкім небасхіле твая постаць, даўно ўсё-ж, як бы сабе ні філёзофствуй, знаёмая і, калі хочаш, падчас прыватная. Сказаў я, «адзіноцтва зьвярынае». Што-ж, калі вакол — толькі сьлізенькія, «жнденькне» тыпчыкі, зь якімі я ніколі ня быў, ня ёсьць і дай Божа — ня буду. I таму зайздрошчу Табе: Ты маеш сяброў — Аляксандріў, Самчук. Я дужа хацеў бы быць разам з Вамі, але шкада — тымчасам не магу. «Сямейны», братка22. Але можа калі «загуляю» (ня буду працаваць), дык прыеду да Вас, да «бойсаў». 3 жонкаю і... А можна ў Вас там на жыцьцё застацца? Усё ж у Вас там цікавейшая купка, як мне здаецца. Тады б, больш заахвочаны (а на мяне трэба заўсёды мець нейкі ўплыў), і я што-небудзь, магчыма, зрабіў-бы для людзтва паспалітага. А то — гібею.
Працую шмат і цяжка. I гэта — можа найгалоўнейшая з прычыны майго «заняпаду».
Рады што-небудзь даслаць у Вашу газэту. Запазычанасьць зьвярну. Літаратурных прыяцеляў тут ня маю, і на матэрыял не спадзявайся. Вось (а так хочацца!) можа што нацарапаю сам.
22 Масей Сяднёў узяў шлюб з Вольгай Пазьняк.
Адным словам, Алёша, — пішы. Трымайма лучнасьць. (Вось дзе Алесь? Я таксама не магу дастаць ягонага адрасу). Прывітай, братка, «ня злым, тыхім словам» Александріва!
Заўсёды Твой
М. Сяднёў
21.8.51
Здароў, Алёша! Перш за ўсё — вітаю Цябе з посьпехамі ў навуцы ці, дакладней, з тэй гатовасьцяй і адвагай, зь якой Ты бярэшся здабыць яе непрыступныя паверхі, асабліва такую яе вышыню, як філёзофія. Здабывай, братка, — трэба! Адкінуўшы гэтую патэтыку, дзякую за ліста. Прабач, што не адказаў на папярэдні — вінаваты ў тым, як ты бадай ведаеш, не мая гордасьць, а мая пунктуальнасьць. Цяпер па сутнасьці. На правялікі жаль, ні самога Багдановіча, ні матэрыялаў аб ім у мяне не захавалася — усё пасеялася. Да таго ж, я ніколі і нічога ня меў — здабытую літаратуру аддаваў або пакідаў. Напрыклад, нават са свайго ў мяне нічога не засталося. Адны аўтографы. Затое я магу ўказаць на некаторыя крыніцы. Бясспрэчна, Табе перш за ўсё патрэбныя будуць тэксты самога Багдановіча. Найлепшае выданьне яго твораў — гэта выданьне Беларускай Акадэміі Навук за 1927 год у 2-х тамох пад рэд. праф. 1.1. Замоціна зь вялікай манаграфіяй апошняга. Дзе дастаць — ня ведаю. Mae Сядура і, здаецца, Калупацкі. Першы яшчэ ў Ням.[еччыне] (але прыедзе), другі — у Ню-Ёрку. Потым — ёсьць пазьнейшае віленскае выданьне «Выбраныя творы» (у сэнсе тэкстуальным нядрэннае). Ёсьць яно, здаецца, у Орсы23 (дырэктара). У НюЁрку адрасоў ня ведаю. Ну і эміграцыйныя, рататарныя. Літаратура аб Багдановічу ўсё-ж ёсьць. А дзе ўзяць? Спашлюся на магчымае. У часапісе «Крывіч» (рэдагаваў Ластоўскі) ёсьць вялікая і грунтоўная праца аб М.Б. праф. Вазьнясенскага. Mae,
23Аляксандар Орса (24.07.1896, Нягневічы, сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл. 02.11.1959, Нью-Ёрк), грамадзкі дзеяч, пэдагог. Скончыў Карлаў унівэрсытэт у Празе, выкладаў прыродаведу ў Наваградзкай беларускай гімназіі. Падчас нямецкай акупацыі — школьны інспэктар на Наваградзкую акругу. Зь лета 1944 г. на эміграцыі. Дырэктар Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Міхэльсдорфе. У 1949 г. выехаў у ЗША, браў удзел у беларускім грамадзкім жыцьці ў Ныо-Ёрку.
здаецца, Віцьбіч — гэты антыквар. Ці дасьць толькі? — «Верасень» (Калупацкі), «Пясьняр свабоды і красы» (рататарнае). Але гэта «жвачка». У Гарэцкага (мае той жа Віцьбіч) мала і схэматычна. Але Табе, для Тваёй працы патрэбна ўсё. Чым больш матэрыялу, тым лепш.
Шмат чаго можна было-б успомніць, але, на жаль, нічога не дастанеш.
Чэшацца мой язык адносна самой тэмы. «Эстэтызм у паэзіі М. Багдановіча». Я, напрыклад, гэтую тэму сфармуляваў-бы трошачкі іначай. А менавіта «Эстэтычныя погляды Максіма Багдановіча» ці «Эстэтычныя прынцыпы творчасьці» (ня толькі паэзіі) М. Багдановіча. Ці яшчэ прасьцей: «Погляды М. Багдановіча на мастацтва». Чаму? Я супраць «эстэтызму». Магчыма, у мяне дрэнная асацыяцыя, але ж Багдановічу ня слушна закідаецца гэны «эстэтызм», няправільна разумеючы пад гэтым толькі фармальныя асаблівасьці яго творчасьці. Асабліва робіць гэта левая крытыка, бачачы ў гэтым «дэкадэнства». М. Багдановіч, пэўна ж, аддаў нейкую дань (а можа, вялікую) сымбалізму ня столькі ў яго расейскай, сапраўды дэкадэнцкай форме, колькі ў форме заходнеэўрапейскай. 3 другога боку, і «правая» крытыка грашыць, калі глядзіць на Багдановіча як на «цацку», як на «красу» (пры гэтым «краса» разумеецца як нешта вонкавае, як вопратка, як форма, нарэшце). Падыход, як бачым, чыста фармалістычны. На такі памылковы шлях узводзіў Багдановіч сваіх неспакушаных крытыкаў дзякуючы разнастайнасьці і багацьцю сваіх формаў вершу. Багдановіч гэта рабіў, каб паказаць сваю «артыстычную» руку і паэтычны спрыт. Галоўнае-ж у Багдановіча (няхай сабе нэаклясыка і сымбаліста) ■— той вялікі зьмест, натхнёны і прыхаваны, які выгодна і вылучае яго сярод іншых беларускіх пісьменьнікаў. Таму так палохае мяне «эстэтызм», які звужае і прыбядняе паэту.
Тымчасам
Твой М. Сяднёў
Сьпяшаюся на працу, а трэба скончыць.
Прывітаньне Александрыву. Што ён робіць? Як жыве? Што піша? М. С.
Лісты ад Міколы Абрамчыка 24
24.3.51 Paris Вельмі паважаны і дарагі Сп. Грыцук,
Ваш ліст з дня 19.2. атрымаў, дзякую. Выбачайце, што так зацягнуў з адказам. Па павароце з Амэрыкі я аб’яжджаў Англію і Бэльгію, прастудзіўся быў і захварэў. Перад усім набралася столькі сьпешных розных справаў, што й да сяньня не магу адкапацца.
3 браку часу не магу, на жаль, грунтоўна адказаць і на закранутыя Вамі пытаньні ў Вашым лісьце, бо зноў прыпраўляюся ў дарогу, якую адкласьці далей 15 красавіка не магу. Пастаўленыя ж Вамі пытаньні сапраўды вымагалі б даўжэй іх асьвятліць.
Прашу таму мне выбачыць за лёнасьцігнасьць.
Вось жа першае — артыкул Ваш у «Б.Э.» зрабіў на мяне ўражаньне неспадзяваньня. Уважаю яго тактычна няправільным падыходам. Стаўленай мэты ім Вы не асягнулі. Артыкул Ваш ня меў у сабе элемэнту кансалідуючага, а наадварот, Вы ўжылі аргумэнты дзеля сысканьня даверу ў тых масах, да якіх Вы хацелі зьблізіцца, каб мець змогу кантакту, але ўжылі гэтыя аргумэнты так, што зьблізіцца зь імі Вы б не маглі. 3 гэнымі «масамі» гутараць інакшым языком, як гутарылі ўвесь час супраць нас і бэцээраўцы. Бо як жа і што Вы маглі ім сказаць нешта пазытыўнага аб нас, бэнээраўцах, пасьля такой характарыстыкі нас. Мэтад гэты сапраўды арыгінальны, і паколькі я знаёмы з гісторыяй палітычных рухаў іншых народаў, магу сьцьвердзіць, што ён (мэтад гэты Ваш) беспадобны ў практыцы палітычнага жыцьця.
Дай Божа, каб ён, гэты Ваш арыгінальны падыход, ня стаўся заразьлівым для іншых.
Артыкулам сваім Вы зрабілі ўсё, каб абнізіць аўтарытэт Б.Н.Р.-аўцаў як уваччу тых масаў, так і ўваччу чужых. Кушаля Вы зраўнялі з масквафілам і хуліганістам Рызевічам. Зь лідэраў Б.Н.Р. Вы зрабілі нейкіх няздараў — кар’ерыстых, амбітных,
24 Мікола Абрамчык шмат ліставаўся з маім мужам. Пра іхнія сардэчныя, даверлівыя адносіны сьведчаць прыведзеныя тут лісты. Што тычыць фінансавых адносінаў, то тут гаворка ідзе пра пазыку, якую Мікола Абрамчык узяў у Таронта ў нашай касе ўзаемадапамогі і якую вельмі клапаціўся хутчэй сплаціць. — Вальга Грыцук.
нейкіх капрызанаў, — што ж тады сапраўды нам застаецца, як ня скласьці камусьці свае паўнамоцтвы? I гэта ўсё пасьля таго, як мы столькі гутарылі ў Таронта? Відаць, мае словы не былі для Вас пераконваючыя, калі Вам я казаў аб даўнім жаданьні маім у гэтым сэнсе (перадаць камусь свае паўнамоцтвы). Пасьля Вашага аналізу выглядае (я бяру лёгіку высноў артыкулу), што ніхто б больш і ня быў у стане павесьці нашыя справы (як нутраныя, так і вонкава рэпрэзэнтат.[ыўныя]). Як нейкая трэцяя сіла — але дзе ж яна? Вы яе не паказалі. Крытыка таму Ваша магла адно падтрымаць на духу тую частку людзей, якія яшчэ блукаюць у арбіце зарубежжа. Вось коратка маё ўражаньне ад Вашага артыкулу. Уважаю яго таму за вялікую памылку з Вашага боку — выбачце! Аб Хмары ня ведаю, што сказаць. Тут сапраўды была і мая памылка, што прыклаў столькі высілкаў, каб яго ўключыць у склад Рады. Было-б пэўна лепш, каб ён заставаўся тым, чым быў і раней па-за радамі Рады, чым тым, кім быў і ёсьць цяпер у нашых радох. Чытаў ягоныя «творы» па маім ад’езьдзе і пераканаўся, што гэта чалавек з натуры дэструктар... На жаль, мусім вось цяпер рахавацца як зь сябрам Рады!
Веру, што Ваша праца ў Канадзе — няўдзячны грунт. Грунт цяжкі — на жаль, дарогі інакшай, як мы былі намецілі супольна падчас майго побыту ў Вас, я ня бачу. Я сказаў «цяжкі грунт», але не цяжэйшая праца за нашу ў цэласьці і маю ў асаблівасьці.
3 усяго гэтага можам мы, аднак, выбрацца аднэй і адзінай дарогай: яснасьцю і цьвёрдасьцю нашай пазыцыі. Іначай запраўды загонім сябе ў такі тупік, што запраўды з намі ня будзе патрэбы вонкаваму сьвету лічыцца.
Між іншым, будучы ў Англіі, адзін з паважнейшых дзеячоў Англіі мяне спаткаў дзіўным для мяне «прывітаньнем». Сказаў ён даслоўна: «У Вас, беларусаў, в.[ельмі] добра, што ня маеце нутранога разьбіцьця, як гэта маюць палякі і ўкраінцы. У вас усё так скансалідавана, бо група Астроўскага не прадстаўляе ніякага інтарэсу». Сказаў гэта адзін з высокіх урадавых чыньнікаў мне пры сьведку а. Сіповічы.