Неаліт Беларускага Панямоння
Міхась Чарняўскі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 144с.
Мінск 1979
14 розных пласцінак на некаторых краях маюць частковую, а часам і па ўсім краі скрабковую рэтуш. Некаторыя вырабы маюць апрацаваны і скошаны канец.
Адшчэпаў з завастраючай рэтушшу 36 (рыс. 22, 25).
25
Некалькі дзесяткаў расшчапаных крамянёў маюць такую невыразную падрэтушоўку, што іх цяжка залічыць да якоганебудзь тыпу. Сярод іх магчымы і рэзчыкі.
Значную колькасць інвентару складаюць разцы (рыс. 23, 14—23).
Вуглавых разцоў на зламаных пласцінках 7 (рыс. 23, 18, 21). 3 масіўныя адшчэпы таксама маюць на вуглах разцовыя сколы (рыс. 23, 20). Да гэтай жа групы належаць 3 разцы на кароткіх пласцінках з косымі сколамі на канцы; участкі бакавых краёў, якія прылягаюць да сколаў пад вострым вуглом, адрэтушаваны. Адзін вуглавы разец утвораны на канцы мікрапласцінкі.
7 знаходак — бакавыя разцы, утвораныя на канцах пласцінак (рыс. 23, 14, 16). Некаторыя з такіх прылад маюць не зусім тыповыя сколы — на ўсю даўжыню вырабу, але характэрная рэтуш і спрацаванасць сведчаць, што гэтыя рэчы ўжываліся як бакавыя разцы.
4 бакавыя разцы ўтвораны на масіўных сколах з нуклеусаў, 2 з іх маюць разцовыя сколы на ўсю даўжыню прылад. Верхнія тарцы, размешчаныя паміж сколамі, маюць буйную рэтуш, а іншы раз і дробную падчэску (рыс. 23, 22, 23).
Таксама 4 экземпляры на пласцінках складаюць групу бакавых двайных разцоў (рыс. 23, 14). Тарцы находак апрацаваны так, як і ў прылад папярэдняга тыпу. Да гэтай жа групы прымыкаюць і 5 масіўных разцоў, у якіх з аднаго тарца з абодвух вуглоў маюцца разцовыя сколы, часам на ўсю даўжыню знаходкі. На ножападобнай нарыхтоўцы змайстраваны і іншы падобны бакавы разец, але акрамя двух бакавых сколаў з аднаго канца ў ім маецца разцовы скол і з супрацьлеглага канца.
3 масіўных адшчэпаў былі зроблены сярэдзінныя разцы (рыс. 23, 17). Рабочая частка іх звычайна фармавалася невялікімі сколамі. Толькі адзін такі разец быў утвораны на канцы ножападобнай пласцінкі (рыс. 23, 19).
Групу сярэдзіннавуглавых разцоў складаюць 6 знаходак. У калекцыі ёсць і невялікая колькасць буйных адшчэпаў, абломкаў, нуклеусаў з слабавыражанымі разцовымі сколамі.
На паселішчы Бабінка разцы сярод іншых крамянёвых прылад займаюць пачэснае месца. Іх характэрная асаблівасць — масіўнасць. Іншая асабліваспь — у значнай частцы іх разцовыя сколы на ўсю даўжыню прылады. Такія знаходкі ў Панямонні найчасцей сустракаюцца менавіта на Бабінцы, хоць у невялікай келькасці яны маюцца і на іншых помніках (Дабрынёва, Русакова II).
Усе знойдзеныя наканечнікі стрэлаў вырабляліся з пласцінак (рыс. 22, 1—7), але выцягнутую лістападобную форму маюць толькі 2 экземпЛяры (рыс. 22, 1, 2). Адзін наканечнік каплепадобнай формы апрацаваны з абодвух краёў плоскай рэтушшу (рыс. 22, 3). 3 наканечнікі трохвугольныя з прамой асновай (рыс. 22, 4). Двухбаковы рэтуш, як і ва ўсіх падобных выпадках, пакрывае толькі краі. Столькі ж маецца падобных знаходак з адрэтушаванымі ўнізе выемкамі (рыс. 22, 5, 6). Знойдзены таксама абломак джальца, магчыма, трохвугольнага экземпляра, з двухбаковай пільчатай рэтушшу.
5 крамянёвых прылад з двухбаковай апрацоўкай маглі ўжывацца як наканечнікі дроцікаў. Па форме і выкананню гэтыя прылады недасканалыя. Наканечнікамі дроцікаў маглі з’яўляцца і сіметрычныя лістападобныя экземпляры, апрацаваныя з абодвух плоскасцей краявымі сколамі і рэтушшу (рыс. 22, 35).
26
Мікралітаў разам з рэтушаванымі мікрапласцінкамі каля 20 экземпляраў (рыс. 22, 8—18).
Трапецыі 2. Адна вузкая і высокая з крутой рэтушшу па бакавых краях (рыс. 22, S). На другой рэтуш на краях утварае невялікія выемкі (рыс. 22, 18).
Мікралітаў рамбічнай формы таксама 2. Адзін апрацаваны крутой рэтушшу на зломах пласцінкі, а другі — на трох краях, прычым тут утварыліся невялікія выемкі (рыс. 22, 15, 16).
Знойдзены мікрапласцінкі з прытупленай спінкай (рыс. 22, 10—12). У большасці іх адрэтушавана і аснова. Шмат якія мікрапласцінкі маюць толькі падрэтушоўку. Відаць, яны, як і ўся група мікралітаў, выкарыстоўваліся для вырабу састаўных прылад.
4 пласцінкі — вастрыі яніславіцкага тыпу — маюць скошаны рэтуіпаваны край. Іх аснова таксама пакрыта крутой рэтушшу (рыс. 22,19).
Праколак і пракрутак у калекцыі 13 (рыс. 22, 21—23). 6 праколак змайстравана з завостраных ножападобных пласцінак, у якіх джальца адрэтушавана з боку брушка. 3 пракруткі былі сфармаваны на пласцінках, 4 — на адшчэпах. Ва ўсіх гэтых прыладах рабочыя завастрэнні апрацаваны па краях з брушка і спінкі супрацьлеглай рэтушшу. На адной пракрутцы адрэтушавана і скоблепадобная выемка.
Рубячых прылад і іх нарыхтовак 21 (рыс. 24, 1, 3—8, 11, 12). 3 вырабы — авальныя ў плане і сіметрычныя ў сячэннях сякеры, апрацаваныя з абодвух плоскасцей краявымі сколамі. На некаторых участках паверхні захавалася скарынка. Лязо і абушок акруглыя, лязо фармавалася невялікімі перпендыкулярнымі да яго сколамі. 2 сякеры выцягнутаавальнай формы, блізкія па апрацоўцы да папярэдніх, але ў іх абушкі вузейшыя за лязо. Адна плоская сякера ў плане мае выцягнутую падчатырохвугольную форму і прамое лязо, якое сфармавана так, што прылада магла ўжывацца і як цясла.
Нетыповая па форме сякера зроблена з расшчапанай канкрэцыі. Адну плоскасць вырабу займае скарынка. 3 боку скарынкі шырокае лязо апрацавана невялікімі перпендыкулярнымі да яго сколамі, а з супрацьлеглага сфармавана доўгім бакавым сколам.
Некалькі крамянёвых абломкаў, магчыма, з’яўляюцца нарыхтоўкамі рубячых прылад. На іх паверхні толькі першапачатковыя фармуючыя сколы.
Некаторыя формы нуклеусаў, відаць, ужываліся як сякеры. 2 такія плоскія вырабы апрацаваны дадатковымі краявымі сколамі. Маюцца таксама 2 нуклеусы, у якіх 2 плоскасці са сколамі зыходзяцца на вострае пабро, якое магло з’яўляйца лязом.
Несумненным цяслам з’яўляецца толькі адзін выраб. ён доўгі, у сячэнні прамавугольны, мае плоскую тыльную частку. Акруглае лязо сфармавана некалькімі папярэчнымі сколамі.
Адна прылада не зусім зразумелага прызначэння, у папярэчным сячэнні мае форму няправільнага паралелаграма, а ў бакавой праекцыі клінападобная. На супрацьлеглых бакавых гранях маюцца дробныя сколы і падрэтушоўка. Выраб мог выкарыстоўвацца як масіўны свердзел або як адціскальнік.
Значная колькаспь крамянёвых знаходак — нуклеусы (рыс. 22. 36. 38; 24, 2, 9, 10, 13—15), пераважна аднапляновачныя, прызначаліся ў асноўным для сколвання няправільна абгранёных пласцінак. Ударная пляцоўка звычайна спачатку ўтваралася адным сколам, а затым пры
27
выкарыстанні падпраўлялася больш дробнымі сколамі. Часам для мэт абнаўлення яна поўнасцю сколвалася.
Нуклеусы ў асноўным маюць няправільную конусападобную форму. На вяршынях часам прыкметны негатывы сколаў, накіраваныя супраць асноўных.
Групу з 32 экземпляраў складаюць акруглыя ў папярэчным сячэнні або крыху сплошчаныя знаходкі, негатывы сколаў у якіх звычайна размешчаны на пярэдняй частцы або і на баках. Тыльную частку займаюць першапачатковыя падрыхтоўчыя сколы або скарынка. 31 нуклеус тыпалагічна блізкі да папярэдняй групы, але на тыльнай частцы ёсць папярэчныя негатывы ад сколатых кароткіх адшчэпаў і пласцінак.
11 аднапляцовачных экземпляраў маюць негатывы сколаў з усіх бакоў, але на папярэдняй частцы яны больш выразныя. Частка нуклеусаў мае ў сячэнні форму высокага трохвугольніка. Пярэдняя вузкая грань прызначалася для атрымання доўгіх і правільна абграненых пласцінак. Бакавыя грані ўтвараліся буйнымі плоскасцямі. Вузкае тыльнае рабро, мабыць, выкарыстоўвалася для ўтрымання нуклеуса пры сколванні матэрыялу. Нуклеусаў з дзвюма скошанымі пляцоўкамі і супрацьнакіраванымі негатывамі ад пласцінак, аднапляцовачных вырабаў у форме шматгранных прызмаў, чарапахападобных кароткіх і шырокіх аднапляцовачных вырабаў для сколвання адшчэпаў і пласцінак — па 2 экземпляры.
4 нуклеусы маюць вострае рабро, з якога на абодва бакі сколваліся пласцінкі. Як адзначалася вышэй, некаторыя з такіх рэчаў маглі выкарыстоўвацца як сякеры. Знойдзены 32 аморфныя нуклеусы з беспарадкавымі негатывамі ад пласцінак і адшчэпаў.
5 масіўных крамянёвых абломкаў на некаторых краях маюць шматлікія заломы, якія, магчыма, утварыліся пры выкарыстанні іх у якасці рэтушораў.
Значную колькасць сярод расшчапаных крамянёў паселішча Бабінка складаюць неапрацаваныя адшчэпы і абломкі пласцінак, буйныя сколы з нуклеусаў і звычайныя расшчапаныя крамяні. На частцы з іх маецца падпраўка дробнымі сколамі або невыразная падрэтушоўка.
Асноўную колькасць неалітычнай керамікі на паселішчы Бабінка складаюць фрагменты пасудзін, звычайных для дубічайскага этапа нёманскай культуры (рыс. 28, 1—9). Сценкі гэтых вырабаў маюць рудаваташэры колер, таўшчыня іх 8—10 мм. Большая палова абломкаў на ўнутраных паверхнях са слядамі загладжвання шыраказубым грэбенем.
Элементамі арнаменту былі адбіткі тонкага зубчатага штампа (грэбеня), насечкі, наколы.
Грабеньчатыя адбіткі наносіліся пераважна зубчатай пласцінкай, рабочы коай якой быў закруглены, бо адбіткі атрымліваліся злёгку выгнутыя. На 5 фрагментах ёсць рады з вертыкальных адбіткаў, а на іншых 5 — з нахіленых. 5 фрагментаў арнаментаваны насечкамі, якія наносіліся пласцінкай без зазубрын. 5 абломкаў посуду маюць паўмесячныя наколыкапыткі, якія, відаць, атрымліваліся з дапамогай нахіленай управа палачкі. Адзін фрагмент арнаментаваны шырокай прачэрчанай лініяй. Арнаментальныя матывы ўтвараюцца з апісаных вышэй элементаў, размешчаных вакол тулава пасудзіны рэдкімі гарызантальнымі паскамі.
Венцаў, што належалі ранненеалітычнай кераміцы, знойдзена 7. 6 з іх злёгку адагнутыя на коаях вонкі. а адзін прамы. Пад усімі краямі глыбокія круглыя ямкі. На знешняй паверхні 2 фрагментаў нанесены
28
гарызантальныя рады дробназубчатых адбіткаў. Такім жа чынам аздоблены і злёгку скошаны ў сярэдзіну зрэз. 4 венцы ўпрыгожаны паўмесячнымі наколамі, такія ж наколы ёсць і на зрэзах, таксама скошаных, а на знешніх паверхнях абломкаў арнамент утварае вертыкальныя або косыя кампазіцыі (рыс. 23). Адзін чарапок, з гарызантальнымі радамі дробных наколаў, на зрэзе мае тонкія перакрыжаваныя насечкі.
Захаваліся 2 фрагменты вострага, злёгку прытупленага дна цёмнашэрага колеру (кераміка тыпу Лысай Гары). У шчыльным цесце раслінных дамешак няма, паверхня добра загладжана (рыс. 28, 10).