Мы стваралі сваю Беларусь Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука Вольга Грыцук

Мы стваралі сваю Беларусь

Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука
Вольга Грыцук
Выдавец: Медысонт
Памер: 256с.
Мінск 2007
56.78 МБ
28 Ігнацы Падэрэўскі (18.11.1860-29.06.1941), знакаміты піяніст і кампазытар, якога ў канцы XIX — пачатку XX ст. называлі раўназначным Фэрэнцу Лісту. У 1918 г. узначаліў першы ўрад незалежнай Польшчы, спэцыяльна вярнуўшыся з-за мяжы. Аднак магчыма, Грыцук мае на ўвазе і тое, што Ігнацы Падэрэўскі ў 1940-1941 гг. узначальваў польскі ўрад у эміграцыі. Памёр у Нью-Ерку.
29Томаш Гарыг Масарык (07.03.1850-14.09.1937). Напачатку Масарык атрымаў прызнаньне як вядомы філёзаф-пазытывіст. Быў прафэсарам філязофіі Праскага ўнівэрсытэту (1882-1914). Пасьля пачатку Першай сусьветнай вайны (сьнежань 1914) выехаў у эміграцыю. Заснаваў у Парыжы Чэскую нацыянальную раду, мэтай якой было стварэньне незалежнай дзяржавы. У сьнежні 1918 г. прыехаў у Прагу (абраны прэзыдэнтам створанай Чэхаславакіі месяцам раней). Тройчы пераабіраўся прэзыдэнтам: у 1920, 1927, 1934 гг.
◄ А. Грыцук — настаўнік у Браславе
A А. Грыцук — настаўнік у Беластоку
▼ Аляксей, Антон і Мікалай Грыцукі ў Ляўкове ля ракі Нараўкі
◄ А. Грыцук — студэнт
◄ Брат Антон з дачкой Хрыстынай
▼ Брат Антон (другі справа), дачка Таня (пасярэдзіне), унізе сядзіць муж Тані з малым сынам
▲ Бацькі Алеся на вясельлі дачкі Тані
▲ Пляменьніца Галіна
◄ Пляменьніца Валя
◄ Старэйшы брат Антон
▲ Алесь
і Мікола Грыцукі
А Сёстры Алеся: Насьця, Оля, Нюра, Таня
А. Грыцук у амэрыканскім палоне

Ля казармаў: А. Грыцук, матушка Зіна і Зінаіда Кадняк A (жонка А. Салаўя) з сынам. Аўстрыя, Зальцбург, 1947 г.
Лесарубы > ўКанадзе. Зьлева — А. Грыцук.
1948 г.
Беларускія настаўнікі Беласточчыны.
А. Грыцук трэці зьлева ў першым радзе. 1943 г.



Mt
□IUb
200
:кую Ka-
ТТ
ЗТОС УВАСКРОС!
to) Сгеlit ComAve., То-
ЛЮ ДОІ рачым у ТорІ
памогуць сы права дуць бес з духова шае неза надзе, ал
ных с| дзе ма ква-прі •насьці \ npuxd прыхо)
ІЬ? РЫ КАСЫ
злажыцьловс бок душы ДЕ
цягнікоў нрадугледжана на 50 міляў. 104 вагоны чыгункі, якія каштавалі восем міл. дал., пабудавана ў Вялікай Брыта-
ііытаньні ьняецца, )с белачешчаны іары на•эдакцый ртыкулы і на пер-
▲ А. Грыцук — лесаруб у Канадзе. 1949 г.
А. Грыцук 	
В. Жук 	 Г. Барановіч 	 М. Рачыцкі 		
А. Протас 	 Я Скурат 	-	 А. Протас (ЗША)
В. Кажан 	 П. Ганэцкі 	 П. Немко 		
I. Конаў  —  А. Сіяно  -
АХВЯРЫ
НА КУПЛЮ ДОМУ ДЛЯ ІІРЫ ХОДУ БАІШ У ТОРОНТО
1 Ахвяпіл з 1953 году $1 000
◄ Так беларусы зьбіралі грошы на свой Беларускі Дом. Старонка з газэты «Беларускі эмігрант»
14. С. Салагуб 	 50
15. Бязыменныя 	 3
Разам 1664 дал<
ІІрацяг ахвяраў у наступным нумары.
ПрЫШ." ■ Зборы Н й хац: ■ ПрЫХО, ■ ТЫ ЗЬІ ■ аграмі в слаўныя^ Усемагуті
I I ■
▼ Бацькі B. Дуброўскай (Грыцук) Васіль
і Параскева і іх дочкі Марыя ды Одя (унізе)
◄ Гімназія ў Дзісьне. Сёстры Дуброўскія Люба (зьлева) і Марыся (справа), Ірэна Вайніловіч
' (пасярэдзіне)
◄ У першым радзе сям'я Дуброўскіх: Люба, Марыся, бабуля Марыя і Міша
3 дачушкай Юльянкай
А Вясельле Вольгі Дуброўскай і Алеся Грыцука.
1 лютага 1958 г.
-< Дзісна. Дом сямейства Дуброўскіх
k д
◄ Алесь, Юльяна і Вольга Грыцукі Кінгстан, 1975 г.
▲ Выстава Гкпіны Русак(другая зьлева ў першым радзе) у Таронта. У сярэдзіне ў другім радзе А. Грыцук
А Вольга Грыцук вітае Натальлю Арсеньневу.
Таронта, 1969 г.
Зьлева направа: д-р Моган, Р. Жук-Грышкевіч, В.Грыцук .
і I. Сурвілла на сымпозіюме ўКінгстане. •	,
1973 г.
Алесь Грыцук чытае даклад «Беларуская эміграцыя ў Канадзе».
Атава, 1975 г.
▲ На 1-м беларускім сымпозіюме уКінгстане.
Зьлева направа: праф. Б. Пляскач, В. Грыцук, Б. Рагуля, В. Касьцюкевіч і Я. Сурвілла.
1973 г.
◄ Паховіны А. Грыцука Кінгстан, 1976 г.
Апошні прытулак. Могілкі, г. Кінгстан
ня зь вельмі чыстаю беларускаю моваю, яны прынясуць нашай справе незалежнасьці большую карысьць, чым мы нават спадзяёмся. He заўсёды ад нас залежыць, каб мы маглі вывучыць нашых дзетак, выхаваць на вялікіх людзей, але ад нас шмат залежыць, каб нашыя дзеці, калі будуць слаўныя, ведалі свае карані. Вельмі важнае нашае жаданьне даць дзецям веды пра Беларусь і прышчапіць да іх прыхільныя пачуцьці да Беларусі, месца народжаньня іх бапькоў і дзядоў. Гэта таксама нялёгкая справа. Каб навучыць нашых наступнікаў любіць тое, што мы любілі, трэба зрабіць да гэтага адпаведныя абставіны. Калі мы будзем мець сваю беларускую царкву (лепш, каб адну), калі мы будзем мець прыгожы і ўтульны будынак і калі ў ім арганізуецца грамадзкае жыцьцё так, што і мы самі, і нашыя дзеці будуць туды хадзіць з задавальненьнем, мы зробім вельмі многа. Гэта, безумоўна, было б ідэалам.
Мне здаецца, што мы адзначаем угодкі незалежнасьці Беларусі не таму, каб адбыць абавязак прыйсьці і зараз жа забыцца на ўсё тут сказанае, але найперш каб аджыць народным духам, набраць веры ў нашу праўду, набраць сіл і часам нават перакананьня, што мы пераможам, што Беларусь будзе вольнаю і што нам трэба працаваць для справы вызваленьня Беларусі бяз розьніцы на тое, ці мы вернемся калісь, ці не. I любоў да нашае Бацькаўшчыны, якую мы маем, мы павінны перадаць нашым наступнікам. Ня трэба вельмі праймацца, калі нашыя дзеткі ня так прыгожа будуць гаварыць па-беларуску, як мы. Няхай яны хоць і ў канадыйскай мове, але выкажуць каханьне да Беларусі і дадуць у выпадку патрэбы ёй падтрымку. Гэта будзе лепш за тое, калі некаторыя з папярэдняй нашай эміграцыі ў прыгожай беларускай мове пасылаюць Беларусь у савецка-рускае ярмо. Калі мы пакінем сягодняшнюю акадэмію з думкамі штось зрабіць для таго, каб Беларусь была вольная, гэтая сяньняшняя акадэмія выканала сваё заданьне.
А Беларусь-такі будзе вольная!30
30 Апошні сказ прыпісаны А. Грыцуком ад рукі.
У 46-ю ГАДАВІНУ СЛУЦКАГА ПАЎСТАНЬНЯ 31
Спадар Старшыня! Высокадастойны айцец Мікалай! Вельмі паважаныя спадарыні і спадары! Перад хвілінаю мы пачулі прачытаны ліст імёнаў тых, што аддалі сваё жыцьцё ў барацьбе за вызваленьне нашае Бацькаўшчыны з чужацкага паняволеньня. Тут былі прачытаныя імёны духоўнікаў, вучоных, грамадзкіх і палітычных дзеячоў, сялян і рабочых. Гэта прадстаўнікі ўсіх слаёў нашага грамадзтва. Мы ведаем, што гэта не камплетны ліст. Ён толькі сымбалічны, бо каб злажыць ліст імён усіх тых, хто ахвярна злажыў сваю галаву за волю Беларусі, то ліст гэты быў бы такі доўгі, што чытаць яго прыйшлося б, можа, цэлы год, a то і даўжэй.
Ад Кастуся Каліноўскага па сягодняшні дзень ужо многа мільёнаў беларусаў загінула ў барацьбе за сваё нацыянальнае вызваленьне. Мусіць, дарагая і важная справа існаваньня народу ў сваёй собскай дзяржаве, калі для яе не завялікая ахвяра нават жыцьцё. Героі ня толькі тыя, што з аружжам у руках ляглі ў баях, але і ўсе тыя, што, супраціўляючыся паняволеньню, былі замучаныя ў падвалах НКВД, у рабочых і канцэнтрацыйных лягерах на далёкай Поўначы ці ў пясках Казахстану. Вось сяньня мы, тыя, што ўцалелі, у 46-я ўгодкі Слуцкага паўстаньня, перад імі ўсімі схіляем нізка свае галовы ў жалі і ў пашане да іх. Гадавіна Слуцкага паўстаньня не прыпадкова была абраная беларусамі як дзень жалобы па героях. У гісторыі беларускіх вызвольных змаганьняў яна займае асаблівае мейсца. Ня толькі беларусы, але і чужыя, што студыююць гісторыі народных паўстаньняў, ня могуць знайсьці падобнай выявы мужнасьці і геройства. Можна безь вялікае памылкі сказаць, што ў 1920 г. уся Случчына была ў баях. Здольныя да нясеньня аружжа пайшлі ў вайсковыя рады. Старэйшыя, жанчыны, а нават падлеткі тварылі подзьвігі, арганізуючы лязарэты, майстэрні
313 архіву А. Грыцука. Арыгінал напісаны на лацініцы.
зброі, інтэнданцкія адзінкі і падтрымоўваючы духоўна сваіх мужоў, бацькоў і братоў. Случчакі здавалі сабе справу зь няроўнасьці змаганьня, але яны спадзяваліся на падтрымку іншых, а асабліва вялікіх вальналюбных народаў. На жаль, ані Случчына, ані ўся Беларусь спадзяванае падтрымкі не атрымала. Мы на Захадзе былі замала знаныя. Наша тагачасная эміграцыя спалянізавалася або зрусіфікавалася і працавала якраз на карысьць нашых ворагаў. Польшча, Літва, Латвія і Эстонія, што мелі добра распрацаванае імя сваіх народаў, атрымалі адпаведную падтрымку, у выніку чаго атрымалі незалежнасьць. Каб случчакі атрымалі хоць частачку такое дапамогі, якую сёньня атрымоўваюць розныя камуністычныя партызаны, мы не былі б цяпер на эміграцыі, а працавалі б у сваёй вольнай Беларусі. У 46-ю гадавіну Слуцкага паўстаньня мы мусім сабе пра гэта памятаць.
Ад лістапада да сьнежня случчакі вялі вялікія адкрытыя баі з бальшавіцкай навалай. У канцы сьнежня 1920 г. вайсковыя адзінкі перайшлі раку Лань і здаліся польскім уладам. Іншыя перайшлі ў падпольле. Аднак партызанскае змаганьне на Случчыне вялося аж да 1923-га году. Наколькі зацятае было змаганьне беларускага народу, гаворыць той факт, што ў баях 1920-24 гадоў брала ўдзел каля 30.000 партызанаў, якія зьвялі па-над 200 збройных або меншых сугычак з балыпавікамі.
Мы бы абніжылі вартасьць Слуцкага паўстаньня, каб разглядалі яго як стыхійны выбух народу ў роспачы. Яно было б для нас менш зразумелае.
Яго трэба разглядаць як сьведамае паўстаньне народу ў абароне сваіх правоў. Аб гэтым найлепш гаворыць рэзалюцыя Краёвага зьезду Случчыны: «Першы беларускі зьезд Случчыны вітае Найвышэйшую Раду Беларускай Народнай Рэспублікі і заяўляе, што ўсе свае сілы аддасьць на адбудову Бацькаўшчыны. Таксама катэгарычна пратэстуе супраць заняцьця нашае Бацькаўшчыны чужацкімі і самазванымі савецкімі ўладамі. Хай жыве вольная, незалежная беларуская Народная Рэспубліка ў яе этнаграфічных межах!»
Гэтая рэзалюцыя і дэклярацыя Рады Случчыны гавораць нам пра цягласьць і лягічнасьць усіх змаганьняў беларускага народу. Калі мы параўнаем тэстамэнт Кастуся Каліноўскага, Акг 25 Сакавіка і дэклярацыю Рады Случчыны, мы ўбачым цягласьць і мэты гэтай барацьбы. А гэта: скінуць зь Беларусі ярмо паняволеньня. Таму і Слуцкае паўстаньне трэба разглядаць як вынік цэлага комплексу гістарычных падзеяў, што адбыліся да
таго часу. Беспасярэднім жа імпульсам для яго былі пастановы 1-га Ўсебеларускага Кангрэсу.
1917-1921-я гады былі бурлівыя на Беларусі і памятныя ў падзеях. Бальшавіцкі пераварот быў сустрэты як адзнака, што надышоў час будаваць сваю нацыянальную краіну. Створаная Вялікая Беларуская Рада, у адказ на абвешчаньне Менскім Саветам бальшавіцкае ўлады, выдае Грамату Да Беларускага Народу, заклікаючы, каб усе злучаліся ў адну сям’ю вакол Беларускае Рады дзеля будаваньня свае дзяржаўнасьці і адкінулі сеючыя нязгоду бальшавіцкія поклічы. 18-га сьнежня 1917-га году ў Менску склікаецца 1-ы Ўсебеларускі Кангрэс для стварэньня нацыянальнае ўлады. На Кангрэс прыбыло 1872 дэлегаты ад Менскай, Магілёўскай, Віцебскай, Смаленскай, Віленскай і Гродзенскай губэрняў, ахопліваючы ўсе этнаграфічныя землі Беларусі і прадстаўляючы сабою ўсе пласты народу. Апіраючыся на тое, што рэвалюцыя абвесьціла права народаў на самавызначэньне, Кангрэс адкінуў бальшавіцкія Саветы ды прызнаў рэзалюцыю пра ўтварэньне дэмакратычнае рэспублікі.