Неаліт Беларускага Панямоння
Міхась Чарняўскі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 144с.
Мінск 1979
12
Знойдзены 3 серпападобныя нажы. Усе яны рознай ступені закончанасці, маюць увагнутыя лёзы і гарбатыя спінкі, рэтушаваныя крута.
Адзінкавымі экземплярамі прадстаўлены серпападобныя нажы з закругленым канцом (рыс. 4, 12)' авальныя адналёзавыя; з прамым плоскарэтушаваным тарцом без рэтушы на баках.
176 адшчэпаў маюць на краях плоскую рэтуш або падрэтушоўку пераважна са спінкі і значна радзей з брушка (рыс. 4, 6). Большасць іх магла ўжывацца пры рэзанні.
Больш як 100 знаходак на помніку — сякеры розных тыпаў або іх нарыхтоўкі (рыс. 7, 1, 2, 4—8, 11—14, 16; 8, 1—6, 8, 10, 11). Да аднаго з тыпаў адносяцца траншэпадобныя прылады (рыс. 7, 1, 2). Маецца і група з 4 нарыхтовак траншэ. Магчыма, з некаторых з іх фармаваліся і звычайныя сіметрычныя прылады.
Другі тып утвараюць авальныя са звужаным абушком, у асноўным сіметрычныя, вырабы. Іх краі пераважна з абодвух плоскасцей апрацоўваліся сколамі, лёзы фармаваліся з адной плоскасці бакавым сколам. Некаторыя маглі быць нарыхтоўкамі або незакончанымі экземплярамі. Дзве падчатырохвугольныя знаходкі таксама мелі на лязе негатыў бакавога скола.
Трэці тып складаецца з вузкаабушковых падавальных вырабаў (рыс. 7, 7), апрацаваных са спінкі краявымі сколамі, з брушка сколы толькі на баках, а лязо на гэтай плоскасці ўтварае падрыхтоўчы скол.
Чацвёрты тып, генетычна, відаць, звязаны непасрэдна з папярэднім, прадстаўляюць падавальныя вузкаабушковыя экземпляры (рыс. 8, 1, 5, 11). Яны акуратна з двух плоскасцей апрацаваны бакавымі сколамі. Есць і незакончаныя вырабы, дзе негатывы сколаў толькі месцамі прасочваюцца на краях. Лёзы закругленыя або падпрамыя.
Пяты тып блізкі да чацвёртага тыпу. Яго складаюць сякеры, у якіх на лязе прышліфоўка або і зашліфоўка (рыс. 8, 2, 4, 8). У некаторых экземплярах прышліфоўваліся плоскасці і бакі.
Сіметрычнымі, апрацаванымі краявымі сколамі па абедзвюх плоскасцях былі і некаторыя падчатырохвугольныя сякеры (рыс. 7, 12). Як правіла, лёзы ў такіх экземпляраў спрацаваныя.
4 падчатырохвугольныя сякеры мелі плоскія абушкі, утвораныя адной папярэчнай плоскасцю (рыс. 7, 11).
Сустрэліся таксама 2 падчатырохвугольныя нарыхтоўкі сякер.
Пэўную групу ўтвараюць авальныя больш або менш выцягнутыя рубячыя прылады (рыс. 7, 5). Разам з нарыхтоўкамі іх 11 экземпляраў, некаторыя маюць пэўную асіметрычнасць. Апрацаваны яны прыблізна так, як і вырабы са звужанымі абушкамі.
3 сіметрычныя прылады і 1 асіметрычная мелі вузкія абушкі, сфармаваныя сколамі, якія нагадваюць разцовыя (рыс. 7, 14).
5 рубячых сіметрычных вырабаў мелі абушкі, ператвораныя ў масіўныя вуглавыя разцы.
Ромбападобная сякера прадстаўляе выпадковы тып (рыс. 7, 6).
3 авальныя асіметрычныя вырабы апрацаваны сколамі толькі з адной плоскасці, з супрацьлеглага боку захавалася адна буйная плоскасць, якая амаль не была падпраўлена. 2 падобныя прылады мелі завостраныя абушкі (рыс. 7, 13).
У малой колькасці сустракаліся і экземпляры акруглыя (рыс. 7, 4).
Шмат знойдзена розных абломкаў сякер, пашкоджаных экземпляраў або з паўторнай апрацоўкай, якая часта мяняла форму прылады (рыс. 7, 8). Нарыхтоўкі дазваляюць уявіць розныя этапы вырабу сякер.
13
Пэўную групу знаходак на помніку можна аб’яднаць у катэгорыю цяслаў (рыс. 7, 3, 9, 10). У адрозненне ад сякер яны менш разнастайныя, і мы паспрабавалі вылучыць тыпы на падставе спосабу апрацоўкі прылязовай часткі.
Найбольшую групу складаюць пераважна тоўстаабушковыя прылады, у асноўным апрацаваныя са спінкі з адначасовай падпраўкай ляза папярэчнымі сколамі і з брушка (21 экз.). 4 падобныя прылады зусім не маюць апрацоўкі з брушка, нават на лязе. 8 знаходак падчэсаны з брушка на баках. Для 2 цяслаў прыстасаваны плоскія нуклеусы. 3 прылады маюць прынцыповае адрозненне ад апісаных вышэй. Іх лёзы былі сфармаваны бакавымі сколамі са спінкі або брушка. Нетыповым з'яўляецца і мікрацясла з бакавым сколам на лязе і вострым абушком. Адна прылада была змайстравана на падтрохвугольнай гальцы. Са спінкі сколы ёсць толькі на лязе, а з брушка — на адным баку.
Некаторыя асіметрычныя нарыхтоўкі таксама маглі прызначацца для вырабу цяслаў. Маюцца і абломкі апісаных вышэй прылад.
У калекцыі з Русакова II захоўваецца невялікая група буйных крамянёвых вырабаў, прызначэнне якіх не зусім зразумелае. Сярод іх трохвугольнае ў папярэчным сячэнні вастрыё з бакавымі сколамі на спінцы і з неапрацаванай пятачнай часткай. Некаторыя буйныя адшчэпы, пласцінкі або абломкі замест рэтушы на баках маюць падчэску.
На помніку знойдзена і некалькі нетыповых прылад: авальная пласцінка з сярэдняй па крутасці рэтушшу па перыметры; выраб з фігурна рэтушаванымі бакамі; тры пласцінкі з пачатымі выемкамі пад яніславіцкія вастрыі; масіўныя крэмні са скошанымі і крутарэтушаванымі канцамі.
Прыкметную групу сярод знаходак складаюць камбінаваныя прылады: канцавы скрабок на падтрохвугольным адшчэпе — двайная праколка на краях скрабніцы (рыс. 5, 19), разец бакавы на адшчэпе — скрабок; на лістападобнай пласцінцы нож — мысавы скрабок — вастрыё; пласцінкі, апрацаваныя па адным краі плоскай ці крутой рэтушшу,— скоблі на супрацьлеглых краях. Камбінаванымі прыладамі можна лічыць і ўжо апісаныя вышэй нажы з крутой рэтушшу па гарбатай спінцы, сякеры з папярэчнавуглавымі разцамі на абушках.
Значнае месца сярод крамянёвых знаходак на стаянцы займаюць нуклеусы (рыс. 9). Яны пераважна аднапляцовачныя. Пляцоўкі маглі быць сфармаваны адным сколам, але часцей яны па меры выкарыстання нуклеуса падпраўляліся драбнейшымі сколамі. Болыпасць пляцовак скошана, прамыя пераважна ў тых экземплярах, дзе адшчэпні заходзілі і на бакі або пакрывалі знаходку па перыметру. Такая ўзаемасувязь пляцоўкі і адшчэпні тлумачыцца тым, што паміж плоскасцю першай і напрамкам сколу на апошняй заўсёды павінен быць вугал не больш як 90°. Толькі гэта забяспечвала атрыманне якасных адшчэпаў і пласцінак.
Заўважана, што спачатку сколваліся адшчэпы, якія ў многіх выпадках маюць на спінцы рэшткі скарынкі, потым з нуклеусаў здабывалі і пласцінкі. Для атрымання апошніх часцей прызначаліся даўжэйшыя экземпляры, адшчэпы часам папярэчна сколваліся і на тыльных частках нуклеусаў.
На вяршынях некаторых знаходак маюцца негатывы невялікіх супрацьлеглых сколаў. Але гэта не тыпалагічная, а тэхналагічная рыса. Такім чынам здымаўся лішні крэмень і сколатыя затым пласцінкі або адшчэпы станавіліся тонкімі на канцы.
14
Сярод аднапляцовачных нуклеусаў найбольшую групу складаюць пераважна падконусныя з усечанай вяршыняй экземпляры (рыс. 9, 4) і толькі менш за 10 з іх цыліндрычныя (рыс. 9, 6). Адшчэпні ў такіх знаходках заходзяць і на бакі, з тылу маюцца пераважна рэшткі скарынкі, крыху радзей — негатыў падрыхтоўчага скола. Прыблізна столькі ж акруглых нуклеусаў на тыльных частках маюць негатывы сколатых з боку адшчэпаў.
Блізкія да папярэдніх і нуклеусы, авальныя ў верхняй праекцыі (рыс. 9, 9). Шмат клінападобных экземпляраў з падтрохвугольнай пляцоўкай (рыс. 9, 7, 14). У іх на тыльнай частцы маецца вострая клінаватая грань, утвораная дзвюма плоскасцямі. Амаль у паловы знаходак з гэтай грані сколваліся невялікія папярэчныя адшчэпы. Прынцыпова не адрозніваліся ад іх і нуклеусы з падчатырохвугольнымі пляцоўкамі (рыс. 9, 10).
Акруглыя або авальнасплошчаныя экземпляры часам маюць адшчэпні па ўсім перыметры (рыс. 9, 9). Некаторыя з такіх нуклеусаў кароткія — чарапахападобныя. Яны прызначаліся для атрымання адшчэпаў. Каля 10 знаходак маюць невыразныя вузкія адшчэпні.
Асобую невялікую групу складаюць вузкія і доўгія нуклеусы, у якіх адшчэпня сфармавана на вузкай пярэдняй частцы (рыс. 9, 11). Таксама мала паўакруглых у папярэчным сячэнні экземпляраў з адшчэпнямі на плоскай або выпуклай частках (рыс. 9, 3). Адзінкавыя знаходкі — нуклеусы з дзвюма сумежнымі пляцоўкамі, двухпляцовачныя з сумежнымі ўзаемаперасечанымі адшчэпнямі, вырабы з негатывамі з аднаго рабра на дзве суседнія плоскасці.
Асобны тып (11 экз.) складаюць двухскошанапляцовачныя прызматычныя нуклеусы (рыс. 9, 1). Яны адносна кароткія.
Значная частка нуклеусаў з стаянкі, якія не ўвайшлі ў папярэднія тыпы і падтыпы, мае аморфныя формы (рыс. 9, 12). Яны ў асноўным прызначаліся для сколвання адшчэпаў і звычайна не мелі адной акрэсленай ударнай пляцоўкі. Сколы атрымліваліся з любога больш зручнага боку ў розных напрамках. Некаторыя з гэтых знаходак маюць па адным або па два негатывы. У гэтую ж групу аднесены і розныя зачаткавыя і сапсаваныя экземпляры.
У калекцыі ёсць таксама вертыкальныя, бакавыя сколы з нуклеусаў, сколы з іх вяршынь, збітыя ўдарныя пляцоўкі і сколы, якімі падпраўлялі пляцоўкі.
Адбойнікамі, мяркуючы па знаходках, служылі спрацаваныя нуклеусы, крамянёвыя і каменныя галькі (рыс. 7, 15, 17; 8, 7, 9).
Каменных прылад, акрамя адбойнікаў, знойдзена 10. Адна з іх — несвідраваная вузкалязовая клінападобная сякера з светлазялёнага каменя (рыс. 8, 10). Другая — авальнасплошчаны расціральнік. Іншы расціральнік меў выцягнутую яйкападобную форму. Ніжняя частка каменя ў выглядзе конуса з закругленымі асновай і вяршыняй ужывалася як расціральнік, вяршыня служыла рабочай часткай адбойніка.
Яшчэ адзін расціральнікадбойнік быў сфармаваны на грушападобнай гальцы. Дзве яйкападобныя галькі служылі, відавочна, грузіламі для нейкіх рыбацкіх прыстасаванняў. Шэраружовая плітка з дробназярністага каменя з добра загладжанымі абедзвюма паверхнямі ўжывалася як шліфавальная прылада. Авальны камень мог выкарыстоўвацца для такіх жа мэт. Вузкі брусок, мяркуючы па форме і слядах спрацаванасці, служыў для вастрэння металічных рэчаў, гэта больш позняя знаходка.
15
Неалітычная кераміка з стаянкі Русакова II падзяляецца на тры характэрныя групы.
Да першай групы (тып Дубічай) належаць фрагменты таўстасценных (у сярэднім 9 мм) пасудзін з багатай расліннай дамешкай, ад якой засталіся выразныя сляды на паверхні сценак (рыс. 10—12). Такія сляды больш прыкметныя на ўнутранай паверхні пасудзін, бо знешняя лепш загладжвалася, а часам і ангабіравалася. У некаторых знаходках адначасова з расліннымі дамешкамі заўважаюцца сляды дамешкі тоўчанага вапняку. Гаршкі ляпіліся з гліняных стужак спосабам косага прылепу. Пры гэтым край венца фармаваўся з асобнай тонкай стужкі, якая прыляплялася з вонкавага скосу ніжэйшай стужкі. Унутры першай часам памяшчаўся пасак з лубу (?), які ўзмацняў край венца. Часам на самым краі венца прыкметны адбіткі абвязкі. Вострае дно фармавалася з гліняных жгутоў, выкладзеных па спіралі.