Мы стваралі сваю Беларусь Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука Вольга Грыцук

Мы стваралі сваю Беларусь

Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука
Вольга Грыцук
Выдавец: Медысонт
Памер: 256с.
Мінск 2007
56.78 МБ
прыгатаўляліся да тварэньня сваёй нацыянальнай дзяржавы. Было створанае беларускае войска, школы, і ў канцы — хоць фікцыйна, але свайго роду палітычная дзяржаўная арганізацыя ў форме Беларускай Цэнтральнай Рады.
Многа беларусаў, што пазьней знайшліся на эміграцыі, не перажывалі гэтых момантаў. Гэта былі тыя, якіх савецкія ўлады вывезьлі ў Сібір. Пасьля стварэньня польскай арміі генэрала Андэрса яны запісаліся туды як палякі і ўлучыліся ў гэтую армію, каб ратаваць жыцьцё. Тут знайшлося многа беларусаў, што бралі ўдзел у беларускіх нацыянальных палітычных і грамадзкіх арганізацыях у Польшчы, а таксама болып заможныя сяляне.
Уся гэтая маса беларусаў з такім розным сьветапоглядам і палітычнаю, псыхалягічнаю, ідэалягічнаю і сацыялягічнаю спадчынай апынулася ў лягерах для перасяленцаў у Нямеччыне, Аўстрыі, а потым — Англіі, Францыі, Італіі. У гэтых лягерах і выявіліся ўсе найбольшыя розьніцы сярод беларусаў. Вялікая частка беларусаў вярнулася на Бацькаўшчыну. Адны зь беларусаў, што цягнулі на плячах спадчыну расейскага або польскага напластаваньня, улучыліся ў польскія або рускія лягеры і выехалі на эміграцыю як рускія або палякі. Нацыянальна сьведамая частка стварыла свае лягеры, а ў іх свае нацыянальныя, культурныя і палітычныя арганізацыі.
Яднала гэтую сьведамую беларускую эміграцыю пачуцьцё сваёй нацыянальнай адметнасьці й найвыразнае пачуцьцё сваіх заданьняў і абавязкаў як палітычнае эміграцыі. На вялікі жаль, непаразуменьні ідэалягічнага характару пачаліся сярод палітычных кіраўнікоў. Многа з гэтых непаразуменьняў трэба залічыць на рахунак асабістых амбіцыяў. Аднак у нэрвовым лягерным жыцьці часам дробныя непаразуменьні набіралі характар прынцыповых ідэалягічных розніцаў. 3 павадырамі падзялілася і рэшта эмігрантаў. Вялікую шкоду зрабіў таксама адыход беларускіх рэлігійных кіраўнікоў да расейцаў. Тут адыгралі ролю чыста матэрыяльныя ўмовы беларускіх япіскапаў: яны шукалі лепшага кавалка хлеба. Сярод беларусаў, аднак, гэта адыграла велічэзную адмоўную ролю — акрамя палітычнага, адбыўся яшчэ рэлігійны падзел.
Вось якія групы патварыліся сярод беларусаў, яшчэ пакуль яны толькі зьбіраліся выехаць да краін свайго сталага пасяленьня: 1. Група БЦР35; 2. Група БНР; 3. Група, што не прызнала
55 Групу БЦР у Канадзе прадстаўляла Беларускае нацыянальнае аб’яднаньне (сярод кіраўнікоў у розны час былі Барыс Сладкоўскі, Язэп Пітушка, Рыгор Беразоўскі).
нікога і была супраць усіх36; 4. Праваслаўныя аўтакефалісты, якіх падтрымоўвала палітычная група БНР37; 5. Так званыя «зарубежнікі», што не прызналі беларускую аўтакефальную царкву. Іх падтрымоўвала група БЦР38. Калі да гэтага яшчэ даложым падзел на каталікоў і праваслаўных, «усходнікаў» і «заходнікаў», інтэлігенцыю і «масы», атрымаем ясны вобраз, зь якою спадчынаю зьявіліся беларусы ў Канадзе. Усё гэта знайшло свой адбітак і выявілася на нацыянальным і арганізацыйным жыцьці беларускіх імігрантаў у Канадзе і ва ўсім сьвеце.
[ •]
Якія вялікія разьбежнасьці былі сярод беларусаў іміграцыі, паказвае і тое, што нават сягоньня, пасьля больш як 25 гадоў, старыя разыходжаньні ўсё яшчэ не выраўняліся.
36 Маюцца на ўвазе людзі, што гуртаваліся вакол рэдактара «Беларускага голасу» (Таронта) Сяргея Хмары-Сіняка.
37Вядзецца пра прыхільнікаў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы на чале з Васілём (Тамашчыкам), а пазьней — Мікалаем (Мацукевічам).
38 Мікалай Лапіцкі, Іван Касяк ды іншыя не прызналі аднаўленьня БАПЦ у 1948-1949 гг., палічыўшы яго палітычным актам, ініцыяваным Радай БНР. Так, япіскапам БАПЦ зрабіўся Васіль Тамашчык, які на той час нават ня меў закончанай духоўнай адукацыі ды ўваходзіў у кіраўніцтва Рады БНР. «Зарубежнікі», хоць гэты тэрмін памылковы, лічылі, што сапраўдная беларуская аўтакефалія дадзена з Канстантынопалю, таму беларускія прыходы ў Саўт-Рывэры, Чыкага, Таронта (Эўфрасіньні Полацкай) павінны падпарадкоўвацца канстантынопальскаму (грэцкаму) патрыярху, які меў сымбалічную ўладу: патрыярх фактычна зьяўляўся добраахвотным вязьнем у Стамбуле, яму было забаронена пакідаць горад без дазволу сьвецкіх уладаў. Такім чынам, пералічныя беларускія прьіходы былі незалежныя.
ВОДГУК НА «БЕЛУЮ КНІГУ» ПА ІМІГРАЦЫІ, ПАДАДЗЕНЫ СПЭЦЫЯЛЬНАМУ АБ’ЯДНАНАМУ КАМІТЭТУ СЭНАТУ I ПАЛАТЫ АБШЧЫН АД ІМЯ ЗБК 39
І.УВОДЗІНЫ
Беларуская іміграцыя ў Канаду пачалася ў другой палове XIX ст. Першыя імігранты былі пераважна сялянамі, што шукалі лепшай долі. Толькі лічаныя адзінкі выехалі зь Беларусі з прычыны ідэалягічных разыходжаньняў з акупацыйнымі ўладамі. Толькі некаторыя з новапрыбылых мелі адукацыю, і ў Канадзе яны далучыліся да рускіх або польскіх арганізацыяў. Беларускіх нацыянальных арганізацыяў, куды можна было б зьвярнуцца па дапамогу, не існавала. Пакінутыя сам-насам са сваімі бедамі, многія зь іх збочылі да канадзкіх левых арганізацыяў.
Новая беларуская іміграцыя, што пачалася пасьля Другой сусьветнай вайны, была цалкам іншая. Мы можам яе хутчэй назваць палітычнай іміграцыяй. Аснову яе склалі маладыя людзі, што належалі да айчынных моладзевых арганізацыяў, палітычных партый ці ваеннага падпольля. Антылевыя і нацыянальна сьвядомыя, яны пакінулі Беларусь у знак пратэсту ці баючыся перасьледу. Яны былі дастаткова адукаваныя, каб лёгка інтэгравацца ў новае жыцьцё. Новыя імігранты хутка сфармавалі беларускія нацыянальныя арганізацыі і пачалі дапамагаць іншым у наладжваньні жыцьця ў новых варунках. Многія з маладых эмігрантаў і нават старэйшыя людзі пайшлі ў школы, унівэрсытэты і неўзабаве сталі добра адукаванымі тэхнікамі, лекарамі, інжынэрамі, бібліятэкарамі.
”Пераклаў з ангельскай Яўген Фурс.
На сучасным этапе наша іміграцыя падтрымліваецца пераважна грамадзкімі суполкамі. Дзякуючы гэтай падтрымцы, нашы новыя імігранты рэдка адчуваюць цяжкасьці ў наладжваньні свайго новага быту. Важнае таксама значэньне цэркваў на эміграцыі.
2.	«БЕЛАЯ КНІГА» ПА ІМІГРАЦЫІ
[•••]
Мы згодныя, што канадзкая іміграцыйная палітыка павінна быць упарадкаванай і пасьлядоўнай. На думку ўраду, пры стварэньні новай іміграцыйнай палітыкі маюць быць прынятымі пад увагу чатыры асноўныя чыньнікі. Гэта: 1) Эканамічныя чыньнікі, 2) Культурныя і сацыяльныя чыньнікі, 3) Гуманітарныя чыньнікі і 4) Чыньнікі міжнародных далучэньняў.
Мы пагаджаемся, што гэтыя чыньнікі грунтоўна адабраныя. Аднак некаторыя тлумачэньні значэньняў падаюцца сумнеўнымі. «Белая кніга» пераконвае нас, што Канада мусіць падтрымліваць іміграцыю кваліфікаваных працоўньгх, тэхнікаў і прафэсіяналаў, і абмяжоўваць іміграцыю рабочых рук. Кваліфікаваныя імігранты, паводле «Белай кнігі», дадуць Канадзе танную і высокапрафэсійную сілу. 3 прычыны вялікага кошту навучаньня спэцыялістаў у Канадзе, гэтыя імігранты надзвычай жаданыя. У той жа час імігранты, якія не адпавядаюць гэтым патрэбам, могуць павялічыць беспрацоўе. Урад таксама засьцерагаецца палітычных эмігрантаў, наму што яны могуць выклікаць міжнародныя ўскладненьні.
3.	НАШЫЯ МЕРКАВАНЬНІ
Ніхто не аспрэчвае каштоўнасьці кваліфікаваных імігрантаў. Але падкрэсьліваньне высокага кошту падрыхтоўкі спэцыялістаў у Канадзе, як чыньнік, што заахвочвае іміграцыю кваліфікаваных кадраў, падаецца несправядлівым да нашых грамадзянаў і нават небясьпечным у будучыні. На наш погляд, Канадзе варта павялічыць свае намаганьні ў навучаньні і перакваліфікацыі ўласных кадраў... Імпарт зь іншых краін варта абмежаваць толькі навукоўцамі і спэцыялістамі найвышэйшай клясы ў тых сфэрах, дзе Канада ня мае магчымасьцяў рыхтаваць уласных спэцыялістаў. Трэба, каб гэткую іміграцыю пад-
трымалі ўрад, прамысловасьць і бізнэс, а таксама акадэмічныя і дасьледчыя інстытуты. Неабходна адсочваць, каб гэткія спэцыялісты былі раўнамерна разьмеркаваныя па Канадзе. Пасада і месца працы маюць быць аб’яўленыя ім перад атрыманьнем візаў у Канаду. Толькі калі ўсе нашыя намаганьні ў падрыхтоўцы ўласных спэцыялістаў апынуцца недастатковымі, мы можам зьвярнуцца да іншых краінаў у пошуку неабходных імігрантаў. Перавага павінна быць аддадзена тым, хто мае ў Канадзе сваякоў. У першы год прынятыя імігранты маюць знаходзіцца пад адмысловай апекай ураду, каб хутка разьвіць прыязнае стаўленьне іх да новай айчыны і дапамагчы ім стаць канадзкімі патрыётамі як мага хутчэй.
Першае ўражаньне вельмі важнае. Наш досьвед паказвае, што нацыянальныя арганізацыі розных суполак вельмі каштоўныя для новых канадыйцаў ва ўладкаваньні новага жыцьця. Мы хацелі б пабачыць болыпае супрацоўніцтва паміж урадам, грамадзкімі інстытутамі і арганізацыямі розных этнічных суполак у Канадзе. [...]
4.	ГУМАНІТАРНЫЯ IІДЭАЛЯГІЧНЫЯ АСПЭКТЫ
Канадыйцы беларускага паходжаньня заўсёды ганарыліся стаўленьнем свайго ўраду да палітычных імігрантаў. Сотні тысяч эмігрантаў знайшлі ў Канадзе новыя дамы і свабоду.
Прыняцьцем палітычных імігрантаў, нягледзячы на піматлікія пратэсты некаторых урадаў, Канада зрабіла трывалы ідэалягічны падмурак, на якім павінна быць збудавана яе будучыня. Гэта быў голас моцнай і незалежнай краіны, што сьвядома кіравалася ўласнымі ідэалягічнымі перакананьнямі. Мы былі расчараваныя тым, што цяпер «Белая кніга» не адлюстроўвае ясна стаўленьня да палітычных імігрантаў. Больш за тое, «Белая кніга» папярэдзіла нас, што палітычныя імігранты могуць ствараць напружаньне ў дачыненьнях зь іншымі краінамі. Гэта відавочны адьіход ад пазыцыяў, якія ўрад займаў раней. Досыць відавочна — Канада непакоіцца, што цяперашнія прыязныя адносіны з Расеяй і іншымі камуністычнымі краінамі ўскладняцца. Мы пэўныя, што камуністычныя краіны прымуць сваіх агентаў з Канады, калі тут для іх узьнікне небясьпека. Нядаўна тысячы грэцкіх камуністаў знайшлі прытулак у Расеі і Польшчы, і ёсьць шмат іншых прыкладаў.
5.	КАТЭГОРЫІІМІГРАНТАЎ, ШТО МАЮЦЬ ПРАВА БЫЦЬ ПРЫНЯТЫМІ
Нам падаецца, што крытэры, пакладзеныя ў аснову «Белай кнігі» адносна катэгорыяў імігрантаў, што маюць права быць прынятымі, разумныя. Аднак неабходна пастанова для тлумачэньня замежных законаў з канадзкага гледзішча. Часам слова «злачынца» мае ў Расеі зусім іншы сэнс, чым у Канадзе.
На нашу думку, чальцам камуністычных партый неабходна забараніць уезд у Канаду ў якасьці імігрантаў, таму што яны — натуральны падрыўны элемэнт у нашым жыцьці. Мы цьвёрда верым, што ўсе гэтак званыя «змагары за спыненьне вайны» зьяўляюцца больш ці менш сьвядомымі прыхільнікамі камуністаў. Яны павінны праходзіць дэталёвую праверку перад атрыманьнем канадыйскай візы.