Мы стваралі сваю Беларусь
Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука
Вольга Грыцук
Выдавец: Медысонт
Памер: 256с.
Мінск 2007
Сам Соловьёв был одннм яз лучшнх русскнх поэтов. Его лнтературный талант ямеет склонность к нроннн н нздевательству над другнмн н... самнм собой.
Владнмяр Соловьёв лежят на этом месте;
Сперва был фнлософ, а ныне стал скелетом.
Нным любезен был, он многнм был я враг, Но без ума любяв, сам ввергнулся в овраг. Он душу потерял, не говоря о теле: Её днявол взял, его собакя сьелн.
Даже в серьёзных пронзведеняя, такнх, как «Трн свяданяя», он шутнт, рассказывая нсторяю с бедуянамн.
Он любнт пародяю. Пародней он нногда облегчает свон душевные пережяваняя. В основном Соловьёв пнсал ясно, логяческя точно, остро я с лятературной точкя зреняя безукорязненно. Его фялософяческне лнрнкя являются самымн лучшнмя в русской лятературе. Его вляянне на русскнх поэтов несомненно. Вспомнмм хотя бы Блока.
Владямяр Соловьёв был профессяональным фнлософом, основоположннком русской фнлософской мыслн. Он был фнлософ «Божьей мнлостью». Его фялософнческне мыслн являются важным вкладом в ясторню не только русской, но я всемнрной фнлософнн.
Ввнду трудностей перевода его работ, западные фнлософы очень мало знакомы с его ученяем. Стремленне Соловьёва связать в одну снстему релягню, фнлософяю н науку с его метафнзнкой, антропологней н ясторяографней в одно целое
является новым для сегодняшннх фнлософов. Еслн прннять во вннманне цель Соловьёва — практнческн ввестн в жнзнь свон нден, он будет русскнм фнлософом, но еслн говорііть о шнрнне его взглядов, то онн всемнрные.
Значенне работ Соловьёва для русской фнлософнн огромно. В теченне своей короткой жнзнн он доказал, что русская мысль достаточно зрелая для того, чтобы создать свою фплософскую снстему. Хотя фнлософская структура его снстемы не очень точна н нмеет разбежностн, особенно в определеннн понятня Софнн, но всё-такн это снстема орнгннальная, она — снстема Соловьёва.
Бнблнографня
1. Левнцкнй С. А. Очеркн по нсторнн русской фнлософской н обіцественной мыслн. Франкфурт-на-Майне, 1968.
2. Мочульскнй К. Владнмнр Соловьёв. Жнзнь н ученне. Парнж: У.М.С.А., 1951.
3. Соловьёв В. Трн разговора. Нью-Йорк: Нздательство Чехова, 1954.
4. Zenkovsky V. V. A History of Russian philosophy. New York: Columbia Univ. Press, 1953.
5. Edie James M., ed. Russian philosophy. Chicago: Quadrangle Press, 1965.
6. Losskiff Nikolaf O. History of Russian philosophy. New York: N.Y. International Univ. Press, 1951.
MAKC1M БАГДАНОВІЧ I СТАНАЎЛЕНЬНЕ СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ 51 (Урыўкі з дысэртацыі)52
Разьдзел III
ФРАНЦУСКІ СЫМБАЛІЗМ I ПАЭЗІЯ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА
Эстэтыка паэзіі Максіма Багдановіча ад самага пачатку выклікала супярэчлівыя ацэнкі. Першыя нашаніўскія літаратары нават не хацелі прымаць да друку паэзію Багдановіча, як нязгодную з ідэалогіяй нашаніўства. Нашаніўцы закідалі Багдановічу, што ў часе, калі беларуская паэзія павінна быць адданая на службу эканамічнага, сацыяльнага, нацыянальнага і палітычнага адраджэньня беларускага народу, ён апявае чыстую красу. Для нашаніўцаў зь іх утылітарнай эстэтыкай паэтбыў неўспрымальным. Толькі дзякуючы Янку Купалу ягоная паэзія знайшла месца ў «Нашай Ніве». Ад самых першых
51 Максім Багдановіч і станаўленьне сучаснай беларускай літаратуры = Maxim Bahdanovic and origin of modem Byelorussian literature. Ottawa, University of Ottawa, School of Arts and Slavic Studies, 1975. [280 c.]. (Зноскі аўтара дысэртацыі.)
52 Алесь даўно марыў напісаць грунтоўную працу пра свайго ўлюбёнага паэта — Максіма Багдановіча. Пра тое ўзгадваў ён сам, пра тое сьведчыць, напрыклад, і ліст паэта Алеся Салаўя, які яшчэ ў 1952 г. у сваім лісьце з Аўстраліі (відаць, на просьбу паведаміць пра розныя крыніцы з Багдановічаведы), прыводзіць розныя Багдановічаўскія радкі, у тым ліку і верш «Вагітная», а заканчвае парадай: «найпаўнейшае выданьне, якое можаш дастаць на эмігр.: Максім Багдановіч. “Выбраныя творы”, Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Мінск, 1946. Гэтую кніжку мае тут М. Нікановіч (ягоны адрыс ведае В. Жук-Грышкевіч)». — Заўвага Вольгі ГрыЧУК- ,
рэцэнзіяў па сёньняшні дзень крытыкі знаходзяць у паэзіі Багдановіча, асабліва раньняй, «памылкі сымбалізму». Безумоўна, сымбалізм адыграў значную ролю ў фармаваньні эстэтыкі Багдановіча, хоць бы і дзеля таго, што гэта была найноўшая плынь у сусьветнай літаратуры, якая паўстала як рэакцыя на рэалізм. Сьімбалізм як літаратурная плынь паўстаў у Францыі і адтуль перакінуўся ў Расею. Характар сымбалізму расейскага і францускага ёсьць іншы, аднак асноўныя рысы гэтае плыні падобныя да ўсіх літаратур. Таму найперш разгледзім характар францускага сымбалізму і параўнаем яго з сымболікай паэзіі Максіма Багдановіча.
Хаця бацькаўшчынай сымбалізму называюць Францыю, аднак вытокі яго трэба шукаць у найбольшага амэрыканскага паэта Эдгара Алана По. Першым, што захапляла эўрапейскіх паэтаў у По, быў яго трагічны лёс. Алошнія гады ён правёў у вялікай беднасьці і памёр ад алькагалізму. Таксама незвычайным быў характар По. Вызначальнай рысай ягонага характару быў яго дзіўны дуалізм, што выяўляўся ў паводзінах, а таксама ў ягоным мастацтве. Для тых, каго ён любіў, По быў лагодным, прыязным, адданым і гатовым на ахвяры. Для іншых быў раздражнёны, замкнёны ў сабе, пануры. Праўдападобна, на яго находзілі прыступы галюцынацыяў, а таксама страх перад будучыняй.
Інтэлектуальны дуалізм найвыразьней відны ў ягонай творчасьці. 3 аднаго боку, ён быў ідэаліст-рамантык з тугой па ўсім прыгожым, добрым, што ідэалізаваў каханьне да жанчын, якое пераходзіла ў абагаўленьне іх. Тады ён ствараў такія рэчы, як «Улялюм». Калі ён быў у настроі прадбачаньня будучыні, ён ствараў такія шэдэўры, як «Званы».
Гэтая самая дуалістычнасьць бачная і ў яго мастацтве. Ён быў здольны пісаць па-анёльску салодкія вершы або несамавітую паэзію сатанізму і злачынства з надзвычайным пачуцьцём рытму і важнасьці слова, або пісаць псыхалягічныя трактаты на душэўныя хваробы, з жалезнай лёгікай абасноўваючы свае тэзы, у цьвёрдым і сухім стылі. У сваіх крытычных артыкулах ён мог аналізаваць, здавалася б, немагчьімыя да перааналізаваньня творы.
Заслуга азнаямленьня заходняга сьвету з сымбалізмам належыць Бадлеру і Малармэ, асабліва Бадлеру, які быў пад уплывам По. Іх лучыла падобнасьць характару і зацікаўленьня, a таксама падобныя — трагічныя — жыцьці. Пазнаёміўшыся з творамі По, Бадлер знайшоў, што рамансы і паэмы По нібыта ягоныя ўласныя, што яны даўно ўжо жылі ў ягонай галаве,
толькі не былі выяўленыя, асабліва тыя творы, што мелі знакі таямнічасьці ці сатанізму альбо страху. Для Бадлера францускі рэалізм ня меў адказаў, таму ён шукаў для паэзіі нечага новага. Гэтае новае ён знайшоў у жыцьці, характары і творчасьці По. Асабліва вялікае ўражаньне рабіў на Бадлера трагізм жыцьця По зь ягоным нахілам да алькагалізму. Пяру Бадлера належаць найлепшыя пераклады По. У гэтых творах Бадлер знайшоў адказ на тыя пытаньні адносна паэзіі, якія яго асабліва мучылі. Эстэтыка По была прысвоеная Бадлерам і ўвайшла ў аснову новага напрамку ў францускай літаратуры, які канчаткова аформіўся як сымбалізм.
У аснову гэтай эстэтыкі ляглі прынцыпы, выказаныя По ў яго эсэ «Прынцыпы паэтыкі» і «Генэза паэмы». Першае зь іх выводзіла тэорыю, што мэтай паэзіі ёсьць сама паэзія і больш нічога. По разьдзяляе ўсе рэчы і дасьведчаньні на дзьве часткі: паэтычныя і праўдзівыя. Праўдзівыя рэчы ня маюць нічога супольнага з паэтычнымі: «The demands on Truth are severe. She has no sympathy with the myrtles. All that which is so indispensable in Song is precisely all that with which she has nothing whatever to do. It is but making her a fraunting paradox to wreather her in germs and flowers»*.
Іншым прынцыпам эстэтыкі ў гэтым эсэ По высунуў немагчымасьць існаваньня доўгай мастацкай паэмы. Доўгая паэма, паводле По, ёсьць не чым іншым, як павязаная з сабою сэрыя меншых паэмаў. Кожны паэтычны твор павінен выяўляць толькі адзін настрой або адну эмоцыю.
По разьдзяляе ўнутраны сьвет чалавека на чысты розум, упадабаньне і маральны сэнс. Калі параўнаем гэтае апошняе сьцьверджаньне з папярэднімі, то бачым, што По выдзяляе зь філязофіі як асобныя незалежныя ад сябе вартасьці — Інтэлекг, Красу, Эмоцыі, Абавязак і Праўду — і як асобныя цьвярдыні, на якіх ён будуе сваю эстэтычную канцэпцыю.
Найважнейшаю, аднак, праблемаю, парушанай у «Прынцыпах эстэтыкі», была дыскусія на тэму музыкі і паэзіі. Гэтая праблема вельмі важная, бо яна мела вялікі ўплыў на Малармэ, Вэрлена і іншых паэтаў-сымбалістаў, а цераз іх пасрэдна і на паэзію М. Багдановіча. Вось што гаворыць По пра музыку ў эсэ «Прынцыпы паэзіі». По лічыць музыку неадлучнай часткай паэзіі. Музыка ў спалучэньні з ідэяй ёсьць паэзія. Музыка
* Edgar Allan Poe. London, Macmillian, 1937. P. 202. Quoted in Chiari, Joseph, Symbolisme from Poe to Mallarme. London, Roskliff, 1956. P. 99.
без спалучэньня з ідэяй — звычайная музыка. Ідэя без музыкі — гэта проза*.
У эсэ «Філязофія кампазіцыі» По, між іншым, разьвівае тэзу, што такое Краса, і даходзіць да высновы, што Краса ёсьць прыемнае або ўзварушальнае хваляваньне душьі. Краса, якога б роду яна ні была, ёсьць зьявай вышэйшага парадку, і яна нязьмерна ўсхвалёўвае ўражлівыя душы. Мэлянхолія дзеля таго ёсьць неадлучнай часткай паэзіі. Паколькі мэлянхолія і ўсхваляванасьць зьяўляюцца неадлучнай часткай Красы — Краса ёсьць неадлучнай часткай паэзіі.
Эстэтыка По і ягоная паэзія былі стымулам для разьвіцьця новага філязафічна-літаратурнага напрамку — сымбалізму. Хоць сымбалізм у літаратуры існаваў даўно, асабліва ў літаратуры рамантызму, аднак ён ня меў таго характару, які ён прыняў у другой палове XIX ст. у Францыі, а пасьля ў цэлай Эўропе. Сымбалізм у эўрапейскай літаратуры пачаўся як рэакцыя на аджыўшы пазытывізм і натуралізм. Разьвіцьцё яго зьвязана неадлучна зь імем П’ера Шарля Бадлера. Эстэтыка По была адпраўным пунктам у фармаваньні эстэтыкі сымбалізму. Бадлер пад уплывам паэзіі і эстэтыкі По фармаваў сваю эстэтыку. Асновы яе выкладзены ў зборніку «Кветкі зла», дзе быў надрукаваны праграмны санэт «Карэспандэнцыі», у эсэ «Тэафіль Гацье», «Рычард Вагнер», «Віктор Гюго», надрукаваных у яго «Рамантыцы мастацтва».
Для Бадлера ўсе прадметы зьяўляюцца сымбалямі вышэйшай рэальнасьці, якая напаўняе сусьвет, а мастак ёсьць сьвятар ідэалу і красы, калі ён мае талент разумець знакі і можа незразумелае перадаць так, што яно будзе яснае для людзкога вока. Для яго тэрмін «сымбаль» мае павязаньне з рэлігійным поглядам на сусьвет.