• Газеты, часопісы і г.д.
  • Неаліт Беларускага Панямоння  Міхась Чарняўскі

    Неаліт Беларускага Панямоння

    Міхась Чарняўскі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 144с.
    Мінск 1979
    112.39 МБ
    Сярод венцаў дабраборскага тыпу з раскопа 1970 г. знойдзена: адагнутых са зведзенымі ўнутр краямі 141, адагнутых без загібу ўнутр 17, з ямкамі пад краем 127, з наколамі пад краем 23, без ямак і наколаў 24, з ямкамі і наколамі ўнутры 20, з ямкамі і наколамі звонку 104, з ямкамі або наколамі з двух бакоў адначасова 6.
    Элементы арнаментаў на гаршках: адбіткі канцом лапаткі (рыс. 14, 6, 9, 10, 14; 15, 1; 18, 3, 5, 10; 20, 1, 7); лінзападобныя і авальныя насечкі — «семечкі» (рыс. 16, 7, 9; 17; 18, 1, 2, 4; 20, 2); ямчатыя наколы (рыс. 14, 11; 15, 3—6; 16, 2, 3, 11; 18, 6); паўмесячныя наколы («капыткі») (рыс. 14, 3—5, 8; 15, 2); кароткія насечкі (рыс. 16, 6, 8; 18, 8, 9, 11— 14); прачэрчаныя лініі (рыс. 16, 4, 8); грабеньчатыя адбіткі; падтрохвугольныя невыразныя адступаючыя наколы (рыс. 14, 2; 16, 1); глыбокія прагладжаныя лініі; тэкстыльныя адбіткі; ямчатыя ўмяціны (рыс. 14, 1; 15, 7).
    Сярод тарцовых адбіткаў лапаткі адступаючых больш якудвая менш, у той жа час многія адбіткі і неадступаючыя наносіліся злёгку нахіленым арнаменцірам. Тарцы лапатак часам былі зламаныя, у шэрагу выпадкаў яны былі тонкія і набліжаліся да пласцінак. Лінзападобныя насечкі («семечкі») мелі закругленае папярэчнае сячэнне, на двух (?) гаршках яны двухзубыя, а на адным з дробнымі зазубрынкамі. Паўмесячныя наколы, як і на «лысагорскай» кераміцы, наносіліся кантам круглай палачкі або трубачкі, канец палачкі мог быць злёгку прыкруглены. Некаторыя кароткія насечкі цяжка адрозніць ад адбіткаў тонкай лапаткі. Грабеньчатыя ўзоры былі прамыя, ^узкія і кароткія, на адным фрагменце яны злёгку адступалі.
    Пераважная большасць адзначаных элементаў утварала рэдкія гарызантальныя паясы, якія апярэзвалі гаршкі. Такія паясы часта канцэнтраваліся толькі ў верхніх частках вырабаў або на самім венчыку. У большасці выпадкаў прачэрчаныя лініі ўтваралі косыя сеткі. Неарнаментаваныя фрагменты сценак у калекцыі 1970 г. складаюць 49%, неарнаментаваныя фрагменты венчыкаў — 29%,
    На кераміцы дабраборскага тыпу значна багацей, чым на «лысагор2»
    19
    скай», прадстаўлены ўскладнёныя матывы арнаментаў. Так, былі сустрэты: гарызантальныя ёлачкі з насечак, «семечак» і адбіткаў грэбеня; гарызантальныя і вертыкальныя зігзагі з «капыткоў», адступаючых адбіткаў лапаткі і адступаючых ямчатых наколаў; косанакіраваныя лініі з адбіткаў лапаткі; вертыкальныя лініі і гарызантальныя паясы з косых адрэзкаў ліній «капыткоў» і ямчатых наколаў; косыя сеткі з тых жа элементаў; спалучэнні гарызантальных, вертыкальных і косых ліній адбіткаў лапаткі, «капыткоў»; сотавыя ўзоры з шасцівугольнікаў, утвораных лініямі ямчатых наколаў і «капыткоў», вертыкальныя зоны з гарызантальных адрэзкаў ліній адбіткаў лапаткі, акантураных такімі ж, але косымі адбіткамі; косыя лініі з кручкамі.
    Атрыманы матэрыял дазволіў узнавіць форму і характар арнаментацыі шэрагу гаршкоў. 16 абломкаў паходзілі ад пасудзіны дыяметрам па венцу 16—18 см, у якой адсутнічалі ямкі або наколы пад краем венца, сам край таксама не быў аздоблены. У той жа час уся паверхня гаршка пакрывалася гарызантальна выцягнутымі шасцівугольнікамі з ліній «капыткоў». Шасцівугольнікі злучаліся такімі ж лініямі і ўтваралі частыя гарызантальныя паясы. Дно, відаць, не арнаментавалася.
    7 іншых фрагментаў належалі верхняй частцы пасудзіны дыяметрам па венцу каля 23 см. Каля яго краю меўся рад круглых ямак, зрэз быў чысты. Венца, шыйка і частка брушка аздабляліся косымі перасечанымі лініямі «капыткоў», якія ўтваралі косую вялікаячэістую сетку. Унутры ячэекромбаў ёсць кароткія косыя адрэзкі такіх жа ліній (рыс. 15, 2).
    Захаваўся гаршчок, ад якога маецца 16 фрагментаў. Ен меў чысты зрэз, круглыя ямкі пад краем венца і арнамент з рэдкіх гарызантальных ліній нахіленых «семечак» з зубчатым дном. Дыяметр пасудзіны па венцу 24—26 см. Такім чынам былі арнаментаваны і мелі такія ж венцы два іншыя гаршкі, ад якіх захавалася 26 і 14 фрагментаў (рыс. 17, 1; 18, /). Гаршчок (10 фрагментаў) дыяметрам па венцу 24 см з выразнымі слядамі падгарызантальнага загладжвання на абедзвюх паверхнях, з чыстым зрэзам і ямкамі пад краем венца аздоблены рэдкімі вертыкальнымі паяскамі зігзагаў з «семечак». Характэрна тое, штоўнутры яго на шыйцы ў месцы прымацавання венца да брушка маецца прыкметнае рабро (рыс. 16,5).
    Значна больш складаны арнамент на іншым гаршку (9 фрагментаў). Дыяметр яго па венцу 26 см, зрэз не аздоблены, пад краем венца рад круглых ямак. Уся паверхня мела рэдкія гарызантальныя адзінарныя або здвоеныя лініі «семечак», паміж якімі вертыкальна размяшчаліся здвоеныя адрэзкі такіх жа ліній (рыс. 18, 2).
    Выяўлены характар формы і арнаментацыі верхніх частак і яшчэ некалькіх гаршкоў. На помніку Русакова II знойдзены таксама фрагменты пасудзін бронзавага веку.
    Нясілавічы VI. Стаянка Нясілавічы VI размешчана праз 1,5 км на паўднёвы захад ад в. Нясілавічы Дзятлаўскага раёна на мысе тэрасы, якая прыблізна на 3 м узвышаецца над даўнімі старыцамі Нёмана, што абмяжоўваюць мыс з поўдня і паўночнага захаду. Схілы тэрасы плаўна падымаюцца ад старыц і пераходзяць у роўную пляцоўку. Раней пляцоўка разворвалася. Цяпер яна задзірванела, тут расце малады сасняк. Вольны ад пасадак толькі мыс тэрасы плошчай каля 1000 кв. м.
    Помнік адкрыты і абследаваны Н. М. Гурынай шляхам шурфоўкі і збору пад’ёмнага матэрыялу12. Аўтар праводзіў тут раскопкі ў 1977 г., калі было ўскрыта 60 кв. м (рыс. 3, III).
    20
    Амаль на ўсёй заходняй палове квадратаў культурны пласт перакрываўся светлашэрым навеяным пяском. Найбольшая таўшчыня пласта пяску на крайняй заходняй лініі квадратаў да 0,1 м. Ніжэй залягаў культурны пласт магутнасцю ад 0,25 м з заходняга краю да 0,35—0,4 м з усходняга. Ен меў цёмнашэры колер, святлейшы з боку мацерыка, утворанага светлашэрым, жаўтаватым дробнаі сярэднезярністым пяском. У верхняй частцы культуры пласт на глыбіні 0,15 м пераворваўся.
    Стаянка даследавалася метровымі квадратамі па пластах у 10 см.
    Каля паўночнай сценкі раскопа ў кв. 37 і 43 выяўлены два лінзападобныя ў папярэчным сячэнні агнішчы. Яны знаходзіліся ў невялікіх паглыбленнях, якія пранікалі ў мацярык на 0,1 і 0,15 м. Агнішчы — скапленні рэштак дробнага вуголля і камення дыяметрам 3—12 см са слядамі абпалу. Камянёў мала, размешчаны яны без выразнага парадку. Дыяметры агнішчаў каля 0,5 м, таўшчыня запаўнення 0,15 м. Іх характар амаль ідэнтычны. Яны размешчаны ў суседніх квадратах на адлегласці адзін ад аднаго 0,8 м. Тое, што яны знаходзяцца побач, сведчыць аб іх розначасовасці. Агнішча, стратыграфічна ніжэй размешчанае, з’яўляецца першапачатковым.
    У паўночнаўсходняй частцы раскопа, на адлегласці 2,5—3 м ад агнішчаў, у мацерыку выяўлены 4 акруглыя гумусаваныя плямы, якія пранікаюць у яго на 0,15—0,30 м. Бліжэй да агнішчаў маюцца яшчэ тры такія, але большыя па плошчы, нерэгулярныя плямы. Магчыма, тут былі рэшткі жылля слупнай канструкцыі.
    У паўднёваўсходнім вугле раскопа расчышчаны дзве глыбейшыя ямы, якія маюць працяг у сценках раскопа. Глыбіня адной ямы ад дзённай паверхні 1,3 м, другой 1,6 м. Магчыма, гэта рэшткі земляных умацаванняў з часоў першай сусветнай вайны, бо заплыўшыя траншэі маюцца тут спрэс на краі падпоплаўнай тэрасы. Два невялікія паглыбленні сустрэты і ў паўднёвазаходняй частцы раскопа.
    На помніку намі атрымана каля 100 прылад працы і іх абломкаў, 38 нуклеусаў, 2 адбойнікі. Яны змайстраваны з крэмню, колер якога ад малочнашэрага (радзей) да шэрага і цёмнашэрага. Экземпляры з цёмнашэрага крэмню па колеру нагадваюць знаходкі з усходу Беларускага Панямоння — ад в. Панямонь і вышэй па цячэнні. Некаторыя бураватыя крэмні, бясспрэчна, паходзяць з недалёкага крэмняноснага крэйдавага радовішча паўночней в. Гезгалы на р. Моўчадзь, дзе такі колер сыравіны сустракаецца часта. Адна нарыхтоўка траншэпадобнай сякеры змайстравана з дробнаплямістага крэмню, які нагадвае сожскі.
    Найбольш шматлікія на помніку скрабкі (рыс. 21, 4, 6). Усе яны канцавыя, бакі вырабаў амаль заўсёды не маюць рэтушы. Высокія экземпляры сустракаюцца рэдка, большасць знаходак пераважна сярэднія і нізкія. Скрабкоў на пласцінках мала. Тры вырабы сфармаваны на адшчэпах са злёгку звужанай асновай (дэльтападобныя скрабкі). Адзінкавыя экземпляры — падчатырохвугольныя, падакруглыя і папярэчнаавальныя. Адзін канцавы выраб на пласцінцы мае дадатковую левую скрабніцу, рэтуш у ім часткова заходзіць і на правы край. У дэльтападобнага скрабка на канцы адшчэпа на правым краі скрабніцы сфармаваны папярэчнавуглавы разец.
    Выразную групу складаюць разцы. Іх формы: бакавы правы на пласцінцы, бакавы левы двайны на кароткай пласцінцы, бакавы на плоскім нуклеусе, бакавы левы на пласцінчатым адшчэпе з дробным разцовым сколам, сярэдзіннабакавы на масіўным адшчэпе, бакавы дыяганальнадвайны на пласцінцы, сярэдзіннавуглавы спрацаваны на вузкай пла
    21
    сцінцы, клінападобны шматфасеткавы на збітай з нуклеуса пляцоўцы. У якасці разца мог ужывацца і плоскі абломак з папярэчным разцовым сколам.
    На помніку знойдзена шмат адшчэпаў з плоскай большменш выразнай падрэтушоўкай па некаторых краях (рыс. 21, 9). Некаторыя знаходкі маюць крутую падрэтушоўку. На адным адшчэпе верхні скошаны край апрацаваны плоскай і дробнай рэтушшу, другі масіўны падтрохвугольны адшчэп па ўсім левым краі пакрыты рэтушшу — ад плоскай (каля асновы) да крутой (каля вяршыні). Гэта прылада магла ўжывацца як ножскрабок.
    Значную групу ў калекцыі складаюць розныя рэтушаваныя ножападобныя пласцінкі (рыс. 21, 7, 8). Адна знаходка рэтушавана на краі. Астатнія экземпляры маюць плоскарэтушаваныя бакі каля вяршыні або падрэтушаваны толькі па адным ці абодвух баках. У некаторых выпадках падрэтушоўка маецца і з брушка. Асобныя пласцінкі маюць завостраныя або скошаныя вяршыні.
    Асаблівай увагі заслугоўваюць тры нажы. Першы, выгнуты, на тоўстай цёмнашэрай пласцінцы, мае спрэс рэтушаваны левы выгнуты бок, на правым увагнутым баку рэтуш выяўлена слабей, асабліва добра апрацавана вастрыё. Другі экземпляр па форме і апрацоўцы падобны да першага, але ён выгнуты ў іншы бок. Трэці, таксама выгнуты, экземпляр мае рэтуш толькі на вастрыі.
    Шмат нерэтушаваных пласцінак з паселішча маюць на краях сляды іх выкарыстання ў працы.