Мы стваралі сваю Беларусь
Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука
Вольга Грыцук
Выдавец: Медысонт
Памер: 256с.
Мінск 2007
'кІван Л юбачка (01.05.1915-20.07.1977, Мюрэй, штат Кентукі, ЗША). Скончыў Віцебскі пэдінстытут (1939), у 1941 г. трапіў у нямецкі палон, вызвалены. Вярнуўся на Полаччыну. У 1943 г. вывезены на прымусовыя працы ў Нямеччыну. У 1945-1950 гг. працаваў у школах у лягерах для перамешчаных асоб. 3 пачатку 1950-х жыў у ЗША. Скончыў Калюмбійскі ўнівэрсытэт. Працаваў у Блюмінгтонскім і Калюмбійскім унівэрсытэтах. Аўтар працы «Беларусь пад савецкай уладай: 1917-1952».
невічу з унівэрсытэту сьв. Марыі (Галіфакс), Дж. А. Франкелю з Брокскага ўнівэрсытэту (факультэт германістыкі і славістыкі), Вычынскаму з Атаўскага ўнівэрсытэту (факультэт францускай мовы), Яру Славуцічу з Альбэртаўскага ўнівэрсытэту, Я. Садоўскаму з аддзяленьня Расейскіх навук пры Кінгстанскім унівэрсытэце і іншым вучоным, а таксама вядомым беларускім дзеячам: ксяндзу Сіповічу59, беларускім прафэсарам Уладзімеру Сядуры 60 і Вользе Арэхва6|, Міколу Сільвановічу62, Кастусю Мерляку63. Гэта было важна — сказаць усяму вучонаму сьвету пра Беларусь, яе мову, літаратуру і высокую культуру.
Канфэрэнцыя, як успамінаецца, вельмі ўдалася. Ніхто з нас тады ня ведаў, што Алесь быў ужо цяжка хворы...
Але яго справа была прадоўжаная — празь некалькі гадоў у Кінгстане была праведзеная яшчэ адна канфэрэнцыя, і я, калі наведала яе, мела адчуваньне, што Алесь недзе тут — зь яго эрудыцыяй, голасам, уменьнем трымаць патрэбны тон і
59Часлаў Сіповіч (08.12.1914, в. Дзедзінка, сёньня Мёрскі р-н Віцебскай вобл. -04.10.1981, Лёндан, Вялікабрытанія), грэка-каталіцкі біскуп. У Вялікабрытаніі з 1947 г. Быў рэктарам Беларускай каталіцкай місіі, заснаваў Беларускую грэка-каталіцкую царкву сьв. Пятра і Паўла (1947), ініцыятар стварэньня Беларускай бібліятэкі-музэю імя Ф. Скарыны.
® Уладзімер Сядура (псэўд. Глыбінны, 11.12.1910, Менск 14.03.1997, Трой, штат Нью-Ёрк, ЗША), пісьменьнік, літаратуразнаўца, кулыуроляг. У 1930-х гг. некалькі разоў рэпрэсаваны. У 1941 г. абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Максім Горкі як гісторык рускай літаратуры». 3 1944 г. на эміграцыі. Жыў у ЗША, выкладаў ва ўнівэрсытэце Трой (штат Нью-Ёрк), аўтар некалькіх прац па творчасьці Ф. Дастаеўскага.
61 Вольга Арэхва (1918), грамадзкая дзяячка, дасьледніца. Скончыла Мюнхэнскі ўнівэрсытэт. Працавала ва ўнівэрсытэце штату Ілінойс. Жонка грамадзкага дзеяча Аркадзя Арэхвы.
“Мікола Сільвановіч (псэўд. Вярба, 09.04.1917, в. Вірадова, сёньня Маладзечанскі р-н Менскай вобл. 13.07.1975), грамадзкі дзеяч, пісьменьнік. У Канадзе з 1949 г. Жыў у Вініпэгу (правінцыя Манітоба), дзе спрычыніўся да заснаваньня Беларускага нацыянальнага камітэту, Беларуска-канадзкага нацыянальнага аб’яднаньня ў правінцыі Манітоба.
63 Кастусь Мерляк (25.12.1919, в. Дзетамля, сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.). У 1947-1954 гг. пражываў у Аргентыне, дзе стварыў Згуртаваньне беларусаў у гэтай краіне. 3 1954 г. у ЗША. У 1959-1964 гг. старшыня Галоўнай управы Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня (БАЗА). У 1964 г. у выніку «ўнутраных» канфліктаў выключаны з БАЗА. Разам з паплечнікамі стварыў Беларуска-амэрыканскае аб’яднаньне.
задаць агульны настрой усім прысутным. Я ж глядзела на яго на той, першай канфэрэнцыі, ня толькі вачыма ўдзельніцы, але і жонкі: прыгожы, у элегантным касьцюме, абаяльны, як і шмат гадоў таму. Ды, зрэшты, ён адразу вылучаўся ў натоўпе, нават у тыя гады, калі працаваў цяжка і надзвычайна стамляўся. Усё роўна, гледзячы на яго, можна было адразу сказаць, што гэта чалавек культуры. Але ж, як кажуць, часта «прымаюць па адзежы». Прыехаўшы ў Канаду, я ўвесь клопат пра яго зьнешні выгляд узяла на сябе, як і належыць жонцы.
Я працавала ў краме вопраткі, так што ўдавалася лёгка знайсьці штосьці для сябе і Юльянкі, а для Алеся падабраць вопратку было цяжэй. Ён любіў апранацца элегантна і выглядаў заўсёды вельмі прыстойна. Часам, апранаючы новы касьцюм, казаў, што ў такой жонкі і дачкі павінен быць адпаведны муж і бацька. Жартаваў: «У чэрвені Юльянка заканчвае гімназію, я хачу дачакацца выпускнога балю. Май на ўвазе: першы вальс буду танцаваць з табой, дачушка, бо такі звычай!» I безумоўна, Юльянка вельмі чакала гэтага балю і таго, як яна будзе там танцаваць са сваім татам, якога так любіла. Але, на жаль, не дачакалася... У траўні 1976 г. ён памёр.
Трымаўся ён да самага апошняга часу вельмі годна. Рабілі яму апэрацыі, але, на жаль, хвароба была запушчаная — рак тым і страшны, што падкрадаецца да чалавека спакваля. Пасьля дзьвюх апэрацый стала зразумела, што добрага выніку чакаць не даводзіцца. Неўзабаве яго з бальніцы адправілі дадому. Наняць кагосьці прыглядаць за ім мы не маглі, бо гэта было страшэнна дорага. Мы абедзьве былі занятыя: я працавала, Юльянка хадзіла ў школу, таму даводзілася выкройваць любую вольную хвіліну, каб забегчы да яго. Ён жа зусім ня мог рухацца, у яго распухла ад трамбафлембіту нага, і хаця яму рабілі розныя працэдуры, усё ж тромб адарваўся, і Алеся спаралізавала. Ізноў забралі яго ў бальніцу, і гэта быў самы страшны час, бо ніякія лекі не маглі зьняць боль... Я праводзіла ў бальніцы ўсе свабодныя хвіліны, а дадому ішла, толькі каб там заначаваць і зноў бегчы да свайго дарагога мужа.
Надзеі ніякай не было, мы абое гэта ведалі, і ён казаў: «Беражы Юльянку і глядзі, каб ня страціць дом» (за яго трэба было яшчэ выплачваць крэдыт). Я, вядома, плакала. А ён яшчэ мяне суцяшаў як мог: «Я ведаю, ты моцная, ты ўсяму дасі рады». Пасьля, каб прыдаць сьветлую ноту нашым размовам, чытаў вершы: вершы для яго былі і лекамі, і жыцьцём... I яшчэ: не зьміраючыся з тым, што ў яго спаралізаваная рука, ён не ішоў
разам з усімі да тэлевізара, які стаяў у агульнай залі, а, седзячы ў палаце, стараўся аднавіць здольнасьць пісаць. Вымаўляў словы зь цяжкасьцю, а вось пісаць ня мог. Мэдыцынская сястра аддала мне гэтыя лісткі — там былі суцэльныя колцы, накшталт літары «а» альбо «о», але слоў ужо не атрымлівалася...
У апошні вечар ён таксама прачытаў вершы паэтаў, якіх вельмі любіў: Сяргея Ясеніна «Не жалею, не зову, не плачу» і Максіма Багдановіча «Зорка Вэнэра». Я чамусьці ўзгадала, што на нашым вясельлі ён чытаў «Вераніку», а тут выбраў «Зорку Вэнэру». Яшчэ раз сказаў вельмі стомлена, але з надзеяй (ня быў бы Алесь такім аптымістам!): «Ты дасі рады, Оленька». На тым мы і разьвіталіся, я пайшла дадому. I гэта была апошняя наша сустрэча на гэтай зямлі.
Толькі пазьней я зразумела, што верш Максіма Багдановіча стаўся апошнім прызнаньнем майго мужа ў любові, якую ён пранёс праз усе гэтыя доўгія гады. Ён ніколі не стамляўся мне гаварыць пра каханьне — сваімі словамі, а часьцей паэтычнымі радкамі, у якія ўкладаў усю душу і якія ўзвышалі і яго душу таксама. Я думаю таксама, што мне надта пашанцавала ў жыцьці: я змагла сустрэць Алеся. I хаця пражылі мы зусім няшмат— васемнаццаць гадоў (1958-1976), нашае жыцьцё было асьветленае ўзаемным каханьнем і любоўю да Беларусі.
Таму на ягоным пахаваньні было шмат людзей, якія сабраліся з усяе Канады. I нездарма на помніку, што стаіць на могільніку Cataraqui Cementery ў Кінгстане, ёсьць такія радкі:
Змагар за волю Беларусі, Хай сьняцца Табе родныя гоні.
I я веру: там, у Вечнасьці, Алесь па-ранейшаму любіць Беларусь, яе рэкі, палі і гоні, яе мову, бо гэтая любоў, такая вялікая і ўсеабдымная, не магла памерці разам зь ім...
Кінгстан, 2006 г.
УСПАМІНЫ
I АРТЫКУЛЫ ПРА АЛЕСЯ ГРЫЦУКА
Яўген Кабатц, Польшча
УСПАМІНЫ ПРА ДЗЯДЗЬКУ АЛЁШУ
Дзядзька Алёша — гэта выключная постаць у маёй памяці. Найперш я бачу яго вачыма дзіцяці, калі яшчэ перад вайною ён заскочыў да свае сястры — маёй маці — са Сьвіслачы ў Ваўкавыск. У Сьвіслачы месьцілася слаўная настаўніцкая сэмінарыя, у Ваўкавыску мае бацькі пабудавалі дом, таму што бацька знайшоў тут працу на чыгунцы.
Дзядзька Алёша заўжды мяне крыху бянтэжыў. Здаваўся мне занадта сур’ёзным, глыбокі погляд ягоных цёмных вачэй асаджваў мае гульлівыя парывы, пэўная суровасьць ягонага твару і стрыманасьць у выказваньні пачуцьцяў тармазілі фамільярнасьць. У маіх стрыечных сясьцёр, якія часьцей знаходзіліся побач зь ім, было іншае ўражаньне. I, напэўна, гэта яны мелі рацыю, бо ён ахвотна ўдзельнічаў у забавах маладых дзядзькаў і цётак у сваім родным доме, калі ўключалі грамафон з трубой і ручкай, які годна ўладарыў у куце найвялікшага пакою.
Аднак ён вылучаўся сярод шматлікай сям’і Грыцукоў з Нараўкі ня толькі сваім цёмным колерам скуры. Калі я прыяжджаў у дзедаў дом на вакацыі, адкуль дзядзька выправіўся на сваю першую пасьля навучаньня заваёву сьвету, я адчуваў як бы настрой асаблівага чаканьня: і што далей, наш сыне, наш браце? Хоць у той час пачынаў настаўніцкі шлях ягоны малодшы брат Коля, вакол яго не было гэтай аўры няпэўнасьці ці таго, каб у ягоным лёсе адбывалася нешта сапраўды важнае. Тады я не ўсьведамляў глыбокага ўнутранага раздваеньня, якое ўзнікала ў розумах і сэрцах гэтых маладых людзей з памежжа культур. Дома яны гаварылі па-беларуску, па-расейску маліліся ля праваслаўных абразоў, а дзяржаўны афіцыёз вакол — адміністрацыйны, касьцельны, школьны — быў польскі. Мяне прывозілі ў вясковы сямейны дом з мовай нібыта польскай, адказвалі мне тутэйшай мяшанкай, але я
мог абуджаць ужо пэўны недавер: вось, сыны Нюры (у тым ліку і мой старэйшы брат Юры) адыходзяць ад этнічнасьці сваёй зямлі, палянізуюцца ў паскораным тэмпе.
У дзядзькі бацыла нацыянальнай сьвядомасьці павінна была выразьней праяўляцца падчас апошняга году навучаньня ў сьвіслацкай сэмінарыі, дзе, як тады сакрэтна казалі, ён спрабаваў заснаваць беларускае кола і адкуль яго канчаткова выключылі. Ён скончыў навучаньне ў Вільні, таму на першую працу яго накіравалі ў глыбокую беларускую вёску дзесьці пад Дрысьвятамі, пад латыскую мяжу. Адтуль прыходзілі дзядзькавы лісты пра старавераў і пра асаблівы спосаб выказваньня тамтэйшага люду, які любіў перастаўляць значэньні («налі картошкі, насып малака»),
У плянах гаспадарчага разьвіцьця польскай дзяржавы там, вакол Браслава, павінен быў паўстаць вялікі асяродак дрэваапрацоўчай прамысловасьці, і будучыня маладога настаўніка магла б скласьціся цалкам іначай, напэўна, менш драматычна. Але вось пачалася вайна, дзядзьку мабілізавалі, загналі ў жаўнерскі мундзір і паслалі на фронт. Лёс паспрыяў, і вайсковы транспарт зь Віленшчыны, скіраваны на Ваўкавыск, павярнуўшы на захад, праяжджаў праз Нараўку. Зь нейкіх тэхнічных прычынаў ён затрымаўся быў на гэтай малой станцыі так доўга, што дзядзька Алёша пасьпеў забегчы дадому і разьвітацца з бацькамі. I зноў лёс паспрыяў: нягледзячы на адпраўку на фронт, гэта не было апошняе разьвітаньне. Дзядзька змагаўся, абараняючы Варшаву, быў паранены ў нагу і трапіў у палон. Немцы неўзабаве адпусьцілі яго, але ягоны дом апынуўся на савецкім баку новай мяжы