Мы стваралі сваю Беларусь Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука Вольга Грыцук

Мы стваралі сваю Беларусь

Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука
Вольга Грыцук
Выдавец: Медысонт
Памер: 256с.
Мінск 2007
56.78 МБ
Бачыце, ацэнка нас чужынцамі шмат больш адменная ад таго, як Вы прадставілі нас у сваім артыкуле.
У справе Навіцкага адносна Вашага запытаньня, што да нейкіх спэцыяльных даручэньняў •— то засталося ўсё ў такой стадыі, як з Вамі гутарылася.
Прашу Вас ветліва перадаць мае лісты старшыні сэкгару з копіяй (выцягам) справаздачы сп. Прэм’ера25 дзеля правядзеньня дыскусіі і прыняцьця вашым сэктарам у справе летувісаў26.
Хай мне выбачыць сп. Хмара, што пасылаю я яму праз Вашае пасрэдніцтва, бо не захапіў з сабой яго адрысу з свае прыватнае кватэры. Лісты-ж гэтыя рассылаю сягоньня з Парыжу дзеля сьпешнасьці гэтае справы.
3	глыбокай да Вас пашанай Ваш	М Абрамчык
Villepinte 2.3.64
В.	[ельмі] Паважаны і дарагі Сп. Грыцук,
Ваш ліст з 21.2 атрымаў, вельмі Вам удзячны за ўсе Вашыя клопаты. Сп. Ганько таксама найшчырэйшая ад мяне падзяка.
Хачу яшчэ папрасіць Вас напісаць мне, на які банк тутэйшы (назоў гэтага банку) былі пераказаны грошы мне і якой даты. Справа ў тым, што я дагэтуль не атрымаў ніскуль паведамленьне, а ведаю «мэнтальнасьць» некаторых банкаў тутэйшых, што маюць звычкі не асабліва «сьпяшацца» з разьлікам са сваімі кліентамі, калі яны самі не зьяўляюцца. Мне-ж, на жаль, вельмі сьпешыць.
Вельмі цешуся, што Вы ўладзіліся на такую працу, якая Вам дасьць магчымасьць бліжэй стаяць да культурнага асяродзьдзя, як раней. Гэта вельмі важна ў нашым эмігранцкім жыцьці.
25 Аўген Каханоўскі (Калубовіч).
26 У 1951 г. у Радзе БНР склалася апазыцыя ў выніку заключэньня пагадненьня паміж Радай і літоўскім эміграцыйным урадам аб будучай прыналежнасьці Вільні. Літоўскі эміграцыйны ўрад згадзіўся заключыць пагадненьне аб падтрымцы беларускага боку на міжнароднай арэне з умовай, што Вільня і Віленскі край у выніку магчымага вызваленьня ад бальшавізму застануцца пад уладай літоўскай адміністрацыі да часу канчатковага вызначэньня межаў паміж двума суб’ектамі. Мікола Абрамчык падпісаў гэтую дамову. Частка Рады падтрымала прэзыдэнта, другая частка выказалася супраць. Так, у знак пратэсгу Леанід Галяк падаў у адстаўку з пасады галоўнага рэдактара газэты «Беларус». Аднак зьмяніць ужо нічога было нельга. Урэшце і ў 1955 г. Аўген Каханоўскі-Калубовіч падаў у адстаўку ў знак пратэсгу супраць «замежнай» палітыкі Абрамчыка.
Дзякую за запросіны адведаць Вашу новую сядзібу. Безумоўна, калі толькі прыеду ў Амэрыку; калі, яшчэ ня ведаю. Тут мае сябры па лініі Парыжскага блёку27 ціснуць на мяне, каб паехаць у Вашынгтон цэлай дэлегацыяй 5-ці чалавек у пачатку траўня месяца. Пастанова такая прынята ўсімі, але мала шансаў, што яна зрэалізуецца, зь фінансавых прычынаў. Найпраўдападобней, што прыеду ў Амэрыку ў лістападзе, па лініі чыста беларускай (для сэсіі Рады). Бо, па-першае, надзеі на суксцэсы 28 дэлегацыі я асаблівай не пакідаю, як некаторыя мае тут сябры, а па-другое, калі б з такой дэлегацыяй і выехаў, то мусіў бы зь ёю вяртацца па нейкім месяцы назад, не адведаўшы беларускія асяродкі.
Лета-ж з-за гаспадарчых сваіх справаў мушу абавязкава быць дома.
Сардэчнае прывітаньне вашай сямейцы і выбачце, што даю Вам яшчэ клопатаў.
Ваш	М. Абрамчык
Пахваліце ад мяне Юльянку за яе беларускую мову, наш Анік таксама моцна трымаецца беларускасьці. У мінулым леце ён нат выступаў са «Зваротам» да беларускіх дзетак праз радыё «Свабода» і меў вялікі сукцэс. Вучыцца вельмі добра. Увесь час першым у клясе. Летась нат «пераскочыў» праз клясу і цяпер ужо ў 4-й клясе (яму 8 з паловай год).
Villepinte 30.Х.64
Вельмі шаноўны і дарагі Сп. Грыцук!
Атрымаў сяньня ад аднаго з маіх даўжнікоў ліст, у якім справа зацяжкі сплаты майго доўгу квэстынуецца іншымі сябрамі; досыць прыкра. Для мяне гэта, безумоўна, больш як непрыемна. Месяц таму назад, дапускаючы, што мая агенцыя можа і не прадаць мае хаты да тэрміну сплаты майго доўгу, я зьвярнуўся
27 Арганізацыя, што аб’ядноўвала паняволеныя бальшавіцкай Расеяй народы. Мікола Абрамчык быў яе прэзыдэнтам.
28 Success (ангельск.) — посьпех, добры вынік.
да свайго пляменьніка29 ў N.Y. з просьбай выслаць Вам 2 000 дал., імкнучыся такім чынам унікнуць эвэнтуальных няўвязак. Тыдзень таму атрымаў ліст, што пляменьнік мой, ня маючы сам ашчадкаў (ён прыехаў толькі 4 гады таму ў Амэрыку), стараўся дзесь пазычыць, але не ўдалося. Пісаў мне, што можа максымум выслаць на Ваш адрыс 200 дал.
3 агенцыяй у мяне зноў жа выйшла няўдала: перадаў ёй справу праданьня, таму што сам ня меў часу заняцца праданьнем. Па лініі Парыжскага блёку мусіў выяжджаць за гэты час аж два разы ў Мюнхэн, што заняло мне больш за месяц часу, ды розныя іншыя справы. He дапускаў таксама, каб агэнцыя мне цягнула справу. Выявілася аднак, што апошняя, зарыентаваўшыся, што зацягненьнем продажу можа больш зарабіць, бо цэны ў гэтым раёне раптам падымаюцца прагрэсіўна ў зьвязку з пабудовай у 2,5 кілямэтра ад мяне найболылага ў Эўропе аэрадрому, выставілі ў афішы залішне высокую цану на маю хату, падняўшы сабе ганарар (камісіённы) амаль у 30 % над суму, належную мне.
Надоечы быў у іх — палаяўся зь імі, але згодна нашай умове яны маюць права яшчэ месяц часу (да 2-га сьнежня).
Вось жа сытуцыя мая такая. За месяц часу займуся (калі агенцыя не прадасьць) праданьнем сам, і тады безумоўна, ня гледзячы, не ўзалежніваючы ўжо ад больш ці менш розьніцы ў цане, — прадам яе першаму папаўшамуся кліенту.
Але і прадаўшы, звычайна натар выплачвае грошы прадаўцу толькі за 40 дзён (пакупец складае грошы не прадаўцу, а натару пры афармленьні куплі).
Вось, бачыце, якая ў мяне вышла зацяжка, зусім не прадбачана для мяне.
Прашу Вас і ўсіх сяброў, якія былі так добрыя, у свой час мне дапамагаючы выйсьці з так прыкрай сытуацыі ў гэны час, выбачыць мне і згадзіцца ўнесьці за мяне сплату, калі каса самапомачы ня знойдзе магчымым аформіць адстрочу маёй сплаты, як гэтага прашу ў далучанай тут маёй заяве.
Што да працэнтаў, то калі сп. Кажан 30 вам ня выслаў, што я яму загадаў (пераказаць належнае мне з касы БНР), дык,
29Маецца на ўвазе Мікола Абрамчык-малодшы (01.05.1922, Сычавічы, сёньня Маладзечанскі р-н Менскай вобл. 20.03.2005), грамадзкі дзеяч у ЗША, кіраўнік нью-ёрскага аддзелу БАЗА, сябра Згуртаваньня беларуска-амэрыканскіх вэтэранаў.
30Віталь Кажан (09.10.1916, в. Балбекі, сёньня Шаркаўшчынскі р-н Віцебскай вобл. 17.01.2004). 3 кастрычніка 1949 г. і да самае сьмерці — галоўны скарбнік Рады БНР.
па атрыманьні ад Вас ліста, напішу свайму пляменьніку — гэта ён зробіць.
Я ў просьбе сваёй прашу адстрочкі максымальнай, але ўжыву ўсёй энэргіі, каб сплаціць яе як найхутчэй, бо запраўды справа гэта для мяне больш чым прыкра —
Прывітаньне Вашай сямейцы і ўсім сябрам
Ваш
М. Абрамчык
Прыезд нашай (Пар.[ыжскага] блёку) Дэлегацыі змоўлены (да Амэрыкі) на 15-20 студзеня.
Лісты ад Кастуся Мерляка 31
Нью-Ёрк, 31 сакавіка 1955
Сэктар Рады БНР у ЗША
Раднаму А. Грыцуку
Таронта Канада
Высокапаважаны Спадару,
Ня ведаю, хто ў Канадзе цяперака старшынёю Сэктару Рады БНР, дык дазволю сабе зьвярнуцца да Вас у ніжэйпаданай справе.
Як Вам ужо ведама, Амэрыканскі Камітэт Вызваленьня ад бальшавізму32 плянуе правесьці ў Канадзе ў месяцы траўні вечары, прысьвечаныя перадачам радыё «Вызваленьне», для тых нацыянальнасьцяў, якія маюць свае сэкцыі, у тым ліку і для беларусаў. Такі вечар, як Вам вядома з прэсы, адбыўся ў НьюЁрку, які вельмі ўдаўся, з чаго быў зложаны мэмарыял Амэрыканскаму Камітэту з падзякай і адначасна з заўвагамі, якія пункты трэба палепшыць і пашырыць.
Абгаворваючы гэтыя справы ў Амэрыканскім Камітэце, я зазначыў, што для беларусаў у Канадзе можна будзе зладзіць дэманстрацыйныя вечары ў Таронта і Манрэалі. У Таронта Вы зарганізуеце як найлепей, і важнае, што Вы ўжо аб гэтым ведаеце, але мне расходзіцца пра Манрэаль, каб яны там належна прыгатаваліся і згадзіліся зарганізавацца ў сувязі з тым, каб
31 Трансьлітараваныя з лацініцы.
32Створаны ў 1951 г., куды і ўваходзіла Рада БНР,
былі ў кантакце з Вамі, бо калі прыедзе з Амэрыканскага Камітэту прадстаўнік, каб зараз-жа паведаміць у Манрэаль.
Справа прадэманстраваньня перадачаў у Манрэалі ёсьць важная, бо трэба, каб і яны таксама даведаліся і пераканаліся аб пазытыўнай працы Рады БНР.
Спадзяюся, што Вы зробіце ўсё магчымае, застаюся з глыбокай пашанай да Вас,
К. Мярляк, Старшыня сэктару Рады БНР у ЗША
Нью-Ёрк, 8 верасьня 1956
Старшыні Сэкгару Рады БНР Сп. Раднаму А. Грыцуку ў Канадзе
Перасылаю Вам павестку восьмай сэсіі Рады БНР, якая распачнецца дня 23 верасьня сёлета ўрачыстай багаслужбай і адкрытым пасяджэньнем, на якім Сп. Прэзыдэнт33 зробіць справаздачу зь дзейнасьці за астатнія 2 гады.
Наступныя паседжаньні будуць адбывацца па суботах і нядзелях, пачынаючы ад 6 кастрычніка 1956 г.
Ветліва вас прашу зрабіць сход Вашага сэктару, абмеркаваць усе пункты павесткі сэсіі. Дасылаючы сваечасова свае заўвагі і прапановы, таксама пажадаў бы, каб Вы прыслалі агульны агляд аб стане беларускай эміграцыі ў Вашай краіне.
Спадзяюся мець хутка весткі ад Вас, застаюся з глыбокай пашанай.
Жыве БНР! 3 даручэньнем Сп. Прэзыдэнта К. Мярляк
(у дадатку):
Павестка восьмай Сэсіі Рады БНР
1.	Адчыненьне Сэсіі:
а)	Урачыстая багаслужба.
б)	Даклад Сп. Прэзыдэнта М. Абрамчыка аб дзейнасьці Рады БНР за апошнія два гады.
33 Мікола Абрамчык.
2.	Дыскусія па дакладзе і прыняцьце пастановаў.
3.	Дапаўненьні да Статуту Рады БНР і перагляд стану сяброў Рады.
4.	Справа ўзаемадачыненьняў з нашымі суседзямі.
5.	Фінансавыя справы.
6.	Выбар Прэзыдыюму Рады БНР.
7.	Стварэньне выканаўчага воргану Рады БНР.
8.	Прыняцьце пляну дзейнасьці на наступныя кадэнцыі.
9.	Розныя бягучыя справы.
Інж. М. Абрамчык, Старшыня Рады БНР Згодна з арыгіналам К. Мярляк
Ліст ад Рады БНР
10-га чырвеня 1957 г.
Рада Беларускае Народнае Рэспублікі Сп. Аляксею Грыцуку, Прэзыдыюм	Сябру Рады БНР,
Таронта
Вельмі паважаны Спадару,
Ветліва паведамляем Вас, што 3-га ліпеня ў сераду сёлета, прыблізна а гадз. 7 раніцы прыбудзе ў Таронта на аэрадром Транс-Канада Эйрлайн, Флайт 308, у арганізацыйных справах сп. Кастусь Мярляк, Сакратар Нутраных Справаў Рады БНР.
Гэтага-ж дня ўвечары сп. Мярляк правядзе сход радных канадыйскага Сэктару Рады БНР, які просім загадзя склікаць.