Мы стваралі сваю Беларусь Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука Вольга Грыцук

Мы стваралі сваю Беларусь

Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука
Вольга Грыцук
Выдавец: Медысонт
Памер: 256с.
Мінск 2007
56.78 МБ
Важнасьць гэтага Кангрэсу палягае ў тым, што ён за кароткі час змог выказаць асноўныя прынцыпы, якімі мае ў далейшым кіравацца беларускі народ, а менавіта: 1. Утварэньне беларускае дэмакратычнае дзяржавы ў яе этнаграфічных межах і 2. Збудаваньне нацыянальнай арміі для абароны яе ад Расеі, палякаў і немцаў.
Уначы з 30-га па 31 сьнежня бальшавікі збройнай сілай разагналі Кангрэс. Каб закончыць сваю працу, Кангрэс яшчэ раз сабраўся 31 -га сьнежня. Тым часам працу яго ахоўвалі менскія чыгуначнікі, аддаўшы сваё дэпо для збору дэлегатаў. У гэты апошні дзень сваёй дзейнасьці Кангрэс перадаў усе паўнамоцтвы Радзе Кангрэсу, якая ўтварыла выканаўчы камітэт Рады. Ад гэтага часу кіраўніцтва нацыянальным рухам перайшло ў падпольле. Пра гэтыя падзеі Першага Ўсебеларускага Кангрэсу я ўзгадваў зь дзьвюх прычын:
1.	Час паказаць, што Слуцкае паўстаньне было зьявай, павязанай з усімі падзеямі таго часу.
2.	Дзеля таго што ў сьнежні гэтага году спаўняецца 50 год ад яго скліканьня, і ў 50-я ўгодкі гэтай велічэзнай падзеі мы, аналвуючы яе значэньне, лёгка дойдзем да высновы, што Першы Ўсебеларускі Кангрэс за такі кароткі час свайго існаваньня перарабіў велічэзную працу. А менавіта: супрацьпаставіў нацыянальную дзяржаўнасьць савецкаму рэжыму. Выказаў фор-
му гэтай дзяржаўнасьці: Беларуская Народная Дэмакратычная Рэспубліка ў яе этнаграфічных межах. Гэты пункт быў распрацаваны і праўна аформлены актамі трох Устаўных Граматаў, завяршэньнем якіх ёсьць Трэцяя Устаўная Грамата, або, іначай названы, Акт 25 Сакавіка.
Кангрэс стварыў на Беларусі дзяржаўную ўладу — Раду БНР, якая па сяньняшні дзень ёсьць сольлю ў воку нашаму акупанту, дарма што на выгнаньні.
Кангрэс накінуў шлях, па якім маюць ісьці наступныя пакаленьні беларусаў. I хоць быў хутка разагнаны, ён зьявіўся адным з момантаў у чарзе падзеяў, якія прымусілі бальшавікоў перагледзець свае дачыненьні да беларусаў. Наяў адбылося стварэньне БССР. Важнасьці гэтай падзеі — Кангрэсу — і мудрасьці яго пастаноў мы мусім сяньня таксама аддаць чэсьць.
Як бачым, Слуцкае паўстаньне ёсьць беспасярэднім вынікам цэлае нізкі падзеяў, што адбыліся ў тым часе. У гэтым яго вялікае значэньне.
Як мы ведаем, збройнае паўстаньне случчакоў было задушанае. Таксама заціхла барацьба ў іншых частках Беларусі. Змаганьне аднак не закончылася. Хоць не чуваць на нашых землях гармат і кулямётаў, хоць не маршыруюць палкі войска і няма адкрытага змаганьня, але ідзе іншае змаганьне, больш трагічнае, — змаганьне пераможца за душу пераможанага. Народ наш нясе ахвяры.
3	боку гледжаньня захаваньня нацыі ёсьць дваякага роду ахвяры. Яны аднолькава цяжкія і аднолькава балючыя. Першага роду ахвяры — гэта тыя, што былі фізычна зьнішчаныя ворагам у вайне ці паваенных рэпрэсіях. Другога роду ахвяры тыя, што нацыя нясе ў людзях, якія пакінулі свой народ, адышлі ад нацыі і пайшлі служыць ворагам або іншым народам. Гэта тыя, што здэнацыяналізаваліся. Такія ахвяры нясе наш народ на Бацькаўшчыне; такія ахвяры нясе наш народ тут, на чужыне. Зь вестак, што мы маем з Бацькаўшчыны, і з кароткіх беспасярэдніх сутычак, што мы мелі з нашымі братамі ў часе выставы ў Манрэалі, мы ведаем, якое там ідзе зацятае змаганьне і якія вялікія ахвяры мы нясем.
У імгле мінуўшчыны мы, можа, і не заўсёды ўсьведамляем, што было прычынай гэткай суцэльнасьці думак случчакоў, іхняе зацятасьці, калі жанчыны вышывалі сьцягі з надпісам: «Тым, што пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына». На гэтае пытаньне мы самі адкажам, калі прастудыюем дзьве крыніцы: 1) Сваю душу. 2) Гісторыю свайго народу. Наша душа і наша
гісторыя нам скажуць, што мы ёсьць іншыя людзі. Мы маем сваю мову, якую мы любім, якой напісана вялікая літаратура і якою напісаныя наймудрэйшыя законы. Мы маем сваю песьню, якую мы найлепш любім, мы маем свае звычаі, якія мы лепш любім і зь якімі мы лепш чуемся, чым з чужымі. Мы іначай любімся, мы іначай працуем і іначай адпачываем. Наша фізычная будова ёсьць іншая. Мы ёсьць прыгажэйшы народ, што мае свае парадкі і сваю мараль. Наша ж гісторыя нам скажа, што мы, як іншыя народы, мелі сваю собскую дзяржаву, і на такую маем права сяньня.
Калі ворагу ўдасца забраць ад нас нашую мову, выкараніць нашыя звычаі і перакруціць нашыя гісторыі, калі мы страцім усе прыкметы, што нас адрозьняць ад іншых, мы перастанем быць народам. Мы будзем як тая зьвярына, што праз сотні гадоў асвоілася зь няволяй (хоць і ня кожная зьвярына асвойваецца — іншая памірае ў няволі, калі ня вызваліцца).
Калі мы страцім усе свае ўласьцівасьці як асобная нацыя, мы перастанем цікавіцца ані гадавінай Акту 25 Сакавіка, ані гадавінай Слуцкага паўстаньня. Мы будзем «асвоеныя», будзем бачыць усё найлепшае ў чужым, а схацеўшы прыпадабацца чужым, будзе’.і ненавідзець сваіх і пагарджаць усім сваім. Жахлізая пэрспэктыва!
На вялікае шчасьце, Беларусь належыць да тых, што ня лёгка даюцца асвоіцца. Праўда, ужо вельмі часта на вуліцах Менску ці Віцебску штораз часьцей і часьцей чуваць чужая нам расейская мова, праўда таксама, што на вуліцах Таронта, НьюЕрку, Буэнас-Айрэсу беларусы штораз часьцей гавораць іншай мовай і не разумеюць сваёй, але г;та адзінкі. У асноўным запаветы Ф. Багушэвіча, Акту 25 Сакавіка, прыклады патрыятызму случчакоў маюць водгук. «Слабое паплыве з вадой», — пісаў М. Багдановіч. Народ захаваецца і пры першай магчымасьці закіпіць да жыцьця ізноў, як гэта было за нашых ужо часоў, часоў нямецкай акупацыі. Мы, старэйшыя, ведаем, зь якім напалам народ узяўся за будаваньне сваёй дзяржаўнасьці, мы былі ня толькі сьведкамі, але і многія з нас былі ўдзельнікамі гэтага будаваньня. Мы мусім верыць, што пры найбліжэйшай магчымасьці наш народ ізноў возьмецца за зброю. Мы тут ня можам быць тады бязьдзейснымі. Калі прыйдзе наступнае чарговае змаганьне, мы тут павінны адыграць такую ролю, якую адыграла 50 год таму польская ці чэская эміграцыі ў іх вызвольнай барацьбе.
Слуцкае паўстаньне ёсьць сымбалічнае таксама ў тым, што паказала нам: пасьля 120 гадоў няволі й поўнае русіфікацыі народ не паддаўся, не асвоіўся, і гэта ёсьць грозным знакам для ўсіх захопнікаў: пры першай праяве слабасьці нашага Bo­para народ ізноў падымецца! Трэба верыць, што ў наступным выпадку змаганьне на Бацькаўшчыне ня будзе пакінутае без увагі, што яно атрымае патрэбную падтрымку ад вольнага дэмакратычнага сьвету. Нашае ж тут заданьне — гэтую падтрымку падрыхтаваць так, каб яна была найкарысьнейшай.
Гэта мы мусім зрабіць у памяць тых герояў, што ляглі за Бацькаўшчыну, ня маючы ніадкуль дапамогі. Мы гэта зробім, калі падрыхтуем нашых дзяцей так, каб яны ў гэтых краінах мелі адпаведны голас. Гэтага можна асягнуць тады, калі нашыя дзеці будуць сьведамыя свайго паходжаньня, будуць мець прыхільную душу да ўсяго беларускага і адначасова займаць такое становішча ў краінах, што зь імі будуць лічыцца.
Высокая адукацыя нашых дзяцей і іх нацыянальная сьведамасьць будуць зарукай, што яны не застануцца глухімі на падзеі ў Беларусі. Мы жывём тут у выгадных абставінах. Ніхто нас не змушае, каб мы рабіліся ангельцамі. Нам сказана, што мы будзем добрымі канадыйцамі, калі мы будзем добрымі беларусамі. Таму будзьма добрымі беларусамі!
Шануйма сябе, тады чужыя нас будуць шанаваць. Кожны наш выхаваны высокаадукаваны беларускі патрыёт — гэта вянок на помнік тым, што пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына.
НОВАЯ ЗЯМЛЯ 32
Новая Зямля — Амэрыка — прыняла гасьцінна беларускага пісьменьніка-навукоўца Уладзімера Глыбіннага-Сядуру. Як мала каму з нашае інтэлігенцыі, яму ўдалося атрымаць адпаведную ягонай адукацыі работу і магчымасьць навуковай і літаратурнай працы. 3 навуковых працаў на вялікую ўвагу заслугоўвае «Беларускі тэатар і драма» і «Дастаеўскі і руская літаратурная крытыка». Дробныя яго рэчы ў беларускай мове часта паяўляюцца ў розных беларускіх часапісах.
У. Глыбінны пачаў сваю літаратурную і навуковую працу яшчэ перад вайною. Перад вайною таксама здабыў ён тытул доктара [трэба: кандыдата] філялягічных навук пры Беларускай Акадэміі навук у Менску (1941). За каханьне да Бацькаўшчыны ўзнагародзілі яго трыма гадамі сібірскіх лягероў і выгнаньнем зь Беларусі.
Цяпер У. Глыбінны-Сядура працуе прафэсарам унівэрсытэту ў горадзе Трой.
Свабода працы і забясьпечанае матэрыяльнае жыцьцё знаходзяць сваё адбіцьцё на цяперашняй літаратурнай творчасьці пісьменьніка. Калі іншыя беларускія пісьменьнікі і паэты, і наагул многія з нашай інтэлігенцыі, усё яшчэ знаходзяцца «Ля чужых берагоў», У. Глыбінны ўжо ёсьць на «беразе» і чуецца тут добра. Калі сэрцы іншых пісьменьнікаў адной палавінай знаходзяцца ў Беларусі, а другой у чужыне, Глыбіннага сэрца ёсьць у Амэрыцы. Адно тут вельмі важнае, што гэтае сэрца засталося беларускім. Нават Вільям Колмэн (чамусь раз называецца Вільям, а другі раз Вільямс) і той дзей-
32 Рэцэнзія на кнігу Ўладзімера Глыбіннага «На берагох пад сонцам. Апавяданьні і аповесьці» (Беларуска-амэрыканскі літаратурна-навуковы цэнтар. Трой, 1964). Тэкст арыгіналу напісаны на лацініцы.
нічае хутчэй як беларускі «kidnaper»33, ніж амэрыканскі, але аб гэтым пасьля.
У творчасьці У. Глыбіннага мы адчуваем такі рэдкі ў нашых пісьменьнікаў артыстызм задаволеньня чалавека, таму ягоныя творы лягчэй і прыемней чытаюцца аселымі «на чужых берагох» і ў бальшыні нядрэнна ўладжанымі беларускімі эмігрантамі, асабліва людзьмі, што тут ужо вырасьлі і атрымалі асьвету.
Паява новае кніжкі на беларускім эмігранцкім літаратурным рынку заўсёды зьяўляецца падзеяй, асабліва калі аўтарам гэтае кніжкі ёсьць ведамы ўсімі пісьменьнік. Беларуская эміграцыя галодная на добрую мастацкую прозу. Паэзія — гэта літаратура для выбраных, асабліва мадэрная паэзія. Цыкль вершаў Н. Арсеньневай «Тэма — Вясна» ня дойдзе да кожнага. «Князь і лапаць» Вінцука Адважнага лёгка чытаецца і мае нават пэўныя вартасьці беларускага характару, але гэта ж не мастацтва. Мастацкая проза ў формах навэлі, апавяданьня ці аповесьці з боку чытача пераважна разглядаецца як штось, што дасьць яму культурную разрыўку, узбагачаючы адначасова яго мастацкімі і культурнымі вартасьцямі. Мастацкая літаратура, у гэтым нашым выпадку проза, узьдзейнічае на эмацыянальныя стораны чалавека і з гэтага боку яна ўспрымаецца чытачом.