Мы стваралі сваю Беларусь Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука Вольга Грыцук

Мы стваралі сваю Беларусь

Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука
Вольга Грыцук
Выдавец: Медысонт
Памер: 256с.
Мінск 2007
56.78 МБ
Ёсьць яшчэ дзьве катэгорыі імігрантаў, якія ўрад лічыць небясьпечнымі: маракі, якія зьбеглі з карабля, і асобы, што спрабавалі ўхіліцца ад іміграцыйных працэдураў. Варта адзначыць, што ў шматлікіх выпадках зьбегчы з карабля ■— адзіны шлях уцячы з камуністычных краінаў. Калі здарыцца бунт на рускім ці польскім караблі і маракі папросяць прыняць іх, да іх трэба ставіцца як да палітычных імігрантаў, нягледзячы на канвэнцыю пра маракоў.
Тое самае тычыцца асобаў, што спрабуюць ухіліцца ад іміграцыйных працэдураў. Беларусы зь Менску, украінцы з Кіева ці латышы з Рыгі ня могуць зьвярнуцца па канадзкія візы, як звычайна. Ім даводзіцца шукаць нейкі іншы спосаб пакінуць сваю краіну і знайсьці шлях у Канаду ці нейкую іншую краіну ў вольным сьвеце. Да іх таксама трэба ставіцца як да палітычных імігрантаў. Мы цалкам разумеем, што існуюць бясконцыя турботы, зьвязаныя з імігрантамі з-за жалезнай заслоны. Натуральна, сярод палітычных імігрантаў будуць камуністычныя падрыўныя элемэнты, сабатажнікі, стваральнікі камуністычных арганізацыяў у Канадзе ды іншыя. Нам падаецца, што кожнага эмігранта з камуністычнага сьвету неабходна пільна правяраць і трымаць пад назіраньнем хаця б на працягу аднаго году.
высновы
1.	Згуртаваньне беларусаў Канады вітае крокі ўраду ў стварэньні новай іміграцыйнай палітыкі і пагаджаецца, што стары іміграцыйны закон болей не адпавядае нацыянальным інтарэсам краіны ў поўнай меры.
2.	Мы пагаджаемся з урадам у тым, што эканамічны, культурны і гуманітарны аспэкгы маюць найвялікшую важкасьць пры фармаваньні будучай іміграцыйнай палітыкі. Мы хацелі б дадаць да гэтага ідэалягічны аспэкт. Ніхто ня можа атрымаць візы ў Канаду, хто не падзяляе з канадыйцамі ідэалягічных прынцыпаў, якія фармуюць прынцыпы нашай айчыннай велічы.
3.	У нас іншы погляд на кваліфікаваных імігрантаў. Думка ўраду, што кваліфікаваныя імігранты дадуць нам танныя прафэсійныя людзкія рэсурсы, можа паўплываць на інтарэсы грамадзянаў Канады. Мы мяркуем, што Канадзе трэба знайсьці сродкі падрыхтоўкі ўласных кваліфікаваных і прафэсійных кадраў шляхам:
а)	стварэньня вячэрніх курсаў навучаньня;
б)	заахвочваньня прамысловасьці і бізнэсу разам з тэхнічнай мадэрнізацыяй паляпшаць кваліфікацыю сваіх працаўнікоў;
в)	выдзяленьня больш грантаў унівэрсытэтам і каледжам;
г)	павелічэньня колькасьці ўрадавых стыпэндыяў, калі немагчыма ўвесьці бясплатную адукацыю.
4.	У якасьці кваліфікаваных імігрантаў варта запрашаць толькі людзей з дастатковымі ашчаджэньнямі і адпаведнай кваліфікацыяй для наладжваньня бізнэсу і працы ў прамысловасьці. Усе іншыя катэгорыі маюць быць падтрыманымі:
а)	урадам у пошуку навукоўцаў і высокакваліфікаваных прафэсіяналаў, што ня могуць быць створаныя ў Канадзе ў цяперашні час;
б)	бізнэсам і прамысловасьцю, калі намаганьні ўраду знайсьці гэткіх спэцыялістаў у Канадзе скончацца нічым;
в)	грамадзянамі Канады, што жадаюць узьяднацца са сваімі сем’ямі. Больш далёкае сваяцтва можа быць падтрыманае, калі яны маюць прафэсіі ці кваліфікацыі, запатрабаваныя ў Канадзе.
5.	Любая асоба, марак ці іншая, што пакінула камуністычную краіну, шукаючы свабоды, і знаходзіцца ў Канадзе нелегальна, мае прайсьці пільную праверку і, калі гэткія асобы не
зьяўляюцца выведнікамі альбо падрыўнымі элемэнтамі, ім трэба надаць статус эмігранта і даць візу імігранта.
У дачыненьні да палітычных эмігрантаў з камуністычных краінаў Канадзе ня трэба засьцерагацца міжнародных ускладненьняў, як камуністычныя краіны не баяцца падтрымліваць усе віды падрыўных элемэнтаў у Канадзе.
7.	Мы вітаем стварэньне Міністэрства па кадрах і іміграцыі, якое дапаможа новым кандыдатам як мага хутчэй уладкаваць сябе на новай зямлі. Мы спадзяемся, што гэтае Міністэрства знойдзе шлях супрацоўнічаць з нацыянальнымі арганізацыямі пры вырашэньні пытаньняў новых імігрантаў.
25 лютага 1964 г.
БЕЛАРУСКІ ДРУК У КАНАДЗЕ
УВОДЗІНЫ
Прафэсар В. Дж. Кэйі ў сваёй працы «Канадыйцы беларускага паходжаньня»40 пісаў, што яны ствараюць адну з найбольш цікавых, хоць і ў той жа час адну з найменш вядомых этнічных суполак у Канадзе. Ня толькі ў прафэсара Кэйі гэткі погляд. Гэта можа засмуціць многіх дасьледчыкаў грамадзкіх навук: згодна з пэўнымі падлікамі ў Канадзе жыве ажно 60 000 беларусаў, і ў той жа час гэткая суполка не існуе ў статыстычных дадзеных. Існуе шмат прычын для гэткіх анамаліяў, і дазвольце мне ўзгадаць толькі некаторыя зь іх.
Беларусы прыбылі ў Канаду з тэрыторыяў, занятых Польшчай ці Расеяй. Тыя, хто прыбылі з Польшчы, згодна з эміграцыйным законам Канады былі зарэгістраваныя як палякі і паглыналіся існуючымі польскімі арганізацыямі, асабліва калі былі каталікамі. Для іх тое было проста, таму што ў Польшчы яны размаўлялі на афіцыйнай польскай мове і наведвалі польскія школы, а беларускіх школ у Польшчы не было наогул.
Тыя, хто прыбылі ў Канаду з тэрыторыяў, занятых Расеяй, рэгістраваліся як рускія і паглыналіся рускімі арганізацыямі, таму што ў Расеі не дазваляліся беларускія школы і афіцыйнай мовай была толькі руская. Вельмі складана вызначыць дакладны год ці нават дзесяцігодзьдзе пачатку беларускай эміграцыі ў Канаду. Але, усьведамляючы, што большасьць рускіх прыбыло з беларускіх тэрыторыяў і шмат польскіх эмігрантаў гэтаксама прыбыло з беларускіх тэрыторыяў, мы можам сьмела
40 Canadians of Byelorussian Origin. Ottawa, 1960.
сьцьвярджаць, што беларуская эміграцыя ў Канадзе гэткая ж старая, як польская ці руская.
Першая беларуская эміграцыя мела назоў «эміграцыі хлеба і масла». Толькі некаторыя зь іх прыбылі ў Канаду, шукаючы прытулку з-за ідэалягічных непаразуменьняў з уладамі акупантаў. Ня маючы інтэлектуальных лідэраў і будучы беднымі, яны не былі здольныя заснаваць сваё жыцьцё на нацыянальным падмурку, і да 1948 г. не стварылі асобных беларускіх арганізацыяў. Многія зь іх зьяўляюцца лідэрамі рускай ці польскай суполак. Відавочна, яны дапамагалі тым суполкам і ў культурным жыцьці, і калі штосьці друкавалі, гэта было па-расейску, польску ці ангельску. Як бачым, гісторыя беларускай этнічнай суполкі ў Канадзе досыць складаная і яе вывучэнне можа быць вельмі ўзнагароджана. На жаль, гэта вывучэньне мела быць адкладзена на пэўны час, бо яно патрабуе істотнай грашовай падтрымкі, а цяпер сродкі для гэтай падтрымкі вельмі абмежаваныя.
Малюнак цалкам зьмяніўся пасьля Другой сусьветнай вайны. Новая іміграцыя, што пачалася пры канцы ваенных дзеяньняў, зусім іншая. Мы хутчэй можам назваць яе палітычнай. Яе аснову склалі маладыя людзі, якія належалі да айчынных маладзёвых арганізацыяў, палітычных партый ці ваеннага падпольля. Антылевыя і нацыянальна сьвядомыя, яны пакінулі Беларусь у знак пратэсту ці баючыся перасьледу. Яны былі дастаткова адукаваныя, каб лёгка ўсталяваць сябе у новым асяродзьдзі. Шмат хто з новых імігрантаў і нават старэйшыя людзі пайшлі ў школы і ўнівэрсытэты, каб прыстасаваць свае кваліфікацыі. Новыя імігранты хутка сфармавалі беларускія нацыянальныя арганізацыі і пачалі дапамагаць іншым ува ўладкаваньні іх жыцьцяў да новых варункаў. Ня вельмі лёгка было ўпэўніць канадзкія ўлады і грамадзкасьць, што гэткая суполка, як беларусы, існуе. Мы мусілі змагацца з кожнай афіцыйнай асобай, ад клерка да міністра адукацыі, каб абараніць уласныя правы. На погляд афіцыйных асобаў і грамадзкасьці Канады, мы былі толькі яшчэ адной суполкай палякаў ці рускіх. Я спадзяюся, што ў гэтым змаганьні перамога за беларусамі і што гэта пачатак асобнай беларускай афіцыйнай этнічнай суполкі ў Канадзе.
Новая беларуская эміграцыя невялікая, і прычыны гэтаму вельмі сумныя. Большасьць нашай эміграцыі была адрэзана падчас зімовага наступу рускіх у 1945 г. і ніколі не дасягнула вольнага сьвету.
Першая беларуская газэта «Беларускі Эмігрант» была заснавана ў 1948 г., а першая беларуская арганізацыя Згуртаваньне беларусаў Канады зьявілася ў 1949 г.
На працягу дваццацігадовага існаваньня беларуская эміграцыя не стварыла вялікага спісу надрукаваных працаў, і для тлумачэньня гэтага існуюць дзьве прычыны. 1. Зусім нямногія з інтэлектуалаў абіраюць Канаду сталым месцам жыцьця і 2. Вельмі абмежаваныя грашовыя рэсурсы.
Канада была ня лепшым месцам для адукаваных эмігрантаў у 1948 г., асабліва для тых, хто меў гуманітарную адукацыю. Таму некаторыя зь іх празь некаторы час эмігравалі ў ЗША. Тым, хто застаўся, давялося змагацца за працу, забываючы адукацыю і падрыхтоўку. Тады не было магутных беларускіх арганізацыяў, каб падтрымаць іх і дапамагчы выдаць уласныя працы. Мясцовыя новыя арганізацыі былі занадта малыя, каб дапамагчы. Усьведамляючы гэта, беларусы ў Канадзе звычайна злучалі свае намаганьні з беларусамі ў ЗША. 3 гэтага пункту погляду нам трэба глядзець на намаганьні канадзкіх беларусаў у галіне арыгінальных выданьняў па-беларуску. Першы агляд беларускіх адбіткаў у Канадзе спрабуе забясьпечыць нас даведнікам па выданьнях беларускамоўных канадыйцаў.
Ягоная мэта — заахвоціць цікавасьць і прапанаваць дасьледаваньне па беларускай культуры, а таксама спрыяць знаходжаньню выданьня, у якім вы зацікаўлены. У частцы 1-й я пастараюся агледзець усе вядомыя найменьні, выдадзеныя па-беларуску альбо пра беларусаў у форме кніг, брашураў і пэрыядычнай літаратуры, і выбраных найменьняў сэрыйных выданьняў, якія, магчыма, могуць мець карысьць для кагосьці, хто вывучае гісторыю і культуру Беларусі. Сюды будуць уключаныя выданьні, зробленыя беларусамі ў Канадзе альбо надрукаваныя разам зь іншымі неканадзкімі беларускімі арганізацыямі. У частцы 2-й я падам альфабэтны сьпіс усіх агледжаных беларускіх выданьняў.
ЧАСТКА 1.
АГЛЯД БЕЛАРУСКІХ ВЫДАНЬНЯЎ У КАНАДЗЕ, НАДРУКАВАНЫХ БЕЛАРУСАМІ АЛЬБО ПРА БЕЛАРУСАЎ
Асноўныя крыніцы беларускіх выданьняў у Канадзе — Згуртаваньне беларусаў Канады і Беларускае Нацыянальнае Аб’яднаньне. Пры пошуку крыніцаў неабходна зьвязацца з абедзьвюма арганізацыямі, таму што яны прадстаўляюць
дзьве асноўныя плыні ў жыцьці беларусаў. ЗБК прадстаўляе тых, хто далучыўся ў палітычным жыцьці да беларускага ўраду ў выгнаньні, ачольваемага старшынёй [Рады БНР] Міколам Абрамчыкам, і ў рэлігійным жыцьці — да Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Беларуская Нацыянальная Асацыяцыя [Аб’яднаньне]41 супрацьпастаўляе сябе першай суполцы ўсімі магчымымі спосабамі. Гэты падзел адлюстраваны і ў іх выданьнях.