• Газеты, часопісы і г.д.
  • Неаліт Беларускага Панямоння  Міхась Чарняўскі

    Неаліт Беларускага Панямоння

    Міхась Чарняўскі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 144с.
    Мінск 1979
    112.39 МБ
    Дабраборскі 478	53,5	338	93,5	29	38,5	5	27,5	10	!2	1705
    У с я г о	894	100	363	100	75	100	18	100	45 100		3966
    тымі ўнутр краямі венцаў. У некаторых выпадках венцы мелі лейкападобную форму. На некаторых гаршках дны былі акруглыя або нават плоскія. Пад краямі венцаў звонку і з сярэдзіны наносіўся рад глыбокіх наколаў або ямак. Арнаментальныя матывы ў познім неаліце пачынаюць ускладняцца. Іх утвараюць розныя наколы і ўмяціны, насечкі, вусеневыя і грабеньчатыя адбіткі. Відазмяняюцца і прылады працы. З’яўляюйца трохвугольныя наканечнікі стрэлаў з прамой і ўвагнутай асновай, масіўныя нажы на пласцінках і нажы серпападобныя, сякеры і цяслы больш дасканалых формаў. Адначасова з прышліфаванымі з’яўляюцца і спрэс зашліфаваныя рубячыя прылады. Скрабкі, скоблі і праколкі пачынаюць часцей вырабляцца з адшчэпаў. Павялічваецца ўдзельная вага аморфных нуклеусаў.
    У неаліце значную частку Польшчы займалі помнікі культуры грабеньчатай керамікі, якія з’яўляюцца рэшткамі невялікіх паселішчаў, размешчаных на пясчаных узвышшах. У гэтых мясцінах сустракаюцца абломкі пераважна вастрадонных пасудзін з дамешкай у цесце пяску і жарствы, арнаментаваных адступаючымі наколамі, грабеньчатымі адбіткамі, прачэрчанымі лініямі, адбіткамі шнура і г. д. Кераміку суправаджаў разнастайны крамянёвы інвентар 50. Помнікі гэтай культуры часцей за ўсё сустракаюцца ў ваколіцах Варшавы, у Валамінскім і МінскМазавецкім паветах, на астатняй тэрыторыі Польшчы іх менш 51.
    Нас больш за ўсё цікавіць прылеглая да заходняй Беларусі тэрыторыя Польшчы (Беластоцкае ваяводства і ўсходняя частка Варшаўскага ваяводства), бо тут сутракаюцца прамыя аналогіі або знаходкі, блізкія да матэрыялаў з позненеалітычных нёманскіх паселішчаў. Асаблівае значэнне маюць даследаванні Э. Кэмпісты стаянкі Сосня ў Граеўскім павеце52. На гэтым помніку знойдзены фрагменты вастрадонных пасудзін з выяўленай шыйкай і адагнутым венцам, пад якім
    66
    часта маецца рад жамчужын. Зрэзы венцаў найчасцей аздабляліся насечкамі. Найбольш распаўсюджанымі арнаментамі з’яўляліся паскі з адступаючых наколаў тарцом лапаткі. Блізкім да нёманскага з’яўляецца і крамянёвы інвентар: шырокія лістападобныя наканечнікі коп’яў на масіўных пласцінках, трохвугольныя наканечнікі стрэлаў, разнастайныя скрабкі, нажы з гарбатай спінкай або скошаным канцом. Значнае месца займаюць мікраліты.
    У Граеўскім павеце знойдзена пасудзіна звычайнай для позняга этапа нёманскай культуры формы, але са своеасаблівым арнаментам, размешчаным толькі на шыйцы. Вн складаецца з гарызантальных апярэзвальных шнуравых адбіткаў, паміж якімі ўпісаны паясы ромбаў і зігзагаў з шырокіх адбіткаў шнура. Знізу ўсю кампазіцыю акаймляе двайны зігзаг з тарцовых адбіткаў лапаткі. Узнікненне такога арнаменту з’яўляецца вынікам бясспрэчнага ўплыву культуры шнуравой керамікі. Такія ўплывы ў Польшчы выяўлены і ў іншых мясцінах “, але на тэрыторыі Беларускага Панямоння такія матэрыялы не настолькі выразныя.
    Ніжняя Прыпяць, дзе ў другой палове III тыс. да н. э. існавалі помнікі чацвёртага этапа днепраданецкай культуры 54, па кераміцы і крамянёваму інвентару значна адрозніваецца ад тэрыторыі Панямоння і правабярэжжа верхняй Прыпяці. Праўда, і тут распаўсюджаны вастрадонныя пасудзіны з накольчатымі арнаментамі, але гэта сведчыць, што культуры гэтых тэрыторый належалі да адной этнакультурнай вобласці грабеньчатанакольчатай керамікі.
    Такім чынам, нёманская неалітычная культура займала Беларускае Панямонне, паўднёвую Літву, левабярэжжа верхняй Прыпяці і паўночназаходнюю частку Польшчы, прынамсі, да Віслы. Найбольш выразна ўдалося вызначыць паўднёваўсходнюю мяжу культуры, якая з’яўляецца адначасова і паўночназаходняй мяжой арэала помнікаў днепраданецкай культуры, хоць гэта і не выключае частковага супадзення іх арэалаў. На Бярэзіне нёманскай пакуль што не знойдзена выразных помнікаў нашай культуры, але можна думаць, што ў паўночнаўсходнім кірунку яна дасягала водападзелу паміж Нёманам і Віліяй. Найбольш паўночным помнікам нёманскай культуры з’яўляецца паселішча Эжэрынай у Алітускім раёне на поўдні Літвы. Магчыма, што далей на поўнач яна і не распаўсюджвалася, бо ў нізоўях Нёмана вядомы помнікі іншых культур — нарвенскай (у правабярэжжы), культуры з тыповай грабеньчатаямачнай керамікай, а таксама помнікі цэдмарскага тыпу.
    Патрабуе далейшага даследавання і паўднёвая мяжа культуры, бо невядома, ці ёсць аналагічныя помнікі ў паўночназаходняй Украіне на правабярэжжы верхняй Прыпяці.
    Далейшыя даследаванні на тэрыторыі Польшчы дазволяць больш канкрэтна вызначыць заходнюю мяжу нёманскай культуры. Тут цяжкасць заключаецца ў тым, што на розных этапах плямёны з «грабеньчатай» керамікай суіснавалі з плямёнамі культур лейкападобных кубкаў, шарападобных амфар і шнуравой керамікі, у выніку чаго ўзніклі не толькі змешаныя комплексы, але і матэрыялы са змешанымі рысамі, што, трэба спадзявацца, дазволіць вылучыць у Завісленні асобныя культурныя рэгіёны.
    Як на раннім, так і на пазнейшых этапах межы нёманскай культуры выказвалі значную стабільнасць. Магчыма, выключэнне тут складае ўсходняя Польшча, дзе амаль не сустрэта ранніх матэрыялаў, блізкіх да нашых, і дзе яна, відаць, з’явілася крыху пазней.
    5’
    ПЫТАННІ ГАСПАДАРКІ, ХРАНАЛОГІІ, ЭТНІЧНАЙ ПРЫНАЛЕЖНАСЦІ
    1.	Прысвойваючыя формы гаспадаркі, развіццё земляробства і жывёлагадоўлі
    Аснову гаспадаркі неалітычнага насельніцтва Панямоння, асабліва ў раннім неаліце, складалі рыбалоўства, паляванне і збіральніцтва.
    Ускосным сведчаннем ролі рыбалоўства з’яўляецца размяшчэнне неалітычных стаянак на берагах вадаёмаў. Мясціны для пасялення выбіраліся, як правіла, каля заток і старыц або пры ўпадзенні меншай рэчкі ў большую. Тут было шмат рыбы і на плыткаводдзі яе было зручна лавіць вядомымі старажытнаму чалавеку прыстасаваннямі. Заўважаны факт, што ў раёне Гродна, дзе Нёман мае стромкія берагі, дзе няма поплаву, старыц і затокаў, вельмі мала слядоў неалітычнай культуры. Але рэштак мезалітычных і нават фінальнапалеалітычных стаянак тут шмат: у той час рыбалоўства яшчэ не мела такога важнага значэння, як пазней, да таго ж Нёман тады яшчэ не прамыў у Гродзенскім узвышшы каньёнападобнай, даліны.
    Рэштак рыбацкіх прыстасаванняў на нёманскіх неалітычных стаянках амаль не захавалася. Трапляюцца толькі акатаныя выцягнутыя галькі, якія хутчэй за ўсё з’яўляліся грузіламі для сетак, як гэта было адзначана на неалітычных помніках паўднёваўсходняй Прыбалтыкі *.
    Наяўнасць на неалітычных паселішчах шматлікіх рэштак паляўнічай зброі — наканечнікаў стрэлаў і дроцікаў, а таксама скрабкоў для апрацоўкі скуры — сведчыць пра вялікую ролю палявання. У час раскопак стаянкі нёманскай культуры Камень на Піншчыне былі знойдзены косткі зубра, лася, аленя, казулі, дзіка, бурага мядзведзя, барсука і бабра. Найбольш часта тут здабычай станавіўся дзік, шмат забівалася ласёў і аленяў 2.
    Пра існаванне збіральніцтва «дароў» лесу, балот і вадаёмаў у неалітычнага насельніцтва Панямоння мы не маем рэчавых доказаў. Але, мяркуючы па тарфянікавых стаянках паўночнай Беларусі, яно ў гэты час значна папаўняла і разнастаіла ежу першабытнага чалавека.
    Маюцца ўскосныя і прамыя доказы, што ўжо ў неаліце жыхарам нёманскіх паселішчаў было вядома земляробства 3. Яно магло пранікнуць сюды з паўднёвага ўсходу, з тэрыторыі, дзе жылі блізкія плямёны днепраданецкай культуры, якія ўжо займаліся вырошчваннем ячменю4. Носьбіты нёманскай культуры на лысагорскім этапе, напэўна, маглі запазычыць сакрэты земляробства таксама з поўдня і з паўднёвага
    68
    захаду ад «лейкападобнікаў», якім гэты занятак быў вядомы здаўна 5. Непасрэднымі рэчавымі доказамі існавання земляробства на Панямонні ў неалітычны час, прынамсі на дабраборскім этапе, з’яўляюцца знаходкі серпападобных крамянёвых нажоў.
    Неалітычнае насельніцтва ўжо ў III тыс. да н. э. было знаёма з другой важнай галіной гаспадаркі — жывёлагадоўляй, якая магла пранікнуць на нашу тэрыторыю такім жа шляхам, як і земляробства, з тэрыторыі распаўсюджання днепраданецкай культуры і культуры лейкападобных кубкаў, носьбіты якіх гадавалі буйную рагатую жывёлу, свіней, авечак, козаў 6. Першаступеннае значэнне для характарыстыкі жывёлагадоўлі Панямоння ў канцы неаліту маюць астэалагічныя матэрыялы з могільніка культуры шарападобных амфар каля пас. Краснасельскі7. Асноўная маса касцявых рэштак з паўночнага пахавання на могільніку належыць быку свойскаму (больш як 1 тыс. ад 9 асобін). Знойдзены некалькі костак свінні свойскай, якія паходзяць ад маладой асобіны, невялікая колькасць костачак ад дзвюх маладых рагатых жывёлін і абломак метаподыя каня даволі буйнага памеру. 3 усіх асобін свойскага быка дзве былі ва ўзросце да паўтара года.
    Па памерах костак шкілета свойскія быкі з краснасельскага могільніка не адрозніваліся ад асобін з паселішчаў позняга неаліту — Крывіна I (ранняя бронза) і Асавец II у паўночнай Беларусі8, неалітычных могільнікаў Пікуткова, Добрэ, Калёнія Дэнбіцэ ў Польшчы 9. Вышыня буйной рагатай жывёлы складае 113,8 см у быкоў і 111 см у кароў. Такая ж «малая форма» гэтых жывёл распаўсюджана была ў неаліце ў Куявіі (Польшча) 10.
    Відавы склад жывёл з даследаванага намі могільніка характэрны і для шмат іншых помнікаў з тэрыторыі распаўсюджання культуры шарападобных амфар, на якіх звычайна пераважаюць знаходкі буйной рагатай жывёлы п.
    Даследаваны матэрыял дазваляе лічыць, што ў позненеалітычны час насельніцтва заходняй Беларусі ўжо было знаёма з развітой жывёлагадоўляй (буйная і дробная рагатая жывёла, свінні і коні). Мяркуючы па памерах асобін, ступень асвойтвання быкоў была ўжо значнай. Але гэтыя прамыя сведчанні пра жывёлагадоўлю адносяцца да носьбітаў культуры шарападобных амфар з тэрыторыі Беларусі. На помніках жа нёманскай культуры ў Панямонні вядома знаходка некалькіх костак свойскага быка ў Добрым Бары I ,2. Аднак на гэтай стаянцы ёсць пэўная колькасць больш позняй, чым неалітычная, керамікі і ў нас няма ўпэўненасці, што косткі тут не належаць пазнейшаму часу.
    Тым не менш можна сцвярджаць, што прыблізна такі відавы склад, як на краснасельскім могільніку, мелі статкі ў жыхароў стаянак нёманскай культуры ў канцы неаліту.
    2.	Здабыча і апрацоўка крэмню