Мы стваралі сваю Беларусь Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука Вольга Грыцук

Мы стваралі сваю Беларусь

Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука
Вольга Грыцук
Выдавец: Медысонт
Памер: 256с.
Мінск 2007
56.78 МБ
Адносіны паміж ЗБК і БНА нядаўна нашмат палепшыліся, асабліва пасьля разьяднаньня з газэтай «Беларускі Голас».
Цяпер мы падыходзім да разгляду асобных найменьняў.
А. ГАЗЭТЫ:
Беларускі Эмігрант
Таронта, Беларускае Згуртаваньне ў Канадзе [ЗБК], 1948-1954 гг.
Першая беларуская газэта наамэрыканскім кантынэньце. Заснаваная К. Акулам, стала пазьней афіцыйнай газэтай Беларускага Згуртаваньня ў Канадзе. Газэта адводзіла старонкі, у асноўным, дапамозе новым беларускім імігрантам па арганізацыі жыцьця ў Канадзе, даючы ім парады па фактычнай інфармацыі, што дапамагала ім ва ўладкаваньні ў новай Бацькаўшчыне. Газэта трымала кантакт з усімі імігрантамі ў Канадзе і за мяжой. Выданьне было спынена па фінансавых прычынах.
Беларускі Голас
Таронта, Беларуская Нацыянальная Асацыяцыя, 1952-1959 гг.
М. Сіняк [Сяргей Хмара-Сіняк], з 1959 г. да сёньняшняга часу.
Добра ілюстраваная. Выяўляе жыцьцё беларускай суполкі, што супрацьпастаўляе сябе беларускаму ўраду ў выгнаньні, Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царкве і Беларускаму Згуртаваньню ў Канадзе, ужываючы мэтады, далёка не заўсёды згодна з журналісцкай этыкай. Змагаецца з усімі, хто не пагаджаецца з ейнымі ідэямі. Асноўныя мэты: беларускі ўрад у выгнаньні і Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква. Давер не пацьверджаны. «Беларускі Голас» таксама друкуе сатырычны дадатак «Маланка», літаратурны дадатак і прыгожа
41 БНА падтрымлівала Беларускую цэнтральную раду і царкоўную
юрысдыкцыю канстантынопальскаму патрыярху.
выдаваемы і вельмі добра ілюстраваны дадатак «Беларусы ў Канадзе», што паказвае беларускае жыцьцё ў малюнках.
Беларус
Нью-Ёрк Таронта, Беларускае Згуртаваньне ў Канадзе, БеларускаАмэрыканская Асацыяцыя. 3 1950 г. да сёньняшняга часу.
Асноўная беларуская газэта, што служыць усёй беларускай эміграцыі, але больш месца адведзена жыцьцю і дасягненьням беларусаў у ЗША і Канадзе. Сьціслыя навіны з Канады друкаваліся ў дадатку «Весткі з Канады». Фінансуецца часткова Беларускім Згуртаваньнем у Канадзе і часткова Беларуска-Амэрыканскай Асацыяцыяй. Навукова рыхтуецца да друку Д-м 42 С. Станкевічам 43. Да сьнежня 1968 г. канадзкі матэрыял рыхтаваўся да друку Д-м В. Жуком [-Грышкевічам]. Зьмяшчае навуковыя, але даступныя артыкулы па беларускай літаратуры і беларускім палітычным і грамадзкім жыцьці. Часта ўваходзіць у палеміку з літаратурнымі і палітычнымі коламі ў БССР.
Бацькаўшчына (Das Faterland)
Мюнхэн, 1947-1966 гт.
Выдавалася ў Мюнхэне як незалежная газэта. Фінансава падтрымлівалася Беларускім Згуртаваньнем у Канадзе. Аднолькавага стылю з «Беларусам». Выдавалася штотыдзень, пасьля штомесяц. Уключае матэрыялы з Канады. Некаторыя асноўныя працы з Канады былі ўпершыню надрукаваныя ў «Бацькаўшчыне». Палітычна падтрымлівала беларускі ўрад у вьггнаньні.
Б. ПЭРЫЯДЫЧНЫЯ ВЫДАНЬНІ [ЧАСОПІСЫ]:
Баявая Ўскалось
Таронта, Літаратурная Сустань Баявая Ускалось. 3 1949 г. да сёньняшняга часу.
Выдаецца нерэгулярна. №6 і 7 зьявіліся ў 1962, №8 мае выйсьці напрыканцы 1969 г. Чыста літаратурнае выданьне, прысьвечанае беларускай літаратуры. Хораша адрэдагавана.
42 Доктарам.
45 Станіслаў Станкевіч рэдагаваў «Беларуса» з 1962 па 1980 г.
Каштоўны ўнёсак у беларускае жыцьцё. Наяўная зь «Беларускага Голасу» м.
Пачесьсе
Манрэаль Таронта, выдавецтва Палесьсе, 1955 г.
Пэрыядычнае выданьне, прысьвечанае беларускай літаратуры і мастацтву. Прызначанае для вялікага кола чытачоў. Уключае біяграфіі вядомых беларускіх пісьменьнікаў. Ілюстраванае. Выданьне спынена па фінансавых прычынах45.
Народным Ніляхам
Таронта. Беларуская Народная Грамада.
Дата публікацыі невядомая. Няма паасобнікаў для заўваг. Выданьне спынена46.
Дакумэнты w факты
Дата і месца вьіданьня невядомыя 47. Выдадзена Беларускім Інстытутам Кастуся Каліноўскага. Зьмяшчае факты з беларускага жыцьця пэрыяду «Нашай Нівы» і дакумэнты і факты з беларускага жыцьця ў Амэрыцы.
Царкоўны Голас
Таронта, Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква.
Выданьне спынена. Выходзіла штомесяц, прысьвячалася рэлігійнаму жыцьцю беларусаў у Канадзе.
Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва. Запісы.
Нью-Ёрк, Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва, ч. 1, № 1, з 1952 г. да сёньняшняга часу.
Выдаецца нерэгулярна. Найменьні адрозьніваюцца. Дададзены зьмест па-нямецку і ангельску. Рыхтуецца да друку Д-м Станіславам Станкевічам. Чыста навуковае выданьне
44 Рэдактарам «Баявой Ускалосі» быў Сяргей Хмара-Сіняк. Усяго выйшла 18 нумароў — апошні ў 1981 г.
45 Выйшла ўсяго два нумары.
“Выдавалася ў 1952-1957 гг. у Таронта. Выйшла 11 нумароў. Праўдападобна, рэдактар Сяргей Хмара-Сіняк.
47Выдаваліся ў Таронта з 1953 па 1957 г. Выйшла 11 нумароў. Праўдападобна, рэдактар Сяргей Хмара-Сіняк.
вельмі высокага ўзроўню. Зьмястуе ўнёскі ўсіх беларускіх навукоўцаў на эміграцыі. Параена бібліятэкам каледжаў і ўнівэрсытэтаў і вялікім грамадзкім бібліятэкам. Надрукавана ў Мюнхэне, Нямеччына. Фінансуецца Беларускім Інстытутам Навукі і Мастацтва і прыватнымі ахвяраваньнямі48.
В.	КНІГІ I БРАШУРЫ:
Абрамчык, Мікола. Я абвінавачваю Крэмль у генацыдзе майго народа.
Таронта, Беларускае Згуртаваньне ў Канадзе, 1950 г.
Даклад па злачынствах, зьдзейсьненых камуністамі над беларускімі людзьмі, заснаваны на дакладных сакрэтных дакумэнтах ваенных перасьледвальнікаў і НКУС СССР, што былі захопленыя падчас мінулай вайны. У тэкст уключаны фатакопіі сапраўдных дакумэнтаў. Вельмі важнае дакумэнтальнае выданьне, асабліва для тых, хто вывучае рускі камунізм і ягоныя мэты.
Абрамчык Мікола ёсьць Старшынёй Рады Беларускай Дэмакратычнай Рэспублікі ў выгнаньні.
Акула, Канстанцін. Змагарныя дарогі.
Таронта, 1962 г. 583 с. На беларускай мове.
Біяграфічны раман на беларускай мове. Захапляльныя, трагічныя прыгоды маладых беларусаў падчас Другой сусьветнай вайны. Ніводны пісьменьнік не паказаў гэткіх глыбокіх ведаў трагічных лёсаў беларускай моладзі падчас вайны.
Акула, Канстанцін. Гараватка. Частка 1: Дзярлівая Птушка.
Таронта, Выдавецтва Пагоня, 1965 г. 180 с. На беларускай мове.
Раман. Заснаваны на жыцьці беларусаў пад польскай акупацыяй.
Акула, Канстанцін. Заўтра ёсьць днём таму. Раман. [Tomorrow is Yesterday].
Таронта, Выдавецтва Пагоня, 1968 г. 225с. На ангельскай мове.
48 Ад 2002 г. (з № 25) выдаецца ў Менску. Выйшла (на пачатак 2007 г.) 30 нумароў.
«Заўтра ёсьць днём таму» — хвалюючая гісторыя пра каханьне і цяжкасьці, сьмерць і помсту. Таксама пра вайну і пра тое, як яна разьлютоўвае сэрца, і, нарэшце, гэта гісторыя пра людзей і іхняе змаганьне за волю. Гэтыя словы аўтара найлепей апісваюць трэці раман К. Акулы.
Беларускае Згуртаваньнеў Канадзе. Ідэалягічная апрацоўка на Экспа’67 49.
Улётка з фактамі. Таронта, Беларускае Згуртаваньне ў Канадзе, 1967 г. На ангельскай і францускай мовах.
Выдадзена, каб супрацьстаяць рускай прапагандзе сярод беларускай эміграцыі на беларускім Дні на Экспа. Падае каштоўныя факты пра камуністычны рэжым на Беларусі.
Беларускае Згуртаваньне ў Канадзе. Зводка. Пададзена Каралеўскай камісіі па двухмоўі і двухкультурнасьці.
Таронта, Беларускае Згуртаваньне ў Канадзе, 1964 г.
Зводка падрыхтаваная па патрабаваньні Беларускага Згургаваньня ў Канадзе Д-м Б. Рагулям. У наяўнасьці маецца адзіны паасобнік з Беларускага Згуртаваньня.
Беларускае Згуртаваньне ў Канадзе. Зводка. Пададзена Спэцыяльнаму злучанаму камітэту Сэнату і Палаты Абшчын на «Белую кнігу» па іміграцыі. 1967 г.
Падрыхтаваная па патрабаваньні Беларускага Згуртаваньня ў Канадзе Алесем Грыцуком. У наяўнасьці маецца адзіны паасобнік з Беларускага Згуртаваньня ў Канадзе.
Беларускае Згуртаваньне ў Канадзе, 1948-1958.
Таронта, Беларускае Згуртаваньне ў Канадзе, 1958 г.
Сьціслая гісторыя Беларускага Згуртаваньня ў Канадзе ў 1948­1958 гг.
Беларускае Згуртаваньне ў Канадзе, 1948-1968.
Таронта, Беларускае Згуртаваньне ў Канадзе, 1968 г.
Сьціслая гісторыя Беларускага Згуртаваньня ў Канадзе ў 1948­1968 гт.
“’Сусьветная выстава ЭКСПА-67 у Манрэалі. —В. I.
Грыцук, Алесь. Зводка. Пададзена Каралеўскай камісіі па двухмоўі і двухкультурнасьці. 1964 г.
У наяўнасьці маюцца перадрукі з Друкарні Каралевы. Ёсьць адзіны паасобнік з Беларускага Згуртаваньня ў Канадзе.
Кэйі В. Дж. Канадыйцы беларускага паходжаньня.
Атава, Выдавецтва Унівэрсытэту Атавы, 1960 г.
Гэта першы навуковы падыход да праблемы беларусаў у канадзкай мазаіцы. Аўтар, прафэсар факультэту мастацтваў Унівэрсытэту Атавы, добра азнаёмлены з жыцьцём беларускіх арганізацыяў у Канадзе. Перадрукавана ў форме кнігі з «Агляду Ўнівэрсытэту Атавы», ліпень сакавік, 1960 г.
Акулевіч, Георг. Рускія ў Канадзе. [Окулевнч Георг. Русскне в Канаде].
Таронта, Фэдэрацыя Рускіх Канадыйцаў, 1952. 326 с. На рускай мове.
Хаця гэта й кніга пра рускіх, уважлівы чытач можа знайсьці каштоўную інфармацыю гэтаксама пра беларусаў у Канадзе.
Пашкевіч, Валянціна. Першая чытанка пасьля элементара.
Таронта, Выдавецтва Беларуская Школа, 1968 г.
Прафэсійна падрыхтаваная чытанка для беларускіх дзяцей у англамоўным сьвеце пасьля азбукі. Ілюстраваная. Адмысловы дадатак беларускіх мапаў значна дапаможа ў выкладаньні пра Беларусь.
Жук, Вінцэнт. БНР ці БССР.
Нью-Ёрк, 1968 г.
У 1968 г. А. Пятровіч выдаў пасквіль, азагалоўлены «Праўда пра Закон 25-га сакавіка 1968 г.» (глядзіце «Голас Радзімы» № 13, сакавік 1968 г.). У гэтай брашуры Др. В. Жук выявіў усю ману А. Пятровіча па дэзарыентацыі беларусаў у Канадзе. Сьцьвярджэньні Др. В. Жука добра дакумэнтаваньія.
Жук, Вінцэнт. Лірыка Янкі Купалы.
Унівэрсытэт Атавы. Доктарская дысэртацыя. 1956 г.
ЧАСТКА 2.
АЛЬФАБЭТНЫ СЬПІС НАЙМЕНЬНЯЎ 50
Абрамчык, Мікола. Я абвінавачваю Крэмль у генацыдзе майго народа. Таронта, Беларускае Згуртаваньне ў Канадзе, 1950 г.
Акула, Канстанцін. Гараватка. Частка 1: Дзярлівая Птушка. Таронта, Выдавецтва Пагоня, 1965 г.
Акула, Канстанцін. Заўтра ёсьць днём таму. Раман. Таронта, Выдавецтва Пагоня, 1968 г.
Акула, Канстанцін. Змагарныя дарогі. Таронта, 1962 г.
Акулевіч, Георг. Рускія ў Канадзе. Таронта, Фэдэрацыя Рускіх Канадыйцаў, 1952 г. 326 с.
Бацькаўшчына (Das Faterland). Мюнхэн, 1947-1966 гг.
Баявая Ускалось. Таронта, Літаратурная Сустань Баявая Ўскалось. 3 1949 г. да сёньняшняга часу.