Неаліт Беларускага Панямоння
Міхась Чарняўскі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 144с.
Мінск 1979
Скрэбла адно. Яно масіўнае, на нуклепадобным абломку. Скрабніца ўтворана частковай падрэтушоўкай паверх дробных і вялікіх сколаў.
На востраканечным адшчэпе рэтушаваннем краёў вастрыя сфармавана праколка, на пласцінцы — другая. Мабыць, нарыхтоўкай праколкі або пракруткі мог з’яўляцца масіўны фігурны адшчэп. Магчыма, такой нарыхтоўкай была і пласцінка з супрацьлеглымі сколамі на вастрыі. 3 адшчэпа з дапамогай супрацьлеглай рэтушы была зроблена пракрутка.
Скобляў мала. Адна правая невялікая на пласцінцы, другая — на падобнай нарыхтоўцы — двухбаковая велікарадыусная, трэцяя — на тарцы пласцінкі.
Трапецыі толькі дзве. Адна амаль квадратная, з прамымі ледзь увагнутымі і крутарэтушаванымі бакамі (рыс. 21, 3), другая — нізкая і шырокая, нагадвае пераробленае вастрыё яніславіцкага тыпу з увагнутай рэтушаванай асновай (рыс. 21, 2).
Знойдзена адно яніславіцкае вастрыё (рыс. 21, 5). Яно вузкае і абламанае каля самай асновы.
Сярод пад’ёмнага матэрыялу на помніку знойдзены абломак трохвугольнага наканечніка стралы з увагнутай і рэтушаванай з брушка асновай. Бакі апрацаваны са спінкі. Рэтуш струменьчатая, але караткаватая. Знаходка пазнейшая, чым рэштка матэрыялу.
Выразную групу складаюць розныя рубячыя прылады. Большасць з іх прадстаўлена тыпамі траншэ (рыс. 21, 10). У пад’ёмным матэрыяле адна траншэпадобная сякера, яе лязо з тыльнага і пярэдняга бакоў утвараюць рэшткі старых крыху патынізаваных плоскасцей сколаў. 3 тылу яно падпраўлена папярэчнымі сколамі, на пярэдняй прадоўжнымі. Абодва бакі з пярэдняй плоскасці апрацаваны невялікімі сколамі. Дзве іншыя знаходкі — нарыхтоўкі траншэ. На адной з іх левы выпуклы край, апрацаваны невялікімі сколамі, мог ужывацца як скрэбла.
22
У калекцыі ёсць абломак прылязовай часткі яшчэ аднаго траншэ і невялікі абломак падобнага экземпляра.
У адным з квадратаў быў знойдзены скошаналязовы выраб, лязо якога было сфармавана буйным бакавым (прадоўжным лязу) сколам.
Пад рубячую прыладу* быў прыстасаваны аднапляцовачны плоскі нуклеус. Лязо ў ім сфармавана сколамі з двух плоскасцей.
Пераважная большасць нуклеусаў на стаянцы Нясілавічы VI — аднапляцовачныя экземпляры (рыс. 21, 11). Звычайна пляцоўкі прыкметна скошаны ад адшчэпні. Як правіла, тыльныя часткі знаходак утвараюць вялікія негатывы падрыхтоўчых сколаў, сустракаюцца на гэтых участках і скарынкі.
Вялікую групу ўтварылі аморфныя нуклеусы, розныя абломкі, у якіх з адной грані збіта некалькі адшчэпаў або пласцінак.
Часцей за ўсё сярод закончаных нуклеусаў сустракаюцца падцыліндрычныя і падконусныя, пераважна з усечанымі вяршынямі. Адшчэпні часта заходзяць і на бакі. У аднаго падцыліндрычнага экземпляра на тыльнай частцы ёсць негатывы папярэчных сколаў.
3 іншых формаў нуклеусаў сустрэты 2 сегментныя з адшчэпняй на прамой пярэдняй плоскасці, 2 вузкія, клінападобныя з адшчэпняй на вузкай частцы, аднапляцовачны авальнасплошчаны, кароткі конусападобны з адшчэпняй на ўсіх баках. Маюцца і два шматпляцовачныя нуклеусы.
Увесь крамянёвы матэрыял з помніка сярэдніх і дробных памераў. Сярод ножападобных пласцінак правільна абгранёныя складаюць менш як 25%.
Сярод матэрыялаў, сабраных на помніку Н. М. Гурынай, вядомы скрабкі няўстойлівых тыпаў: канцавыя на невялікіх пласцінках і скрабкі на плоскіх адшчэпах; разцы, сфармаваныя пераважна на вуглах зламаных пласцінак; адшчэпы і пласцінкі з плоскай падрэтушоўкай на вастрыях — рэзчыкі; адшчэпы і пласцінкі з рэтушаванымі выемкамі; трохвугольныя наканечнікі стрэлаў; авальныя рубячыя прылады з буйнымі беспарадачнымі сколамі; мікрапрылады на тонкіх пласцінках; пераважна аднапляцовачныя канічныя нуклеусы.
Зыходзячы з гэтых знаходак, якія маюць выразныя мезалітычныя рысы і ў той жа час рысы неалітычнай эпохі, даследчыца датавала стаянку раннім неалітам 13.
У раскопе знойдзена 16 дробных фрагментаў танкасценнай рыхлай керамікі з дамешкамі ў цесце раслінных рэштак і зрэдку нешматлікіх зярнят жарствы. На паверхнях месцамі заўважаны сляды расчэсвання грэбенем. Некалькі фрагментаў арнаментаваны гарызантальнымі паскамі косых адбіткаў танказубага грэбеня (рыс. 21, 1).
Такім чынам, пераважная большасць крамянёвага матэрыялу з помніка, які выказвае сувязі з мезалітычным часам пры наяўнасці неалітычных адзнак, прысутнасць невялікай колькасці грабеньчатай керамікі пацвярджаюць вывад Н. М. Гурынай аб ранненеалітычным узросце стаянкі Нясілавічы VI.
Ціхановічаў Брод. Стаянка размешчана праз 1 км на паўночны ўсход ад в. Ганчары Лідскага раёна на краі правабярэжнай тэрасы Дзітвы вышынёй 2,5 м, вышэй насыпу былога маста, ва ўр. Ціхановічаў Брод. Стратыграфія помніка наступная: 0—0,2 м — ворны пласт; 0,2— 0,7—0,8 м — шэры з папялястым адценнем пясок са знаходкамі; ніжэй — светлашэры, жаўтаваты мацерыковы пясок. Стаянка была адкрыта і часткова даследавана аўтарам у 1962 г.
23
Знойдзеныя на помніку вырабы зроблены пераважна з няроўна афарбаванага шэрага крэмню. Сустракаюцца светлашэрыя прылады і вельмі рэдка светлашэрыя, жаўтаватыя.
Канцавы скрабок на пласцінцы толькі адзін, ды і той зламаны. Большасць скрабкоў сфармавана на адшчэпах пераважна падавальных абрысаў (рыс. 21, 14, 15). Усе яны канцавыя, але на адным экземпляры ёсць дадатковая левабаковая скрабніца. У некаторых вырабаў скрабніцы скошаныя. Маюцца скрабок левы мысаваты і абломак бакавога вырабу.
Сустрэта група розных адшчэпаў з крутой падрэтушоўкай. Частка іх магла быць незакончанымі скрабкамі. На двух невялікіх абломках, пласцінцы і двух адшчэпах змайстраваны скоблі. Адна з іх двухвыемкавая.
Пераважаюць няправільныя пласцінкі, частка іх мае плоскую рэтуш або падрэтушоўку (рыс. 21, 20). Такім жа чынам апрацаваны і некаторыя адшчэпы.
Разец толькі адзін. Гэта сярэдзіннавуглавы экземпляр на абломку (рыс. 21,79).
На малой плошчы раскопа атрымана адносна шмат наканечнікаў стрэлаў (5) і 1 нарыхтоўка. Чатыры экземпляры — трохвугольныя вырабы з увагнутай асновай, акуратна рэтушаваныя па двух плоскасцях пераважна струменьчатай рэтушшу. Нарыхтоўка стралы аналагічная. He зусім тыповы абломак вузкай і доўгай стралы, спрэс апрацаваны струменьчатай акурагнай рэтушшу.
Чатыры пласцінкі былі прыстасаваны пад яніславіцкія вастрыі (рыс. 21, 13). На трохвугольным адшчэпе змайстравана пракрутка, a на вузкай пласцінцы з крутой рэтушшу — праколка.
Тры знаходкі з’яўляюцца рубячымі прыладамі. Адна з іх нагадвае нарыхтоўку траншэ, падобны да тыпу траншэ і экземпляр з адламаным абушком (рыс. 21, 18). Ад чацвёртай прылады захаваўся злёгку звужаны абушок.
Нуклеусаў шэсць (рыс. 21, 17). Адзін з іх шматпляцовачны, рэшта— аднапляцовачныя: конусападобныя, клінападобныя або сплошчаныя ў верхняй праекцыі (па пляцоўцы).
У калекцыі некалькі абломкаў прылад, розныя сколы, неапрацаваныя рэтушшу адшчэпы і пласцінкі.
3 керамічных знаходак сустрэты толькі фрагмент венца ранненеалітычнай пасудзіны. Ен прамы, мае рад ямак пад краем. Фрагмент належаў гаршку са злёгку зведзеным верхам і дамешкамі расліннасці ў цесце (рыс. 21, 12).
Мяркуючы па матэрыялу, большасць яго адносіцца да ранненеалітычнага часу. Некаторыя ж знаходкі, як наканечнікі стрэлаў і абушок лінзападобнай сякеры, з’яўляюцца значна пазнейшымі.
Бабінка. На левым беразе Сэрвачы, на адлегласці 0,5 км уверх пэ цячэнні ад в. Панямонь Навагрудскага раёна, ва ўр. Бабінка размешчана дзюна, што ўзвышаецца пад поплавам на 1,5 м. У час будаўніцтва ахоўных дамбаў вадасховішча частка дзюны была скапана. Асабліва пашкоджаны яе паўднёвы край. Тут жа доўгі час капалі і сілосныя траншэі.
Уся паўднёвая частка дзюны была занята стражытным паселішчам. Паласа са знаходкамі шырынёй 60 м выцягнута ўздоўж берага прыблізна на 200 м. Тут на восыпах земляных выпрацовак сабрана значная колькасць расшчапаных крамянёў і крамянёвых прылад, а таксама
24
фрагментаў розначасовай керамікі, асноўная колькасць якой адносіцца да неаліту. Пры гэтым было адзначана, што ў паўночным кірунку колькасць знаходак бронзавага веку павялічваецца. Гэта сведчыць аб тым, што паселішча не толькі існавала доўгі час, але ў сувязі з ростам колькасці насельніцтва пашыралася на рэшту дзюны.
На паўднёвым краі паселішча непасрэдна каля земляных выпрацовак былі закладзены два невялікія раскопы агульнай плошчай 68 кв. м.
Стратыграфія ўскрытага пласта: 0—0,3 м — гумусаваны пясок цёмнашэрага колеру з папялястым адценнем; 0,3—0,5 м — гумусаваны пясок цёмнашэрага колеру, які пераходзіць унізе да светлашэрага, папялястае адценне адсутнічае; 0,5 м і ніжэй — мацярык з дробназярністага светлажоўтага пяску.
У раскопе № 2 паміж першым і другім пластамі меўся цвёрды і перапалены прапластак таўшчынёй да 5 см, у якім выяўлены попел і дробныя вугалі.
Сярод атрыманага археалагічнага матэрыялу найбольш шматлікія крамянёвыя вырабы. Значную групу складаюць скрабкі.
Канцавых скрабкоў на ножападобных цэлых або зламаных пласцінках 26 (рыс. 23, 1—3, 5—7). 8 з іх маюць крутую рэтуш толькі на рабочых тарцах прылад — на скрабніцах. На іншых знаходках рэтуш заходзіць і на некаторыя краі, часам падрэтушоўка сустракаецца і каля асновы. Адзін канцавы скрабок сфармаваны на пласцінчатым адшчэпе.
Скрабкн на адшчэпах больш разнастайныя (рыс. 23, 4, 8—13). 4 з іх — падтрохвугольныя, столькі ж акруглых скрабкоў, авальных 8. 4 экземпляры зроблены з падчатырохвугольных нарыхтовак, скрабніцы ў іх выпрамленыя. У 3 знаходках скошаны рабочы край. Знойдзена некалькі падобных прылад кароткай і высокай формы. У большасці скрабкоў на адшчэпах рабочы край большменш закруглены і часта мае сляды значнай спрацаванасці. Менш крутая рэтуш можа заходзіць і на краі знаходак.
Знойдзены 3 мысападобныя скрабкі (рыс. 22, 31): 2 на пласцінках, 1 на адшчэпе.
На помніку сабрана шмат розных адшчэпаў, сколаў з нуклеусаў і абломкаў, у якіх некаторыя краі маюць сляды апрацоўкі крутой рэтушшу. Магчыма, гэта незакончаныя або сапсаваныя прылады (рыс. 22, 26).
Група адшчэпаў, а таксама некалькі сколаў і абломкаў маюць невялікія адрэтушаваныя выемкі (рыс. 22,'32, 34, 37). Рэтуш сустракаецца і на выпуклых частках такіх знаходак. У некаторых выпадках выемкі значных памераў. Без сумнення, большасць прылад з гэтай групы ўжывалася як скоблі.
Вялікую частку калекцыі займаюць ножападобныя пласцінкі (рйс. 22, 20, 24, 28, 29, 33). Каля 50 з іх правільна абгранёныя і больш паловы з гэтай групы па адным або абодвух краях мае рэтуш або падрэтушоўку, якая часам займае толькі невялікія ўчасткі. Рэтуш на іх плоская, што надавала прыладам функцыі рэжучых інструментаў. Шмат няправільна абгранёных пласцінак, некаторыя маюць такую ж рэтуш. Нават неадрэтушаваныя экземпляры могуць мець на краях сляды ўжывання (як рэжучыя прылады).