• Газеты, часопісы і г.д.
  • Неаліт Беларускага Панямоння  Міхась Чарняўскі

    Неаліт Беларускага Панямоння

    Міхась Чарняўскі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 144с.
    Мінск 1979
    112.39 МБ
    Каля 50 іншых здабытых на помніку фрагментаў адносяцца да больш позняга часу. Большасць іх датуецца бронзавым векам.
    Трахімавы Кусты. Паселішча размешчана на невялікай дзюне на правым беразе р. Сэрвач, праз 1 км на поўдзень ад в. Панямонь Навагрудскага раёна. Помнік адкрыты A. Р. Мітрафанавым, раскопваўся ў 1963 г. I. М. Цюрынай (184 кв. м) 14.
    У раскопе пад дзёрнам залягаў культурны пласт цёмнашэрага колеру (20—25 см), падсцілаўся жоўташэрым мацерыковым пяском.
    Значную цікавасць уяўляе знаходка двух ям на паселішчы, дзе знойдзена, згодна са звесткамі I. М. Цюрынай, шмат крамянёвых вырабаў і керамікі. Адна яма, запоўненая залой, мела дыяметр 1,7 м, а глыбіню 0,9 м. Другая яма памерамі 4,2 на 2,2 м паглыблялася ад дзённай паверхні на 1,05 м.
    Прылады працы (каля 300) былі змайстраваны з цёмнашэрага крэмню. Найбольшую групу вырабаў складаюць розныя пласцінкі з
    частковай краявой рэтушшу. 3 32 нажоў большасць мае выцягнутую сіметрычуню форму з рэтушшу па абодвух краях.
    Сярод скрабкоў найбольш тыповымі з’яўляюцца канцавыя на пласцінках.
    Знойдзены 2 наканечнікі стрэл: адзін трохвугольны, а другі чаранковы на пласцінцы, а таксама бакавы разец і 7 сякер. Яны клінаватыя з лінзаватымі папярэчнымі сячэннямі. Сустрэты і абломак шліфаванай сякеры. Зашліфоўку на брушку мае і цеславатая прылада.
    Сярод нуклеусаў пераважаюць аднапляцовачныя падконусныя.
    На плошчы раскопа, увогуле слабанасычанай знаходкамі, сустрэта 18 фрагментаў керамікі, не лічачы зусім дробных. Большасць іх паходзіць з ранняга неаліту і амаль зусім пазбаўлена арнаментаў. Толькі 2 чарапкі маюць авальныя ўмяціны. Некалькі больш шчыльных фрагментаў адносіцца да лысагорскага тыпу.
    Ярэмічы III. На ўчастку поплаву паміж в. Ярэмічы Карэліцкага раёна і прывусцевай часткай Ушы, у левабярэжжы Нёмана, размешчана некалькі дзюн пад назвай Грудкі. На самай высокай (звыш 2 м над поплавам), што знаходзіцца на прамой лініі паміж мастом праз Ушу і царквой, размешчана старажытнае паселішча плошчай каля 500 кв. м.
    Цэнтральная частка дзюны разам з культурным пластом у значнай ступені знішчана кар’ерам, тут жа прыкметна і перавейванне. У выдзьмуве і кар’еры знойдзена шмат дробных крамянёў. Большыя былі сабраны мясцовым насельніцтвам для гаспадарчых патрэб.
    На тэрыторыі помніка былі закладзены дзве траншэі. Першая плошчай 12 кв. м знаходзілася ў заходняй частцы дзюны і дала матэрыял пераважна ранняга жалезнага веку. Другая траншэя плошчай 28 кв. м размяшчалася на ўсходнім краі дзюны.
    Стратыграфія другой траншэі: 0—0,1 м — пласт навеянага светлашэрага дробназярністага пяску, у якім былі выяўлены толькі крамянё
    29
    выя лусачкі; 0,1—0,7 м — цёмны гумусаваны пласт з дробназярністага пяску, святлейшы каля асновы, са слядамі залы і вуголля; 0,7 м і ніжэй — мацярык са светлашэрага дробназярністага пяску, месцамі з участкамі ажалязнення.
    Большасць крамянёвых і керамічных знаходак залягала ў другім пласце.
    У калекцыі 6 канцавых скрабкоў на цэлых і зламаных ножападобных пласцінках (рыс. 25, 13—16, 18, 19). У некаторых з іх рэтуш заходзіць і на краі.
    Скрабкі на адшчэпах часцей за ўсё мелі акруглыя і авальныя формы (рыс. 25, 20, 29, 30). Некаторыя з іх апрацаваны рэтушшу амаль па ўсім перыметры, за выключэннем нізу. Рэшта — канцавыя, рэтуш у іх заходзіць на бакі толькі часткова.
    На кароткіх і пераважна шырокіх адшчэпах былі сфармаваны нерэгулярныя фігурныя скрабкі. У гэту групу мы аб’ядналі прылады, на краях якіх з дапамогай крутой рэтушы былі ўтвораны выступы і выемкі. Гэтыя знаходкі (10 экз.), магчыма, маглі ўжывацца як скрабкі і скоблі.
    Знойдзены 2 мысападобныя скрабкі (на адшчэпе і на пласцінцы). 9 адшчэпаў апрацаваны па краях крутой рэтушшу. Відаць, яны таксама маглі выкарыстоўвацца для скрабення (рыс. 25, 22, 31).
    Скрабковую рэтуш маюць і некаторыя пласцінкі (рыс. 26, 4, 5).
    У раскопе знойдзены 43 пласцінкі без рэтушы, большасць з іх на краях мае заломы ўжывання. Памеры знаходак сярэднія, абграненасць няправільная, толькі нешматлікія дробныя экземпляры з правільнымі гранямі.
    40 пласцінак маюць розную рэтушоўку. Часцей за ўсё рэтуш размешчана са спінкі па адным або абодвух краях (рыс. 26, 1, 2), сустракаецца і з брушка. Рэтуш пакрывае ўвесь край або асобныя яго ўчасткі, што назіраецца часцей. Сустрэты 2 пласцінкі з дробнымі скоблепадобнымі выемкамі. Амаль усе знаходкі апісанага тыпу, мяркуючы па характару рэтушы,— рэжучыя прылады. Некаторыя экземпляры, асабліва вузкія і завостраныя, маглі ўжывацца як праколкі. 2 пласцінкі па адным краі маюць вельмі крутую рэтуш, па другім — дробную і плоскую, са слядамі спрацаванасці.
    Знойдзены і нож на масіўнай выгнутай пласцінцы (рыс. 25, 15), рэтушаваны з боку спінкі на ўсіх краях, за выключэннем асновы. На яго левым выпуклым краі каля вастрыя рэтуш крутая, скрабковая, на правым, злёгку ўвагнутым — плоская, рэжучая, тут жа ёсць і скоблепадобная выемка. Відаць, гэта камбінаваная прылада (функцыі нажа, скрабка і невялікай скоблі). Крутая рэтуш на спінцы магла служыць і для націску пальцам у час працы.
    Есць у калекцыі разцы. 8 знаходак складаюць тып вуглавых разцоў на зламаных пласцінках (рыс. 25, 33). 3 іх індывідуальных асаблівасцей адзначым падрэтушоўку некаторых бакавых граняў. На адной прыладзе ёсць адрэтушаваная выемка. Бакавыя разцы прадстаўлены 2 экземплярамі (рыс. 25, 28, 34). Адзін мае разцовыя сколы на абодвух та'рцах, другі — на адным. Знойдзены і сярэдзінны разец на адшчэпе і камбінаваны вуглавы бакавы (рыс. 25, 26, 32).
    Для вырабу праколак выкарыстоўваліся завостраныя адшчэпы (рыс. 25, 12). Рэтуш размяшчалася з боку спінкі і найбольш на вастрыі, дзе прыкметны і сляды спрацаванасці.
    Адна з пракрутак мае па адным краі з брушка дробную рэтуш. На
    30
    яе вастрыі прыкметны вінтападобны скол, які і сфармаваў рабочую частку прылады. Іншая пракрутка зроблена з дапамогай звычайнай супрацьлеглай рэтушы.
    Выяўлена 6 наканечнікаў (рыс. 25, 1—3). Адзін — трохвугольны, зламаны, са струменьчатай рэтушшу на спінцы і ўвагнутай асновай. Другі таксама зроблены з адшчэпа, але мае добра выяўлены чаранок і злёгку адцягнутыя ўніз крылы пяра. Доўгая струменьчатая рэтуш пакрывае з брушка ўвесь выраб, са спінкі рэтушаваны толькі чаранок. Знаходка датуецца бронзавым векам. Сярод пад’ёмнага матэрыялу два экземпляры трохвугольнай формы з прамой або злёгку выпуклай асновай. Яны пакрыты струменьчатай рэтушшу са спінкі і брушка. Трэці трохвугольны, такім жа чынам апрацаваны наканечнік мае аснову ўвагнутую, злёгку ўвагнутыя ў ім і бакі. Знойдзены і лістападобны выраб з добра выяўленым чаранком. Уся знаходка з краёў апрацавана, асабліва добра рэтушавана пяро.
    На помніку шмат мікралітычных або блізкіх да іх формаў (рыс. 25, 4—11). 5 знаходак — гэта дробныя правільна абграненыя пласцінкі з рэтушаванымі краямі. Адзін экземпляр мае рэтушаваную выемку ў аснове. 2 пласцінкі з прытупленай спінкай. Некалькі мікрапласцінак маюць невыразную краявую падрэтушоўку.
    Сярод мікралітаў знаходзяцца 2 трапецыі. Бакі адной з іх апрацаваны крутой рэтушшу са спінкі, другой — з брушка.
    3 крамянёвых вырабаў, атрыманых намі, 8 можна аднесці да рубя* чых прылад (рыс. 26, 7, 8, 10, 11, 13). Усе яны асіметрычныя як у папярэчным, так і ў прадоўжным сячэнні і нестаранна апрацаваны краявымі сколамі. 2 з іх няправільнай авальнай формы. Большасць прылад у папярэчным сячэнні падтрохвугольныя недасканалыя. Лёзы фармаваліся папярэчнымі ім або прадоўжнымі сколамі.
    Адна трохвугольная масіўная прылада, апрацаваная па гранях невялікімі сколамі, мяркуючы па форме і характару ляза, з’яўлялася цяслам.
    Некалькі дзесяткаў розных адшчэпаў, абломкаў, масіўных сколаў з нуклеусаў маюць другасную апрацоўку, але прызначэнне іх не зусім зразумелае.
    Акрамя прылад працы на помніку, як і на ўсіх іншых стаянках Панямоння, сустрэта шмат нерэтушаваных расшчапаных крамянёў — «адыходаў вытворчасці».
    Сярод знойдзеных нуклеусаў большасць складаюць аднапляцовачныя, блізкія па форме да конусападобных з усечанымі ў многіх выпадках вяршынямі (рыс. 26, 9, 12, 15). 4 нуклеусы маюць негатывы сколатага матэрыялу на ўсіх баках, у плане яны акруглыя, але большасць знаходак аднабаковая. На іх тыльнай частцы захоўваецца скарынка або буйныя плоскасці падрыхтоўчых сколаў. Часам тут бакавымі ўдарамі збіваліся невялікія адшчэпы.
    4 чарапахападобныя нуклеусы — нізкія піраміды — прызначаліся для адшчэпаў. Вострыя грані паміж ударнай пляцоўкай і бакавымі плоскасцямі з негатывамі сколаў, мяркуючы па шматлікіх заломах, маглі прыдаць некаторым экземплярам функцыі рубячых прылад. Магчыма, у пэўным сэнсе сякерай мог з’яўляцца яшчэ адзін нуклеус. Ен аднапляцовачны і клінападобны, а на ніжняй выпуклай грані меліся заломы. Адзін нуклеус з дзвюма скошанымі супрацьлеглымі пляцоўкамі. Найбольш востры яго край паміж ніжняй ударнай пляцоўкай і пярэдняй часткай мае заломы.
    31
    Большасць неалітычнай керамікі, атрыманай на паселішчы, адносіцца да ранняга часу. Асаблівасцю яе з’яўляецца таўстасценнасць (8— 11 мм) і прыкметнае ангабіраванне знешніх паверхняў. Элементы арнаментаў: грабеньчатыя адбіткі, доўгія насечкі, наколы, умяціны канцом размачаленай палачкі, прачэрчаныя лініі (рыс. 27, 1—11). Найбольш распаўсюджаны матыў — гарызантальныя паясы.
    Фрагменты керамікі лысагорскага тыпу арнаментаваліся пераважна рознымі наколамі, радзей — прачэрчанымі лініямі і ўмяцінамі. Гэтыя элементы ўтваралі частыя гарызантальныя паясы, аднак сустрэты і адзінкавыя хвалістыя і крыжападобныя ўзоры (рыс. 27, 12—14; 28, 11—16).
    Лысая Гара. Паселішча Лысая Гара размешчана на правым беразе Нёмана супраць в. Апечкі Стаўбцоўскага раёна, на краі баравой тэрасы, каля паўднёваўсходняга падножжа ўзгорка пад назвай Лысая Tapa. Заходняя частка помніка заціснута на вузкай паласе паміж узгоркам і ракой, а ўсходняя, каля берагавога агалення, што завецца мясцовым насельніцтвам Жоўты Бераг, пашыраецца да 70 м. У даўжыню з захаду на ўсход паселішча займае 150 м.
    Помнік адкрыты Л. Д. Побалем. У 1962, 1963, 1965 гг. раскопваўся аўтарам. Ускрыта 405 кв. м (рыс. 3, II).
    У працэсе разборкі культурнага пласта, а таксама з дапамогай шурфавання заўважана, што большасць неалітычных знаходак канцэнтруецца на заходнім вузкім краі паселішча, які ў недалёкім мінулым інтэнсіўна падмываўся ракой. Зараз у сувязі з адхіленнем рэчышча Нёмана працэс размыву запаволіўся. Далей на ўсход адначасова з расшырэннем тэрыторыі паселішча змяншаецца таўшчыня культурнага пласта, але павялічваецца колькасць знаходак бронзавага веку.