• Газеты, часопісы і г.д.
  • Неаліт Беларускага Панямоння  Міхась Чарняўскі

    Неаліт Беларускага Панямоння

    Міхась Чарняўскі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 144с.
    Мінск 1979
    112.39 МБ
    Колер знойдзеных фрагментаў рудаваташэры і не зусім раўнамерны, тамсям прыкметны больш рудаватыя плямы. Некаторыя чарапкі знутры цямнейшыя. Свежы злом мае колер жаўтаваташэры, у сярэдзіне злому заўсёды маецца цямнейшы блакітнаваташэры або проста шэры прапластак.
    Паверхні сценак гаршкоў выраўноўваліся (расчэсваліся) шыраказубым грэбенем. На ўнутраных паверхнях сляды такога расчэсвання больш прыкметныя, але на выпуклінах яны прыцёртыя. Звонку сценкі ў большасці выпадкаў пакрываў ангоб. Загладжванне швоў паміж стужкамі таксама адбывалася тым жа грэбенем. Паверхні расчэсваліся коса або гарызантальна. Апошняя арыентацыя атрымлівалася пераважна пры завяршэнні апрацоўкі сценак.
    Усе пасудзіны дубічайскага тыпу, мяркуючы па знойдзеных фрагментах, былі вастрадонныя (рыс. 19, 1—4), вугал асявога сячэння дна прыблізна прамы або меншы за яго, корпус выпуклы, верхняя частка крыху звужаная. Сустракаюцца і злёгку рабрыстыя экземпляры. Дыяметр гаршкоў дубічайскага тыпу па венцах дасягае 22—30 см.
    Больш паловы венцаў прамыя, а некаторыя крыху прыгнутыя ўнутр, у астатніх краі адагнутыя вонкі (рыс. 10—12). Зрэзы іх пераважна закругленыя, некаторыя патончаныя, скошаныя ўнутр, плоскія, плоскія з выразным наплывам на краі, у адной пасудзіны край скошаны звонку. Большасць зрэзаў мае розныя наколы, ямчатыя ўмяціны, адбіткі грэбеня.
    Усе гаршкі дубічайскага тыпу арнаментаваліся (гл. табл. 2 і 3) пад краем венцаў радам круглых глыбокіх ямак. Амаль у 2/3 экземпляраў яны размешчаны звонку, у астатніх — знутры пасудзін.
    Звыш паловы фрагментаў керамікі не мае арнаменту. Але неарнаментаваных венцаў (тут мы не прымаем у разлік ямак пад краем і арнаментаў на зрэзах) сустрэта мала.
    Арнаменты на посудзе дубічайскага тыпу былі найбольш насычанымі ў верхняй частцы вырабаў або прысутнічалі толькі на венцах, таму працэнт неаздобленых венцаў, відаць, адпавядае працэнту неарнаментаваных пасудзін.
    Элементы арнаменту прадстаўлены адбіткамі тонкага грэбеня (рыс. 10, 9, 10, 12), тонкімі насечкамі (рыс. 10, 11), наколамі кантам нахіленай круглай палачкі з няроўным тарцом (рыс. 11, 5); палачкі з закругленым (рыс. 11, 4) або роўна зрэзаным тарцом (рыс. 11, 7); кантам трубачкі (рыс. 11, 2, 5, 13); ямчатымі наколамі; наколамі вуглом нахіленай пласцінкі (падтрохвугольныя) (рыс. 11, 1, 3); акруглымі або
    16
    авальнымі ямчатымі ўмяцінамі з няроўным (шыпастым) або гладкім дном (рыс. 12, 5); адбіткамі канцом размачаленай палачкі (рыс. 11, 16), прачэрчанымі, пераважна тонкімі, лініямі (рыс. 11, 6, 8, 9, 10, 14, 15), прагладжанымі лініямі (рыс. 11, 12); адбіткамі нахіленай лапаткі (рыс. 11,11).
    Найбольш распаўсюджаныя элементы арнаменту — розныя наколы, прачэрчаныя лініі, ямчатыя ўмяціны. Паўмесячныя наколы («капыткі») атрымліваліся, калі арнаменцір — палачку ці трубачку трымалі нахіленымі ўправа, але некаторыя пасудзіны аздабляліся кантам арнаменціра, нахіленага ўніз (рыс. 11, 2). Радзей сустракаюцца грабеньчатыя і насечкавыя арнаменты. Грабеньчатыя адбіткі тонкія, злёгку выгнутыя, бо наносіліся зазубраным тарцом закругленай лапаткі, якую арнаменціроўшчык звычайна трымаў нахіленай да паверхні гаршка. Адбіткі размешчаны злёгку нахіленымі ўправа або вертыкальна, нахіленых улева значна менш. Адзін фрагмент меў адбіткі шырокага буйназубага штампа. Адзінкавымі экземплярамі прадстаўлены чарапкі з прагладжанымі шырокімі лініямі і з адбіткамі канцом нахіленай лапаткі.
    Матывы арнаментаў, утвораных з апісаных вышэй элементаў (за выключэннем прачэрчаных і прагладжаных ліній), складаюцца з частых або разрэджаных гарызантальных паясоў. Паміж зонамі такіх паясоў вялікія неарнаментаваныя палі.
    Прачэрчаныя лініі размешчаны косапаралельна або ўтвараюць косую сетку, якая пакрывала ўсю паверхню керамічнага вырабу, за выключэннем прыдоннай часткі, у адзінкавых выпадках сетка ўтваралася перасячэннем вертыкальных і гарызантальных ліній. Таксама рэдка сустракаецца гарызантальнае размяшчэнне тонкіх ліній або спалучэнне гарызантальных, вертыкальных і косых зон. Шырокія прагладжаныя лініі арыентаваліся гарызантальна або коса. Камбінаваныя арнаменты на кераміцы дубічайскага тыпу сустракаюцца рэдка. Вядомы спалучэнні ямчатых умяцін з косасеткавым узорам з тонкіх прачэрчаных ліній; умяцін з такім жа ўзорам з шырэйшых ліній; адбіткаў канцом размачаленай палачкі з грабеньчатымі элементамі; гарызантальна прачэрчанай лШіі з паясамі вертыкальных насечак; насечак з ямчатымі ўмяцінамі (рыс. 11, /3, 16; 12, 1, 2).
    Як асаблівасць, адзначым знаходкі дноў акруглых з шыпам на вастрыі. Незвычайным з’яўляецца і дно, глыбока наколатае з сярэдзіны круглым завостраным арнаменцірам.
    Невялікую групу знаходак дубічайскага тыпу з Русакова II мы вылучым у асобны падтып, які з’яўляецца прамежкавым звяном паміж «дубІчайскай» керамікай і керамікай тыпу Лысай Гары (рыс. 12, 3). Для гаршкоў гэтага падтыпу характэрны адагнуты венчык з загнутым унутр краем (адна з найбольш характэрных адзнак «лысагорскай» керамікі). Ямкі, асабліва круглыя, наносіліся пад краем венца з сярэдзіны, іншы раз звонку. У выніку ўтварыліся характэрныя выпукліны — негатывы. Акрамя звычайных для «дубічайскай» керамікі раслінных дамешак, у сценках пасудзін прыкметны рэдкія зярняты жарствы або вапняку. Грабеньчатыя расчосы на паверхнях мала прыкметныя. Менавіта на гэтай кераміцы сустрэты адбіткі лапаткі і насечкі.
    Да другой групы (тып Лысай Гары) таксама належаць абломкі таўстасценных (у сярэднім 7—8 мм) пасудзін, у цесце сценак якіх адначасова ёсць дамешкі раслінных рэштак і зярнят жарствы (рыс. 13; 19, 5—10). Спосаб фармавання «лысагорскіх» гаршкоў такі ж, як і «дубічайскіх». Колер іх шэрарудаваты, абедзве паверхні гладкія.
    2. Зак. 408
    17
    Здаецца, амаль адзіная форма керамічных вырабаў тыпу Лысай Гары на помніку Русакова II — вастрадонныя гаршкі з шыйкай і адагнутым венцам дыяметрам 23—33 см. Дно ў асявых сячэннях было прамое або большае за яго, часам яго вастрыё было прыкругленым або мела выступ — шып. Корпус плаўна закруглены амаль ва ўсіх выпадках, маецца толькі адзін фрагмент, дзе заўважаецца рабро.
    Як адзначалася, усе венцы адагнутыя вонкі, у той жа час большасць іх мае на самым краі большменш выразны загін унутр. Зрэзы венцаў, як правіла, арнаментаваны. Ад размяшчэння арнаментацыі (на самым зрэзе, на яго ўнутраным або знешнім краі або на абодвух краях адначасова) залежала і іх форма (патончатыя, скошаныя ўнутр або вонкі).
    Адна з найбольш характэрных адзнак «лысагорскай» керамікі — глыбокія наколы або ямкі пад унутраным краем венцаў. Глыбокія наколы маглі наносіцца і на знешняй паверхні венчыка. Наколы або ямкі толькі на знешняй паверхні сустракаюцца ў адзінкавых выпадках. Адпаведна наколам на супрацьлеглай паверхні ўтвараліся выпуклінысопачкі, адпаведна з круглымі ямкамі — жамчужыны. Часам сопачкі і жамчужыны выступаюць вельмі рэльефна.
    Арнаменты канцэнтраваліся пераважна на верхніх частках пасудзін, зрэдку на венцы. Часта разрэджаныя паясы ўзору пакрывалі ўвесь выраб ад венца да дна. Большасць знойдзеных фрагментаў сценак неарнаментаваная, у той жа час неарнаментаваных венцаў сустрэта мала.
    Элементы арнаменту складалі адбіткі канцом лапаткі (рыс. 13, 2, 8, 9—11, 13, 16; 19, 6—8), наколы канцом палачкі (рыс. 13, 1); наколы нахіленым вастрыём або завостранай пласцінкай (рыс. 13, 14), кароткія насечкі (рыс. 13, 5); падавальныя і семечкавыя наколы і ўмяціны (рыс. 13, 18), ямчатыя наколы (рыс 19, 9); ямчатыя ўмяціны, адбіткі грэбеня (рыс. 13, 12), прачэрчаныя лініі, наколы вуглом пласцінкі.
    Адбіткі канцом лапаткі сустракаюцца найчасцей. Арнаменцір, як правіла, адносна вузкі або вузкі, меў тарэц роўны або зламаны. Адбіткі наносіліся пераважна адступаючай лапаткай без адрыву або амаль без адрыву ад паверхні, у выніку чаго атрымліваліся спецыфічныя* паскі, часам як «запінкімаланкі». Значна менш сустрэта наколаў канцом палачкі або трубачкі (узор у выглядзе «капыткоў»). Большасць такіх наколаў была таксама адступаючай. Падтрохвугольныя наколы вуглом пласцінкі, грабеньчатыя адбіткі і прачэрчаныя лініі сустракаюцца рэдка.
    Большасць адзначаных элементаў размяшчалася на пасудзінах гарызантальнымі апярэзваючымі паскамі. Часам арнаментацыя ўскладнялася: сустрэты вертыкальныя зоны з адрэзкаў паскаў, спалучэнні гарызантальных з вертыкальнымі і косымі паскамі. Тонкія лініі ўтваралі косасеткавыя ўзоры. Для многіх венцаў «лысагорскай» керамікі характэрны паміж выпуклінамі глыбокія наколы або адбіткі канцом лапаткі, як правіла, здвоеныя. Спалучэнняў розных элементаў арнаментаў амаль не назіраецца.
    Сярод «лысагорскай» керамікі з Русакова II было шмат фрагментаў, у якіх не прасочваліся раслінныя рэшткі. Кераміка шчыльная, добра абпаленая. Разгледжаная група керамікі з’яўляецца пазнейшай у параўнанні са знаходкамі гэтага тыпу, яна мае рысы, уласцівыя кераміцы тыпу Добрага Бору.
    Больш шматлікая на стаянцы кераміка трэцяга тыпу — тыпу Добрага Бору (рыс. 14—18; 20, 1—10). Да яго належаць рудашэрыя фраг
    18
    менты моцных, добра абпаленых гаршкоў (таўшчыня сценак 5—10 мм). Сценкі фармаваліся з гліняных стужак спосабам косага прылепу і мелі дамешкі ў цесце жарствы і пяску. Дамешкі жарствы невялікія, раслінныя рэшткі не заўважаны. Пасля вылепкі гаршка паверхні сценак (абедзве або адна) загладжваліся, ад чаго захавалася падгарызантальная, адносна лёгкая штрыхоўка. Штрыхоўка слабапрыкметная, размытая або выразная. Апошняя сустракаецца часцей на танкасценных пасудзінах, якія з’яўляюцца пазнейшымі сярод «дабраборскіх». Злом сценкі па колеру мала адрозніваецца ад знешняй паверхні.
    Усе пасудзіны, мяркуючы па фрагментах, былі вастрадоннымі, мелі плаўна выпуклыя брушкі, звужаныя шыйкі і высокія лейкападобныя венцы, краі якіх у пераважнай большасці злёгку загнуты ўнутр. Дыяметры керамічных вырабаў дабраборскага тыпу мелі па венцах 21— 35 см. Вострыя дны ў асявым сячэнні звычайна большыя за 90°, некаторыя мелі шыпывыступы, некаторыя прыкруглены.
    Толькі трэцяя частка венцаў была арнаментаваная на зрэзах. У большасці знаходак звонку пад краямі глыбокія круглыя ямкі. Амаль у пяць разоў радзей, чым ямкі, сустракаюцца глыбокія наколы. Даволі рэдка ямкі і наколы сустракаюцца на ўнутраных паверхнях, толькі на некалькіх чарапках гэтыя элементы нанесены на ўнутраных і знешніх паверхнях пачаргова.