Мы стваралі сваю Беларусь
Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука
Вольга Грыцук
Выдавец: Медысонт
Памер: 256с.
Мінск 2007
У 46-ю ГАДАВІНУ ПРАГАЛОШАНЬНЯ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ20
Дастойныя айцы, высокапаважаныя госьці, Спадарыні і Спадары!
У перпіую чаргу я хачу падзякаваць арганізатарам гэтага сьвята за гонар, якім яны мяне адарылі, запрасіўшы прамаўляць да Вас у такі вялікі дзень для беларускага народу. Гэта ёсьць прыемнае і адначасова цяжкае заданьне. Прыемнае, бо мы ўсе аднолькавае думкі, усіх нас сягоньня лучыць пашана да геройства і мудрасьці нашых вялікіх дзядоў і бацькоў, тварцоў Акту 25 Сакавіка, якім была прагалошана незалежнасьць Беларусі. Калі мы ўчытаемся ў Трэцюю Ўстаўную грамату канстытуцыі Беларускае Народнае Рэспублікі, пабачым, што такое дэмакратычнае і мудрае канстытуцыі не патрапілі да сягодняшняга часу стварыць іншыя народы. Найбольшая вартасьць яе ляжыць у яе народным характары. Бо пісаў яе селянін са Смаленску і Гродзеншчыны, пісаў яе работнік з Віцебску, Магілева, Менску і Беластоку, пісаў яе беларускі прафэсар, настаўнік, лекар, інжынэр і адвакат. Адным словам, пісаў яе беларускі народ, і таму як доўга будзе існаваць Беларускі Народ, так доўга ў яго сэрцы як найбольшая каштоўнасьць будзе існаваць несьмяротны Акт 25-га Сакавіка. Ён лучыў нас, лучыць і будзе лучыць, як яднае нас таксама падзіў да мудрасьці і геройства ягоных творцаў і абаронцаў. За яго пайшла на выгнаньне рада БНР, каб перад сьветам бараніць правы і волю беларуса, выяўленага гэтым Актам. За яго ішлі паміраць случчакі. За яго напаўняла польскія турмы Грамада. За яго напаўнялі турмы і лягеры Савецкага Саюза так званыя нацдэмы. За яго ішла змагацца Бела-
20 3 архіву А. Грыцука. Арыгінал напісаны на лацініцы.
руская Краёвая Абарона21, Вітушка22, Родзька, Гелда і многа іншых. Доўгі і вялікі ліст Змагароў!
У яго імя сабраўся II Усебеларускі Кангрэс 23, каб хоць колькі мага запярэчыць няволі. Лучыць нас таксама тут жаль, чаму мы яшчэ не належым да сям’і вольных народаў, калі толькі ў апошніх гадах столькі ўжо атрымала незалежнасьць народаў, у якіх узровень палітычнага ўзгадаваньня, культуры і нават нацыянальнай сьведамасьці далёка ніжэй ніж наш. Народаў, што нават стаяць яшчэ на ўзроўні людаедзтва. Вось тут і цяжка гаварыць. Нам хочацца, каб у кожную гадавіну прагалошаньня незалежнасьці Беларусі віднейшы быў канец няволі нашае Бацькаўшчыны. Часам нам здаецца, што дзень вызваленьня ўсё аддаляецца. Адно аднак мы можам напэўна сказаць: «Хаця мы і ня бачым мамэнту нашага асвабаджэньня, але ён набліжаецца. У сягодняшняй міжнароднай абстаноўцы падзеі мянуюцца так хутка, што найбольшыя палітыкі і сацыёлягі нічога ня могуць прадбачыць». Нам таксама цяжка штось прадбачыць. Адно ёсьць пэўнае: Беларусь будзе вольнаю!
Як разьляцелася царская турма народаў, таксама разьляціцца і камуністычная, а на яе друзах паўстануць вольныя народы, а між імі нашая слаўная Бацькаўшчына Беларусь. Гэтага мы мусім чакаць і да гэтага мамэнту рыхтавацца. Калі мы не дачакаемся, то нашыя дзеткі павінны быць прыгатоўленыя да гэтага.
Мы сягоньня на эміграцыі. Свабодалюбная Канада прыняла нас і дала магчымасьць жыць свабодна, любіць сваё, захоўваць свае традыцыі, маліцца па-свойму, працаваць. Нехта з нас скажа: «Што ж мы тут можам зрабіць?». Мы можам многае зрабіць.
21 Беларускія вайсковыя фармаваньні, створаныя паводле загаду в.а. генэральнага камісара Беларусі Курта фон Готбэрга ад 23 лютага 1944 г. і мабілізацыйнага загаду прэзыдэнта Беларускай цэнтральнай рады Радаслава Астроўскага ад 6 сакавіка 1944 г. Налічвалі 39 рэгулярных батальёнаў і 6 сапэрных батальёнаў (камандуючы БКА — Франц Кушаль). Усяго налічвалі каля 26 тыс. чалавек. Мэта БКА — змаганьне з савецкімі партызанамі і ў пэрспэкгыве — з Савецкай Арміяй.
22Міхась Вітушка (1907-2006), вайсковы дзеяч. 3 1945 г. кіраўнік антысавецкай нацыянальнай барацьбы ў Беларусі. Зь сярэдзіны 1950-х гг. на эміграцыі. Жыў і памёр у Заходняй Нямеччыне.
23II Усебеларускі Кангрэс прайшоў 27 чэрвеня 1944 г. у Менску. На ім адзіным заканадаўчым і выканаўчым прадстаўніком беларускага народу была прызнана Беларуская цэнтральная рада (кіраўнік — Радаслаў Астроўскі).
Можа, часамі мы і ня так робім, як трэба, але мы людзі і мы, як усе людзі, часамі мыляемся. У пачатках нашае эміграцыі мы часамі нялоўка знаходзілі супольную мову ўва ўсім 24. Ня трэба гэтаму вельмі дзівавацца. Прыехаўшы сюды, мы былі пад сьвежым уплывам беспасярэдняга змаганьня за нашую незалежнасьць у падпольлі, у палітычных арганізацыях, у вайсковых адзінках розных колераў. Тут, далей ад беспасярэдняе пагрозы, але ўсё яшчэ з думкамі вельмі хуткага ўключэньня ў новае актыўнае змаганьне, мы стараліся прышчапіць свае ідэі нашым сябрам па змаганьнях. Адсюль непаразуменьні, якія часамі мелі нават троху завойстры характар. Трэба адцеміць, што гэта быў час вялікага напружаньня халоднае вайны, і ня толькі мы, але нават найбольшыя палітыкі і валадары вялікіх дзяржаваў нічога не маглі прадбачыць і падрыхтаваліся да найгоршага. Сягодня палажэньне зьмянілася. Адпаведна павінна зьмяніцца тактыка нашае працы на эміграцыі, бо мэта застаецца заўсёды адна — гэта нашая незалежнасьць.
На нашай Бацькаўшчыне ідзе русіфікацыя і дэнацыяналізацыя. 3 другога боку, сталінскі тэрор трохі аслаб, і нашыя вучоныя і пісьменьнікі штораз часьцей падымаюць голас у абарону мовы і патрэбаў беларускага народу. Гэта, праўда, яшчэ слабыя галасы, але яны ёсьць і пабольшваюцца. Вывазы моладзі «на цаліну» вельмі аслабляюць наш нацыянальны патэнцыял25, але ўсё-такі можна сьмела сказаць, што беларускі дух на Бацькаўшчыне не памёр. Больш таго: судзячы па прэсе, у літаратуры ён узмацняецца.
Расейскі камуністычны калос, хоць і трэскае ўжо, але яшчэ моцна трымае ў ланцугах усё яму падуладнае.
Што ж на Захадзе? Тут мы назіраем зусім штось іншае. Ужо за нашых эміграцыйных часоў некалькі дзясяткаў народаў атрымалі незалежнасьць безь вялікага высілку, за выключэньнем хіба Альжыру. Вялікае разуменьне неабходнасьці свабоды для чалавека ў заходнім сьвеце дыктуе колішнім дзяржавам зрачыся свайго панаваньня і дазволіць народам жыць як яны хочуць. Яшчэ толькі пазаўчора прэм’ер-міністр Англіі26
24 Маецца на ўвазе раскол паміж прыхільнікамі БЦР і Рады БНР.
25 Вельмі шмат моладзі выяжджала на асваеньне цаліны ў Казахстан так званым вахтавым мэтадам і вярталася назад.
26Няясна, пра каго вядзецца гаворка. У 1964 г. прэм’ер-міністрамі Вялікабрытаніі былі: кансэрватар Аляксандар Дуглас-Х’юм (Duglas-Home, 1963-1964), яго зьмяніў лейбарысг Гаральд Уілсан (Wilson), які кіраваў да 1970 г.
сказаў, адведваючы афрыканскія новыя дзяржавы, што пара каляніялізму мінула і Англія прызнае незалежнасьць кожнай дзяржавы, што яшчэ знаходзіцца пад яе панаваньнем, калі толькі тая захоча. I вось даходзіць да абсурду: 450.000-чны паўдзікі народ у Замбіі атрымоўвае незалежнасьць, а беларускі народ з высокай і старой культурай церпіць няволю.
Ёсьць яшчэ і іншыя ненармальнасьці ў сягодняшнім сьвеце. Напрыклад, калі якісь народ (некамуністычны) уваходзіць у канфлікт з другім народам, ці то імкнуўшыся да свабоды, ці то для палагоджаньня іншых палітычных разьбежнасьцяў, гэта аўтаматычна робіцца канфліктам усяго сьвету. Гэта ўжо ня ёсьць справа аднаго ці двох народаў, гэта аўтаматычна зьяўляецца справай Аб’яднаных Нацый. Гэта мы назіралі і назіраем у Конга, Альжыры, Малайзіі і цяпер у Кіпры. Калі ж такі канфлікт створыцца ў камуністычным сьвеце, гэта аўтаматычна прызнаецца справай унутранай і ніхто ня мае права ўмешвацца. Савецкі Саюз пагражаў Захаду ў часах крызісу ў Конга, умешваўся і актыўна дапамагаў у Кубе, Конга, Альжыры. Грозіць цяперл калі справа Кіпру на парадку дня. Калі ж былі канфлікты ва Усходняй Нямеччыне, Польшчы і (найбольш рэдкі выпадак) рэвалюцыя ў Вугоршчыне27, гэта была выключна справа Савецкага Саюзу, і Захад умыў рукі. He нашая тут справа разьбірацца, чаму гэта так ёсьць, у чым ляжыць агрэсіўнасьць камуністаў і пасіўнасьць дэмакратыі, але сьцьвердзіць мусім, што так ёсьць. I нас цікавіць нашае паложаньне ў сьвятле вышэйсказанага.
У сорак шостую гадавіну нашай незалежнасьці мы бачым пасіўнасьць Захаду і палітыку неўмяшаньня ў справы па-за жалезнай заслонай, дзе ляжыць наша Бацькаўшчына. Пры такім становішчы было б самагубствам пачынаць на Бацькаўшчыне якійсь рэвалюцыйны рух, ведаючы, што ніхто не дапаможа, а Масква патрафіць цэлыя народы вынішчыць. Зьмены ў гэтай міжнароднай палітыцы не прадбачацца.
Глянем цяпер на сябе самых.
Мы ня ёсьць тыя самыя, што раней. Прыехаўшы ў Канаду, мы мелі між 20 і 40 гадоў. Мы маглі і былі гатовыя ў кожны мамэнт сарвацца да актыўнага змаганьня са зброяю ў руках. Сяньня мы ёсьць між 40 і 60. Каб мы і хацелі, нас ніхто ня возьме. Зь іншага боку, мы за гэтыя гады набраліся вялікага досьведу ў грамадзкай працы. Але адно ў нас усіх засталося — лю-
27Маюцца на ўвазе падзеі 1953 (ГДР) і 1956 гг.
боў да нашай Радзімы. Імкненьне да яе незалежнасьці і вера, што мы гэтую незалежнасьць атрымаем. Каб мы гэтае веры ня мелі, мы не сабраліся б сяньня тут...
Мы тут можам нешта рабіць для справы незалежнасьці нашае Бацькаўшчыны. Гісторыя вызвольных рухаў і ролі эміграцыі ў гэтым нам падкажа, іпто рабіць. Усім ведама, колькі адзін Падэрэўскі28 зрабіў для справы адзысканьня незалежнасьці Полыпчы. Усе, каго гэта цікавіць, ведаюць, як з найменшымі ахвярамі для народу эмігрант Масарык29 здабыў незалежнасьць для Чэхіі.
Мы ня мелі, на жаль, у 1918 г. ані Падэрэўскага, ані Масарыка, і нам было цяжэй. У сягодняшнія часы на Захадзе для адшуканьня незалежнасьці патрэбная толькі моцная воля народу. За жалезнай заслонай для гэтага патрэбна крывавае змаганьне і дапамога звонку. Вось і нашае заданьне гэткае ж: падрыхтаваць патрэбную дапамогу звонку. Як мы гэта можам зрабіць? Мы асабіста маем ня вельмі шмат такіх магчымасьцяў. Калі мы можам хаця б дабіцца, каб нас добра ведалі і шанавалі магутныя гэтага сьвету, гэтага ўжо будзе вельмі многа. Што ж мы маем сяньня ў Канадзе? Нічога амаль. Але вось растуць нашыя дзеці. Некаторыя зь іх ужо амаль дарастаюць, a іншыя зусім малыя. Калі мы з нашых дзяцей выгадуем паслоў да парлямэнту, што нашую справу будуць бараніць і падтрымоўваць на палітычным грунце; калі нашыя дзеці вырастуць на прафэсараў і паўнівэрсытэтах будуць прапагандаваць Беларусь; калі мы будзем мець на эміграцыі пісьменьнікаў з узнагародамі Нобэля, слаўных лекараў, інжынэраў, іншых вялікіх людзей, і калі яны будуць сьведамымі беларусамі, хоць нават і