Мы стваралі сваю Беларусь
Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука
Вольга Грыцук
Выдавец: Медысонт
Памер: 256с.
Мінск 2007
Найбольш падходзіць да гэтага кніжка У. Глыбіннага «На берагох пад сонцам». Складаецца яна зь пятнаццаці розных навэляў і апавяданьняў. Амаль усе яны ўжо друкаваліся ў розных беларускіх часопісах, і шмат чытачоў ужо ведае іх. У зборнік уключаныя тры новыя творы: навэля «Зялёны атрамант», аповесьць «Каханьне Ліны Верн» і апавяданьне «Трывога ў лесе». Усе творы зборніка, за выняткам разьдзелу другога, маюць аўтабіяграфічны характар. Дзьве навэлі другога разьдзелу тэматычна да зборніка не пасуюць. Аўтар спрабаваў тут сілы на тэматах амэрыканскіх крыміналістычных апавяданьняў. Ня вельмі яны яму ўдаліся, бо героі гэтых навэляў Боб Браўнер і Вільям Колмэн дзейнічаюць не як праўдзівыя амэрыканскія крыміналісты, але як людзі з рамантьічным беларускім характарам. Наіўны крадзеж дзіцяці ці яшчэ больш наіўнае захоўваньне крыміналіста Боба ня вельмі адпавядаюць тыпам крыміналіста амэрыканскіх «mistery». Па-за тым навэлі напісаныя жывою мовай, і зьмест трымае чытача ў пастаянным напружаньні.
33 Чалавек, які скрадае людзей дзеля выкупу.
Разьдзел першы і трэці адпавядаюць этапам духовага перажыцьця пісьменьніка на эміграцыі. У аповесьці «Да родных берагоў» аўтар перадае свае перажываньні пасьля звольненьня з ссылкі, сустрэчы з каханым Менскам і знаёмымі пасьля доўгае разлукі. Глыбінны жыве тут успамінамі роднага краю. Чытач разам зь пісьменьнікам востра адчувае сытуацыю, у якой апынуўся беларус у савецкім ярме. Што там ёсьць скрыўленыя, прадажныя характары, мы ведаем, але мы вельмі цешымся разам з аўтарам, што там ня ўсе кар’ерыстыя і служкі ненавіснае ўлады. Мы цешымся, што там акрамя Спалахоўскіх ёсьць таксама і Мацеі, што так блізкія сэрцу аўгара і нашаму.
Ува ўсіх іншых навэлях першага разьдзелу кніжкі аўтар усё яшчэ жыве летуценьнямі аб родным краі. У «Добры дзень, акіян!» аўтар як бы апошні раз успамінае мінулае і, як бы кладучы на ім пячагку, вітае новае месца: «Добры дзень, акіян!». Навэля гэтая аж просіцца, каб яе паставіць на апошняе месца першага разьдзелу заканчэньня цыклю «Водгульле Бацькаўшчыны і чужыны». Апавяданьні першага разьдзелу адзначаюцца вялікай эмацыянальнай насычанасьцю і вялікай умеласьцю характару перажываньня эмігранта на «новай зямлі». Тыпы апавяданьняў жывыя, і лёгка іх можна знайсьці сярод нас. Найбольш хіба засталося рывэр-сайдзкіх мройнікаў...
Разьдзел трэці — гэта своеасаблівыя «Запіскі паляўнічага», або лепш іх назваць «Запіскамі рыбака». Мала ёсьць пісьменьнікаў, што змогуць так па-майстэрску перадаць прыгаство прыроды ці перажываньні рыбака, калі кране паплавок. Хочацца тут сказаць за Коласам: «Рыбак наш дзядзька быў Антоні». Калі хочаце навучыцца лавіць рыбу, мусіце абавязкова прачытаць прыгоды Лявона Баровіча. Аўтар нават і падхлусіць умее, як праўдзівы рыбак. Тут, аднак, гледзячы з боку чытача, мусім адцеміць, што насалоджвацца прыродай ня скора знудзішся, але чытаць, як хтось насалоджваецца прыродай, знудзішся хутчэй, і хоць аўтар — майстра ў апісаньнях прыгаства прыроды, аднак жа яны задоўгія.
Аўтар зусім не зьвяртае ўвагі на тое, што ў мадэрных навэлях ці апавяданьнях акцыя грае велічэзную ролю, у яго перавага аддаецца асабістым перажываньням. Ен з майстэрствам і цярплівасьцю хірурга разьбірае па костачках найменшыя праявы ўражаньняў рыбака, паляўнічага ці наагул назіральніка прыроды. Цэласьць на гэтым траціць, бо чытач, імкнучыся як найхутчэй даведацца пра прыроду героя, падсьведама перакідае часамі сапраўды мастацкія радкі. У цэлым, аднак, зборнік
робіць вельмі добрае ўражаньне. Гэта ўжо літараіура, і, не саромячыся, можна гэты зборнік паказаць найбольш пераборліваму чытачу, і ён будзе задаволены.
3 тэхнічнага боку кніжка апрацаваная нядрэнна. Найбольшым недахопам ёсьць замалы і загусты друк.
ІДЭАЛЯГІЧНЫЯ I САЦЫЯЛЯГІЧНЫЯ АСНОВЫ БЕЛАРУСКАГА АРГАНІЗАЦЫЙНАГА ЖЫЦЬЦЯ Ў КАНАДЗЕ34
Усе сацыёлягі згодна пацьвярджаюць тэорыю, што калі большая колькасьць імігрантаў адной нацыі паселіцца ў новай краіне свайго жыцьця, яны стараюцца стварыць там свае нацыянальныя арганізацыі дзеля захаваньня свайго нацыянальнага вобліку і дзеля атрыманьня помачы ад суродзічаў і арганізаваньня свайго матэрыяльнага жыцьця.
Здольнасьць тварэньня арганізацыйнага жыцьця ёсьць вышэйшай ступеньню разьвіцьця нацыянальнай групы і залежыць ад ідэалягічных і сацыялягічных фундамэнтаў, зь якімі імігранты прыяжджаюць у новую краіну. 3 гэтага боку гледжаньня будзе тут разглядацца прычына, чаму так позна распачалося беларускае арганізацыйнае жыцьцё ў Канадзе.
Гісторыя іміграцыі ў Канадзе сьцьвярджае, што першыя імігранты зь беларускіх зямель пачалі зьяўляцца ў Канадзе ў пачатку XIX ст. Гэта была пераважна шляхта, што брала ўдзел у напалеонаўскіх войнах і паўстаньнях 1830-х і 1863-х гадоў.
3 нацыянальнага боку яны былі апалячаныя і ваявалі за «Рэч Паспалітую», што калісь ахоплівала Польшчу і Беларусь у адну дзяржаву.
Большасьць зь іх былі рыма-каталіцкага веравызнаньня. Ведаючы мовы, асабліва францускую, яны хутка ўлучыліся ў мясцовае жыцьцё і асыміляваліся. Як прыклад можа служыць вызначны канадыец Чоўскі (Czowski В. I.), які паходзіў з карэнных беларускіх земляў. У Канадзе ён запісаны як паляк, паколькі прыехаў зь земляў, што называліся ўжо тады не як Рэч Паспалітая,
34 Рэфэрат, чытаны на 2-й Канфэрэнцыі беларускіх студыяў у Атаве, дня 26 красавіка, 1975 г. Падаецца з падкарачэньнямі. Арыгінал напісаны на лацініцы.
але проста Полыпча. Гэтая іміграцыя не стварыла ані польскіх, ані беларускіх арганізацый. Яна ўвайшла ў мясцовыя ангельскія або францускія культурныя і навуковыя таварыствы.
Ад 1907 г. пачала прыяжджаць у Канаду іншая катэгорыя імігрантаў — працоўная. Гэта былі бедныя сяляне і невялікая колькасьць гарадзкіх рабочых, што пакінулі свой край у пошуках хлеба. Найбольшая група гэтых імігрантаў прыехала з Гарадзеншчыны і Меншчыны. Яны добра ведалі, што яны ані палякі, ані рускія, але іх сьведамасьць не працягалася далей па-за межы этнічнай акрамежнасьці. Яны ўжо былі больш за сто гадоў пад расейскай акупацыяй, і ім улажылі ў голавы, што беларусы і рускія — гэта ўсё рускія.
Гэта ім гаварылі ўраднікі ва ўрадах і папы ў цэрквах. Цяжка не паверыць папу і прыставу. Паколькі яны прыехалі ў Канаду з-пад расейскае акупацыі, яны былі ў Канадзе зарэестраваныя як рускія. Ня маючы між сабою сьведамае інтэлігенцыі, яны ўлучыліся ў іншыя расейскія арганізацыі, тым болып што тут ужо былі праваслаўныя цэрквы з расейскімі сьвяшчэньнікамі. Новыя расейскія арганізацыі, закладаныя рускімі сацыялістамі, што ўцяклі ад перасьледаваньня, уключылі большую масу беларускіх імігрантаў, прагалошваючы сябе абаронцамі інтарэсаў працоўных. Прывыкшы ўдома, што расейская мова болып культурная і «афіцыйная», яны і тут стараліся гаварыць па-руску. Каталікі-беларусы знайшлі тут польскія касьцёлы і, зразумела, сталіся палякамі, бо яшчэ ўдома ім гаварылі, што як каталік, так і паляк. Некаторыя імігранты, каб не мяшаць сябе з рускімі, называлі сябе «гродзенскімі», падобна як калісь у Беларусі называлі сябе «тутэйшымі». У большасьці былі вельмі малаграматныя, з паняцьцем вышэйшасьці расейскай нацыі і расейскага праваслаўя, таму, зразумела, ім цяжка было стварыць хоць нешта беларускае.
Разгледзім цяпер наступную групу беларускае іміграцыі, што пачала прыяжджаць пасьля першае сусьветнае вайны. Яна ня вельмі многа розьнілася ад папярэдняй іміграцыі. Трэба аднак прызнаць, што нацыянальная сьведамасьць іх была большая. Некаторыя зь іх хадзілі ў беларускія школы, а некаторыя нават бралі ўдзел у беларускіх палітычных, эканамічных ці асьветных арганізацыях. У Канадзе яны змаглі выступіць і паказаць сябе як асобная этнічная група. He хапіла ў іх да гэтага арганізацыйнага беларускага ўзгадаваньня, замала было яшчэ нацыянальнай сьведамасьці і вельмі малая колькасьць інтэлігенцыі, якая б магла пакіраваць арганіза-
цыйным жыцьцём. Вялікай перашкодай быў таксама недахоп беларускіх сьвятароў, як каталікоў, так і праваслаўных. Прыехаўшы ў Канаду, каталікі ўлучыліся ў каталіцкія польскія парафіі і сталіся палякамі, праваслаўныя ж пайшлі ў царкву і сталіся расейцамі, або «гродзенскімі», як іх папярэднікі. Паколькі нацыянальная сьведамасьць гэтае групы была большая, былі спробы стварыць беларускія сэкцыі, як у польскіх, так і ў расейскіх арганізацыях. Такія спробы былі робленыя ў Таронта і Манрэалі.
Зусім іншыя імігранты пачалі прыяжджаць у Канаду пасьля другой сусьветнай вайны. Гэта былі людзі, узгадаваныя на вельмі розных прынцыпах ідэалягічных, эканамічных, псыхалягічных і сацыялягічных. Псыхалягічны і ідэалягічны характар гэтых імігрантаў фармаваўся ў вельмі розных абставінах. Беларусь, падзеленая між камуністычнай Расеяй і Польшчай з антыбеларускім характарам, амаль 20 гадоў была падданая пад націск гэтых дзьвюх розных ідэалёгіяў, што, безумоўна, адціснула сьляды на псыхалёгіі беларусаў. Беларусы з усходняй часткі, 20 год жывучы пад безупыннай прапагандай камунізму, вырабілі іншы пагляд на жыцьцё, чым беларусы з заходняй часткі Беларусі, што 20 гадоў жылі пад націскам палянізацыі, але з большай свабодай выяўленьня сваіх пэрсанальных якасьцяў.
Іх сьветапогляд, зразумела, быў іншы.
Ідэі незалежнасьці Беларусі былі ў заходняй частцы мацнейшыя, чым ва ўсходняй, бо тут беларусы ўвесь час былі падтрымоўваныя прапагандай з Усходу праз КПЗБ. Жыцьцё ўсходніх беларусаў было больш рэгуляванае дзяржавай, чым у заходняй. Матэрыяльна заходнія беларусы былі ў лепшым становішчы, чым усходнія. Характар селяніна з Заходняй Беларусі быў іншы, чым у селяніна з калгасу. Паліцэйская сыстэма ў Заходняй і Усходняй Беларусі вырабілі супольную рысу характару для ўсіх беларусаў: недавер і падазронасьць, а таксама страх перад даносамі. Яшчэ і сягоньня некаторыя беларускія газэты скрозь бачаць «даносы». Розьніцы псыхалягічнага характару між беларусамі часткова выраўняліся за чатыры гады, калі ўся Беларусь апынулася пад савецкай акупацыяй у 1939-1945 гг. Гэтыя гады былі вельмі важнымі ў жыцьці беларусаў.
У часы нямецкай акупацыі беларусы перажывалі моманты тэрору нямецкіх акупантаў з аднаго боку і камуністычнай партызанкі — з другога. Гэта, безумоўна, адмоўна адбілася на харакгары беларуса. Зь іншага боку, Беларусь у гэты час перажыла час свайго нацыянальнага адраджэньня. Беларусы