Мы стваралі сваю Беларусь
Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука
Вольга Грыцук
Выдавец: Медысонт
Памер: 256с.
Мінск 2007
Камунікат у справе «Цэнзус» 1971 ад ККБК48 хіба што атрымаў і ведаеш, што маеш рабіць. Усё ж і ў Кінгстане пападаюцца такія-сякія беларусы.
Прывітаньні вам абаім, Ваш Вінцук
Ліст ад Язэпа Сажыча
November 20/66
Дарагі Алесь!
Выбачай, што пішу на skrap49 паперы, але раблю гэта будучы на «шараварцы»50 ў шпіталі і ня маючы пад рукою
47Яўхім Скурат (29.12.1906-1992). Скончыў Віленскі ўнівэрсытэт, аддзел францускай філялёгіі, а таксама аддзяленьне Парыскай Сарбоны (1939). Абараніў дысэртацыю «Сымбалізм у раманах Ж. Радэнбаха» (на францускай мове). Падчас нямецкай акупацыі займаўся арганізацыяй беларускага школьніцтва. Быў акруговым школьным інспэктарам у Глыбоцкай акрузе. Зь лета 1944 г. на эміграцыі. 3 канца 1940-х гг. у Канадзе. Скончыў Тэхнічны інстытут электронікі. Браў удзел у грамадзкім жыцьці — працаваў у ЗБК, філіі Беларускага інстытуту навукі й мастацтва.
48Каардынацыйнага камітэту беларусаў Канады. — В I.
4’ Правільна scrap (ангельск.) — абрывак, кавалак.
50Тут, відаць: на працах.
чыстай паперы ці канвэрту, выкарыстоўваю хвіліну вольнага часу, каб адпісаць Табе пару слоў.
Дзякую за запросіны на «Епархіяльны зьезд»51, хоць не афіцыйныя гэтыя запросіны, але для мяне ня мае значэньня. Ня ведаю, ці наагул якіесь «афіцыяльныя» лісты ці запросіны да дэлегатаў пішуцца і рассылаюцца (цікава было-б пабачыць ці пачытаць гэта, асабліва праграму...). Важна тое, ці зьезд гэты адбудзецца-такі 26 лістапада, як паведамляе апошні нумар «Беларуса». Таронцкія «актывісты», што былі ў нас на «балі», запрашалі дэтройцаў на забаву да сябе, якая маецца адбыцца ў часе зьезду, але ж таксама мусілі-б прыслаць якоесь паведамленьне ці запросіны на гэта, дык, можа, хтось і выбраўся-б ад нас падтрымаць кампанію (social), як выраз салідарнасьці для таронцаў.
Пакуль што я аб гэтым нічога ня чуў і сам не атрымаў, а думаю кагось угаварыць на паездку, каб самому ня сумна было ехаць. Ня ведаў дагэтуль, ці змагу вырвацца наагул, але цяпер выглядае, што гэты канцатыдзень выкамбіную вольны. Згадзіўся працаваць на «Thanksgiving Day»52 і ў пятніцу ноч. Калі якіясь «дамашнія праблемы» не перашкодзяць і ўсе будуць здаровы, то пастараюся вырвацца і дасьцібнуць як-небудзь хоць на частку гэтага зьезду.
Вера, напэўна, ня выберацца паехаць, бо яна наагул да паездак такіх «цяжкая», асабліва зімою, а па-другое, будзе мець «госьця» ўдома — дачушку Лену, якая маецца прыехаць на «Thanksgiving vacations» і якую ў нядзелю 27-га трэба будзе адвозіць у каледж (гэта ад нас 150 міляў на захад і нейкія тры гадзіны язды, дык маю надзею, што дасьць рады зрабіць гэта без мяне). Трэба прызнацца, што ўжо саскучаліся па сваёй «адзіначцы», якую так хацелі пазбыцца з хаты на нейкі час, асабліва дзеля вучобы. Дык яна, хоць паненка ўжо, 18 гадоў, але пабыўшы пару месяцаў за домам, вельмі затужылася па ім і вылезла яе «дзяцінства» і «пястота» наверх, бо пазнала, што яшчэ не спраўляецца (як ёй думалася) без бацькоў.
Гэта, між іншым, «рэфлекс» таты, але Вам не зашкодзіць пазнаёміцца з такімі перажываньнямі, бо таксама маеце «адзіначку» і за пару гадкоў «problems» выявяцца. Цяпер у нас у хаце другі «адзінак», і ад яго здароўя і настрою шмат залежыць агульны
51 Маецца на ўвазе эпархіяльны зьезд Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.
52 Дзень Удзячнасьці, у Амэрыцы сьвяткуецца ў трэці або апошні чацьвер лістапада. У Канадзе — у другі панядзелак кастрычніка.
настрой у хаце. Між іншым, прывітаньні ад Язэпкі53, асаблівыя дая Юльянкі, не забудзь перадаць, а ад Веры54 — усім Вам.
«Вясельле» (думаю пра зьезд) адбудзецца, ясна, і безь мяне, але ўсё ж карціць пабачыць гэта і пачуць штось, каб мець паняцьце, як надалей справы царкоўныя могуць укладацца, ці штось, можа, прыйдзецца адпаведна дзеіць у гэтай справе.
Цікава было-б спаткацца з «апазыцыяй», якая там мае быць, бо некаторыя з «мерлякоўцаў» яшчэ трохі «рэспэкт» і давер да мяне маюць, дык, можа, і змог бы з кімьсьці «па душы» пагаварыць. Паспрабую скантактавацца з Барысом55 і, магчыма, зь ім разам прыеду, але ня думаю яго затрымоўваць, калі ён раней выберацца, асабліва, як пішаш, што, можа, ён будзе старшынстваваць. Напэўна, і Шуст56 выберацца туды. Пагавару яшчэ тут са сваімі дэтройцамі, і, можа, кагось «змабілізую» для паездкі.
Дык пакуль што астаюся з намерам і надзеяй прыехаць у Таронта хоць пазьней, у суботу 26-га лістапада, а як будзе —пабачым.
3 найлепшымі прывітаньнямі і пажаданьнямі для Вас усіх і з надзеяй пабачыцца.
Язэп
Ліст дд Янкі Запрудніка 57
7 чырвеня 1967
Паважаны Сябра Грыцук!
Сп. Гэрус меў даручэньне ад дырэктара радыё «Свабода» пазнаёміцца з патэнцыяльнымі кадрамі людзей, здольных да працы або супрацоўніцтва зь беларускім і ўкраінскім аддзеламі радыё «Свабода». Гэрус казаў Вам, праўдападобна, што ён мае дачыненьні да беларускай і ўкраінскае праграмаў радыё, займаючы ў Мюнхэне становішча дарадніка («асыстэнт-
53 Сын Язэпа Сажыча Язэп — сёньня місіянэр-пратэстант.
54Жонка Я. Сажыча Вера (Барбара) Сажыч (дзяв. Мазура; 17.12.1919, Укмэрге, Літва-21.07.1978). У 1928 г. разам з бацькамі пераехалана Наваградчыну. Зь лета 1944 г. на выгнаньні. У ЗША з 1949 г. Брала ўдзел у працы дэтройцкага аддзелу БАЗА.
55 Рагулем.
56Мікола Шуст (20.10.1921, в. Вашчанкі, Палесьсе). Грамадзкі дзеяч, актывіст ЗБК і парафіі Царквы сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта.
57Ліст напісаны на блянку радыё «Свабода».
мэнаджэр») па лініі гэтых дзьвюх праграмаў. Адсюль і ягоны зварот да Вас.
Учора мы із сп. Бурбялём гаварылі пра прысланы Вамі плян перадачаў. Пазнаёміў я з гэтым плянам і сп. Адамовіча, які часткава рэдагуе матар’ялы беларускае праграмы. Дык падаю Вам наша супольнае меркаваньне, што да Вашага пляну.
Вось жа, плянуючы для нас тэму ці сэрыю тэмаў, Вы павінны мець на ўвеце, што радыё «Свабода» існуе ўжо блізу трынаццаць гадоў. Беларусаведныя пытаньні ў нашых перадачах, асабліва пытаньні гістарычна-культурнага й літаратурнага парадку, абмяркоўваюцца бязупынна, дэтальна і канкрэтна. I дзеля гэтага некаторыя тэмы Вашага пляну — такія, як тэма «Нашае нівы», Каліноўскага, Купалы, этнаграфічных межаў, Устаўных Граматаў, Слуцкага паўстаньня ды шмат іншых, — сфармуляваныя занадта агульна. Тэмы гэтыя закраналіся ў нашых перадачах ужо ці раз і разабраныя, як той казаў, па костачках. На фоне гэтага Ваш плян выглядае барджэй як сэрыя агульна-інфармацыйных лекцыяў для чужынецкай аўдыторыі, якая пра Беларусь або нічога ня ведае, або ведае вельмі мала.
У сваіх перадачах мы зварачаемся да слухача, у вагульным паінфармаванага пра беларускія справы, —слухача, які сочыць менш-больш ход бягучых дыскусіяў і спрэчак у беларускім савецкім грамадзтве і друку. Мы стараемся ўлучыцца ў гэтыя спрэчкі з новымі фактамі, сьвежымі аргумэнтамі й прапановамі. Мы прабуем канкрэтна й дэтальна аналізаваць паасобныя аспэкты беларускіх праблемаў, браць, так сказаўшы, пытаньне ўглыбкі.
Гэрус, відаць, не зусім дакладна выясьніў Вам характар і ўзровень нашых перадачаў, дагаворваючыся з Вамі на сэрыю скрыптаў. Тэма 50-годзьдзя Кастрычніка на Беларусі — важная й патрэбная. Падысьці да яе, аднак, трэба было-б інакш: перш-наперш абмежаваць яе храналягічна да 20-га стагодзьдзя ды трактаваць не агульнымі катэгорыямі, а ўпрытык, спасылаючыся на канкрэтныя, сьвежыя (ці няведамыя савецкаму чалавеку) факты й выказваньні ды супастаўляць, крытыкаваць і аналізаваць іх, абапіраючыся таксама на канкрэтную літаратуру. Сваім-жа плянам Вы ахапілі ледзь ня ўсю гісторыю Беларусі. А ўзяць трэба было-б нейкі вузейшы аспэкт, каб магчы выказацца празь яго канкрэтна й абгрунтавана.
Мне цяжка сказаць, за якія тэмы Вы маглі-б узяцца, бо я ня ведаю, чым Вы найбольш цікавіліся апошнім часам з жыцьця Беларусі й якія ў Вас ёсьць матар’ялы.
Паспрабую пазваніць Вам гэтымі днямі, каб тэлефанічна пагутарыць на гэтую тэму: даведацца ад вас больш пра Вашыя магчымасьці й самому выказацца дакладней.
Наагул-жа нам вельмі прыемна, што Вы згаджаецеся супрацоўнічаць з радыям «Свабода». Я асабіста перакананы, што з Вас мог бы быць цікавы аўтар радыяперадачаў. Нам важна адно дагаварыцца да пэўных канкрэтных тэмаў і спосабу іхнага трактаваньня.
3 найлепшымі зычэньнямі й пашанай
Ваш Янка Запруднік
П.С. Між іншага, маглі-б можа й Вы патэлефанаваць мне (зразумела, «колэкт», на наш кошт). Вось мой тэлефон на працы: (212) 867-5200 экстэншэн 243 (але найлепш пытацца Запрудніка, бо я не заўсёды бываю ля свайго стала).
П.П.С. Залучаю Вам тут невялічкі фармулярчык (у дадатак да таго большага, што вы запоўнілі), які Вам давялося-б выпаўніць, калі-б вы жадалі супрацоўнічаць з радыям. Перашлеце яго, калі ласка, пры першай нагодзе.
Я.З.
ЛіСТ АД СТАНІСЛАВА СтАНКЕВІЧА
Нью-Ёрк, 24 сьнежня 1968
Вельмі Паважаны Спадар Грыцук!
Каб вы маглі зарыентавацца, у чым справа й прычыны маёй да Вас просьбы ў гэтым лісьце, залучаю тут копію ліста Галоўнай Управы ЗБК. Што ж, кажнаму вольная воля, адно шкада, што сп-ва Жук-Грышкевічы гэтак легкадумна й бязь ніякіх паважных асноваў ломяць тое, што мы на працягу звыш пяці год зь вялікімі цяжкасьцямі будавалі супольнымі сіламі: мець свой супольны прэсавы орган Беларусаў Паўночнай Амэрыкі. Тэндэнцыйнасьць спадарства Жук-Грышкевічаў выявілася вельмі зырка: на пашыраным паседжаньні Рэдкалегіі «Беларуса» ў Дэтройце ў часе Сустрэчы Беларусаў сп-ва Грышкевічы папярэджвалі, што яны змушаны будуць адмовіцца ад сувыдаваньня газэты галоўна з прычынаў фінансавага характару, бо, каб прыслаць нам 100 дал. у месяц, яны мусяць дакладаць
із собскай кішэні. А ў гэтым лісьце Галоўнай Управы ЗБК фінансавыя перашкоды нат і не ўспамінаюцца.
Незалежна ад усяго гэтага, мы цьвёрда намераны выдаваць «Беларуса», як і дагэтуль, у тым жа разьмеры на 6-х бачынах, і таксама, як і дагэтуль, абслугоўваць нашых суродзічаў у Канадзе: зьмяшчаць артыкулы, карэспандэнцыі й весткі з жыцьця й дзейнасьці беларусаў Канады ды пашыраць сярод іх нашую газэту.
Вьі дагэтуль кальпартавалі «Беларуса», наколькі мне ведама, сярод беларусаў Манрэалю. Таму да Вас вялікая просьба: рабіць гэтую работу і ў далейшым, за што застанёмся Вам вельмі ўдзячнымі. Дзеля таго, што студзеньскі нумар «Беларуса» выйдзе вельмі хутка па Новым Годзе, ветліва Вас прашу, не адкладаючы, адказаць мне, ці згодны Вы з гэтай нашай просьбай. Дзеля лепшай спраўнасьці прашу ў справе газэты пісаць на мой прыватны адрыс, які ніжэй падаецца.