Мы стваралі сваю Беларусь
Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука
Вольга Грыцук
Выдавец: Медысонт
Памер: 256с.
Мінск 2007
Па сьмерці Брачыслава ў 1044 г. полацкім князем стаў Усяслаў, званы Чарадзеем. Гады яго княжаньня — гэта гады крывавага змаганьня за незалежнасьць Полаччыны. Кіеўскаму князю Ізяславу ўдалося на кароткі час заваяваць Полацк і ўзяць у палон Усяслава (1067). Нядоўга аднак Усяслаў быў у палоне, бо кіяўляне разгневаліся на свайго нялюбага князя Ізяслава, прагналі яго. А сваім князем паставілі Усяслава Чарадзея. Уся Русь любіла Усяслава і расказвала пра ягоныя ваенныя паходы і адвагу. He спадабаўся аднак Усяславу Кіеў, ён любіў сваю цяпер асірацелую Бацькаўшчыну і сумаваў за ёю, калі, як гаворыцца ў «Слове аб палку Ігаравым», чуў у Кіеве званы, якія білі на заютрань у Полацку. Таму неспадзявана пакінуў кіяўлянаў і ноччу ўцёк на родную Полаччыну. Канец панаваньня Ўсяслава — гэта найбольшы рост Полацкага княства.
Усяслаў памёр у 1101 г. Перад сьмерцю ён падзяліў Полаччыну паміж сынамі, якіх меў сем: Рагвалода, Рамана, Барыса, Давыда, Расьціслава. Юрыя і Сьвятаслава.
Пасьля сьмерці Ўсяслава падзеленая Полаччына моцна аслабла. Трэба аднак адзначыць, што Полаччына, хаця і разьбітая на ўдзельныя княствы, адчувала, што яна творыць адну цэласьць і ў барацьбе зь іншымі князямі (ня полацкімі) выступала супольна і бараніла сваю незалежнасьць, асабліва перад Рурыкавічамі з Кіева.
Глеб, сын Усяслава Чарадзея, князь Мінскі (1118), доўга і ўпарта змагаўся з Алегам Сьвятаславічам Чарнігаўскім за Оршу і Капыль, а з Уладзімірам Манамахам — за Слуцк, Пінск і Тураў. У гэтым змаганьні на баку Глеба стаялі ліцьвіны. Гэта
ёсьць першая ўзгадкааб адносінах крывіцка-літоўскіх. У 1119 г. Глеб трапіў у палон да Манамаха і хутка ў Кіеве памёр. Мінскае і Турава-Пінскае княствы былі прылучаны да Кіева.
Барыс Полацкі меў больш шчасьця, бо яго княжаньне было больш спакайнейшым. Ён займаўся пераважна пашырэньнем культуры і асьветы ў Полаччыне. Заснаваў біскупства з першым сваім біскупам Мінай (у 1105 г.) і працаваў над умацаваньнем хрысьціянства. Памёр прыблізна ў 1128 г. У тым часе на Кіеўскім пасадзе сеў вельмі здольны князь Мсьціслаў I Вялікі (1125-1132). Яму ўдалося ня толькі заваяваць вялікую колькасьць колішніх кіеўскіх земляў, але і ўсю Беларусь (1129). Князі полацкія былі сасланыя ў Візантыю. На полацкі пасад Мсьціслаў пасадзіў свайго сына Ізяслава, але ў 1132 г. народ узбунтаваўся і прымусіў таго пакінуць Полацк.
Толькі Турава-Пінскае княства ўтрымала сваю незалежнасьць. Мсьціслаў памёр у 1132 г., і зь ім разляцелася яго дзяржава.
На полацкі пасад уступіў Усяслаў, сын Васілька Рагвалодавіча і праўнук Усяслава Чарадзея. Княжаньне Ўсяслава Васількавіча было прысьвечанае гаеньню ранаў, нанесеных панаваньнем кіеўскіх князёў. Усяслаў памёр у 1180 г. Летапіс піша, што народнае веча пасьля ягонае сьмерці не выбірала сабе князя цэлых дзесяць год (1180-1190), каб не зьневажаць нябожчыка.
Рэспублікай кіравала 30 старшын, выбраных вечам.
На гэтым фактычна канчаецца першы пэрыяд у гісторыі Беларусі. Для поўнасьці трэба яшчэ ўзгадаць пра іншыя беларускія землі, што вытварылі свае княствы, на чале якіх стаялі Рурыкавічы чыстай крыві і якія хаця не пэрыядычна, але ўсё ж такі доўгі час былі ў залежнасьці ад Кіева. Гэта былі ТураваПінскае княства і Смаленскае (крывіцкае). За Турава-Пінскае княства ішлі частыя змаганьні між Полацкам і Кіевам, і гэтае княства было то ў залежнасьці ад Кіева (часьцей), то ізноў пераходзіла да Полаччыны. Дзесь каля паловы XII стагодзьдзя Турава-Пінскае княства аддзялілася і стала жыць сваім собскім жыцьцём. Спрыяла гэтаму Любецкая пастанова 1097 году, дзе было сказана, што княжыя роды пануюць на сваіх землях дзедзічна. Любецкая пастанова адносілася да княстваў, што былі пад уладай Рурыкавічаў. Згодна з гэтай пастановай у княствах беларускіх, што былі пад уплывам Кіева, хутка вытварыліся свае дынастыі, якія хаця і былі з роду кіеўскіх князёў, аднак імкнуліся да незалежнасьці згодна з воляй свайго народу. I так
у княстве Турава-Пінскім, што было нібы дадаткам да Кіеўскага, Яраслаў (1123) распачаў сваю дынастычную лінію, і княства гэтае ўжо ў 1162 г., у часы Юрыя Тураўскага, канчальна парвало з Кіевам і жыло сваім самастойным жыцьцём аж да 1325 г., калі трапіла ў залежнасьць да Гедзіміна і ўвайшло ў склад новай беларускай дзяржавы — Вялікага Княства Літоўскага.
Грушэўскі піша, што ў 1150-х тураўцы «вынайшлі» свайго «отчыма», нашчадка Сьвятаполкавага, што быў калісь князем Турава-Пінскім (1113 г., сын Ізяслава, унук Яраслава), і, нягледзячы на два вялікія паходы супраць іх кіеўскіх князёў, утрымалі сваю незалежнасьць (Грушэўскі, с. 107-108).
Другім вялікім беларускім палітычным асяродкам было княства Смаленскае. I тут былі князі з роду Рурыкавічаў, але ад году 1160 княжыць там Раман, сын Расьціслава. Ен закладае там сваю дынастычную лінію, затым хутка аддзяляецца ад Кіева, навязваючы лучнасьць з княствам Полацкім, маючы на яго вялікі ўплыў, асабліва на князя Мсьціслава Давыдавіча (12191230). У гэты час Смаленск быў найважнейшай сьцяной, што ўстрымоўвала ўсю навалу вандроўных народаў з Усходу на Беларусь.
Смаленскае княства ўвайшло ў панаваньне Альгерда ў склад ВКЛ (каля 1350 г.). 3 прылучэньнем Смаленшчыны ўсе беларускія землі аб’ядналіся ў новым беларускім палітычным арганізьме — Вялікім Княстве Літоўскім.
Гэта было палітычнае жыцьцё першага пэрыяду беларускай гісторыі, што распачынаецца дзесь у сутонках гісторыі, а канчаецца ўтварэньнем новага беларускага дзяржаўнага цэнтру — Вялікага Княства Літоўскага. Гэты пэрыяд можна назваць Полацкі або Крывіцкі.
Беларускія плямёны вельмі рана навязалі лучнасьць зь іншымі народамі. Шляхам з варагаў у грэкі беларускія купцы гандлявалі з Візантыяй, і гэта спрыяла пашырэньню культуры і асьветы на Беларусі. Найбольш спрычынілася да гэтага хрысьціянства, што ў канцы X ст. амаль поўнасьцю запанавала на Беларусі. Напачатку ўся пісьменнасьць была ў старабаўгарскай мове (царкоўнаславянскай), хутка аднак разам з творамі ў царкоўнай мове пачалі ўводзіць мову беларускую. Амаль уся паўстаўшая тады літаратура насіла характар царкоўна-рэлігійны.
На полі асьветы найбольш заслужылася Эўфрасіньня Полацкая, што залажыла жаночы манастыр, у які прымаліся манашкі з найбольш знаных родаў. У гэтым манастыры займаліся
пераважна перапісваньнем кніг, і адгэтуль яны разыходзіліся ва ўсе бакі. Сама Эўфрасіньня нарадзілася ў 1102 г. Памерла ў Ерусаліме 23 траўня 1173 г.
У Смаленскім княстве найбольш заслужыўся ў галіне асьветы Клім Смаляціч, што быў ад 1147 да 1154 г. кіеўскім мітрапалітам. Г эта быў найбольшы вучоны-філёзаф тых часоў. Ведаў грэцкую мову, па ім засталася пісьмовая памятка — «Пасланьне», напісанае да свайго прыяцеля — прэсьвітара Тома (памёр у 1164 г.).
У Тураве на полі беларускае культуры працаваў Кірыла, званы Тураўскім. Адукацыю атрымаў ад настаўнікаў грэкаў, што былі пры двары тураўскай княгіні. Па ім засталіся павучэньні і пропаведзі. Кірыла быў найбольшым аўтарытэтам тых часоў (1130-1182). Ягоныя творы былі знаныя ня толькі ў Беларусі, але і на Кіеўшчыне, у Баўгарыі і Сэрбіі.
Ужо ў XI стагодзьдзі на Беларусі існавалі самастойныя епіскапаты ў Полацку і Тураве, а ў 1137 г. таксама і ў Смаленску.
Пад канец XII стагодзьдзя на Беларусь прыходзяць культурныя ўплывы з Захаду — праз гандаль з нямецкімі купцамі Полацк увайшоў у арбіту ганзейскіх гарадоў. Уплыў Захаду вельмі павялічыўся, калі шлях да Візантыі закрылі полаўцы. Ад гэтага часу аж да ўпадку самастойнасьці Беларусі ў 1793 г. Беларусь усьцяж была пад уплывам заходняй культуры. Беларускае пісьменьніцтва ня мае ў сабе памятак усходняй культуры аж ад XII стагодзьдзя. Літаратура ж пазьнейшая стаіць пад выразным уплывам літаратуры Захаду.
Нельга не згадаць і пра тое, як стварыўся новы дзяржаўны беларускі цэнтр у Наваградку, а пасьля — у Вільні пад назовам ВКЛ.
Увогуле 50 гадоў у гісторыі — гэта надта малы адрэзак часу. Але менавіта за гэты час у Наваградку сфармаваўся моцны дзяржаўны цэнтр — Княства Літоўскае, што ад першага выхаду на палітычную арэну меў адразу беларускі характар. Гэта даказвае хаця б упорыстая барацьба па скарэньню неславянскіх жмудзінаў і аўкштайтаў. Знаныя ж намі беларускія княствы з цэнтрамі ў Полацку, Смаленску і Тураве амаль без перашкодаў улучыліся з новую дзяржаву. Патрэба злучэньня ўсіх беларускіх земляў вынікла праз наяўнасьць небясьпекі з поўдня і мечаносцаў, а пасьля крыжаносцаў — з захаду.
Ініцыятыву ўзяў князь Рынгаўт, што, паводле Васкрэсенскага летапісу, паходзіў з роду полацкіх князёў. Пасваячаньне полацкіх князёў са жмудзінскімі і аўкштоцкімі князямі і
супольная небясьпека перад манголамі і нямецкімі Ордэнамі былі прычынай гэтага аб’яднаньня.
Аб пасваячаньні літоўскай дынастыі з беларускімі князямі гаворыць сьпіс летапісаў Пагодзінскага Збору № 1404. Там сказана так: «У вялікага князя Валадзімера Сьвятаславіча другі сын Ізяслаў, у Ізяслава сын Брачыслаў, у Брачыслава сын Усяслаў, у Усяслава сын Барыс, у Барыса сын Рагвалод, у Рагвалода сын Расьціслаў, у Расьціслава сын Давыд, у Давыда сын Віл, у Віла сын Траян, у Траяна сын Віцень, у Віценя сын Гедзімін».
Вялікае Княства Літоўскае — гэта другі гістарычны пэрыяд беларускай незалежнасьці. Трэці пэрыяд — гэта чужая акупацыя, што доўжыцца і па сёньня '4.
14 У сямейным архіве Грыцукоў маецца ў скароце варыянт гэтага артыкулу на ўкраінскай мове. —В. I.
РЭЛЯЦЫЯ АЛЕСЯ ГРЫЦУКА, КІРАЎНІКА ГАЛОЎНАГА ШКОЛЬНАГА ІНСПЭКТАРАТУ ПА БЕЛАСТОЦКАЙ АКРУЗЕ Ў 1943-1944 гг.15
АГУЛЬНАЯ ПАЛІТЫЧНАЯ СЫТУАЦЫЯ
За часоў нямецкай акупацыі Беласточчыны наступныя палітычныя сілы мелі ўплыў на ўсё беларускае жыцьцё на тых абшарах:
а) нямецкія акупацыйныя ўлады;
б) польскае падпольле;
с) камуністычнае падпольле;
д) беларускі нацыянальны рух.
Сярод нямецкіх акупацыйных уладаў былі два напрамкі: палітычны і вайсковы. Вайсковае галоўнае камандаваньне глядзела на беларусаў як на свайго саюзьніка і старалася мець іх прыхільнасьць, каб мець спакойнае заплечча. Палітычныя ўлады глядзелі на мясцовае насельніцтва як на будучую рабочую сілу. Інтэлігенцыя мела быць паступова ліквідаваная. Палякі хацелі захаваць у Беласточчыне свой «стан пасяданьня» 16 і не дапусьціць разьвіцьця беларускага нацыянальнага руху. Камуністы тварылі дывэрсіі для немцаў, каб аблегчыць палажэньне на франтах. Іх асноўным заданьнем была барацьба зь немцамі. Як староньнікі «неделймой», яны, зразумела, выступалі супроць нацыяналістаў беларусаў. Трэба аднак зразумець, што ў іх радох, дзякуючы нямецкай палітыцы, апынулася