• Газеты, часопісы і г.д.
  • Неаліт Беларускага Панямоння  Міхась Чарняўскі

    Неаліт Беларускага Панямоння

    Міхась Чарняўскі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 144с.
    Мінск 1979
    112.39 МБ
    Стратыграфія культурнага пласта ў раскопе: 0—0,2 м — глебавы пласт цёмнашэрага колеру, у якім траплялася вуголле; 0,2—0,6 м — шэры з папялястым адценнем пласт са слядамі дробных вугалёў і попелу, бліжэй да мацерыка колер святлей. Мацярык складаецца з светлашэрага з жаўтаватым адценнем дробназярністага пяску. Паміж культурным пластом і мацерыком сустракалася галька.
    Знаходкі апрацаваных крамянёў, фрагменты керамікі залягалі на глыбіні 0,6—0,7 м. Уверсе пласта пераважна сустракаліся знаходкі позняга часу.
    Ва ўсходняй частцы раскопа на глыбіні 0,3 м знойдзены развал часткі пласкадоннай пасудзіны з ружанцавым арнаментам на ўсёй паверхні. Разам з керамікай знаходзілася невялікая колькасць кальцынаваных костак. Відаць, гэта разбуранае пахаванне з рысамі сярэднебронзавай культуры.
    У заходняй частцы раскопа ўнізе культурнага пласта знойдзены рэшткі агнішча, у цёмнашэрым запаўненні якога вугалі з попелам, дробныя камяні. Дыяметр агнішча каля 1 м. На ўсход ад яго ў пласце 30—40 см мелася скапленне камянёў са слядамі абпалу, паміж якімі знаходзілася цёмнашэрая агнішчавая маса. На такой жа глыбіні ў адным з квадратаў адзначаны развал яшчэ аднаго агнішча. Побач знаходзіўся камень дыяметрам каля 37 см са слядамі прышліфоўкі на адной плоскасці (магчыма, шліфавальная пліта).
    На некаторых квадратах у мацерыку прасочваюцца паглыбленні, запоўненыя гумусаванай масай, часам нават з дамешкай дробнага вуголля. Наяўнасць у запаўненнях паглыбленняў невялікай кблькасці керамікі і расшчапаных крамянёў дазваляе многія з гэтых аб’ектаў адно
    32
    сіць да неалітычнага часу. Прызначэнне невялікіх паглыбленняў цяжка вызначыць. Магчыма, частка іх з’яўляецца рэшткамі агнішчаў, паглыбленых у мацерыку. Ямы большых памераў маглі выкарыстоўвацца для гаспадарчых патрэб.
    Крэмень, з якога вырабляліся прылады працы, знойдзеныя на помніку, мае цёмнашэры, амаль чорны колер з масляністым бляскам.
    Сярод крамянёвых вырабаў шматлікую групу складаюць скрабкі, пераважна канцавыя. Значная іх частка зроблена з ножападобных пласцінак (рыс. 29, 26—30, 32, 33, 36, 37). У некаторых рэтуш са скрабніцы заходзіць і на край. Сустракаюцца скрабкі, у якіх без рэтушы толькі аснова (рыс. 29, 33). Адзін экземпляр меў унізе выемкі. У другім сфармаваны выступ, які мог выкарыстоўвацца як праколка. 3 знаходкі на пласцінках маюць выцягнутаавальную форму. Двайных канцавых скрабкоў 2 экземпляры (рыс. 29, 26, 33), у аднаго з іх рэтуш і з брушка.
    Скрабкі на паселішчы ў асноўным вырабляліся з розных адшчэпаў (рыс. 29, 35; 30, 1—7, 11, 12). Часцей за ўсё яны падавальныя і падчатырохвугольныя. Шырока прадстаўлены скрабкі акруглыя. Мысападобных 7. 6 скрабкоў маюць каплепадобную форму, 4 — паўакруглую скрабніцу і прамую аснову. Астатнія формы скрабкоў прадстаўлены пераважна адзінкавымі экземплярамі, гэта — правільнаавальныя, трохвугольныя з шырокай скрабніцай, прылады са скошанай скрабніцай, ромбападобны, трохвугольны з праколкай на адным з краёў, скрабок з пільчатай рабочай часткай, авальны са скоблепадобнай выемкай у аснове, двайны на адшчэпе са скошанай скрабніцай.
    У калекцыі каля 10 зламаных і сапсаваных скрабкоў.
    Да скрабучых прылад належаць адшчэпы розных формаў, абломкі, а таксама ножападобныя пласцінкі, якія маюць на некаторых краях участкі з крутой рэтушшу (рыс. 30, 14, 17, 21). Магчыма, што частка гэтых знаходак з’яўляецца незакончанымі вырабамі.
    Групу з 6 знаходак складаюць прылады, крутарэтушаваныя на краі, які мае выступы і выемкі. У гэтай групе пераважаюць нерэгулярныя скрабкі.
    Пэўная колькасць адшчэпаў, пласцінак і абломкаў мела толькі рэтушаваныя выемкі (рыс. 29, 31, 34; 30, 15). Гэта — скоблі.
    Прылад, што мелі функцыі рэзання, у раскопе каля 200. 3 гэтай мэтай часта выкарыстоўваліся адпаведным чынам апрацаваныя адшчэпы (рыс. 31, 9). Аднак нажамі ў большасці з'яўляліся розных памераў і пераважна няправільна абграненыя ножападобныя пласцінкі, у якіх плоская рэтуш пакрывае краі са спінкі, у некаторых выпадках краі рэтушаваліся і з брушка (рыс. 30, 13, 16, 18—20, 22, 23; 31, 1—8, 10—12, 16).
    Вылучаюцца 12 нажоў, зробленых з завостраных і рэтушаваных пласцінак. 3 такія вырабы на даволі масіўных нарыхтоўках мелі выпуклае лязо і характэрную выемку каля вастрыя на супрацьлеглым ад ляза краі (рыс. 30, 20). Лязо і выемка апрацаваны з боку спінкі завастраючай рэтушшу. На адным нажы на ніжнім тарцы меўся скрабок з выпуклай скрабніцай (рыс. 30, 23). Да апісаных серпападобных нажоў падобны выраб з доўгага і шырокага адшчэпа. Праўда, на ім выемка апрацавана некалькі больш крутой рэтушшу. 3 нажы з пласцінак мелі скошаназавостраныя канцы (рыс. 30, 16). Такія серпападобныя нажы са скошаным канцом характэрны для позненеалітычных матэрыялаў Панямоння і вядомы, напрыклад, у Ярэмічах III, Добрым Бары I, Русакове II.
    3. Зак. 408
    33
    Характэрны для Панямоння і тып нажоў, прадстаўлены ў калекцыі з Лысай Гары 4 экземплярамі. Гэта доўгія вырабы з гарбатай спінкай і прамым лязом (рыс. 30, 13, 22), на якім плоская рэтуш, а на спінцы бліжэй да вастрыя крутая. Адзін такі выраб на спінцы мае невялікую скоблепадобную выемку.
    Наступны тып аб’ядноўвае 4 знаходкі (рыс. 30, 18, 19). Гэта нажы з сіметрычным завастрэннем на канцы. 2 мелі буйную краявую рэтуш і маглі ўжывацца як наканечнікі дроцікаў.
    Сярод нетыповых рэжучых прылад вылучаецца доўгая і масіўная пласціна, адрэтушаваная з аднаго краю, на яе тарцы сфармаваны невялікі скрабок (рыс. 31, 16).
    Некаторыя нерэтушаваныя пласцінкі таксама маглі ўжывацца пры рэзанні.
    Праколак знойдзена 19 экземпляраў. 3 іх 13 сфармаваны на канцах завостраных адшчэпаў з дапамогай крутой рэтушы са спінкі (рыс. 29, 19). Такім жа чынам вырабляліся праколкі на пласцінках (рыс. 29, 21,22).
    Пракруткі вырабляліся з дапамогай процілеглай рэтушы з завостраных пласцінак і адшчэпаў (рыс. 29, 20). На некаторых вастрыях ёсць сляды моцнай спрацаванасці.
    Масіўны і доўгі скол з нуклеуса, у якога адзін канец пакрыты крутой рэтушшу, а супрацьлеглы адрэтушаваны на краях вастрыя, магчыма, з’яўляўся камбінаванай прыладай (скрабокпраколка).
    Разцоў 16 (рыс. 29, 16—18, 23—25). У гэтай групе пераважаюць вуглавыя разцы (рыс. 29, 16, 17). Яны фармаваліся на вуглах зламаных пласцінак, на адшчэпах, сколах з нуклеусаў. Есць разец на вугле масіўнага сколу, у якім разцовы скол праходзіць па ўсёй даўжыні вырабу, а тарцовая частка мае шматлікія заломы. Гэта знаходка набліжаецца да тыпу разцоў на масіўных сколах і плоскіх нуклеусах, якія характэрны для стаянкі Бабінка.
    Сярэдзінны разец (1 экз.) зроблены з адшчэпа. Знойдзены бакавыя разцы на адшчэпах (рыс. 29, 18, 24) і 2 сярэдзіннавуглавыя экземпляры на пласцінках.
    Каля 10 вырабаў — наканечнікі стрэлаў (рыс. 29, 1—7, 14, 15). Большасць іх сфармавана на адшчэпах. 3 наканечнікі маюць трохвугольную форму і прамую аснову. На адным рэтуш размешчана па ўсіх краях з абодвух плоскасцей (рыс. 29, 6), на другім — толькі са спінкі, а з брушка ёсць нязначная падрэтушоўка на аснове (рыс. 29, 5). Трэці наканечнік з прамой асновай адрэтушаваны з абодвух бакоў амаль па ўсёй паверхні (рыс. 29, 14).
    4 наканечнікі таксама маюць трохвугольную форму, але ў іх аснове ўтворана выемка. Адзін з такіх вырабаў сэрцападобнай формы амаль па ўсіх краях апрацаваны пільчатай рэтушшу (рыс. 29, 7). Ад іншай падобнай знаходкі захаваўся абломак. 2 другія экземпляры рэтушаваны толькі на баках (рыс. 29, 15). Адзін наканечнік з выемкай у аснове пакрыты струменьчатай рэтушшу. Выклікае пэўнае сумненне прызначэнне невялікай завостранай пласцінкі з краявой рэтушшу, у якой не апрацавана прамая аснова. Магчыма, гэта незакончаны наканечнік стралы.
    Сустрэта на помніку некалькі лістападобных наканечнікаў стрэлаў (рыс. 29, 1, 2).
    Наканечнікі дроцікаў мелі лістападобную форму (завостраны авал), яны сіметрычныя ў папярэчным сячэнні і апрацаваны па абедз
    34
    вюх паверхнях грубымі сколамі. Больш выразныя наканечнікі на масіўных пласцінах (рыс. 30, 18, 19).
    Знойдзены пласцінкі са скошаным канцом — вастрыі яніславіцкага тыпу (рыс. 29, 9—11), мікрапласцінкі з рэтушшу (рыс. 29, 8, 12), трапецыя (рыс. 29, 13).
    Выразную групу складаюць сякеры і сякерападобныя вырабы (рыс. 31, 17, 18', 32, 1—4). 3 экземпляры маюць асіметрычнае папярэчнае сячэнне, у 2 з іх абушкі завужаныя, а лёзы акруглыя, трэці выраб нагадвае авал. Ва ўсіх гэтых прыладах краявыя фармуючыя сколы размешчаны пераважна на больш выпуклай плоскасці. 2 іншыя авальныя сякеры маюць правільнае лінзападобнае папярэчнае сячэнне і апрацаваны сколамі аднолькава з абедзвюх плоскасцей, У астатніх вырабаў завужаныя абушкі. У некаторых на лёзах ёсць дробная падчэска. Адна прылада — мікрасякера на адшчэпе трохвугольнай формы, прамое лязо яе прышліфавана па краі з абодвух бакоў. Прышліфавана па правым лязе і сякера з абламаным абушком.
    Маецца некалькі сякерападобных прылад з неакуратнай апрацоўкай. Магчыма, гэта сапсаваныя або незакончаныя экземпляры.
    У час раскопак знойдзена некалькі цяслаў. Адно зроблена з масіўнага сколу канкрэцыі. Буйная рэтуш размешчана па краі толькі са спінкі, на лязе з боку брушка прасочваецца невялікая падрэтушоўка (рыс. 31, 15). 2 іншыя цяслы авальныя ў плане, а ў бакавой праекцыі, як і папярэдняе, асіметрычныя. На першым лязо апрацавана са спінкі дробнымі сколамі (рыс. 31, 13), на другім сколамі пакрыты бакі і абушок з брушка, а на лязе маюцца толькі заломы ўжывання (рыс. 31, 14).
    У якасці адбойнікаў ужываліся невялікія крамянёвыя галькі з падпраўляючымі сколамі (рыс. 32, 17). Знойдзены адзін дыскападобны адбойнік з моцна забітым рабочым краем. Некалькі крамянёў з заломамі на краях маглі ўжывацца як адціскальнікі.
    Сярод вялікай колькасці нуклеусаў каля 30 экземпляраў маюць аморфную форму без ясна выражанай ударнай пляцоўкі і акрэсленай сістэмы аббіўкі (рыс. 32, 16, 19).
    Нуклеусы з дзвюма косымі процілеглымі пляцоўкамі ў асноўным былі прызначаны для атрымання ножападобных пласцінак (рыс. 32, 5). На тыльных частках некаторых экземпляраў прыкметны папярэчныя негатывы сколатых невялікіх адшчэпаў.
    Амаль усе іншыя нуклеусы аднапляцовачныя (рыс. 32, 6—15, 18). Большасць з іх адначасова з’яўляецца і аднабаковымі, г. зн. найбольш выразныя негатывы сколаў размешчаны на пярэднім баку — на адшчэпні, праўда, большменш заходзячы і на бакі. На тыльным баку такіх вырабаў або скарынка, або плоскасць буйнога сколу. Аднак у многіх нуклеусаў ёсць і папярэчныя негатывы сколатых адшчэпаў. Большасць такіх знаходак конусападобныя або цыліндрычныя. У верхняй праекцыі знаходкі пераважна акруглыя, але ёсць шмат і сплошчаных экземпляраў. Зрэдку сустракаюцца нуклеусы падчатырохвугольныя, паўакруглыя і клінападобныя. Знойдзена некалькі нуклеусаў, у якіх пласцінкі сколваліся з усіх бакоў, а таксама некалькі чарапахападобных экземпляраў (рыс. 32, 18).