• Газеты, часопісы і г.д.
  • Неаліт Беларускага Панямоння  Міхась Чарняўскі

    Неаліт Беларускага Панямоння

    Міхась Чарняўскі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 144с.
    Мінск 1979
    112.39 МБ
    АКАДЭМІЯ НАВУК БССР ІНСТЫТУТ ГІСТОРЫІ
    М.М.ЧАРНЯЎСКІ
    НЕАЛІТ БЕЛАРУСКАГА ПАНЯМОННЯ
    Навуковы рэдактар доктар гістарычных навук Д. Я. Ц я л егі н
    МІНСК «НАВУКА I ТЭХНІКА» 1979
    902.6
    4 49
    Рэцэнзенты: доктар гістарычных навук Н. М. Г у р ы н а, кандыдат гістарычных навук В. Б. К а р а ткев і ч, кандыдат геаграфічных навук А. Г. Калечыц
    10602—120 Ч28—79 0507000000
    M316—79
    © Выдавецтва «Навука і тэхніка», 1979.
    УВОДЗІНЫ
    Шырокае даследаванне неаліту ўсходняй Беларусі пачалося з 20х гадоў XX ст. (КМ. Палікарповіч, В. Р. Тарасенка), працягвалася пасля Вялікай Айчыннай вайны (I. I. Арцёменка, I. М. Цюрына) і праводзіцца ў нашы дні (А. Г. Калечыц). За гэты час тут адкрыта і даследавана значная колькасць паселішчаў каменнага веку, добра вывучана матэрыяльная культура мясцовага неаліту, вызначаны этапы яго развіцця. Значныя работы праводзяцца і на тэрыторыі Прыпяцкага Палесся (У. Ф. Ісаенка), дзе ўпершыню шляхам разведак і раскопак важнейшых помнікаў вывучаецца матэрыяльная культура старажытнага насельніцтва басейна Прыпяці. У выніку былі вылучаны Ніжнеі Верхнепрыпяцкая неалітычныя вобласці, прадстаўленыя помнікамі днепраданецкай і нёманскай культур. У апошнія гады праводзілася вывучэнне каменнага веку і паўночнай Беларусі (М. М. Чарняўскі, I. М. Ціханенкаў). У той жа час тэрыторыя паўночназаходняй Беларусі, якая ў асноўным уключае вадазбор Нёмана, заставалася маладаследаваным раёнам. Але атрыманыя тут матэрыялы сведчылі пра своеасаблівасць мясцовай культуры, якая развівалася пад уплывам суседніх земляробчажывёлагадоўчых культур. Яе паглыбленае вывучэнне павінна было садзейнічаць запаўненню белай плямы на этнакультурнай карце Усходняй Еўропы. Усё гэта і стала прычынай таго, што аўтар выбраў тэмай сваёй працы даследаванне неаліту Панямоння.
    Для напісання манаграфіі аўтар выкарыстаў матэрыялы, атрыманыя ў выніку разведак і ўласных раскопак шэрагу помнікаў (Бабінка, Карпаўцы, Куцец I, Лысая Гара, Нясілавічы VI, Русакова II, Русаковічы I, VI, IX, Ціхановічаў Брод, Янава II, Ярэмічы III), а таксама матэрыялы раскопак папярэднікаў — I. М. Цюрынай (Добры Бор I, Трахімавы Кусты), Н. М. Гурынай (Бор, Карпаўцы, Краснасельскі), якія захоўваюцца ў сектары археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР, Дзяржаўным музеі БССР, Мінскім абласным гісторыкакраязнаўчым музеі (Маладзечна), у музеях Ліды, Слоніма і Ваўкавыска. 3 мэтай вызначэння месца неалітычнай культуры Панямоння сярод іншых культур суседніх тэрыторый аўтар азнаёміўся з калекцыямі ў музеях Масквы, Ленінграда, Рыгі, Вільнюса, Кіева і Львова.
    У выніку гэтых работ выяўлена, што неаліт Беларускага Панямоння — адзіная этнакультурная з’ява, а асаблівасць крамянёвага інвентару і керамікі, што былі ва ўжытку старажытнага насельніцтва гэтай тэрыторыі, дазволіла вылучыць нёманскую неалітычную культуру, якая ў сваім развіцці прайшла тры этапы — дубічайскі, лысагорскі і дабраборскі.
    Аднак матэрыялы, якія меліся ў нас, не дазволілі асвятліць і шэраг пытанняў, а ў некаторых выпадках мы не змаглі пайсці далей самых
    1*
    3
    першых меркаванняў. Так, слаба вывучанай засталася праблема паходжання ранняга неаліту Панямоння, мала вядома і пра гістарычны лёс мясцовага насельніцтва ў наступную эпоху — у бронзавым веку.
    Адно з першых упамінанняў пра каменныя прылады, знойдзеныя ў паўночназаходняй Беларусі, мы сустракаем у працы Т. Нарбута, выдадзенай у Вільні ў 1835 г.1 У сярэдзіне XIX ст. з’явіўся шэраг публікацый братоў Тышкевічаў, дзе ёсць звесткі пра рэчы першабытнага часу, пераважна пра каменныя сякеры2. У другой палове XIX ст. 3. Глогер у час экскурсій па берагах Нёмана і яго прытокаў адкрыў некалькі стаянак і сабраў на іх крамянёвыя вырабы 3. У пачатку XX ст. такую ж работу ў ваколіцах Гродна праводзіў Ю. Ядкоўскі4. Упамінанні пра знаходкі з Беларускага Панямоння, якія адносіліся да каменнага веку, ёсць і ў працах іншых аўтараў, а таксама ў публікацыях пра розныя набыткі музеяў 5.
    Пэўны штуршок да вывучэння каменнага веку Панямоння даў IX археалагічны з’езд, які адбыўся ў 1893 г. у Вільні. Ф. В. Пакроўскі склаў да з’езда археалагічныя карты Гродзенскай і Віленскай губерняў, у якіх адзначыў шэраг пунктаў, дзе сустракаліся знаходкі каменнага веку6.
    У 80х гадах XIX ст. на тэрыторыі Лідскага павета В. Шукевіч выявіў шмат першабытных стаянак, якія ён вывучаў на працягу шэрагу наступных гадоў7. Публікацыі В. Шукевіча прысвечаны розным археалагічным эпохам, у прыватнасці каменнаму веку гэтага рэгіёна 8. У іх падрабязна характарызуецца крамянёвы інвентар і кераміка, робяцца спробы вызначыць адносную храналогію.
    Працамі В. Шукевіча заканчваецца першы перыяд вывучэння каменнага веку Беларускага Панямоння, які працягваўся да першай сусветнай вайны, калі даследаванні археалагічных помнікаў у большасці выпадкаў праводзіліся мясцовымі энтузіястамі, якія, як правіла, не мелі археалагічнай адукацыі і часцей за ўсё абмяжоўваліся выяўленнем, апісаннем стаянак і зборам рэчавых матэрыялаў. Было слушна паказана, што, пачынаючы з мезаліту, тэрыторыя паўночназаходняй Беларусі была заселена чалавекам, былі зроблены і спробы вызначыць рысы мясцовай матэрыяльнай культуры ў неалітычны час.
    У 1917 г. К. Бонэберг апублікаваў звесткі пра стаянку каля в. Бакшты на Бярэзіне нёманскай 9. Праз год з’явілася публікацыя Ю. Кастжэўскага з матэрыяламі з Начы 10, у сярэдзіне 20х гадоў — шэраг нататак пра даследаванні 3. Шмітам крэмнездабыўных шахтаў каля пас. Краснасельскі і Рось н. У артыкулах В. Антаневіча (1930, 1932, 1934 гг.) зроблена спроба ахарактарызаваць развіццё чалавечага грамадства ў Панямонні ад мезаліту да ранняга сярэдневякоўя 12. Так, на думку даследчыка, час першага засялення гэтай тэрыторыі — позні палеаліт, калі ў паўночназаходнюю Беларусь з Віслы праніклі групы паляўнічых свідэрскай культуры, а неаліт тут пачаўся каля 3000 гадоў да н. э. В. Галубовіч, у асноўным даследуючы раннефеадальныя старажытнасці, звяртаў увагу і на помнікі каменнага веку. Да сённяшняга дня не страціла значэння яго публікацыя пра знаходку неалітычнай керамікі каля Любчы на Нёмане 13. Эпосе неаліту Беларускага Панямоння аддадзена ўвага і ў працах некаторых іншых даследчыкаў 14.
    Сістэматычнае археалагічнае вывучэнне паўночназаходняй Беларусі пачалося пасля Вялікай Айчынай вайны. У 1951 г. тэрыторыю па ця
    4
    чэнні Нёмана абследавала С. Н. Тараканава 15. У 1951 і 1961 гг. шэраг неалітычных стаянак быў знойдзены ў вярхоўях Нёмана і на Шчары A. Р. Мітрафанавым 16. Ф. Д. Гурэвіч, даследуючы ў 1955—1958 гг. розначасовыя помнікі, звяртала ўвагу і на неалітычныя аб’екты. Вынікі гэтай працы, як і працы папярэднікаў, яна выклала ў манаграфіі, дзе прыводзіліся звесткі пра стаянкі каменнага веку 17. Характарызуючы іх, даследчыца піша, што паляўнічарыбацкія плямёны Панямоння «па сваёй культуры асабліва не адрозніваліся ад першабытнага насельніцтва суседніх тэрыторый — Верхняга Падняпроўя і паўднёвай Прыбалтыкі» 18. Значную колькасць месцаў са знаходкамі крамянёвых прылад і неалітычнай керамікі выявіў Л. С. Клейн 19. В. Р. Супрун дэталёва абследаваў берагі Шчары, дзе ім адкрыта звыш 50 стаянак і праведзены невялікія раскопкі на неалітычным паселішчы каля в. Русакова 20. Некалькі першабыгных помнікаў выявіў каля в. Збляны і Беліца Лідскага раёна Ф. Ф. Барташэвіч. У 1955—1959 гг. археалагічную разведку ў Стаўбцоўскім раёне праводзіў Л. Д. Побаль. У пачатку 70х гадоў шэраг помнікаў каменнага веку ў Панямонні адкрыла экспедыцыя Інстытута геахіміі і геафізікі АН БССР пад кіраўніцтвам Г. I. Гарэцкага. Раскопкі неалітычных стаянак паўночназаходняй Беларусі праводзіла I. М. Цюрына ў 1960 г. (Добры Бор) 21 і ў 1963 г. (Трахімавы Кусты) 22.
    3 1957 г. помнікі каменнага і бронзавага вякоў Панямоння даследавала Н. М. Гурына. Працы ў асноўным праводзіліся на ўчастках ад Гродна да вусця Гаўі, на левым нёманскім прытоку Моўчадзі, на азёрах Свіцязь і Чарэшля. Усяго абследавана звыш 50 розначасовых помнікаў, а таксама шэраг менш выразных месцазнаходжанняў 23. На паселішчы Бор (Лідскі раён) былі праведзены раскопкі, іншыя пункты вывучаліся з дапамогай шурфоўкі і збору пад'ёмнага матэрыялу. Своеасаблівасць атрыманай археалагічнай калекцыі дазволіла вылучыць даследаваны раён сярод суседніх тэрыторый. На падставе тыпалагічнага і параўнаўчага аналізаў крамянёвага інвентару, характару самога крэмню, тапаграфічнага размяшчэння стаянак Гурына зрабіла паспяховую спробу вызначыць адносную храналогію даследаваных помнікаў, адзначыла пераемнасць ранняга неаліту з папярэдняй эпохай. Гурына з поўнай падставай выключыла паўночназаходнюю Беларусь з кола культур ямачнаграбеньчатай керамікі. Ею зроблены важны вывад, што Беларускае Панямонне разам з Літвой і паўночнаўсходняй Польшчай у эпоху неаліту ўваходзіла ў адзіную культурную вобласць, а мясцовыя плямёны, магчыма, былі звязаны з насельніцтвам паўднёвай Беларусі і лесастэпавай Украіны. Вялікую каштоўнасць мае праца Гурынай па вывучэнні крэмнездабыўных шахтаў на р. Рось24.
    Аўтар гэтай манаграфіі пачаў археалагічнае вывучэнне неаліту Панямоння ў 1962 г. Даследавана больш як 150 стаянак і месцазнаходжанняў, а таксама праведзены раскопкі на 11 помніках, дзе ўскрыта каля 2500 кв. м культурнага пласта 25.
    НЕАЛІТЫЧНЫЯ СТАЯНКІ ПАНЯМОННЯ
    Н а тэрыторыі Беларускага Панямоння вядома каля 100 неалітычных стаянак з выразным культурным пластом (рыс. 1). Яны даследаваліся шляхам збору пад’ёмнага матэрыялу, шурфоўкай, а некаторыя помнікі раскопваліся. Аб’екты для раскопак намі выбіраліся з такім разлікам, каб былі большменш раўнамерна даследаваны розныя раёны паўночназаходняй Беларусі. Так раскопваліся стаянкі ў вярхоўях Нёмана (Русаковічы, Куцец), ніжэй па цячэнні (Апечкі, Ярэмічы, Панямонь), на сярэднім цячэнні ракі (Ціхановічаў Брод, Нясілавічы), на поўдні Панямоння (Янава, Русакова). He праводзіліся раскопкі толькі на паўночным захадзе Беларускага Панямоння, але гэта кампенсуецца даследаваннямі Р. К. Рымантэнэ ў паўднёвай Літве.
    У гэтым раздзеле даецца апісанне ўсіх раскапаных аўтарам стаянак. а таксама яшчэ не апублікаваных матэрыялаў з раскопак I. М. Цюрынай на помніках Трахімавы Кусты і Добры Бор I. Пры гэтым асноўная ўвага звернута на помнікі, якія характарызуюць адпаведныя этапі нёманскай культуры.