• Газеты, часопісы і г.д.
  • Навелы  Гі дэ Мапасан

    Навелы

    Гі дэ Мапасан

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 367с.
    Мінск 1987
    81.23 МБ
    Чатыры жанчыны ішлі ўперадзе, трохі воддаць за імі — трое мужчын.
    Люазо, які выдатна разумеў сітуацыю, раптам запытаўся, колькі ж яшчэ ім давядзецца тырчаць у гэтай трушчобе з-за «нейкай шлюшкі». Граф, нязменна паважны, сказаў, што нельга вымагаць ад жанчыны такой цяжкай ахвяры,— падобная ахвяра павінна быць толькі добраахвотная. Пан Карэ-Лямадон заўважыў, што, калі французы пойдуць у контрнаступленне цераз Дзьеп,— а пытанне стаяла менавіта гэтак,— дык сутычка з прусакамі адбудзецца не інакш, як у Тоце. Гэтае меркаванне занепакоіла яго субяседнікаў.
    — А што, калі нам выправіцца пеша? — прапанаваў Люазо.
    Граф паціснуў плячыма:
    — Ды вы што? Па гэтакім снезе, з жонкамі? Дый за намі адразу ж пашлюць пагоню, схопяць праз дзесяць хвілін і, як вязняў, аддадуць у рукі салдатні.
    Вядома, гэтак яно і сталася б. Усе замоўклі.
    Пані гаманілі пра ўборы; але нешта, здавалася, скоўвала, расчужвала іх.
    Нечакана ў канцы вуліцы вынік прускі афіцэр. На фоне снежнага абшару выразна вымалёўвалася яго высокая фігура — як аса ў мундзіры; ён ішоў, выварочваючы калені, той асаблівай паходкай ваеннага, які стараецца не запэцкаць свае дбайна наваксаваныя боты.
    Размінаючыся з панямі, ён пакланіўся ім і пагардліва глянуў на мужчын, у якіх, зрэшты, хапіла годнасці не зняць галаўных убораў, хоць Люазо было і пацягнуўся да сваёй шапкі.
    Пампушка ўспыхнула да вушэй, а тры замужнія жанчыны адчулі глыбокае прыніжэнне, што гэты салдат сустрэў іх у таварыстве з дзеўкай, з якою ён абышоўся так бесцырымонна.
    Загаварылі пра яго постаць, пра твар. Пані КарэЛямадон, якая ведала багата афіцэраў і добра разбіралася ў іх, лічыла, што гэты не такі ўжо і нягеглы, нават шкадавала, што ён не француз, бо з яго атрымаўся б дужа вабны гусар, які несумненна зводзіў бы з розуму жанчын.
    Вярнуўшыся з прагулкі, падарожнікі не маглі дабраць да галавы, чым заняцца. Дайшло нават да шпілек па самай малой прычыне. Абед прайшоў у маўчанні і цягнуўся нядоўга, потым усе разышліся ў надзеі заснуць і хоць гзткім чынам уходаць час.
    Калі на наступны дзень падарожныя сышлі ўніз, ва ўсіх на тварах ляжала стома, а на сэрцы — злосць, Жанчыны амаль не размаўлялі з Пампушкаю.
    Зазваніў звон. У царкве рыхтаваліся да хрышчэння. У Пампушкі было дзіця, якое гадавалася ў сялян у Івэто. Яна бачылася з ім не часцей разу на год, ніколі пра яго не хвалявалася, але думка пра немаўля, якое нехта намерваўся хрысціць, выклікала ў яе душы неспадзяваную гарачую хвалю пяшчоты да свайго дзіцяці, і ёй няўтрымна закарцела паглядзець хрышчэнне.
    Як толькі яна пайшла, спадарожнікі пераглянуліся і падсунуліся бліжэй адзін да аднаго — усе адчувалі, што трэба ўрэшце нешта вырашыць. Люазо раптам трапіла думка: ён сказаў, што трэба прапанаваць афіцэру затрымаць адну Пампушку, а астатніх адпусціць.
    Пан Фалянві згадзіўся выканаць даручэнне, але амаль адразу вярнуўся назад: немец, які выдатна ве-
    даў чалавечую натуру, выставіў яго за дзверы. Ён быў намераны затрымваць усіх падарожнікаў датуль, пакуль яго жаданне не будзе задаволена.
    Гэтага аказалася задосыць грубай душы пані Люазо.
    — He сядзець жа нам тут да старасці! Раз у гэтай паскудніцы такое рамяство, раз яна займаецца гэтым з усімі, дык якое ў яе права на нейкія пераборы?! Скажыце, цаца якая! Ды ў Руане з кім толькі не блыталася, нават з вознымі! Вось гэтак, мадам, з вознымі прэфектуры! Хто-хто, а я дык ведаю — ён у нас віно бярэ. А цяпер, калі трэба выбавіць нас з бяды, дык гэтая дзеўка строіць з сябе незачэпу! Па-мойму, гэты афіцэр вельмі прыстойны. Можа, ён даўно ўжо не бачыў жанчын і напэўна аддаў бы перавагу каму-небудзь з нас трох. А ён усё-такі задавольваецца тою, што даступная любому. Бо паважае замужніх жанчын. Падумайце толькі, ён жа тут гаспадар! Варта яму толькі сказаць: «Я хачу»,— і з дапамогай салдатаў ён можа сілай авалодаць намі!
    Жанчыны здрыгануліся. Вочы гожанькай пані Карэ-Лямадон успыхнулі, яна трошкі нават збялела, быццам мысленна ўжо бачыла, як афіцэр спрабуе сілай авалодаць ёю.
    Мужчыны, якія перагаворваліся воддаль, падышлі да паняў. Люазо ажно шалеў і гатовы быў выдаць ворагу «гэтую дрэнь», звязаўшы ёй рукі і ногі. Але граф, нашчадак трох пакаленняў пасланнікаў і сам надораны знешнасцю дыпламата, выказаўся за прымяненне спрытнага манеўра.
    — Трэба яе пераканаць,— сказаў ён.
    I змова пачалася.
    Жанчыны падсунуліся бліжэй, размова стала агульная, і кожны паніжаным голасам стаў выказваць сваю думку. Зрэшты, на выгляд усё было вельмі прыстойна. Пані асабліва ўмелі падбіраць далікатныя сло-
    вы і вытанчаныя ўдалыя выразы для азначэння самых брыдкіх паняццяў. Старонні нават нічога не зразумеў бы — настолькі засцярожліва падбіраліся выразы. Але так як годная цнота, у якую захінаецца кожная свецкая пані, уласцівая ім толькі напаказ, усе яны ў глыбіні душы з вялікай асалодай неспатольна смакавалі гэтую фрывольную прыгоду, адчуваючы сябе ў сваёй сферы, абладжваючы гэтую любоўную справу з пажадлівасцю кухара-ласуна, які гатуе абед другому.
    Спакваля вяртаўся нават добры настрой, настолькі забаўная, урэшце, падалася ім уся гэтая гісторыя. Граф раз-пораз падкідаў даволі рызыкоўнае слоўкадругое, але рабілася гэта настолькі тонка, што яны выклікалі адно ўсмешку. Люазо адпускаў салянейшыя жарты, аднак ніхто імі не абражаўся — ва ўсіх у галаве моцна засела думка, груба выказаная яго жонкай: «Раз гэта яе рамяство, дык якія тут яшчэ могуць быць пераборы, каму адмаўляць, каму не?» Гожанькая пані Карэ-Лямадон, пэўна, думала нават, што на месцы Пампушкі яна хутчэй адмовіла б каму-небудзь іншаму, чым гэтаму афіцэру.
    Змоўшчыкі доўга абмяркоўвалі тактыку асады, быццам гаворка была пра ўзяцце крэпасці. Кожны ўзяў на сябе адпаведную ролю, дамовіліся, якія хто довады будзе пускаць у ход, якія выконваць манеўры. Быў выпрацаваны план атак, хітрых і неспадзяваных нападаў, якія змусяць гэтую жывую цытадэль здацца ворагу.
    Адзін Карнюдэ адчужана трымаўся ў баку ад усіх гэтых намыслаў.
    Увага змоўшчыкаў была настолькі пагльінута задуманым, што ніхто не пачуў, як вярнулася Пампушка. Толькі засцярожлівы шэпт графа: «Цсс!»—прымусіў усіх узняць вочы. Пампушка была ўжо ў пакоі. Усе адразу змоўклі і ў нейкай разгубленасці спачатку нават не ведалі, як загаварыць з ёю. Графіня, лепей за
    іншых спрактыкаваная ў свецкай няшчырасці, запыталася:
    — Ну як, цікавае было хрышчэнне?
    Таўстушка, яшчэ ўсхваляваная абрадам, падрабязна апісала ўсё: і абліччы, і паставы, і саму царкву. Потым дадала:
    — Так добра калі-нікалі памаліцца!
    Да снедання пані абмежаваліся ветлай увагай да яе, каб заваяваць яе давер і гэтым вымуеіць яе паддацца іхнім парадам.
    Але як толькі паселі за стол, усчалося наступленне. Спачатку завялі адцягненую размову пра самаахвяраванне. Згадвалі прыклады з далёкай даўніны: Юдзіф і Алаферна, потым, ні з таго ні з сяго Лукрэцыю і Сэкста, прыгадалі Клеапатру, якая прымала на сваім ложы ўсіх варожых военачальнікаў і прыводзіла іх да рабскай пакоры. Была нават расказана ўзніклая ва ўяўленні гэтых невукаў-мільянераў фантастычная гісторыя пра рымлянак, якія нібыта адпраўляліся ў Капую закалыхваць у сваіх абдымках Ганібала, а разам з ім і яго палкаводцаў і цэлыя фалангі наймітаў. Потым былі ўспомнены ўсе жанчыны, якія супынілі заваёўнікаў, зрабіўшы сваю плоць полем бітвы, зброяіі і сродкам запанавання, і гераічнымі пешчамі перамаглі агідных ці ненавісных тыранаў, ахвяраваўшы сваёю цнотай дзеля помсты, спаўнення найвышэйшага абавязку.
    Расказалі яшчэ, у цьмяных выразах, і пра адну англічанку старадаўняга і славутага роду, якая нават згадзілася прывіць сабе жахлівую хваробу, каб заразіць ёю Банапарта, якога цудам уратавала раптоўная слабасць у хвіліны ракавога спаткання.
    Усё гэта выкладалася прыстойна, стрымана, толькі сяды-тады прарывалася знарочыстая заўзятасць, каб падахвоціць кампанію да спаборніцтва.
    Зрэшты, можна было падумаць, што адзінае прад-
    вызначэнне жанчыны на зямлі — гэта вечнае самаахвяраванне, бясконцае падначальванне выбрыкам салдатні.
    Абедзве манашкі, заглыбленыя ў свае думкі, здавалася, нічога не чулі. Пампушка маўчала.
    Ёй далі магчымасць думаць цэлы дзень. Але цяпер яе ўжо не называлі, як раней, «пані» — ёй гаварылі проста «паненка», хоць ніхто і не ведаў чаму; пэўна, таму, што хацелі спусціць яе на ступеньку ніжэй з той вышыні, на якую яна ўзнялася ў агульным меркаванні, і даць адчуць ёй усю ганебнасць яе рамяства.
    Як толькі падалі суп, зноў з’явіўся пан Фалянві і паўтарыў учарашнюю фразу:
    — Прускі афіцэр пытаецца, ці пані Элізабэт Русэ не змяніла свайго рашэння.
    Пампушка суха адказала:
    — He, пане.
    Але за абедам кааліцыя стала слабець. У Люазо вырвалася некалькі неасцярожных фраз. Кожны са скуры вылузваўся, намагаючыся выдумаць новы прыклад, а нічога не выходзіла, калі раптам графіня, можа, ненаўмысна, а проста цьмяна адчуваючы патрэбу выказаць павагу да рэлігіі, папыталася ў старэйшай манашкі пра вялікія подзвігі з жыцця святых. Бо шмат якія святыя рабілі ўчынкі, якія ў нашых вачах былі б злачынствам; але царква лёгка даруе гэтыя правіны, калі яны ўчынены дзеля славы боскай або на дабро блізкаму. Гэта быў неабвержны доказ, і графіня не прамінула пакарыстацца ім. I вось, ці то з прычыны маўклівага адабрэння, патаемнага патурання, якія так адмыслова ўжываюць духоўныя асобы ўсіх рангаў, ці то з прычыны шчаслівай незразумеласці, ратоўнай някемкасці, старая манашка зрабіла змоўшчыкам вялікую падтрымку. 3 выгляду ціхманая, а выявілася, што смелая, красамоўная і катэгарычная. Яна не блукала ў нетрах казуістыкі; пераконанні яе былі як з жалеза,
    вера непарушная, сумленне не ведала ніякіх згрызот. Для яе ў ахвярапрынашэнні Аўраама не было нічога ненармальнага, бо яна сама не задумваючыся забіла б бацьку і маці паводле загаду з неба; ніякая правіннасць, на яе думку, не магла ўгнявіць усявышняга, калі чалавек кіруецца высокай мэтай. Графіня ў жаданні здабьіць як мага болей карысці з арэолу святасці сваёй неспадзяванай саюзніцы выклікала яе на падрабязнае павучальнае тлумачэнне маральнага правіла: «Мэта апраўдвае сродкі».
    Яна задавала ёй пытанні.
    — Значыць, сястра, вы мяркуеце, што богу прыемныя любыя шляхі і ён прабачае правіннасць, калі памкненне чыстае?