Неаліт Беларускага Панямоння
Міхась Чарняўскі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 144с.
Мінск 1979
На ўскрытай плошчы помніка было знойдзена некалькі паглыбленняў і ям. Іх прызначэнне вызначыць цяжка. Адно невялікае паглыбленне, запоўненае вуглістай масай, магчыма, з’яўлялася агнішчам.
У час раскопак аўтарам на помніку атоымана каля 1600 прылад працы, нуклеусаў і іх абломкаў, больш як 4000 вызначальных фрагментаў керамікі і каля 40 000 расшчапаных крамянёў без слядоў дадатковай апрацоўкі.
3 усіх знойдзеных на паселішчы 218 выразных скрабкоў 75 зроблены з пласцінак. Двайных канцавых скрабкоў на пласцінках 7 (рыс.
9
5, /), 4 з іх без падрэтушоўкі па баках, 2 маюць падрэтушоўку з правага боку, а на адным экземпляры апрацаваны і абодва бакі. Гэтыя знаходкі пераважна высокія, на некаторых экземплярах рабочая частка — моцна спрацаваная скрабніца. Каля 30 прылад — гэта адзінарныя канцавыя скрабкі (рыс. 5, 6), невялікая частка іх мае завужаную да асновы, дэльтападобную форму. Большая частка скрабніц выпуклаакруглая, зрэдку сустракаюцца скрабніцы прамыя, косыя або нерэгулярныя. Часам трапляюцца на абодвух баках невялікія рэтушаваныя выемкі, якія, магчыма, служылі для замацавання прылады ў рукаятцы.
Калі апісаная група мае рэтуш толькі на канцы, то ў іншых канцавых скрабкоў (каля 30 экз.) рэтушшу апрацаваны і некаторыя бакі — правыя або нават абодва (рыс. 5, 5—11, 14, 16, 17). У некаторых выпадках яна толькі часткова спускаецца са скрабніцы на край, некаторыя краі апрацаваны і з брушка.
Знойдзены тры масіўныя і шырокія пласціны, апрацаваныя па ўсіх краях, акрамя асновы (рыс. 6, 2). Найбольш крутая рэтуш на верхніх тарцах. Гэтыя скрабкі маюць выцягнутаавальную форму, краі іх маглі ўжывацца і для рэзання, асабліва ўчасткі каля асновы, дзе рэтуш больш плоская. На адной такой знаходцы маецца на бакавым краі шырокая скоблевая выемка. Тры прылады з’яўляюцца двайнымі бакавымі скрабкамі.
Некаторыя скрабкі на пласцінках, у тым ліку і канцавыя, захаваліся толькі ў фрагментах.
Сярод скрабкоў самую вялікую групу (143 экз.) складаюць розныя вырабы на адшчэпах (рыс. 5, 7, 9, 11, 13—19). Сярод іх найбольш nov на прадстаўлены акруглыя і выцягнутаавальныя формы. Крыху менш скрабкоў падчатырохвугольных і дэльтападобных. Яшчэ менш шырокаавальных, мысападобных (рыс. 6, 11), паўакруглых вырабаў. Некаторыя з апошніх могуць быць абломкамі вышэйапісаных тыпаў. Рэдка сустракаюцца знаходкі з выразна скошанай скрабніцай. Амаль v паловы разгледжаных тыпаў рэтушшу апрацаваны толькі верхні край, г. зн. яны з’яўляюцца канцавымі скрабкамі на адшчэпах. У астатніх экземпляраў, акрамя скрабніцы, на канцы маюцца дадаткова апрацаваныя краі — левы або правы, да палавіны або меней; часам рэтуш пакрывае амаль увесь перыметр прылады, за выключэннем вузкай асновы.
На адшчэпах сфармавана і 25 бакавых скрабкоў — левых, правых або двухбаковых (рыс. 5, 2, 12). У невялікай колькасці стстрэты і абломкі розных скрабкоў на адшчэпах. Каля 10 экземпляраў маюць скрабніцы нерэгулярных абрысаў (рыс. 5, 16).
Наш падзел скрабкоў умоўны, бо не заўсёды можна знайсці размежаванне паміж пэўнымі формамі і тыпамі прылад. Так, паміж дэльтападобнымі і авальнымі можна было б вылучыць каплепадобныя формы і г. д. Фармальнасць заключаецна і ў тым, што мы заўсёды арыентавалі скрабкі на адшчэпах асновамі нарыхтовак уніз. Такім чынам, напрыклад, вылучаны тып бакавых скрабкоў, але ж у руцэ першабытнага чалавека ў час працы такі «бакавы» скрабок быў канцавым.
Назіранні над стратыграфічным размяшчэннем скрабкоў у раскопах 1967, 1970, 1977 гг. паказалі, што вырабы на пласцінках залягалі ў асноўным крыху ніжэй, чым такія ж прылады на адшчэпах. Акрамя таго, мы паспрабавалі паоаўнаць глыбіні залягання нанбольш поыдатных для датавання тыпау— кэнцавых скрабкоу на пласцінках без дядатковай бакавой рэтушы і канпавых двайных скрабкоў. Але зза малой колькасці матэрыялу гэтае параўнанне не з’яўляецца пераканаўчым.
10
Канцавыя скрабкі размеркаваны большменш раўнамерна па ўсіх чатырох пластах. Праўда, двайныя, найбольш архаічныя прылады ў трэцім пласце дасягаюць 71,5%, а ў першым пласце іх зусім няма.
Акрамя выразных скрабкоў у раскопах знойдзена больш як 40 розных адшчэпаў, абломкаў, сколаў з участкамі крутой рэтушы (рыс. 6, 3, 10). Некаторыя з гэтых знаходак маглі быць неза.кончанымі або сапсаванымі вырабамі.
Частка пласцінак таксама мае на краях крутую рэтуш. Шырэйшыя з гэтых экземпляраў, напэўна, ужываліся як своеасаблівыя скрабкі (рыс. 4, 3).
На некаторых кавалках нуклеусаў, на абломках, масіўных адшчэпах майстраваліся скрэблы. Але гэтая катэгорыя прылад на помніку прадстаўлена адзінкавымі знаходкамі.
Скоблі (17 экз.) майстраваліся з адшчэпаў, іншы раз з пласцінак і зусім рэдка з абломкаў (рыс. 6, 5, 8, 15, 16). У большасці яны былі аднавыемчатыя і фармаваліся пераважна з боку спінкі. На пласцінках маюцца пераважна кароткарадыусныя выемкі, што тлумачыцца вузкай формай нарыхтоўкі. Часам рэтуш пакрывае не толькі выемкі, але і прылеглыя краі прылад.
Разцы прадстаўлены 38 экземплярамі. Вуглавыя (13 экз.) у асноўным фармаваліся на зламаных доўгіх пласцінках (рыс. 6, 14, 19). 3 іх 3 прылады былі двайныя. Часта па адным ці абодвух баках вырабаў зроблена прытупляльная падрэтушоўка або нават рэтуш. Вуглавы разец на адшчэпе толькі адзін.
Сярэдзіннавуглавыя разцы (6) амаль усе рабіліся з розных абломкаў, некаторыя з іх былі нуклападобныя (рыс. 6, 22). На адным нуклападобным экземпляры ёсць двайны, на супрацьлеглых канцах, разец. Разец сярэдзіннавуглавы на пласцінцы знойдзены толькі адзін (рыс. 3, 14). На аснове рэтуш са спінкі і брушка. Аснова магла дадаткова ўжывацца ў якасці пракруткі. Мы палічылі магчымым 3 знаходкі вылучыць у тып папярэчнавуглавых разцоў. 2 з іх сфармаваны на нуклепадобных абломках, 1 — на тоўстым адшчэпе. Асаблівасцю гэтай групы з’яўляецца тое, што ў іх, акрамя звычайных для вуглавых экземпляраў вертыкальных разцовых сколаў, ёсць папярэчныя, накіраваныя з таго ж вугла.
Бакавых разцоў сустрэта ўдвая менш, чым вуглавых (рыс. 6, 13, 20), 4 з іх былі сфармаваны на пласцінках, 3 — на адшчэпах. На некаторых баках прылад маецца падрэтушоўка. 2 сярод пласцінчатых экземпляраў двайныя.
3 кароткай пласцінкі быў сфармаваны сярэдзінны разец. На супрацьлеглым рабочай частцы тарцы вырабу ёсць падрэтушоўка і выразныя заломы. Клінападобны на абломку разец, як і косапапярэчны на адшчэпе, адзін. Адна камбінаваная прылада ўяўляе сабой бакавы — вуглавы разец на пласцінцы. Маюць разцовыя сколы і некаторыя іншыя адшчэпы, пласцінкі і абломкі крэмню.
Параўнанне глыбінь залягання разцоў і скрабкоў паказвае, што ў верхніх двух пластах у працэнтных адносінах яны прыблізна роўныя, але ў ніжнім, чацвёртым пласце працэнт разцоў большы. У той жа час стратыграфічныя параўнанні ўнутры самой катэгорыі разцоў не далі выразных вынікаў.
Наканечнікаў стрэлаў на помніку пры параўнаўча вялікай ускрытай плошчы мала — толькі 2 экземпляры. Адзін з іх трохвугольны, з амаль прамой асновай, адрэтушаваны са спінкі па ўсіх краях, з брушка —
11
толькі на вастрыі і аснове (рыс. 4, 1). Другі таксама трохвугольны, але з асновай увагнутай, са спінкі апрацаваны акуратнай струменьчатай рэтушшу, у выніку чаго ўтварыліся пільчатыя краі. 3 брушка апрацавана толькі аснова, вастрыё абламана (рыс. 4, 2). Калі першы экземпляр можа быць аднесены да позненеалітычнага часу, то другі, мяркуючы па пільчатаму краю, датуецца бронзавым векам.
Усе наканечнікі дроцікаў (7 экз.) вырабляліся з масіўных пласцін і маюць пераважна лістападобную форму (рыс. 4, 11, 13). Найбольш старанна рэтушавалася вастрыё і прылеглыя бакі. У некаторых экземпляраў рэтуш дасягае самой асновы, каля вастрыя яна нярэдка струменьчатая. Падрэтушоўка з брушка сустракаецца рэдка. Некаторыя завостраныя формы нажоў на пласцінках падобныя на наканечнікі і без трасалагічнага аналізу іх адрозніваць цяжка.
Выяўлена 7 праколак і 15 пракрутак. Прыблізна палова змайстравана з пласцінак (рыс. 4, 9), 9 — з адшчэпаў, 3 — з выцягнутых абломкаў спічастай формы. Рабочая частка звычайна фармавалася на вузейшых або завостраных верхніх канцах нарыхтовак. Для двух пракрутак былі прыстасаваны часткі пласцінак каля асноў. Прыблізна так вырабляліся і прылады з адшчэпаў.
Найбольш шматлікую групу вырабаў складаюць рэжучыя прылады (рыс. 4, 4—8, 10, 12, 14, 15, 18, 19). Часцей за ўсё гэта розныя ножападобныя пласцінкі (звыш 200), пераважна няправільна абграненыя з падрэтушоўкай або выразнай плоскай рэтушшу са спінкі па аднаму або абодвух баках. Апрацоўваліся бакі і з брушка. Некаторыя кароткія плоскарэтушаваныя сячэнні пласцінак маглі быць звычайнымі абломкамі большых вырабаў, не выключана іх выкарыстанне і ў састаўных прыладах. Як укладышы ўжываліся і вузкія рэтушаваныя экземпляры.
Невялікая частка пласцінак мае па краях пільчатую рэтуш, у некаторых выпадках адзін бок вырабу рэтушаваўся плоска, а супрацьлеглы прытупляўся.
Значная колькасць пласцінак не мае рэтушы, але прыкметныя заломы на краях сведчаць аб ужыванні іх для рэзання.
Часам старажытны майстар змяняў рэтушшу форму нарыхтоўкі пад прыладу або спецыяльна падбіраў адмысловыя пласцінкі. Такія апрацаваныя вырабы маюць характэрны выгляд нажоў і ў сваю чаргу падзяляюцца на некалькі тыпаў, якія мы зараз і разгледзім (рыс. 4, 4, 10, 12,14,15,18,19).
3 нажы сфармаваны на сіметрычна завостраных нарыхтоўках. Плоская рэтуш у іх пакрывае ўвесь або амаль увесь край, іншы раз рэтуш нанесена бліжэй да вастрыя і па супрацьлеглым баку. Сустракаецца падпрацоўка і з брушка каля асновы. Гэты тып знаходак набліжаецца да наканечнікаў дроцікаў.
Найбольш шырока прадстаўлены тып нажоў са скошанымі плоскарэтушаванымі тарцамі (7 экз.). Як правіла, у іх рэтуш толькі на скосе. На адным нажы яна спускаецца да скоса на спінку, на другім адрэтушаваны і бакавыя краі.
6 нажоў складаюць тып з прамымі лёзамі і гарбатымі спінкамі. На спінках у найбольшым выгіне рэтуш круцейшая, часам пераходзіць у скрабковую. Магчыма, гэтыя прылады ўжываліся як нажыскрабкі. Гарбатыя прытупленыя спінкі на нажы вельмі зручныя для ўпору пальцамі. Прамыя лёзы спрэс або амаль спрэс адрэтушаваны, але на адным, магчыма незакончаным, экземпляры лязо рэтушавана толькі каля асновы.