• Газеты, часопісы і г.д.
  • Неаліт Беларускага Панямоння  Міхась Чарняўскі

    Неаліт Беларускага Панямоння

    Міхась Чарняўскі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 144с.
    Мінск 1979
    112.39 МБ
    1.	Фізікагеаграфічная характарыстыка раёна, тапаграфія і стратыграфія помнікаў
    У позднеледавіковы час на тэрыторыі сучаснай Верхнянёманскай раўніны быў вялікі азёрны басейн з краявымі прыледавіковымі ўтварэннямі на поўначы. Сцёк вады адбываўся, магчыма, у Палескую катлавіну праз сістэму лагчын у вярхоўях Нёмана і ў бок Віслы. Пазней азёрныя воды прамылі Гродзенскае ўзвышша і атрымалі выхад у Балтыйскае мора. Пасля гэтага пачала фарміравацца сучасная рачная сетка паўночназаходняй Беларусі.
    Нёман бярэ пачатак з р. Уса на Стаўбцоўскай раўніне. Тут жа, у раёне в. Пясочнае, у яго ўпадаюць прытокі Нёманец, Лоша і Тур’я. Аж да Налібоцкай нізіны рака мае нешырокую, да 5 км, даліну з поплавам і перарывістай першай надпоплаўнай тэрасай вышынёй над вадой 5— б м. Гэтая ж тэраса сустракаецца і на прытоках. Ніжэй па цячэнні Нёман прарэзвае Верхнянёманскую раўніну. Тут прасочваецца поплаў і дзве тэрасы. Поплаў расшчапляецца на два ўзроўні, вышэйшы з якіх падымаецца над вадой на 3—4 м. Першая надпоплаўная тэраса вузкай перарывістай стужкай прасочваецца па берагах Нёмана і яго прытокаў,
    6
    але найбольш яна выражана ў Налібоцкай нізіне і пры вусці Шчары. Вышыня яе 5—6 м, а ніжэй г. Масты 7—8 м. Вышыня другой надпоплаўнай тэрасы 8—10 м, каля Мастоў да 11 м *.
    На ўчастку сярэдняга цячэння Нёмана і асабліва пры перасячэнні Гродзенскага ўзвышша даліна Нёмана месцамі звужаецца да 1,5 км і часам набывае выгляд каньёна са стромкімі схіламі, перарэзанымі глыбокімі і шматлікімі ярамі. На ўчастку сярэдняга цячэння даліна Нёмана найлепш даследавана геолагамі. Тут імі выдзелена некалькі ўзроўняў тэрас 2.
    Найбольш прыдатнымі для засялення былі дзве ніжнія познеледавіковыя надпоплаўныя тэрасы і высокі поплаў. Уступ другой тэрасы ўтварыўся ў алеродскі час, уступ першай — у другой палове позняга дрыасу (радыекарбонавыя даціроўкі старычных утварэнняў на ёй — ад 10 870 да 11 050 год назад), уступ высокага поплаву сфарміраваўся ў канцы барэальнага перыяду (8500—7800 год назад) 3. Вышэй па цячэнні ракі атрымана дакладная дата алювію высокага поплаву — 9970±110 год: Tin—136 (каля в. Морына Іўеўскага раёна); вызначана, што яго назапашванне тут спынілася ў раннія фазы атлантычнага часу 4.
    На паўночным захадзе Беларусі азёр мала. На поўдзень ад Нёмана найбольш значныя — Свіцязь, Калдычэўскае, а таксама Выганаўскае і Бабравіцкае, размешчаныя на водападзеле басейнаў Нёмана і Прыпяці. На поўначы Панямоння азёр больш, асабліва шмат іх на паўночны ўсход ад Гродна. Важнейшыя з іх Рыбніца, Белае, Малочнае, Берштаўскае.
    Панямонне багатае на марэнны крэмень. Асабліва шмат яго ў Гродзенскім, Ваўкавыскім, Лідскім і Слонімскім раёнах. Але першабытным чалавекам больш цаніўся крэмень, які залягае ў крэйдавых адорвенях. На крайнім захадзе і поўдні Панямоння крэйда прадстаўлена рухляком, які ў іншых месцах пакрыты гліністымі адкладамі. На поўнач ад Гродна крэйда глаўканітавая, часам залягае ў выглядзе крамяністага мергелю. Спадыспаду рухляк, як правіла, падсцілаецца пішучай крэйдай з прапласткамі буйных крамянёвых канкрэцый. У цэнтральных раёнах Панямоння крэйда рыхлая, змяшчае ў сабе крэмень5. Маюцца выхады крэмняноснай крэйды ў Навагрудскім і ў некаторых суседніх раёнах. На Ваўкавыскім узвышшы падобныя месцы сустракаюцца ад ваколіц в. Пескі на Зальвянцы да пасёлкаў Рось і Краснасельскі на Росі. На Лідскай раўніне ёсць вялікія запасы крэйды каля в. Даржы. Магутныя адклады яе ёсць і на поўнач ад Гродна. Радовішчы гэтага матэрыялу, насычаныя крамянёвымі канкрэцыямі, сустракаюцца і ў шмат якіх іншых пунктах паўночназаходняй Беларусі.
    Неалітычны час прыпадае на сярэдні галацэн, які ўключае атлантычны і суббарэальны перыяды. Развіццё клімату і расліннасці ў гэты час грунтоўна вывучана беларускімі вучонымі 6. Атлантычны перыяд характарызаваўся кліматам больш цёплым і вільготным, чым сучасны. Шырока распаўсюдзіліся хвойнашыракалістыя лясы з елкі, хвоі, бярозы, дуба, ліпы, вяза, ясеня, клёна, граба, ляшчынніка, вялікія плошчы займалі альшэўнікі.
    Наступны, суббарэальны, перыяд адрозніваецца сушэйшым кліматам. Пачынаюць распаўсюджвацца хваёвыя, яловыя і хваёвабярозавыя лясы, узровень вады ў азёрах паніжаецца, пачынаецца іх забалочванне.
    У культурных пластах неалітычных стаянак Панямоння не захаваліся арганічныя рэчывы. Але косці дзікіх жывёл знойдзены на тарфя
    7
    нікавых помніках Паазер’я. У час раскопак на Крывінскім тарфяніку (Бешанковіцкі і Сенненскі раёны) знойдзены рэшткі лася, дзіка, высакароднага аленя, тура, бабра, мядзведзя, куніцы, зубра, казулі, барсука, выдры7. На старажытным паселішчы Камень у Пінскім раёне выяўлены аналагічныя рэшткі8. Касцявы матэрыял з крывінскага тарфяніку і з Каменя належыць да позняга неаліту і ранняй бронзы. Таму можна зрабіць вывад, што, прынамсі, у позненеалітычны час і ў лясах Панямоння сустракаліся такія ж дзікія жывёлы. Відавы склад іх быў багацейшы, бо ў культурных пластах захаваліся толькі косці дзічыны, на якую палявалі.
    На Панямонні неалітычныя стаянкі размяшчаліся часцей за ўсё на краях тэрас, у тых мясцінах, дзе да іх падступала рэчышча ракі, дзе меліся старыцы і затокі. Помнікі, як правіла, сустракаюцца і там, дзе ў Нёман упадаюць прытокі, на мысах тэрасы паміж поплавам і прытокамі або ярамі. Пясчаныя дзюны або рэшткі прыруславых валаў на поплаве і на нізкіх тэрасах таксама былі прыдатнымі для жыхарства першабытнага чалавека, прычым найбольш насычаныя знаходкамі культурныя пласты заўсёды выяўляюцца на прыруславых схілах такіх дзюн. Прыдатнымі для засялення з’яўляліся і ўчасткі берага з размешчанымі паблізу крэмняноснымі радовішчамі, там жа сустракаюцца і майстэрні па апрацоўцы крэмню. Такія месцы вядомы на сярэднім цячэнні Росі, каля в. Пескі на Зальвянцы, у нізоўях Дзітвы. Там, дзе на шырокім поплаве з рыбнымі затокамі і старыцамі часта сутракаюцца дзюны, дзе карэнныя берагі маюць розныя глебы, дзе разнастайны лесасклад, існавалі ў старажытнасці ідэальныя магчымасці атрымліваць шмат прадуктаў харчавання ад палявання, рыбнай лоўлі, збіральніцтва. Такія мікрараёны былі густа заселены, аб чым сведчаць цэлыя групы знойдзеных помнікаў (каля вёсак Русаковічы, Ярэмічы, Панямонь, Добры Бор). На берагах амаль усіх азёр Панямоння таксама сустракаюцца сляды жыццядзейнасці неалітычнага чалавека.
    У раёне Гродзенскага ўзвышша тэрасы Нёмана найлепш выражаны, тут іх шмат, але неалітычных стаянак на іх пакуль што не знойдзена. На вышэйшых узроўнях сустракаюцца матэрыялы фінальнапалеалітычнага і мезалітычнага часу, а на ўзроўні 5 м — бронзавага веку. Больш надзейныя назіранні над тапаграфічным размяшчэннем першабытных стаянак праведзены ў даліне Нёмана паміж Беліцай і Нясілавічамі. Тут найбольш раннія фінальнапалеалітычныя і раннемезалітычныя знаходкі сустракаюцца на 8метровай тэрасе, размешчанай на паўднёвы захад ад Беліцы, ніжэй Залатой Рэчкі. Крыху пазней даступнай для засялення стала першая тэраса, вышыня якой каля вусця Залатой Рэчкі і на левабярэжжы Нёмана 6 м. Ніжэй вусця Залатой Рэчкі на 4метровым узроўні высокага поплаву знойдзена стаянка познемезалітычнага часу. ' У раннім неаліце, відаць, павышэнне ўзроўню вады ў рацэ прымусіла жыхароў пакінуць высокі поплаў і перасяліцца на 6і 8метровыя ўзроўні. Высокі поплаў зноў стаў прыдатны для засялення толькі ў самым канцы неаліту і ў раннюю бронзу. Сустракаюцца тут і знаходкі познебронзавага часу.
    Умовы залягання культурных пластоў на дзюнных і тэрасавых стаянках паўночназаходняй Беларусі прыблізна аднолькавыя. У дзёрне знаходак мала, асабліва калі грунт не пераворваўся. Асноўная маса рэштак жыццядзейнасці неалітычнага чалавека знаходзіцца ў ніжняй частцы глебы, колер якой змяняецца да мацерыка ад цёмнашэрага да светлашэрага з жаўтаватым адценнем. Часам на кантакце культурных
    8
    пластоў з мацерыком прасочваюцца артзандавыя прапласткі і артштэйнавыя ўтварэнні. На дзюнах, якія перавейваюцца, культурныя пласты часам перакрывае надзьмуты пясок.
    2.	Неалітычныя стаянкі
    Русакова II. На адлегласці 1,5 км на поўнач ад в. Русакова Слонімскага раёна, на шырокім поплаве ў левабярэжжы Шчары, каля ўпадзення ў апошнюю р. Бярэзіны (мясцовыя назвы: Завала, Марозава Рэчка, Пратва), знаходзіцца невысокі пясчаны ўзгорак (дзюна) шырынёй да 40 м і даўжынёй з поўначы на поўдзень каля 75 м. Ен узвышаецца над поплавам больш як на 1,5 м. Зараз узгорак задзірнаваны, раней ён на глыбіню 10—15 см разворваўся. Да свайго выпрамлення Бярэзіна цякла каля паўночнага краю ўзгорка, недалёка ад Шчары (каля 200 м), таму тут былі добрыя ўмовы для рыбалоўства. Праз 1 км на захад знаходзіцца хваёвы лес, які пакрывае марэннае, багатае крэмнем узвышша.
    У 1965 г. на ўзгорку, які называецца «Літоўскі Груд», В. Р. Супрун правёў шурфоўку і збор пад’ёмнага матэрыялу9. У наступным годзе ім было ўскрыта 40 кв. м 1Э. У 1967 ’г. аўтар правёў раскопкі на плошчы 96 кв. м. Раскоп быў прырэзаны да раскопа Супруна і арыентаваны па лініі поўнач — поўдзень з невялікім адхіленнем на захад. У 1970 г. раскопкі былі прадоўжаны (568 кв. м), аў 1977 г. ускрыта яшчэ 320 кв. м. Такім чынам, тут раскапана 1024 кв. м, даследавана цэнтральная частка помніка, які займае каля 2500 кв. м н. Раскопкі праводзіліся, як і на ўсіх неалітычных стаянках Панямоння, за выключэннем Нясілавіч VI, двухметровымі квадратамі па пластах у 20 см (рыс. 3, 7).
    Культурны пласт на помніку мае цёмнашэрую, святлейшую ўнізе афарбоўку і складаецца з гумусаванага пяску, у якім сустракаюцца рэшткі жыццядзейнасці чалавека. Мяжа паміж культурным пластом і мацерыком, які складаецца з дробназярністага светлашэрага жаўтаватага пяску, размытая. У верхняй частцы мацерыка сустрэты артзанды, якія на схілах узгорка пераходзяць у артштэйны.
    Культурны пласт на паўночнай і паўночнаўсходняй частцы помніка дасягаў 0,9 м, на паўднёвазаходняй — 0,3—0,4 м.
    У раскопе знойдзены рэшткі некалькіх агнішчаў са слядамі вуголля і залы. Часам найбольш прыкметныя рэшткі агнішча —беспарадкавае скапленне невялікіх са слядамі абпалу камянёў. Другі тып агнішча — выкладзеныя па авалу або крузе дробныя і сярэднія камяні, паміж якімі іншы раз прасочваецца вусце. Трэці тып — агнішчы, выкладзеныя па краях буйнымі камянямі з замацоўкай клінамі, з каменнай выбрукоўкай чарэня і выразным вусцем. Гэты тып па керамічных знаходках датуецца раннім жалезным векам.