Мы стваралі сваю Беларусь Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука Вольга Грыцук

Мы стваралі сваю Беларусь

Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука
Вольга Грыцук
Выдавец: Медысонт
Памер: 256с.
Мінск 2007
56.78 МБ
Верш мае форму калыханкі. Двухстопны анапэст гэтаму вельмі спрыяе. Па-мастацку таксама ўлучаны сюды сказ з фальклёрнай песьні «Выйшла кошка за ката».
Пра Багдановіча гавораць, што ён быў паэт-мастак. Хіба найлепш пацьвердзіць гэта верш «Лясун». У чатырох радках Багдановіч намаляваў цэлы малюнак маленькага хлопчыка, што смокча свой пальчык:
Гэты мілы, белы пальчык,
Тоненькі, кароткі,
Усё ў рот бярэ мой мальчык, —
Надта ўжо салодкі.
Цыкль «Каханьне і сьмерць» канчаецца чатырма кароткімі вершамі, у якіх паэт ганаруе і ўслаўляе жанчыну, што аддала сваё жыцьцё, каб даць жыцьцё дзіцяці. Пра мучэньні яе пры родах няхай нам скажа крыж на ейнай труне, гаворыць паэта. Для Багдановіча жанчына, што нарадзіла дзіця, — гэта гераіня. Параўноўваючы жанчыну з героямі, што аддалі свае жыцьці за Бацькаўшчыну, Багдановіч вышэй ставіць геройства менавіта жанчыны:
Тым вянкі суворай славы, Што за край свой у баю Жэраб вынулі крывавы, Напаткалі сьмерць сваю.
Ды слаўней цяжарнай доля, —
У сэрцы маючы любоў, За дзіцё зазнаці болі, За дзіцё праліці кроў.
Слава тым, хто сілу мае,
Сьмерць, ня здрогнуўшы, спаткаць, Хто ў мучэньнях памірае, Каб жыцьцё дзіцяці даць.
ЛІСТАВАНЬНЕ
ЛІСТЫ АЛЕСЯ ГРЫЦУКА
Лісты ДА Міколы Ганька
25.08.48
Дарагі Мікола!
Ад цябе да мяне, відаць, бліжэй многа, як ад мяне да цябе. Твой ліст прыйшоў за 2 дні. Адначасна атрымаў ліст ад Алеся 1 і разьвітальны ліст ад ...2. Можа, і добра, што гэтая эпапэя мая ўжо нарэшце скончылася, a то было так злажылася, што — «ні ў салдаты, ні ў матросы», або «сам ня гам і нікому ня дам». Адна балонка ў маёй гісторыі закончылася трошкі драматычна, але, можа, так і лепш. Ці толькі адна так закончылася? Былі больш драматычныя гісторыі, і то мне нічога ня сталася. Прызнацца, аднак, па праўдзе, мне яе трошкі шкода, але ўжо пяць мінут запозна. Ну, але аб гэтым досыць пісаць, і так расьпісаўся, як пэнсіянэрка. Finisch.
У справе Алеся ты задоўга цягнеш. Я ўжо даўно выслаў і напісаў сп. Адамовічу3, што і ты ўжо выслаў, а Ты тым часам яшчэ толькі... «думаеш так зрабіць». Пашлі хутчэй, бо яны там аж пішчаць ад галечы, ды і Алесь нэрвуецца за свой зборнік. Пісаў мне, што такой дрэні, як «Сіла Гневу», яшчэ сьвет ня бачыў, я яму адпішу, што «сьвет» ужо многа вытрымаў, вытрымае
1 Алеся Салаўя. — В. I.
2Напэўна, гаворка пра Вольгу Дуброўскую.
•’Антон Адамовіч (1909-1998), беларускі грамадзкі дзеяч, у 1948 г. галоўны рэдактар часопісу «Сакавік», пры выдавецтве якога выйшаў у 1947 г. зборнік Алеся Салаўя «Сіла гневу. Лірыка (1937-1947)». Тут гаворка вядзецца пра збор грошай на выданьне зборніка.
і яго зборнік. У скорым часе атрымаеш часапіс «Беларускі Эмігрант» з Ашавы4.
Цяпер яшчэ адна справа. 26.9 адбудзецца ў Парыжы Сусьветны зьезд бел. эміграцыі5. Я на яго не магу паехаць (хаця мая кандыдатура ёсьць), бо ня маю «ані грошай, ані шапкі». Няхай едзе Акула. Ты і Васька 6 напішэце яму ўпаважненьне рэпрэзэнтаваць беларусаў у Канадзе на парыскім зьезьдзе. Зьмест упаўважненьня наступны: «Я, Мікола Ганько, 1924 году народж., з Маладэчна, цяпер пражываючы ў Ватэрдоўн (Ont), гэтым лічу ўпаўнаважаным да выступаньня ад імя групы беларусаў у Канадзе на Ўсебеларускім Эміграцыйным зьезьдзе ў Парыжы дня 26.9.1948 году спадара Акулу Кастуся. Подпіс. Дата і месяц».
Тое самае няхай напіша Васька, і вышлеце на наступны адрас: К. Akula, A. Ponicky RR # 2, Oshawa, Ont». Калі б там быў яшчэ хто зь беларусаў, няхай таксама гэта зробіць неадкладна.
Атрымаў я таксама ліста ад Юрка Ўгорчыка7. Бедны сынок, страшэнна сумуе за табою. Але трагедыя. Канвэрт быў так парваны, што ніяк не магу разабрацца з адрысам. Папрабую, аднак, напісаць на наступны: England Wisbech Cambs, Hotel
43вычайна ў Беларусі блытаюць два гарады: Атава (сталіца Канады) і Ашава (нас. 140 тыс. чалавек) за некалькі кілямэтраў ад Таронта на паўночны ўсход, уздоўж возера Антарыё. У Ашаве тады жыў Кастусь Акула — рэдактар «Беларускага эмігранта» (1948 -1954).
5 Зьезд прадстаўнікоў беларускай эміграцыі (прыхільнікаў прэзыдэнта Рады БНР Міколы Абрамчыка) быў перанесены і прайшоў 28 29 лістапада 1948 г. у Парыжы. У форуме бралі ўдзел прадстаўнікі ад Францыі (дзевяць дэлегатаў), Англіі (чагыры), Нямеччыны (два), па адным ад Аўстраліі, Аргентыны, Бэльгіі, Канады, Швэцыі. Зьезд пастанавіў стварыць Сусьветнае аб’яднаньне беларускай эміграцыі (прыхільнікаў Рады БНР) зь сядзібай у Парыжы. Урад Аб’яднаньня ўзначаліў намесьнік старшыні Рады БНР Лявон Рыдлеўскі. Трэба адзначыць, што прыхільнікі Радаслава Астроўскага і Беларускай цэнтральнай рады аб’ядналіся ў пачатку 1948 г. у Цэнтральнае прадстаўніцтва беларускай эміграцыі.
6 Асоба ня выяўленая. Магчыма, гаворка вядзецца пра грамадзкага дзеяча ў Канадзе, пісьменьніка Васіля Камароўскага (псэўданім Базыль Вярбіна, 20.09.1914, Наваградчына-28.09.1953). Падчас Другой сусьветнай вайны жыў у Бэрліне, працаваў у Беларускім камітэце самапомачы. У 1945 г. разам зь Сяргеем Хмарам, Аляксеем Анішчыкам (псэўданім Андрэй Чэмер), Анатолем Сумным (сапр. Анатоль Кунцэвіч) заснаваў Літаратурную Сустань «Баявая Ўскалось». У Канадзе жыў з 1949 г. Належаў да Беларускага нацыянальнага аб’яднаньня. Загінуў у аўтакатастрофе.
7 Прыяцель па лягеры ў Зальцбургу.
Friday Bridge. Напішы і ты на гэты адрыс. Маю сумліў толькі, што да слова «Hotel» і штось яшчэ стаяла каля «Wisbech», але абдзёрты.
На гэтым кончу мой ліст, бо яшчэ мушу штось «скалаціць» да Бел.[арускага] Эмігр.[анта] і напісаць лісты да Алеся і Юрка. Для цікавасьці пасылаю Табе песьню «Pine Portage», або «Песьня Зальцбурскіх выгнанцаў».
I
У канадыйскія нетры на зьдзекі Мяне кінула доля-бяда, Каб бяздомны загінуў навекі, Каб ня знала спакою душа.
II
Рэў трактораў грыміць на прагальлі,
I ляскочуць, як псы, ланцугі, Шум сасонкі, шчэ й рэчкі з аддалі Далівае да сэрца тугі.
III
Мы ня можам сягоньня кахаць, Мы ня вінны, што шчасьця няма, Нам дзяўчына, нам жонка і маці — To лапата, сякера, піла.
Ты, калхозніку!8
Ад’еўся на панскім хлебе і цяпер яшчэ сьмяешся зь бяды работніка — канадыйскага пралетара. Я цяпер, хаця і маю і меў даволі буйную фантазію, ніяк не магу ўявіць сабе, як ты выглядаеш. Вага, напэўна, пад сотку кіляграмаў падцягае, ну, а морда то як месяц у поўні. Пажыў бы ты, брат, на Калыме, так, як я, тады спазнаў бы, што гэта за рай.
“Ліст друкуецца ў скароце. Дата на ім не пазначана, але, прымаючы пад увагу пералічаныя беларускія пэрыёдыкі і далейшую размову пра Сусьветны зьезд беларускай эміграцыі (прыхільнікаў Міколы Абрамчыка), які прайшоў пры канцы лістапада 1948 г., можна меркаваць, што ліст напісаны ў прамежку ліпень — пачатак лістапада 1948 г.
...Чы Ты ўжо атрымаў часопіс «Беларускі Эмігрант»? Я напісаў, каб Табе высылалі з украінскіх часопісаў найлепшы — «Работнік». Выдаюць яго «гэтманцы-дзяржаўнікі». Адрас: Ukrainian Toile 339 Bathurst str., Toronto 2-B, Ontario WA4133. Апошнія часопісы — барахло. «Работнік» — такое-ж барахло.
Адносна зьезду: мы вырашылі нічога не пасылаць. Задорага. Вышлем толькі ўпаўнамочаньне сп. Таротцы, каб нас «прэзэнтаваў». Ён хаця і езуіт, уніят, хацеў я сказаць, але чалавек магчымы. Вялікіх вынікаў я не спадзяюся, бо, напэўна, «апазыцыя» з Астроўскім на чале на зьезд ня будзе запрошана, а можа, і ўсе будуць. Калі-б усе сабраліся, то, можа, да чагось дагаварыліся б.
Кніжкі «Сіла гневу» яшчэ не атрымаў. Алесь наракае, што хіба прыйдзецца ехаць у Паўднёвую Амэрыку. Я думаю, як бы яго сьцягнуць сюды. Як усё добра выведаю — напішу табе.
3 Баварыі атрымоўваю «Бацькаўшчыну»’, «Змаганьне»10 і «Рух»11. Апошнім разам атрымаў яшчэ «БІС»12 (Астроўскага). Апрача «Бацькаўшчыны», усё барахло-лаянка. Шкода, што марнуюць так ганебна паперу, грошы і сілы.
Учора атрымаў зборнік Ігара Качуроўськага13 з аўтарскім надпісам. Добры паэт. Буду мець што чытаць на цэлы тыдзень.
Па кантракце думаю прыехаць у Таронта.
Будзь здароў! Прывітаньне Ваську! Пішы!	Алёша
П.С. Твой ліст ішоў два дні. Недарма ты наклеіў аж 15 ц[энтаў]. Ты, напэўна, хацеў, каб ён ляцеў ракетным самалё-
’ Адна з найгалоўных газэт на беларускай эміграцыі. Выдавалася ў 1947-1966 гг. Ад 1950 г. у Мюнхэне. Падтрымлівала палітычны кірунак Рады БНР.
10 Часопіс, орган Рэвалюцыйна-рэспубліканскага ўсебеларускага хаўрусу (Нямеччына). Выдаваўся ў другой палове 1948 г. Выйшлі тры нумары.
" Камунікат Рэвалюцыйна-рэспубліканскага ўсебеларускага хаўрусу. Выйшаў толькі адзін нумар (чэрвень 1948). Далей — «Змаганьне».
12 БІС [Беларуская інфармацыйная служба], пэрыёдык, што выдаваўся ў Міхэльсдорфе (Нямеччына) ў 1946-1949 гг. Рэдактар — Ігнат Тур. Падтрымліваў БЦР і Радаслава Астроўскага.
'Чгар Качуроўскі (Ігор Качуровськнй, 1.09.1918, Нежын, Чарнігаўская вобл., Украіна), украінскі пісьменьнік. На эміграцыі з 1944г. Жыў у Аўстрыі, з 1948 г. у Аргентыне, дзе выкладаў у Каталіцкім унівэрсытэце ў Буэнас-Айрэсе. У 1968 г. пераехаў у Мюнхэн, дзе працаваў на радыё «Свабода».
там, бо звычайны ліст лятунскай поштай каштуе ў Канадзе 7 ц[энтаў].
8.12.1948
Дарагі Мікола!14
Вы ўсе сказіліся, чы што? Алесю выслаў я ўжо 2 месяцы таму назад ліста і грошы, і ані слыху, ані дыху. Тут я спэцыяльна не дзівуюся, бо Алесь мог ліста не атрымаць. Напэўна які аўстрыяк пажывіўся далярамі. Я яму напісаў новага ліста (без даляраў). Але ты, братку, пашпордайся па лістах і знойдзеш там ліст ад Аляксея, які ты прачытаў і забыўся.
...Чаму ты не атрымоўваеш нашае канадзкае газэты «Беларускі Эмігрант»? Адрас: K.Akula, 132 Bondstr. Toronto, Ont.
У мяне асаблівых навін няма. Хварэў на запаленьне лёгкіх. Тут буду да красавіка, пасьля выяжджаю ў Таронта. Туды прыехаў Барыс Аляксандрыў. Гэта ўсё. Бывай.
Жыве Беларусь!	Алёша
Дарагі Мікола!15
Казаў той, піто і смажаныя галубкі прыядаюцца. Таксама і нам. Калі жылі ў Аўстрыі, то хацелася толькі аднаго: каб добра паесьці. Думалася, што ў добрай ежы замыкаецца ўся аснова нашага жыцьця, цяпер жа, калі ўжо троху ад’еліся, то і нудна, і «манахі16 надаелі», і ўсё ўсенькае. Хочацца чагось больш, але чаго, то і самыя добра ня ведаем. Праўду гаворачы, мы ведаем, чаго хочам, але тое так далёка, што і балюча нават успамінаць. Аднак шэрая рэчаіснасьць голай праўдай заглядвае ў вочы і кажа, што трэба змагацца за тое, каб у гэтай «контры», так чу-