Мы стваралі сваю Беларусь
Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука
Вольга Грыцук
Выдавец: Медысонт
Памер: 256с.
Мінск 2007
Тэма цяжарнай жанчыны зусім новая ў беларускай літаратуры. Яна мала зьвяртала на сябе ўвагі паэтаў і ў сусьветнай літаратуры. Тэму зачацьця заўсёды разглядалі з боку сэксуальнага або ўвогуле абыходзілі яе. Няма ў сусьветнай літаратуры ніводнага цэласнага твору або цыклю паэтычных твораў, прысьвечаных гэтай тэме. Багдановіч жа падышоў да яе з поўнай сур’ёзнасьцю і з разуменьнем псыхалёгіі цяжарнай жанчыны і будучага бацькі. Сваю сур’ёзнасьць падыходу да жаданьняў бацькі і важнасьці сям’і Багдановіч пацьвердзіў сваім жыцьцём. Ён не жаніўся, бо ведаў свой стан здароўя і ведаў, што ня можа даць належнай аховы новаму жыцьцю. Бацька паэта Адам Ягоравіч піша аб гэтым у «Матэрыялах да біяграфіі Максіма Адамавіча Багдановіча».
Сямейнае жыцьцё пачынаецца ад каханьня двох людзей. Багдановіч і пачынае распрацоўку тэмы вершам, дзе маладыя людзі неспадзявана для іх самых адчуваюць патрэбу збліжэньня. Яшчэ яны не жанатыя, бо паэта гаворыць да свае абраньніцы на «Вы». Прыходзіць усё неспадзявана для іх самых:
Хоць мы былі адны ў той час, Я і зірнуць ня сьмеў на Вас, I тое, што тады зрабілася, Зьнянацку выйшла, але ўраз.
Паэт добра ведаў пачуцьці закаханых. Ён ведаў, што закаханыя часам паводзяць сябе як дзеці, забаўляюцца і сьмяюцца, як дзеці. Падкрэсьліваючы гэтую рысу закаханых, Багдановіч паказвае сьветлае пачуцьцё, што павінна акрыльваць маладых людзей, адкідаючы адначасна каханьне толькі для сэксуальна-
га задаволеньня. Каханьне стыхійна прыходзіць, і ўсякае рацыяналістычнае пачуцьцё, усялякае разумовае разважаньне адыходзіць у даль:
Ня помню, як — я ручку ўзяў Ня помню, як пацалаваў, Ціхутка пальчыкі цалуючы, Як да дзіцяці, ў лад казаў:
«Сарока-варона кашку варыла, Дзетак карміла,
Гэтаму дала, гэтаму дала, А гэтаму не дала...»*
Гэтае «Ня помню...» якраз і падкрэсьлівае душэўную старонку каханьня і яе стыхійнасьць. Зручнае ўлучэньне ў верш фальклёрнага «Сарока-варона...» тонка выказвае пачуцьці маладых, калі абы-што гаворыцца, каб толькі мець нагоду да фізычнага дотыку да любае дзяўчыны. Наўмысна выбраная фальклёрная песьня, якую сьпяваюць маткі малым дзеткам, адразу ж уводзіць нас у кола сямейных абставін.
Другім вершам цыклю Багдановіч уводзіць нас у асноўную тэму — зачацьця. У вершы «Пачуцьцю цёмнаму падлеглая»** паэт паказвае нам магутную і няўстрымную сілу, што авалодвае жанчынай і вядзе яе да спалучэньня з мужчынам дзеля зачацьця новага жыцьця. Апантаная гэтай сілай, яна адкідае ўсе перашкоды, найважнейшыя зь якіх: жаночы сорам, мучэньні пры родах і нават магчымая сьмерць. Яна, «абясьсіленая душою», не зважаючы ні на што, аддаецца мужчыне. У Багдановіча гэтае адданьне сябе ёсьць толькі ў жанатых, зараз жа па шлюбе. Гэта падкрэсьліваецца ўжо першымі радкамі вершу, дзе бачна, што гэта было шлюбнае ложа:
Ты ўжо рассталася з уборам I ў ложа шлюбнае лягла, Свой сорам, свой жаноцкі сорам Дрыжачая, перамагла.
I ведаеш — табе мучэньні
I навет мо канец жыцьця
* Максім Багдановіч. Вянок [Выд-ва «Бацькаўшчына», НьюЁрк —Мюнхэн, I960]. С. 106.
** Там жа.
Сабой пакліча пры раджэньні Ірвучыся на сьвет, дзіця.
Ды абясьсіленай душою Ты можаш аднаго жадаць — Каб семя бурнае муское У нетрах цела пахаваць*.
Міма таго, што сэксуальная старонка ў сямейным жыцьці тут выразна падкрэсьленая, але паказаная не як задавальненьне само ў сабе, але як штось, чаму чалавек ня можа супрацьстаяць і якое мае ў сабе мэту, якая і робіць гэтае пачуцьцё нястрымным. Жанчына тут не шукае самога задавальненьня, але толькі «каб семя бурнае муское у нетрах цела пахаваць», іншымі словамі, каб даць пачатак новаму жыцьцю.
Багдановіч паступова, верш за вершам, уводзіць чытача ў зачараваны сьвет цяжарнай жанчыны. Верш «Цяжарная»** прадстаўляе вобраз жанчыны, што ўпершыню адчула ў сабе новае жыцьцё. Ў народных казках, як ведама, цяжарнасьць зьвязваецца з вобразам птушкі бусла. У вершы «Цяжарная» Багдановіч па-мастацку выкарыстаў вобраз бусла, каб даць фон цэлай карціне. Пасьля працы жанчына ідзе адпачываць «роўнай цяжкаю хадою». У гэтым самым часе бусел вяртаецца ў гняздо. Жанчына пачула нейкі стук. Яна яшчэ ня пэўная, што гэта за стук. «Мо пачула бусла рух, што над хатаю ляціць, Мо дзіцяці сэрца глуха, глуха так ў мяне тутніць». Як большасьць вершаў паэта, так і гэты пабудаваны двухплянава. На адным пляне бусел, што вяртаецца вечарам да гнязда, на другім сама гераіня вершу — цяжарная жанчына. Адзін плян дапаўняе другі, а разам твораць цэлую карціну, што нараджае цеплыню і інтымнасьць у душы чытача. Усё складае адну гарманічную цэласьць.
Цяжарная жанчына як лірычны герой зьяўляецца таксама ў вершы «Дзіцё, што ў коласе зярно». Тут яна ўжо ведае, што носіць у сабе новае жыцьцё. Яна аналізуе свае пачуцьці:
Дзіцё, што ў коласе зярно, Пад сэрцам у цябе ўсё сьпее, I сэрца цёмнае сьвятлее, I шчырым робіцца яно.
Ужо нічога ў ім няма, Адно ёсьць — рупнае каханьне, Салодка-соннае жаданьне, Салодка-сонная дума*.
Падобныя перажываньні цяжарнае жанчыны выказаныя ў вершы «Як хораша, калі дзіцё...»**. Верш гэты ёсьць як бы дапаўненьнем да вышэй разгледжанага «Дзіцё, што ў коласе зярно». Але калі першы статычны, бяз руху, дзе пададзеныя толькі перажываньні жанчыны сьведамай, што носіць у сабе зачаткі новага жыцьця, то ў другім гэтае новае жыцьцё дае ўжо знакі аб сваім існаваньні. 1 вось гэты рух дзіцяці ў целе маткі выклікае перажываньні. Паэт тут не апісвае характару перажываньняў, як у папярэднім вершы, ён звычайна акрэсьлівае яго адным сказам: «Як хораша, калі дзіцё пад сэрцам ціха зварухнецца», а пачуцьцё ён акрэсьлівае як «незвычайнае». У абодвух вершах паэт карыстаецца словам «салодкае», каб акрэсьліць пачуцьцё жанчыны. У першым вершы было «салодка-соннае жаданьне, салодка-сонная дума», у другім — «Душа ў салодкім палусьне». Таксама розныя параўнаньні дзіцяці, што разьвіваецца ў лоне маткі. У першым вершы дзіцё было параўнанае да зярна, што сьпее ў коласе. Яно яшчэ не давала знакаў жыцьця. У другім вершы дзіцё параўнанае да птушаняці, што расьце ў цёплым гняздэчку. Яно ўжо жывое і мае патрабаваньні:
Я — птушанё, а ты — гнязьдзечка, Ня руш, ня руш, ня руш мяне!
Большасьць вершаў Багдановіча на тэму цяжарнасьці жанчыны гаворыць пра адносіны бацькі да будучай маці ягонага дзіцяці. Лірычным героем ёсьць бацька. Калі маці прадстаўленая як радасная, шчасьлівая, паважная, поўная незвычайнага прыемнага пачуцьця ад таго, што яна — матка, якая ня думае пра сябе, а толькі пра дзіця, што ў ёй сьпее, то ў бацькі цэнтрам зьяўляецца не дзіця, а матка, яе здароўе. У яго велічэзная любоў да каханай і пачуцьцё віны за сябе, бо ведае, якія мукі прыходзіцца цярпець жанчыне, каб нарадзіць дзіця. Ува ўсіх вершах, дзе бацька зьяўляецца лірычным героем, прабіваецца
страх, што яна можа страціць жыцьцё пры родах. У кожным вершы, дзе лірычным героем ёсьць бацька, паўсюдна так ці іначай гучыць адчуваньне ягонай віны, аскарджэньне, што ён прычына мукаў і сьмерці парадзіхі. Гэтае абвінавачваньне сябе ў розных варыянтах праходзіць праз увесь цыкль, становячыся нават паталягічным. Пры чытаньні вершаў складаецца ўражаньне, што полавае злучэньне каханых — гэта як бы прысуд сьмерці для жанчыны, а віною ёсьць толькі ён — мужчына, і ён павінен устрымацца ад фізычнай блізкасьці, калі кахае жанчыну. Вершы ў большасьці пабудаваныя на кантрастах. Жанчына робіцца шчасьлівай, спазнаўшы, што яна будзе маці, мужчына ў страху, што каханая ад гэтага мацярынства перанясе вялікія пакуты і нават сьмерць. Прывядзем некалькі прыкладаў:
Апусьціўшы густыя расьніцы, сказала яна: «Я — ўжо маці». I твар заруменіў ёй сорам. А душа мне гавора: на сьмерць, на мучэньні ты мной аддана, I ўстае гэты шэпт мне дакорам.
Яна шчасьлівая, што ўжо маці. Ён чуе дакор у душы. У іншым вершы «Шчасьцем яна аж да краю...» маем ізноў кантраст. Жанчына, стаўшы цяжарнай, «шчасьцем поўна аж да краю». Бацька мае выкіды сумленьня, што паміма ўзаемнага шчырага каханьня, менавіта ён давёў каханую да магілы:
Шчыра мяне так любіла,
' Шчыра яе я кахаў, Але давёў да магілы, Сам на мучэньні аддаў*.
Жанчына ня думае пра сьмерць. У яе ўсе думкі пра дзіцятка, што гадуецца ў ёй. У вершы «Праклён цяжарнай», пабудаваным на фальклёрным павер’і і забабонах, паэт паказвае цыганку, што прыйшла варажыць. Калі ж пачула адмову, бачачы перад сабой цяжарную жанчыну, кінула пракляцьце: «Каб ты дзіцё радзіла мёртвым». Жанчына нібыта і ня верыла ў забабоны і нават засьмяялася з цыганчынага пракляцьця, але ўсё адно «задрыжала і зьбялела»**.
* Максім Багдановіч. Вянок. С. 89.
** Там жа. С. 163.
Больш аптымістычным ёсьць верш «Бяз сілы...». Тут мы маем перад сабой жанчыну пасьля родаў:
Бяз сілы, ў поце, ўся, як белы сьнег, блядна, На зьлітаю крывёй і зьмятае краваці Ляжыць шчасьлівая і жалкая яна, I аб адным у ёй цяпер дума: «Я — маці».
Яна збалела ўся. Ёй, можа, ўжо ня жыць. I ўсё-ткі радасьцяй бязьмернай зьзяюць вочы, А на яе тугіх грудзёх ужо ляжыць Чырвоны, цёпленькі і неяк сьмешна смокча*.
Багдановіч намаляваў сапраўды рэалістычны вобраз жанчыны пасьля родаў. Яна ня думае, што зь ёй станецца, не зважае на магчымыя цяжкасьці пасьля родаў, пра тое, што яна можа страціць жыцьцё. Яна гордая, яна шчасьлівая, што сталася маці. Яна з мацярынскім пачуцьцём туліць маленькае новае жыцьцё, чырвоненькае, цёпленькае, што атрымоўвае ад маткі свой першы пацалунак. Гэтыя дэталі ўжытыя паэтам вельмі ўдала. Яны адразу надаюць аптымістычны тон і інтымную цеплыню цэламу вершу. Іншая таксама і пабудова вершу. У папярэдніх творах гэтага цыклю на першым пляне ставіўся аптымістычны вобраз, на другім — трагічнае альбо пэсымістычнае заканчэньне. У гэтым вершы Багдановіч на першым пляне паставіў вобраз змучанае родамі маці і закончыў сьветлым вобразам нованароджанага здаровенькага дзіцяці.
Блізкімі да тэматыкі з гэтым вершам ёсьць два вершы гэтага цыклю, якія чамусь Багдановіч не ўлучыў у свой зборнік «Вянок». Яны паказваюць ужо народжанае дзіцятка і маці. У першым вершы «Прычасьціўся целу мацеры» паэт апісвае маленькае дзіця, што спакойна і бясьпечна засынае, накормленае грудзьмі маткі і пад яе песьні. Усе заснулі ў хаце. Кругом цішыня:
Толькі ўсё за сьценкай блізкаю Тне гадзіньнік: та-та-та, Толькі песьня над калыскаю: «Выйшла кошка за ката»**.