• Газеты, часопісы і г.д.
  • Неаліт Беларускага Панямоння  Міхась Чарняўскі

    Неаліт Беларускага Панямоння

    Міхась Чарняўскі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 144с.
    Мінск 1979
    112.39 МБ
    Вывучэнне шахтаў на сценцы кар’ера ў 1962 г. дало магчымасць назіраць іх у вертыкальным разрэзе і правесці расчыстку некаторых аб’72
    ектаў знізу ўверх, што дазволіла дакладна прасачыць характар запаўнення. Усе шахты, у тым ліку і даследаваныя пазней шляхам звычайных раскопак, былі засыпаны крэйдавай крошкай. Вольнымі ад запаўненняў былі толькі верхнія і больш аддаленыя часткі падбояў і штрэкаў. Само запаўненне не мела дамешкі пяску з покрыва, якая павінна была б утварыцца пры натуральным разбурэнні выпрацоўкі. Гэта яшчэ раз пацвярджае, што шахты ў сваёй большасці засыпаліся ў старажытнасці наўмысна.
    Разбіраючы запаўненне, часам можна было заўважыць пустоты з трухой на сценках, што асталіся ад дрэва, якое згніло. Так, у адной з шахтаў меліся ствалы дрэва, а таксама розныя палкі, арыентаваныя пад вуглом да вертыкалі. Таўсцейшыя з іх дасягалі 15—20 см. Магчыма, тут было прыстасаванне, каб лазіць у выпрацоўку. Н. М. Гурына заўважыла і сляды мацаванняў — спецыяльных паглыбленняў у сценках, куды, мабыць, устаўляліся палкі26.
    У шахтах пры эксплуатацыі кар’ераў і ў час раскопак саміх выпрацовак знойдзена шмат змайстраваных пераважна з рагоў высакароднага аленя капальных інструментаў (рыс. 45, 3—6). Н. М. Гурына вылучыла некалькі тыпаў такіх прылад27. Сярод іх выразную групу складаюць кіркападобныя экземпляры, для вырабу якіх выкарыстоўваліся часткі аленевых рагоў з двума адросткамі, завостранымі на канцах. Найбольш закончанымі з’яўляюцца капальныя прылады са свідравальнымі адтулінамі, прызначанымі для насаджвання на рукаятку. Асабліва добра захавалася падобная знаходка з краснасельскіх шахтаў. Яна зроблена з шырокай часткі ласінага рога, у цэнтры яе круглая прасвідраваная адтуліна, адзін з адросткаў завостраны і загладжаны, другі адламаны. На прыладзе рэжучым інструментам было пазначана месца, каб адламаць адзін з адросткаў (рыс. 45,5). У цэнтры іншай незакончанай прылады маецца пачатая адтуліна, якую не свідравалі, а выдзёўбвалі з абодвух бакоў. Пры раскопках адной з шахтаў каля в. Карпаўцы аўтар знайшоў яшчэ адну свідраваную кірку з пашкоджаным вастрыём, змайстраваную з часткі аленевага рога.
    Працаваць у шахтах аднаму чалавеку было не пад сілу, таму на здабычы крэмню працавалі групамі. Адны выбіралі крэйду і канкрэцыі, другія выцягвалі ўсё гэта на паверхню.
    Першапачатковую апрацоўку крэмню чалавек праводзіў непасрэдна ў шахце. У некаторых месцах, асабліва ў падбоях, знойдзены нагрувашчванні разбітых крэмняў, адшчэпаў: з канкрэцый збіваліся непатрэбныя часткі, каб лішні цяжар не падымаць на паверхню. У запаўненнях сустракаліся нарыхтоўкі сякер 28 (рыс. 45, 7).
    Затым сыравіна апрацоўвалася ў майстэрнях непасрэдна каля шахтаў або на размешчаных непадалёку пясчаных узгорках. Часам майстэрнямі станавіліся напаўзасыпаныя старыя выпрацоўкі29.
    Акрамя адзначаных майстэрань каля шахтаў, у Панямонні было даследавана яшчэ некалькі месц па апрацоўцы крэмню. Намі знойдзена майстэрня на ніжнім цячэнні Дзітвы на паўночны захад ад в. Даржы Лідскага раёна, на адной з дзюн ва ўрочышчы Боркава Гара, што ўзвышаюцца сярод шырокага тарфянікавага балота на правым беразе Дзітвы.
    Тут на самай высокай дзюне, якая мае два значныя выдзьмувы пяску, размешчаны рэшткі старажытнага паселішча. Частка знойдзенай керамікі з расліннымі дамешкамі ў цесце, грабеньчатымі расчэсамі на паверхнях і ямкамі пад краем венца, а таксама крамянёвы матэрыял
    73
    адносяцца да неалітычнай эпохі. Праз 0,07 км на паўночны захад ад гэтага пункта, на невялікім узвышэнні, што прымыкае да высокай дзюны, была майстэрня.
    Намі тут закладзена траншэя плошчай 12 кв. м. Стратыграфія пласта: глеба—0—0,1 см; падглеба шэрарудаватага колеру—0,1—0,3 м. Ніжэй знаходзіўся мацярык рудога колеру, складзены абжалезненым пяском. Знаходкі залягалі ў глебе і падглебе.
    Лёгкая затарфаванасць паверхні ўзвышэння, якая ўзмацняецца на схіле і далей на поўнач пераходзіць у суцэльным тарфянік, а таксама вялікая колькасць балотнай вільгаці надалі паверхні знойдзеных крамянёў спецыфічную рудую афарбоўку. Частка пласта майстэрні працягваецца ў тарфянік. Відаць, узровень вады ў старажытнасці тут быў ніжэйшы і толькі пазней пачалося забалочванне і затарфоўванне.
    На такой невялікай ускрытай плошчы знаходак, якія складаюцца толькі з крэмню, знойдзена шмат — больш як 3 тыс. Акрамя таго, увесь пласт быў запоўнены дробнымі адшчэпамі і крамянёвымі лускамі. Пераважная маса матэрыялу — адыходы апрацоўкі крэмню (сколы розных выступаў з канкрэцый і адшчэпы розных памераў). Ножападобных пласцінак мала. Амаль усе буйныя адшчэпы маюць скарынку. Сярод гатовых прылад сустрэты толькі два адціскальнікі, прычым адзін з іх зроблены са спрацаванага скрабка, і некалькі рэтушаваных адшчэпаў. Маюцца і сколы з нуклеусаў. Такая прапорцыя паміж колькасцю прылад і адыходамі пры іх вырабе сведчыць пра наяўнасць тут крэмнеапрацоўчай майстэрні.
    Крэмень, які тут апрацоўваўся, здабываўся ў крэйдавым адорвені (праз 1,5 км на паўднёвы захад ад Боркавай Гары). Магчыма, што ў далейшым больш дэталёвае вывучэнне адорвеня, які залягаў каля самай паверхні, прывядзе да выяўлення якіхнебудзь выпрацовак.
    У ніжнім цячэнні Дзітвы вядома некалькі неалітычных стаянак — Бор, Ціхановічаў Брод і іншыя, а таксама апісаная вышэй стаянка Боркава Гара непасрэдна каля майстэрні. У гэтым раёне адзначаны і месцы жыхарства насельніцтва эпохі бронзы — каля вусця Дзітвы і на супрацьлеглым ад майстэрні левым беразе ракі ва ўрочышчы Ваўкелі. Ва ўсе адзначаныя пункты, акрамя Боркавай Гары, лягчэй было пераносіць крэмень праз раку паўднёвей майстэрні, дзе высокія берагі амаль ушчыльную падыходзяць да рэчыйіча, чым пераадольваць паўтаракіламетровую дрыгву.
    Такім чынам, больш магчыма, што майстэрня належала насельніцтву, якое жыло на паселішчы ва ўрочышчы Боркава Гара.
    У культурным пласце майстэрні разам з крэмнем быў знойдзены дробны абломак глінянай пасудзіны з радам ямак пад краем. Гэта дазваляе датаваць помнік неалітычным часам.
    У раёне крэмняноснага крэйдавага адорвеня ўздоўж карэннага берага Дзітвы маецца яшчэ некалькі менш значных майстэрань.
    Другая буйная майстэрня сустрэта намі ў сярэднім цячэнні р. Зальвянкі, на поўдзень ад в. Пескі, каля хутароў Выгода. Тут на краі нізкай левабярэжнай тэрасы сабрана вялікая колькасць нуклеусаў, адшчэпаў, ножападобных пласцінак. Крэмень, відаць, здабываўся з марэнавай грады каля в. Пескі, дзе ён сустракаецца ў выглядзе канкрэцый і галькі як на дзённай паверхні, так і ў тоўшчы адкладаў. Тутэйшая марэна змяшчае ў сабе і крэмняносную крэйду.
    У раёне в. Пескі на берагах Зальвянкі маецца некалькі стаянак неаліту і бронзавага веку. Таму і майстэрня дае нам розначасовы матэры
    74
    ял, але, улічваючы наяўнасць правільна абграненых нуклеусаў, значная частка яго адносіцца да каменнага веку.
    У басейне Нёмана размешчаны шэраг іншых вядомых навуцы большменш значных майстэрань. Пункты магчымай апрацоўкі крэмню адзначае Ю. Ядкоўскі ў ваколіцах Гродна, каля месц выхаду крэйды на паверхню30. Некаторыя помнікі паўночназаходняй Беларусі, акрамя ўжо апісаных вышэй каля пас. Краснасельскі і Рось, Н. М. Гурына таксама вызначае як майстэрні (Нёман V каля в. Котра на правым беразе Нёмана) 3|.
    Апрацоўка крэмню праводзілася і на саміх паселішчах. Асабліва гэта заўважалася пры вывучэнні пунктаў Янава I і II. Тут у культурным пласце залягала шмат адыходаў крэмнеапрацоўкі, значна больш, чым на іншых адначасовых помніках. У паўночнай частцы раскопа на стаянцы Русаковічы IX знойдзена цэЛая лінза адшчэпаў.
    Здабыты крэмень праходзіў на майстэрнях розныя стадыі апрацоўкі і распаўсюджваўся ў суседнія бяднейшыя на гэту сыравіны раёны ў выглядзе гатовых вырабаў або паўфабрыкатаўнарыхтовак. Гэта адбывалася рознымі шляхамі, важнейшым з якіх, напэўна, з’яўляўся абмен. Яскравыя сведчанні гэтаму — назіранні польскіх археолагаў на тэрыторыі вядомых шахтаў у Кшэмёнках Опатуўскіх 32. Па крэмень з аддаленых мясцін маглі прыходзіць і спецыяльныя экспедыцыі. Пэўнае значэнне ў працэсе распаўсюджання крэмню павінен быў мець звычай дарэння, а таксама рабавання маёмасці ў час узброеных сутычак.
    Важны вывад быў зроблены Н. М. Гурынай і Г. М. Каўнуркам пра распаўсюджанне краснасельскага крэмню на болыпай частцы Панямоння 33. I сапраўды, значная частка прылад працы, мяркуючы па знешніх адзнаках, што сустрэта на паселішчах паўночназаходняй Беларусі ад Гродна да раёна Любчы, магла вырабляцца з краснасельскай сыравіны. Але такі крэмень сустракаецца і ў іншых радовішчах Панямоння. Толькі на ўсходзе басейна ён іншы —цёмнашэры, амаль чорны, з масляністым бляскам на паверхні.
    Грамадскакультурнае развіццё насельніцтва нёманскай культуры, мабыць, было такое, як і ў суседніх плямёнаў, напрыклад днепраданецкай культуры. Нашы матэрыялы ў гэта пытанне не могуць унесці якіхнебудзь істотных дапаўненняў. Таму нам застаецца адаслаць чытача да адпаведных публікацый 34. Адзначым толькі наяўнасць на адной пасудзіне з Добрага Бору I выгравіраванага ромба з кручкамі— сімвала, звязанага з земляробствам 35.
    3.	Храналогія
    На падставе тыпалагічнага і параўнаўчага аналізаў знаходак, іх стратыграфічнага размяшчэння на помніках можна ўпэўнена сцвярджаць, што найбольш старажытныя неалітычныя матэрыялы на Панямонні атрыманы з помнікаў тыпу Дубічай. Іх змянілі лысагорскія комплексы. Знаходкі тыпу Добрага Бору адносяцца да позняга неаліту.
    Паспрабуем зараз вызначыць абсалютную храналогію неаліту Панямоння, хоць зза адсутнасці дакладных даціровак такая задача надзвычай складаная.
    Для вызначэння ніжняй мяжы неаліту Беларусі, і Панямоння ў прыватнасці, важнае значэнне маюць знаходкі са стаянкі Зацэнне. Яна размешчана заходней в. Зацэнне Лагойскага раёна Мінскай вобласці на левым беразе р. Цна — прытока Гайны, якая ўпадае ў Бярэзіну дняпроў
    75
    скую, на краі тарфяніка, што запаўняе азёрападобнае расшырэнне ракі. У цяперашні час тэрыторыя стаянкі перарэзана выпрамленым рэчышчам Цны. Больш прыдатны для раскопак усходні край паселішча, на астатняй плошчы помніка культурны пласт залягае ніжэй ўзроўню вады ў рацэ. Помнік адкрыты С. Шубарам. Пачынаючы з 1966 г. невялікія раскопкі, зачыстку сценак канала і шурфоўку праводзіў аўтар. Палеагеаграфічныя назіранні зроблены П. М. Далуханавым 36. У шурфе, закладзеным на заходняй сценцы канала, вызначана стратыграфія37. Торф нізінны, травяны, слабараскладзены ...0,0—0,2 м.