Мы стваралі сваю Беларусь
Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука
Вольга Грыцук
Выдавец: Медысонт
Памер: 256с.
Мінск 2007
,4Друкуецца ў скароце.
15 На лісьце няма даты, але почыркам М. Ганька ўнізе напісана: «Адпісаў 23.1.1949 г.». — В. I.
16 Мікола Ганько паводле кантракту працаваў на фэрме пры каталіцкім кляштары.
жой для нас і, недзе праўды дзець, у бальшыні варожа да нас настаўленай, якось плаваць па верху і ня дацца пагрузіць сябе ў балота. Мы тут такія самыя «інтэрмены», як і былі ў Нямеччыне. Кожны з нас дастае ў 80% заўсёды горшае месца работы, ніж нават стары эмігрант, не гаворачы нават ужо пра ангельца ці француза. Гэта вельмі сумна і да болю прыкра, але на гэта няма ратунку. Мы ж выгнанцы, а выгнанец усюды самотны, — піша адзін навэліст. I гэта праўда. Выгнанец, што для якой ідэі пакінуў свой родны кут, ня знойдзе спакою. Трэба якось мірыцца, трэба якось плаваць, каб не пагрузіцца на дно гэтага чужога нам грамадзтва, каб ня стацца бярвянём на хвалях.
У мяне асаблівых навін няма. Працую, трохі пражываю, а трохі адкладаю грошай на банкавую кніжку. Па заканчэньні кантракту зьбіраюся шукаць работы ў Таронта. Там ёсьць група беларусаў, ёсьць ужо наша арганізацыя «Згуртаваньне беларусаў у Канадзе», то, можа, трохі будзе весялей. Цяпер, зімою, ня варта рушацца з месца работы, бо ў горадзе цяжэй знайсьці працу. Вясной будзе лягчэй. Ня раджу і табе да вясны рушацца. Манахі манахамі, а ты як маеш сякі-такі куток, то сядзі цераз зіму, а там пабачым.
Асабіста ты там не пераймайся, што я табе пісаў пра твае сэрцавыя справы. Калі што добрае, хай будзе, але калі дрэнь — плюнь. Людзі могуць нават збрахаць. Слухай сэрца, толькі ня дайся, каб яно поўнасьцю табой завалодала. Я заўсёды шкадаваў, што ня слухаў сэрца.
3 Алесем навязаў ізноў сувязь. На сьвята выслаў яму кэрпакет — хай трохі пажывіцца. Выслаў таксама два пачкі ў Нямеччыну. Хай і яны там штось маюць ад Аляксея.
3 Алесем ня ведаю, што рабіць. Каб я жыў у горадзе, то можа яго сьцягнуў бы сюды, але я цяпер адрэзаны ад сьвету і да 15, а можа і да 30 красавіка мушу сядзець тут у лесе. Але і на яго сямейку ў мяне ня хопіць грошай — трэба каля 600 дал. Барыс ужо ў Таронта і піша лісты.
Будзь здароў!
Жыве Беларусь!
Алёша
Дарагі Мікола!17
Я, бачыш, не такі, як ты, і хаця ня вельмі даўно атрымаў твой ліст, аднак ужо адпісваю. Раблю выімак, бо да гультаёў, а ў дадатак яшчэ і калек, ня маю звычаю адпісваць. Раблю гэта з гуманнасьці да «няшчасных». Што да тваёй хваробы, то думаю, каб... і ты пайшоў сьлядамі Ваські, можа, найлепш памагло б. Бяз жартаў, ты пайдзі на рэнтген, і калі зь лёгкімі ў парадку, няхай багі благаслаўляюць, і няхай яму гэта пойдзе на здароўе і на кішэню, бо «бабылём» успарнаваўся б, а так, можа, будуць зь яго і людзі, калі жонку мае добрую.
У мяне справы з кантрактам набліжаюцца да канца. 10 красавіка скручваю свае манаткі, бяру «бэгу»18 на плечы і выяжджаю да Таронта. Трэба будзе падмагчы трохі нашым маладым змаганцам сваёй старэйшай галавой. Аб ЗБК табе не пішу, бо Ты сам усё аб ім ведаеш, атрымоўваючы «Б.Э.». Я выслаў таксама заяву і грошы на ўступную, і сяброўскія складкі за год. У мяне ёсьць яшчэ адзін плян. Калі ўдасца, то 1 мая выеду на Аляску, каб зарабіць трохі болып грошай. Там, гавораць, можна зарабіць па 2 даляры на гадзіну. Паспрабуем. Цяпер я працую ў лесапілцы, г. зн. рэгіструю ўсё, што выпрацоўвае лесапілка і што выдае. Работа лёгкая, але і чыстая, бо алавіком цяжка ўмарыцца і пабрудзіцца. Працаваў аднак paHeft даволі цяжка, калі рубаў лес. Шчасьце, што даў Бог сілу і здароўе.
Пра палітыку нічога не пішу, бо яна, асабліва беларуская палітыка, мне стаіць касьцямі ў горле '9.
Алесь прыслаў ліст, прыгатаўляецца да выезду ў Australiju.
Бывай здароў.
Жыве Беларусь! Алесь
17 На лісьце напісана почыркам М. Ганька: «Адпісаў 3.3.1949 г.». — В. 1.
18 Ад bag (ангельск.) — сумка, торба, чамадан.
19 Размова пра раскол на беларускай эміграцыі на прыхільнікаў Рады БНР і БЦР.
Таронта 14.4.1949
Дарагі Мікола!
He пісаў я да цябе ўжо даўно, бо між часе ў мяне зайшлі вялікія перамены. Я скончыў кантракт і перасяліўся ў Таронта. Пакуль што яшчэ не рабіў нічога, а адпачываю. Так думаю пралежаць да 1 мая. Пасьля пабачу. Як знайду такую работу, каб мог сяк-так пражыць, — астануся, а калі не, то выеду дзесь у іншае месца ў паблізу Таронта. За год часу ў пушчы я адвык ад вялікага гораду і цяпер пачуваю сябе троху дзіка, але ня вельмі дрэнна. Праўда, амэрыканскія гарады ня тое, што эўрапейскія, але ўсё ж такі тут ёсьць якоесь жыцьцё. Найважнейшае, што тут чалавек мае сякое-такое таварыства. Мінусам вялікага месца ёсьць тое, што тут вельмі цяжка ўтрымаць капейку. Грошы так кудысьці ляцяць, што папросту і ня ведаеш, дзе яны падзеліся. Але да гэтага думаю, што чалавек прывыкне і навучыцца жыць з алавіком.
У нядзелю на Вялікдзень думаю адведаць цябе ў Ватэрдаўн. Чакай мяне або ў суботу на палудні, або ў нядзелю рана. Як сустрэнемся, успомнім «даўнія гады» і пагаворым болын.
Цяпер бывай!
Жыве Беларусь! Алёша
Прывітаньне Васьцы і яго жонцы!
14.5.1949
Дарагі Мікола!
Ужо шэсьць тыдняў сяджу ў Таронта і ніяк не змагу напісаць аніводнага ліста. Ужо назьбіралася велічэзная купа карэспандэнцыі, так што ня ведаю, як зь ёю дам сабе раду. Да цябе ня буду пісаць многа, бо хутка спаткаемся. Твае лісты атрымаў — толькі таму не адпісваў, бо ўсё збіраўся сам да цябе заглянуць. Сягодня, калі Ты званіў, я акурат спаў, а гаспадар не хацеў мяне будзіць, і таму я не згаласіўся да тэлефона. Я яшчэ не працую. Месяц па кантракце адпачываў дабравольна, а цяпер адпачываю прымусова, бо няма работы. Ужо тыдзень часу
хажу па ўсіх фірмах надарэмна. Троху займаюся грамадзкімі справамі. Работа «кіпіць», падобна як у нас у Зальцбургу. Апроч Зальцбургу, Алесь ужо ў дарозе да Аўстраліі. Ці ведаеш? Бядака ехаў туды як на зарэз. Я і Барыс Аляксандрыў, калі атрымалі ад яго ліст, то з жалю выпілі цэлую пляшку гарэлкі. Нічога не парадзіш. Такі ўжо ў нас лёс.
Да цябе прыеду ў нядзелю каля поўдня. Магчыма, што разам з спадаром Акулам, а можа, і Барысам А. Ты там раскажы сваім манахам, што прыедуць паэты і пісьменьнікі да цябе ў госьці, што, можа, будуць лепшыя да нас і ня будуць сварыцца, што наехала якаясь навала. Пакуль піто да пабачэньня ў нядзелю.
Вітай Ваську!
Пяро паскуднае, як і ўся Канада!
Алёша
Ліст у газэту «Бацькаўшчына»
3 жніўня 196520
Вельмі паважаны Сп. Рэдактар!21
Маючы ўпаўнаважаньні ад Сэктару Рады БНР і ад галоўнай управы Згуртаваньня беларусаў у Канадзе, зьвяртаюся да Вас з прапановай. Просім Вас прысьвячаць адну, або нават і дзьве старонкі «Бацькаўшчыны» для ЗБК і арганізацыяў, зь ім зьвязаных. Мы спрабавалі гэта рабіць зь «Беларусам» у Амэрыцы, але саюз зь ім ня ўдаўся. Сталася гэта дзякуючы таму, што тут пачалі друкаваць фэльетоны і артыкулы, што ў грубым стылі атакавалі вельмі дастойных і заслужаных беларусаў (Др. [Барыс] Рагуля і Др. [Вінцэнт] Жук-Грышкевіч), асабліва ў непрыстойны спосаб быў атакаваны Др. Жук22. Афіцыйнае становішча наша і больш паясьнёная гэтая справа ёсьць у Камунікаце ЗБК, які ваша паважаная Рэдакцыя атрымала з прось-
20 Трансьлітаравана з лацініцы. — В. I.
21 Ліст да галоўнага рэдактара газэты «Бацькаўшчына». Зь пераездам у 1962 г. Станіслава Станкевіча газэту рэдагавалі Павал Урбан, Юры Сянькоўскі, Уладзімер Цьвірка.
22Старонка «Весткі з Канады» існавала ў «Беларусе» ў 1963-1965 гг.
бай надрукаваць. Дзеля таго што ЗБК не хацела б астацца без сваёй прэсы, а ня мае фізычнае магчымасьці друкаваць штось падобнае сабе (нястача людзей для тэхнічнага апрацаваньня газэты), і ня бачачы вялікае карысьці ў раздрабненьні нашых тэхнічных і фінансавых магчымасьцяў, ЗБК і арганізацыі, зьвязаныя з ЗБК, пастанавілі зьвярнуцца да «Бацькаўшчыны» з прапановай пераняць выданьне «Вестак з Канады»23. Я асабліва і яшчэ некалькі сяброў былі за гэта ад самага пачатку выданьня «Вестак з Канады», але большасьць была за тое, каб спалучыцца зь «Беларусам». Цяпер мы ня бачым магчымасьці супрацоўніцтва зь «Беларусам» і таму зьвяртаемся з гэтым да Вас.
Думаю, што Вас гэта вельмі не абцяжыць, а дасьць Вам паважную фінансавую падтрымку. Мы будзем аплачваць тую частку газэты, якую Вы нам адпусьціце. Я думаю, што адна чацьвёртай часткі ўсяе газэты нам хопіць. Трэба, аднак, дамовіцца пра пэўныя справы, каб не было непаразуменьняў. Мы хочам: 1. Каб усе матэрыялы пра нашае жыцьцё ішлі праз нашыя рукі. Мы будзем перасылаць гатовыя зрэдагаваныя матэрыялы на азначаны час. Усе матэрыялы маюць быць падпісаныя да друку рэдактарам «Вестак з Канады». «Бацькаўшчына» ня будзе друкаваць ніякіх контравэрсійных матэрыялаў пра жыцьцё ў Канадзе бяз нашага паразуменьня (я маю на ўвазе БНРаўскую групу), мы таксама ня будзем палемізаваць з Вамі.
...Калі ідзе пра іншыя рэчы, такія, як рассылка, то мы можам пераняць кольпартаж у Канадзе. Вы перашляце лятунскай поштай увесь наш наклад, а мы на свой кошт разашлём далей. Калі Вы штось плаціце кольпартэрам, то мы гэта ўлічым у наш фінансавы ўдзел.
Дакладна абгаворым усё, калі атрымаем Вашу згоду на супрацоўніцтва24. Цяпер адпішэце нам як найхутчэй, ці ў асноўным Вы прымаеце прапанову, і колькі, Вы думаеце, будзе каштаваць наш удзел. Я ўжо маю запэўненых 60.00 на месяц праз цэлы год.
Жыве Беларусь!
23 Кастусь Акула і надалей дасылаў навіны пра беларускае жыцьцё ў Канадзе, але асобнай старонкі зь лягатыпам ужо не было.
24 Патрэба ў гэтым зьнікла праз год, калі ў сьнежні 1966 г. «Бацькаўшчына» перастала існаваць і беларусы Канады сталі дасылаць навіны пра сваё жыцьцё ў «Беларус».
Лісты да Міколы Гарошкі
11 лістапада 196525
Старшыні Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня ў ЗША 26
Вельмі паважаны Сп. Старшыня!
Прачытаўшы апошні нумар «Беларуса», мы з прыемнасьцю даведаліся аб пасьпяхова адбыўшымся Кангрэсе Б.А.З.А. і аб вельмі паважным складзе новае галоўнае ўправы27. 3 гэтае нагоды перасылаем на Вашыя рукі пажаданьні плённай працы для дабра Бацькаўшчыны і беларускае эміграцыі ў ЗША. Сябры галоўнай управы ЗБК упэўненыя, што новая галоўная ўправа Б. А.З.А. пасьпяхова разьвяжа ўсе вытварыўшыеся труднасьці і непаразуменьні. Мы верым таксама, што суадносіны Б.А.З.А. і З.Б.К. вернуцца да нармальнага прыязнага стану28, як было дагэтуль.
Гэта асабліва важна перад надыходзячай у 1966 г. сустрэчай беларусаў Паўночнай Амэрыкі29. Мы верым, што цяперашнія непаразуменьні пры цярплівасьці і добрай волі з нашага боку будуць пасьпяхова выраўняныя.