Неаліт Беларускага Панямоння
Міхась Чарняўскі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 144с.
Мінск 1979
Незвычайным з’яўляецца аднапляцовачны нуклеус, на адным з рэбраў якога скоблепадобная рэтушаваная выемка. Рэтуш прыкметная і на тыльным рабры аднаго клінападобнага экземпляра. Рэдкая знаходка — нуклеус, прызначаны для атрымання пласцінак, у яго 2 вузкія ўдарныя пляцоўкі ўзаемасутыкаюцца пад вострым вуглом.
3*
35
Акрамя прылад працы і нуклеусаў на паселішчы Лысая Гара знойдзены некалькі соцень адшчэпаў, пласцінак, сколаў і абломкаў, якія не мелі рэтушы. Адшчэпаў значна больш, чым пласцінак, якія ў пераважнай большасці няправільна абгранены.
Фрагменты керамікі адносяцца да розных этапаў нёманскай культуры, невялікая частка датуецца бронзавым векам і больш познім часам.
Ранняй (дубічайскай) керамікі знойдзена мала (рыс. 33, 1—3). Гэта абломкі вастрадонных гаршкоў без шыйкі, з выпуклымі або злёгку рабрыстымі сценкамі, а пад злёгку адагнутым краем венца заўсёды меўся апярэзваючы рад глыбокіх ямак. Вострыя донцы, як правіла, роўныя або меншыя за 90°. Сценкі пасудзін рудаваташэрага або жоўташэрага колеру, выраблены стужкаватым спосабам косага прылепу з гліны, у якую дамешваўся пясок і раслінныя рэшткі.
Пасля вылепкі пасудзіны паверхня яе добра загладжвалася, а сценкі з сярэдзіны раўняліся шыраказубым штампам (на шмат якіх чарапках прыкметны яго сляды). Абпал праводзіўся на вогнішчах і, безумоўна, быў не якасны, бо знутры свежых зломаў добра прыкметны больш цёмны прапластак.
Фрагменты керамікі сведчаць, што паісудзіны мелі разрэджаную арнаментацыю, шмат якія ўчасткі сценак без аздобы.
Колькасць чарапкоў, арнаментаваных наколамі (рыс. 33, 3, 6) і грабеньчатымі адбіткамі (рыс. 33, 2, 4, 7—9), прыблізна аднолькавая. Наколы пераважна правільнай падтрохвугольнай формы. Яны наносіліся вуглом лапаткі або кантам палачкі, а ў некаторых выпадках тарцом трохвугольнага арнаменціра. Насечкі ўтвараліся тонкай і злёгку выгнутай пласцінкай. Толькі ў адным выпадку насечкі больш шырокія і прамыя, але ўсе яны большменш нахіленыя (рыс. 33, 5). 23 фрагменты арнаментаваны радамі косапастаўленых тонкіх і злёгку выгнутых грабеньчатых адбіткаў (рыс. 35, 4, 8, 10). Перад нанясеннем арнаменту прагладжваліся гарызантальныя апярэзваючыя пасудзіны паскі, якія служылі арыенцірам для арнаментатара.
Грабеньчатыя адбіткі па форме вельмі падобныя на многія насечкі. Ствараецца ўражанне, што яны наносіліся незазубранымі арнаменцірамі. Магчыма, для гэтага выкарыстоўваліся перлавіцы.
Некалькі фрагментаў маюць неакрэсленыя ямчатыя ўмяціны.
Усе адзначаныя элементы на пасудзінах дубічайскага тыпу размяшчаліся гарызантальнымі апярэзваючымі гліняныя вырабы паясамі.
«Дубічайская» кераміка на Лысай Гары прадстаўлена 6 абломкамі венцаў (рыс. 33, 1, 2). Адзін не арнаментаваны, са злёгку адагнутым вонкі патончаным краем. 3 прамыя венцы належалі адной пасудзіне, мелі злёгку патончаныя і закругленыя зрэзы і рад глыбокіх круглых ямак звонку пад краем. Яшчэ адно венца мела на плоскім зрэзе косыя грабеньчатыя адбіткі, шэраг такіх жа адбіткаў размяшчаўся і звонку пад самым краем, ніжэй якога былі глыбокія круглыя ямкі. Шостае венца на зрэзе аздоблена падтрохвугольнымі наколамі, больш глыбокія наколы ёсць і звонку пад краем.
На помніку найбольш шырока прадстаўлена кераміка, характэрныя асаблівасці якой дазволілі вылучыць яе ў асобны тып — тып Лысай Гары (рыс. 33, 10—19; 34, 1—10). Сярод «лысагорскай» керамікі вастрадонныя гаршкі з выпуклым тулавам, звужанай шыйкай і адагнутым венцам (рыс. 33, 15). Дны роўныя або некалькі большыя за 90°. Пасудзіны мелі пераважна светлы шараватаруды колер, на ўнутраных
36
паверхнях цямнейшы. Яны ляпіліся стужкавым спосабам косым прылепам. У глінянае цеста дабаўляліся раслінныя дамешкі і жарства. Пасля вылепкі гаршкоў іх паверхні старанна раўняліся і, магчыма, ангабіраваліся. Затым наносіўся арнамент і вырабы абпальваліся. «Лысагорская» кераміка лепш абпалена, чым «дубічайская», яна мацнейшая, унутры разломаў звычайна няма цямнейшага прапластка.
Сярод знойдзеных чарапкоў гэтага тыпу каля 50% маюць арнаменты.
Элементы арнаменту складаюцца з розных наколаў, прачэрчаных і прагладжаных ліній, умяцін і грабеньчатых адбіткаў. Часцей за ўсё наколы наносіліся кантам адступаючай круглай палачкі (рыс. 33, 13; 34, 2, 8). Часам наколы пераходзілі ў кароткія або даўжэйшыя прагладжаныя лініі. Сустракаюцца наколы падтрохвугольныя (рыс. 33, 10—12, 16, 19; 34, 4, 9) , ямчатыя ўмяціны.
Прачэрчаныя лініі тонкія і доўгія (рыс. 34, 15). Умяціны мелі розную форму (рыс. 33), сярод іх былі і адбіткі размачаленай палачкі (рыс. 33, 14; 34, 5).
Найбольш тыповыя матывы арнаментацыі для керамікі лысагорскага тыпу — гарызантальныя апярэзваючыя пасудзіну паскі. Тонкія прачэрчаныя лініі размяшчаліся нахільна або ўтваралі косую сетку. Грабеньчатыя адбіткі найчасцей утваралі ялінку (рыс. 33, 17).
Сустракаецца і ўскладненая арнаментацыя з гарызантальных перарваных паскаў, са спалучэнняў гарызантальных і косых паскаў, толькі з косых паскаў, размешчаных пад вуглом.
16 абломкаў вострых дноў паходзяць ад 8 пасудзін (рыс. 34, 9, 10). 4 абломкі належалі дну, у якога вертыкальныя рады наколаў зыходзяцца да вастрыя. Фрагменты 2 іншых дноў мелі рады гарызантальныя. 3 дны мелі косанакіраваныя арнаменты з кароткіх і доўгіх ліній наколаў, а таксама з доўгіх паскаў адбіткаў размачаленай палачкі. Прыблізна так арнаментавана яшчэ адно дно. Толькі на адным дне не было арнаменту.
Выяўленыя 52 фрагменты венцаў лысагорскага тыпу паходзяць ад 32 пасудзін. Самай характэрнай рысай «лысагорскіх» венцаў з’яўляецца наяўнасць пад краем глыбокіх наколаў — падтрохвугольных, паўкруглых і г. д. Маюцца 2 венцы з глыбокімі круглымі ямкамі. У большасці экземпляраў наколы зроблены звонку і з сярэдзіны. Пры гэтым яны спачатку наносіліся з сярэдзіны гаршка, а потым звонку, чым дэфармаваўся ўнутраны рад. Значна менш венцаў, дзе глыбокія наколы рабіліся толькі з сярэдзіны. Пры такой арнаментацыі край венца заўсёды загнуты ўсярэдзіну. Такая загнутасць адзначаецца і пры іншых спосабах аздаблення венцаў і з’яўляецца адной з характэрных адзнак «лысагорскай» керамікі.
Валікападобнае патаўшчэнне пад краем, якое звычайна ўтваралася ад негатываўсопачак, часам наўмысна наляплялася пры фармаванні венцаў. Краі венцаў патончаныя, нярэдка скошаныя ўсярэдзіну. Зрэзаў патоўшчаных і акруглых сустрэта мала.
Зрэзы арнаментаваліся пераважна папярэчнымі або косымі насечкамі, радзей — наколамі і ўмяцінамі. Патоўшчаныя зрэзы арнаментам аздабляліся пад самым краем з сярэдзіны або звонку. Выяўлена некалькі неарнаментаваных экземпляраў.
На лепш захаваных фрагментах венцаў арнамент такі ж, як і на іншых частках пасудзін.
У паўночнаўсходняй частцы раскопа на некалькіх суседніх квадра
37
тах быў знойдзены развал пасудзіны — гаршка. Удалося ўзнавіць яго форму (рыс. 33, 15). Гаршчок меў вострае дно, выпуклыя сценкі, звужаную шыйку і адагнутае кароткае венца. Дыяметр яго па венцу 28 см, найбольшая шырыня тулава знаходзілася на 2/3 часткі вышыні пасудзіны. Пад патончаным краем венца з сярэдзіны размяшчаўся рад глыбокіх наколаў, звонку ўтвараўся перарывісты валік з сопачак. Між сопачкамі знаходзіліся кароткія косыя паскі адбіткаў канцом размачаленай палачкі. Паверхня гаршка, акрамя прыдоннай часткі, пакрыта сеткай з тонкіх прачэрчаных ліній.
На Лысай Гары керамікі дабраборскага тыпу знойдзена мала: 19 абломкаў добра абпаленага выразна прафіляванага гаршка са звужанай шыйкай, моцна адагнутым венцам, краі якога ў сваю чаргу загіналіся ўнутр (рыс. 34, 11). Колер фрагментаў рудаваташэры з жаўтаватым адценнем. Яны мелі ў цесце толькі дамешкі дробнай жарствы, абедзве паверхні загладжаны, ад чаго засталася тонкая падгарызантальная заштрыхоўка. Пад краем венца знаходзіліся 2 гарызантальныя рады глыбокіх і частых адступаючых адбіткаў канцом вузкай лапаткі. Паміж гэтымі радамі і крыху ніжэй размяшчаліся такія ж, але радзейшыя наколы. На шыйцы гаршка і корпуса арнаменту няма. Сярод керамікі з Лысай Гары выяўлены знаходкі бронзавага веку.
Русаковічы I. Стаянка размешчана праз 1 км на захад ад в. Русаковічы Стаўбцоўскага раёна, на вышэйшым з трох пясчаных грудоў, што ўзвышаюцца на левабярэжным поплаве Нёмана. Груд з поўначы на поўдзень выцягнуты на 90 м, з захаду на ўсход на 80 м, вышыня яго над поплавам каля 4 м. Ля краёў груд парос маладымі дубамі. Раней ён разворваўся, цяпер задзірванелы.
У паўночнаўсходняй частцы помніка быў закладзены раскоп плошчай 204 кв. м, у якім пад ворным пластом пяску выяўлены культурны пласт шэрага колеру таўшчынёй да 0,4 м, які падсцілаўся жоўташэрым мацерыковым пяском. У мацерыку выяўлена некалькі паглыбленняў, большасць з якіх засталася з часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Калекцыя знаходак, атрыманая на помніку, малалікая, але мае пэўнае значэнне для характарыстыкі ранняга неаліту Панямоння.
Крэмень на помніку звычайны для вярхоўяў Нёмана. Ен цёмнашэры, мясцінамі шэры, з масляністымі паверхнямі. Крамянёвых вырабаў з другаснай апрацоўкай у раскопе выяўлена каля 100 экземпляраў.
Значную групу складаюць скрабкі (рыс. 35, 8—11, 16). Шырока прадстаўлены канцавыя экземпляры на пласцінках і на адшчэпах возных формаў — акруглых, падчатырохвугольных, дэльтападобных. Часта рэтуш ад скрабніцы заходзіць і на бакі. 3 іншых скрабкоў вядомы: са скошанай скрабніцай, бакавыя — мысападобныя, скрабок на адшчэпе з нерэгулярнай скрабніцай. На адшчэпе была сфармавана скобля. 4 адшчэпы і іх абломкі мелі на краях крутую падрэтушоўку. Авальная масіўная прылада з буйной рэтушшу па правым выпуклым краі магла ўжывацца як скрэбла.
Разец толькі адзін — вуглавы на кароткай няправільнай пласцінцы (рыс. 35, 15). Магчыма, разцом з’яўлялася і іншая знаходка (рыс. 35, 14).
Усе наканечнікі стрэлаў трохвугольныя з прамымі асновамі (рыс. 35, 6, 7). Вастрыё яніславіцкага тыпу трапілася адно (рыс. 35, 4).
Можна аднесці да мікралітаў чатыоохвугольны ўкладыш з плоскарэтушаванымі трыма краямі і трохвугольнік (рыс. 35, 5). Есць у калекцыі некалькі праколак і пракрутак.
38
Лепш прадстаўлены рэжучыя прылады. Сярод іх левалязовы нож на пласцінцы і абломак вастрыя тыпу «фінскага нажа». Некалькі пласцінак маюць на баках завастраючую плоскую рэтуш (рыс. 35, 12).