Мы стваралі сваю Беларусь Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука Вольга Грыцук

Мы стваралі сваю Беларусь

Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука
Вольга Грыцук
Выдавец: Медысонт
Памер: 256с.
Мінск 2007
56.78 МБ
Карыстаючыся нагодай, перасылаю Вам і Вашай паважанай Спадарыні найшчырэйшыя пажаданьні на Калядныя сьвяты й Новы 1969год!
3 пашанаю й прывітаньнем Ваш Д-р Cm. Станкевіч, Старшыня Рэдакцыйнае калегіі «Беларуса»
Stanislau Stankevich, 90-2-179 Street
Jamaica N.Y. 11432, U.S.A.
Ліст лд B. Тумаша
4.1.1971 г.
Вельмі паважаныя Спадарыня і Спадар!
Прашу ласкава прыняць маю шчырую падзяку за памяць і дасланыя пажаданьні з нагоды завершаньня шостага дзясятку веку. Яны, бясспрэчна, важкое маральнае падтрыманьне ў маёй далейшай грамадзкай і навуковай працы паводле маіх сьціплых здольнасьцяў і магчымасьцяў.
У глыбокай пашане
Вітаўт Тумаш
АРТЫКУЛЫ
ВОЛЬГІ ГРЫЦУК
ПАЎЛІНА МЯДЗЁЛКА — ЗНАЁМАЯ I НЕЗНАЁМАЯ 1
Як далёка ні сягае мая памяць, я ня памятаю, калі б у беларускіх арганізацыях была ўрачыстасьць, прысьвечаная жанчынам. Праўда, ад нейкага часу, асабліва ў Канадзе, урачыста сьвяткуецца Дзень Маткі. У гэты дзень мы агрымоўваем падзякі і падарункі ад нашых дзяцей і мужоў за нашую працу і адданасьць сям’і як матак. Пры найбольшай пашане да нас, нашыя «Таткі» лічылі нас толькі як «Маткі». Мужчына заўсёды лічыўся як кіраўнік — як у палітычным, так і ў грамадзкім і сямейным жыцьці. У гэтай вялікай драме, якой назоў ёсьць «Жыцьцё», мужчына заўсёды быў Star, а жанчына адыгрывала, як па-ангельску гавораць, «Supporting role». Аднак характарыстыкай беларускай жанчыны ёсьць тое, што калі «Star» дзесьці зьняможацца, яна заўсёды і з посьпехам пераймае кіраўнічую ролю, і тэатар жыцьця ідзе сваёй дарогай. Гэтая другарадная роля жанчыны ў беларускім жыцьці не заўсёды ёсьць згодная з жыцьцёвай праўдай. Гісторыя Беларусі паказвае, што ў самым пісьмовым пачатку яе, гэта значыць каля 1000 гадоў таму, беларуская жанчына паказала сьвету, што ўмее заступіцца ня толькі за свой гонар, але і за гонар свайго народу нават у палітычным жыцьці, што яна можа стацца кіраўнічкай беларускага культурнага і асьветнага жыцьця ўсёй краіны. Такім былі, як вы ўжо ведаеце, князёўны Рагнеда і Эўфрасіньня Полацкая. Ва ўсёй гісторыі Беларусі, аж да нашых часоў, штораз часьцей зьяўляюцца жанчыны, імёны якіх назаўсёды застануцца ў памяці пакаленьняў. Аб некаторых зь іх вы сяньня пачулі або яшчэ пачуеце.
Хачу расказаць пра беларуску, якая сваімі сіламі, у вельмі цяжкіх палітычных і асабістых матэрыяльных абставінах, атрымала асьвету, і свае веды, сілы і здароўе аддала для свайго беларускага народу. Гэта была адна з выдатнейшых грамадзкакультурных дзяячак Беларусі Паўліна Мядзёлка.
1 Рэфэрат, прачытаны на сьвяткаваньні Дня Маці ў Таронта. — В. I.
Нарадзілася яна ў 1894 годзе2 ў Будславе, а маладосьць сваю правяла ў Глыбокім Дзісьненскага павету. Бацька яе быў спачатку арганістым, а пасьля зарабляў фізычнай працай на ўтрыманьне дзевяцёх чалавек сям’і. Жыцьцё было даволі цяжкое, і пра асьвету цяжка было думаць. Аднак упорнай працай, самаадукацыяй і пры дапамозе некаторых добрых людзей Паўліне ўдалося ня толькі закончыць гімназію, але й вышэйшыя настаўніцкія курсы3 ў Пецярбурзе. Навучылася чытаць яна сама, перш па-польску, а пасьля па-беларуску. Першай беларускай кніжкай была для яе «Дудка беларуская» Багушэвіча і першыя два нумары «Нашай долі», якія хтосьці падкінуў у гародчык. Вось як яна сама пра гэта піша: «Тады я яшчэ ня ведала, што наша простая мова завецца беларускай... Цяжка перадаць словамі, якое моцнае ўражаньне зрабіла на нас беларускае друкаванае слова ў роднай мове. Моцна запала ў душу прадмова да зборніка “Дудка беларуская”».
Як ведама, у гэтай прадмове Францішак Багушэвіч напісаў свае славутыя словы: «Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш сваю мову, як той чалавек перад скананьнем, катораму мову займае, а потым зусім замерлі. He пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі». Вось гэты наш «Бацька беларускага адраджэньня» Францішак Багушэвіч і ўзгадаваў таксама Паўліну Мядзёлку на беларускую дзяячку.
Паўліна была каталічкай, а ў тыя часы беларусаў дзялілі так: як ты каталік — значыць, паляк, а як праваслаўны — значыць, рускі. Вось гэта было першае змаганьне Мядзёлкі, каб даказаць, што яна хоць і каталічка, а ўсё ж такі беларуска. Будучы ў Вільні, ужо як гімназістка, Паўліна Мядзёлка брала ўдзел у нелегальных гуртках моладзі і арганізавала гурткі работніц пад кіраўніцтвам Бурбіса, які пазьней стаўся намесьнікам наркама замежных спраў у БССР. Там жа, у Вільні, Мядзёлка брала актыўны ўдзел у працах «Нашай Нівы», дзе яна пазнаёмілася з галоўнымі нашаніўскімі дзеячамі.
У Вільні таксама яна навязала доўгатрывалае сяброўства зь Янкам Купалам.
Пасьля заканчэньня гімназіі Паўліна паехала вучыцца ў Пецярбург на вышэйшыя камэрцыйныя курсы. Студыюючы на курсах, яна адначасна брала ўдзел у беларускім навуковалітаратурным гуртку. Па суботах беларускія студэнты часта
2 24 верасьня 1893 г.
3 Вышэйшыя камэрцыйныя.
зьбіраліся ў прафэсара Браніслава Эпімах-Шыпілы, дзе слухалі даклады старых беларускіх дзеячоў, а таксама паэзію беларускіх паэтаў, асабліва Янкі Купалы, які ў той час таксама вучыўся ў Пецярбурзе.
У Пецярбурзе Янка Купала закончыў пісаць сваю «Паўлінку». Студэнты пастанавілі зрабіць вечарыну і паставіць Купалаву п’есу пад назовам «Паўлінка». Ролю Паўлінкі далі Мядзёлцы. Яна адыграла гэтую ролю зь вялікім посьпехам і зрабіла сабе гэтым славу як добрая артыстка. Пасьля пастаноўкі сам Купала падышоў да яе, каб падзякаваць за выдатнае адыграньне гэтае ролі. Працуючы ў беларускіх арганізацыях, вучачыся і недаядаючы, Мядзёлка страціла здароўе і мусіла пакінуць Пецярбург, бо на практычныя работы не змагла застацца там, і пераехала назад у Вільню. Там, як і раней, яна акунулася ў грамадзкую працу, беручы ўдзел у працах «Беларускай Хаткі», асабліва ў драматычным гуртку, дзе яна ізноў іграла ролю Паўлінкі і брала ўдзел у арганізацыі сьвята «Купальле».
3 настаньнем вайны ў 1915 г. Мядзёлка пераехала да бацькоў у Глыбокае, і зараз жа з бацькамі пераехала ў Даўгінава, але і там было ўсё неспакойна, і ўся сям’я Мядзёлкаў пераехала ў расейскі горад Царыцын. У Царыцыне Паўліна працавала ў дзіцячым прытулку і Камітэце ахвяраў вайны, дзе яна шмат дапамагала беларускім бежанцам.
У 1916 годзе Беларускі камітэт у Пецярбурзе выклікаў Паўліну, каб абняла пасаду адказнага сакратара ў Камітэце дапамогі ахвярам вайны. Калі паўстала пытаньне скліканьня зьезду прадстаўнікоў усіх беларускіх арганізацыяў, каб мець адзінае прадстаўніцтва Беларусі ў выпадку, калі разваліцца Расейская імпэрыя, Мядзёлка затрымалася ў Менску і тут брала ўдзел у працах першага таварыства беларускае драмы і камэдыі, дзе прабыла да 1918 году.
Калі бацькі Мядзёлкі вярнуліся з Паволжа ў Менск, Мядзёлка паехала з бацькамі ў вёску Мядзьведзічы, каб арганізаваць беларускую школку. Праца школкі не вялася доўга. У 1919 годзе мы бачым Паўліну ў Горадні інструктарам беларускіх школаў. У Горадні яна актыўна ўключылася ў працу Грамады беларускае моладзі, якой сталася старшынёй, а таксама ў працы газэты «Родны Край». Там яна была арыштаваная і пасаджаная ў турму. Дзякуючы падтрымцы Польскай сацыялістычнай партыі (PPS), яе выпусьцілі. У пачатку 1920 году яе выклікалі ў Менск, які ў той час быў заняты палякамі, і назначылі там кіраўнічкай чатырохкляснай жаночай гімназіі.
Некалькі месяцаў Паўліна пражыла на свабодзе ў Менску. У чэрвені ўжо ізноў была арыштаваная адступаючымі зь Менску палякамі за супрацоўніцтва з камуністычнымі арганізацыямі Менску. 3 надыходам бальшавікоў шмат арыштаваных, у тым ліку і Паўліну, вывезлі зь Менску ў Варшаву, пасьля ў Вронкі. Выйшаўшы з турмы, Мядзёлка атрымала права пражыцьця толькі ў Лодзі, бяз права на выезд у гэтак званыя «Крэсы Усходнія».
3 Лодзі, маючы падробленыя дакумэнты, Паўліна з мужам, Тамашам Грыбам, перабралася ў Літву, а пасьля ў Латвію, куды запрашалі яе працаваць настаўніцай беларускай мовы ў гімназіі ў Дзьвінску. За рэвалюцыйную прапаганду ў Дзьвінскай гімназіі Паўліна Мядзёлка была арыштаваная і пасьля суду атрымала загад за 48 гадзін пакінуць Латвію. Дзеля таго што ніякая краіна не хацела ёй, як ня маючай ніякага грамадзянства, выдаць пашпарт, яна зьвярнулася ў савецкае пасольства ў Рызе з просьбай выезду ў Беларусь.
Пасьля ейнага выезду ў БССР нам ведама, што яна працавала там навуковым супрацоўнікам сэктару мастацтва пры Інбелкульце, пасьля выкладчыцай беларускай мовы ў сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках, пасьля выкладчыцай расейскай мовы і літаратуры ў Маскве, і, нарэшце, у родным Будславе. Паўліна Мядзёлка памёрла ў 1974 г. там, дзе і нарадзілася, прайшоўшы ў сваім жыцьці велічэзны жыцьцёвы і біяграфічны шлях.
Аналізуючы яго, мы можам добра ўсьвядоміць, чаму мы зьвярнуліся да ейнага вобразу сёньня, у Дзень беларускае жанчыны. I гэта нягледзячы на тое, што яна была камуністкай і часткова працавала для тых, ад каго мы ўцяклі, працавала для ворагаў нашых — камуністаў.
Так здаецца толькі на першы погляд. Але калі мы крытычным вокам прабяжым празь ейнае жыцьцё, то пабачым, што яно ўсё ж было аддана справе беларускага народу, яго асьвеце. Яна пашырала асьвету і культуру сярод людзей, якім цяжка было самім да гэтае асьветы дабіцца. Яна вучыла ў школах, грамадзкіх і культурных арганізацыях менавіта беларускай мове, вучыла яе любіць і шанаваць, пашырала беларускую культуру. Безь беларусаў ёй не было чаго жыць і для каго працаваць. Яна выраклася свайго мужа і не паехала за ім у Прагу, бо там яна была б адарваная ад сваіх людзей.
Праз сваё доўгае жыцьцё яна толькі ў Савецкім Саюзе была пазбаўленая магчымасьці працы для беларускага народу і мусіла быць настаўніцай расейскай мовы ў Маскве. Яна гэтага,
напэўна, не хацела, але была змушаная. Яшчэ адно: калі яна ў 1925 г. выяжджала ў БССР, там тады сапраўды будавалася нацыянальная дзяржава. Калі нам адрачыся Мядзёлкі, тады трэба было б адрачыся і Янкі Купалы, і Якуба Коласа, і шмат каго яшчэ. Яны ж таксама працавалі ў камуністычнай Беларусі.
Заслуга Паўліны Мядзёлкі перад беларускім народам вялікая. А ляжыць яна ў галіне ўсьведамленьня беларусаў як народу, у галіне пашырэньня і разьвіцьця беларускай культуры, беларускае мовы і пачуцьця беларускага гонару. Для беларусаў, што працуюць на грамадзкім полі, яна ўзор таго, як цярпліва і зь якой упартасьцю трэба ісьці да вызначанай мэты.