Мы стваралі сваю Беларусь
Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука
Вольга Грыцук
Выдавец: Медысонт
Памер: 256с.
Мінск 2007
15 Друкуецца паводле Bialoruskie Zeszyty Historyczne (Bialystok). 1999. №11. «Рэляцыя...» трансьлітараваная з лацініцы ўкладальніцай кнігі. Камэнтары Вячаслава Харужага да беластоцкага выданьня друкуюцца тут у перакладзе з польскай мовы і пазначаны зорачкамі.
І6Тут: кіраваньне, уладу.
паважная колькасьць беларусаў патрыётаў з нацыянальным ухілам. Мэтай беларускіх нацыяналістаў было падрыхтаваньне беларускага насельніцтва да таго, каб у спрыяльны мамэнт аднавіць незалежнасьць Беларусі і захаваць Беласточчыну як беларускі абшар. Усе на свой спосаб выкарыстоўвалі немцаў для сваіх мэтаў. Палякі мелі сваіх дзяўчат за гаспадынь у нямецкіх камісараў і рабілі даносы на беларусаў-нацыяналістаў і камуністаў. Камуністы мелі сваіх людзей у нямецкіх управах, што дапамагалі ім у іхніх мэтах. Нацыяналісты-беларусы выкарыстоўвалі немцаў пад шыльдай афіцыйнага супрацоўніцтва зь імі, хоць мелі сваю незалежніцкую падпольную партыю, на чале якой у Беласточчыне быў Гелда*, арыштаваны пазьней немцамі, а яшчэ пазьней расстраляны палякамі. Акрамя немцаў, усе спадзяваліся на развал Нямеччыны, каб на яе руінах будаваць свае пляны. Калі возьмем пад развагу гэтую сытуацыю на абшарах Беласточчыны, будзе ясна, чаму існавалі ў беларускім школьніцтве розныя некансэквэнцыі.
Зараз жа пасьля акупацыі немцамі Беласточчыны, на стараньне паасобных людзей, нямецкія вайсковыя ўлады (Der Oberkomando der Wermacht) дазволілі арганізаваць на мясцох беларускія школы. Такі дазвол атрымаў я ў верасьні 1941 г. На аснове гэтых дазволаў на тэрыторыі даўнейшага Бельскага павету ў некаторых мясцовасьцях былі зарганізаваныя школы (Гайнаўка, Пружана і некалькі меншых). Каб зарганізаваць школу, трэба было таксама дазволу мясцовага Амтскамісара, які меў даволі аўтаномную ўладу на сваім абшары. Мясцовыя камісары ня вельмі арыентаваліся, што гэта рускі, а што беларускі, і таму калі настаўнік мясцовы ня ведаў беларускае мовы, ён вучыў па-расейску. Мы не хацелі перашкаджаць, бо з рускае школы на беларускую было лягчэй пераключыць, ніж закладаць новую. Адгэтуль паходзіць існаваньне «расейскіх» школаў. Немцы думалі, што яны беларускія.
Раёны Нараўкі, Ст[арога] Ляўкова, Семяноўкі і т. п. належалі да Белавескае пушчы, якая мела сваю ўладу і лічылася летняй рэзыдэнцыяй Герынга. Гэтыя вёскі мелі быць з часам
* Аўтар меў на ўвазе Беларускую незалежніцкую партыю. Успомненая асоба — Ян Гелда (1897-1946), народжаны ў в. Wierzchlesie Сакольскага павету, дзеяч беларускага народнага руху ад часу Першай сусьветнай вайны. Арыштаваны органамі бясьпекі ў маі-чэрвені 1945 г., асуджаны і павешаны вясной 1946 г. у Беластоку. Гл.: Ёрш С. Вяртаньне БНП. Менск; Слонім, 1998. С. 54-58.
ліквідаваныя, хоць пазьней пляны зьмяніліся. Аб’яднаньне* вельмі цікавілася гэтымі школамі і скрыта памагала ім, але афіцыйнае ўмешаньне толькі пашкодзіла б.
Польскае падпольле старалася ўсімі сіламі не дапусьціць да адкрыцьця беларускіх школаў. Пасколькі, аднак, палякі ня мелі сілы афіцыйна гэтаму перашкодзіць, яны іх байкатавалі. Усім настаўнікам прапанавалася працаваць у беларускіх школах, але яны адмовіліся, тлумачачы, што не разумеюць беларускае мовы. Дзяцей сваіх таксама не хацелі пасылаць, каб не «пакалечыліся». На гэта Вы можаце знайсьці многа сьведкаў. Гэта ёсьць абсалютная хлусьня, што польскія дзеці не прыймаліся да школы.
АРГАНІЗАЦЫЙНЫ ПЭРЫЯД БЕЛАРУСКАГА ШКОЛЬНІЦТВА Ў БЕЛАСТОЧЧЫНЕ
Да 1943 г. нямецкія акупацыйныя ўлады ня мелі акрэсьленае палітыкі адносна асьветы для мясцовага насельніцтва. Як гэта ўжо было адзначана вышэй, школы арганізаваліся спантанічна дзякуючы ініцыятыве мясцовай беларускай інтэлігенцыі і пры падтрымцы неафіцыйнай з боку Аб’яднаньня. У 1943 г. пры Civil Verwaltung у Беластоку быў арганізаваны аддзел асьветы, кіраўніком якога быў назначаны беспартыйны немец (Schulrat).
Арганізацыя гэтага аддзелу наступіла ў выніку многіх мэмарандумаў, зложаных Аб’яднаньнем. Спрыяльнымі ўмовамі былі няўдачы немцаў на ўсходніх франтах вайны. Дзеля кіраваньня школамі быў створаны Галоўны Школьны Інспэктарат** у Беластоку, які падлягаў беспасярэдня Schulratu, але з практычных прычын нам удалося знайсьці для яго прымешчаньне ў тым самым будынку, што і Аб’яднаньне***. Без падтрымкі Аб’яднаньня Школьны Інспэктарат ня меў магчымасьці працы такой, як гэта вымагаў беларускі інтарэс. Дазвол быў
* Беларускае нацыянальна-дэмакратычнае аб’яднаньне (Беларускае задзіночаньне народна-дэмакратычнае) паўстала летам 1943 г. на базе Беларускіх камітэтаў у Беластоцкай акрузе.
** Галоўны інспэктарат школьны ўзьнік у другой палове мая або ў чэрвені 1943 г. і функцыянаваў да канца нямецкай акупацыі. Ад пачатку яго існаваньня кіраўніком інспэктарату быў Алесь Грыцук.
*** Сядзіба знаходзілася ў будынку (захаваўся) у Беластоку на вул. Кіеўскай, 3.
толькі для арганізацыі беларускіх школаў. Немцы згадзіліся аплачваць школьны інспэктарат, а школы мелі быць аплачаныя насельнікамі.
Сельскія старасты па загаду або дазволу Амтскамісара (войта) мусілі прызначыць памешканьне. Калі Амтскамісар ня даў дазволу на памешканьне і на аплачваньне настаўніка, школа не магла быць адкрытая. У такіх выпадках школьны інспэктар мусіў асабіста ехаць да Амтскамісара, каб абрабіць яго на сваю старану. Гэта было часамі вельмі цяжка, калі «гаспадыня» ў камісара была непрыхільная да беларускага руху. Інспэктарат назначаў настаўніка і выдаваў яму пасьведчаньне, якое было зацьверджанае аўтамагычна нямецкім аддзелам асьветы. Паколькі быў абсалютны недахоп настаўнікаў на гэтае становішча, браліся людзі з рознаю асьветаю зь мясцовага насяленьня на рэкамэндацыю сялянскага старасты і бацькоў. Мінімальная асьвета была 7 кл. пачатковай школы. Мясцовае насельніцтва аплачвала настаўніка. Сялянскі стараста адыгрываў вялікую ролю. Дзякуючы толькі велічэзнай сьвядомасьці гэтых старастаў і адданасьці насельніцтва і настаўнікаў для патрэбы асьветы, былі рэдкія канфлікты між мясцовымі ўладамі і настаўнікамі. Мы ўсе разумелі, што ў канфлікце прайграем толькі мы.
Пасколькі Галоўны Інспэктар быў афіцыйнай асобай, назначанай Civil Verwaltung у Беластоку, нямецкія амтскамісары ў больпіасьці ішлі яму на руку, і гэта памагала яму палагоджваць канфлікты між настаўнікам і сельскім старастам, калі такія здараліся.
Афіцыйнае адкрыцьцё школаў было папярэджанае настаўніцкімі курсамі ў Беластоку ўлетку 1943 г. Я дакладна ня памятаю, колькі настаўнікаў брала ўдзел, але прыблізна каля 60. На выкладчыкаў былі запрошаныя прафэсійныя настаўнікі, беларусаведы і грамадзкія дзеячы. Галоўны Інспэктарат забясьпечыў курсантаў начлегамі і харчаваньнем.
Школы маглі быць толькі пачатковыя (7 клясаў), але на іншыя школы ў нас нават не хапала ані настаўнікаў, ані магчымасьцяў матэрыяльных. Пасколькі зь немцамі ішлі перагаворы на 10-гадовае навучаньне, мы права абыходзілі тым, што, калі была патрэба і дзе была патрэба, там арганізавалася 7 кл.(б) з праграмай навучаньня 8-ае клясы. Такіх школаў у 1944 г. было 3: Пружана, Гайнаўка, Сьвіслач, а праектаваліся ў Нараўцы і Беластоку. У Бельску не было ані настаўнікаў, ані магчымасьцяў на больш як 4 клясы. Там былі даволі вялікія перашкоды з боку палякаў, аднак у будучыні там мела быць 7-годка.
Былі велізарныя труднасьці з забесыіячэньнем дзяцей сшыткамі, алавікамі і г. д. Нярэдка трэба было іх спэкулянтным спосабам дастаўляць з Генэральнага Камісарыяту (Полыпча) або з Рыгі.
У 1944 г. справа крыху палепшылася, і я ў канцы мая змог закупіць 20.000 сшыткаў, якія ня ўсьпеў разаслаць і каля 10.000 засталося Вам у будынку Інспэктарату.
Разам да 1943 г. існавала ў Беласточчыне прыблізна 20 школаў. 95 школаў пачало працу ў верасьні 1943 г. У канцы [траўня] 1944 г. канчала школьны год каля 115 школаў з 140 настаўнікамі. Галоўны Школьны Інспэктарат ня быў у сілах пакрыць усе запатрабаваньні на адкрыцьцё новых школаў з прычыны браку людзей. Я ня ведаю, якія раёны абнімае цяперашні Сакольскі павет, але там школы не было. Там справа пагоршылася, калі Васілёк 17 перайшоў у партызаны. Адтуль была заява на школу ў 1944 г., але не было настаўніка.
АДЗІН ГОД ПРАЦЫ
Беларусы атрымалі афіцыйны дазвол на школы, але не атрымалі ані будынкаў, якія ў шматлікіх выпадках былі занятыя войскам, ані настаўнікаў, ані матэрыяльнае дапамогі, ані падручнікаў, ані магчымасьцяў набыць іх.
Якімі спосабамі дабываліся сшыткі, чарніла, алавікі, я ўжо сказаў. Найтруднейшая справа была з настаўнікамі і школьнымі падручнікамі. Настаўнікаў школілася канфэрэнцыямі і курсамі. Прафэсійныя настаўнікі, якіх было вельмі мала, адыгрывалі ролю, акрамя сваёй працы, інструктараў для малодшых, некваліфікаваных.
Савецкія падручнікі былі забароненыя і за карыстаньне імі можна было налажыць галавою. Аднак лямантары савецкія мы мелі, толькі партрэты Сталіна былі выразаныя або заклееныя. Таксама неадпаведны матэрыял быў выразаны. Ад лістапада мы там падавалі на дзьвюх старонках школьны дадатак, у якім зьмяшчалі матэрыялы для чытаньня і іншы фактычны матэрыял для 2-4 клясаў. Настаўнікі карысталіся
'’Міхась Васілёк (сапр. Касьцевіч; 14.11.1905-3.09.1960), паэт, дзеяч заходнебеларускага руху ў 1920-1930-я гг. Паводле афіцыйнай вэрсіі (Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 2) Васілёк-Касьцевіч яшчэ з 1941 г. выконваў розныя партызанскія заданьні.
якімі хацелі дапаможнікамі, каб здабыць матэрыял, згодны з праграмай.
У гісторыі карысталіся «Гісторыяй Беларусі ў картах»18, выданай рататарным спосабам у Бэрліне. Беларускія падручнікі з савецкай Беларусі да часоў разгрому «Нацдэмаўшчыны» былі пажаданыя, але іх таксама было мала. Дзьве лініі было ў выхаваньні: 1. Ідэальная, якой заданьнем было выхаваць нацыянальную гордасьць. і 2. Матэрыяльная, каб даць дзецям фактычны матэрыял для данае клясы. Безумоўна, незалежнасьць Беларусі быў галоўны прынцып.
Каб дапамагаць настаўнікам, быў апрацаваны лямантар і чытанка для 2-3 клясаў. Гэтыя кніжкі, якіх я і яшчэ адзін настаўнік былі аўтарамі, ня ўбачыў сьвету, бо згарэлі ў друкарні ў Кёнігсбэргу.
Як беспасярэдняя дапамога непрафэсійным настаўнікам, было зарганізаванае выданьне канспэктаў для настаўнікаў рататарным спосабам. Гэтакія канспэкты выдаваліся раз на тыдзень. Кіраваў гэтым прафэсійны настаўнік у Сьвіслачы і адтуль рассылаў. Канспэкт такі быў як частка лямантара, і яго атрымоўваў настаўнік і дзеці.