• Газеты, часопісы і г.д.
  • Неаліт Беларускага Панямоння  Міхась Чарняўскі

    Неаліт Беларускага Панямоння

    Міхась Чарняўскі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 144с.
    Мінск 1979
    112.39 МБ
    3 рубячых прылад вядома сякера, змайстраваная на расшчапанай канкрэцыі (рыс. 35, 17), і авальнае цясла.
    Асобную групу складаюць камбінаваныя прылады: канцавы скрабок на адшчэпе і праколка (рыс. 35, 13), двайная скобля на фігурным адшчэпе і праколка; на тоўстай пласцінцы сярэдзіннавуглавы разец і канцавы скрабок.
    Нуклеусы ўсе аднапляцовачныя (рыс. 35, 18).
    Кераміка тыпу Дубічай на помніку прадстаўлена дробнымі абломкамі шэрарудога колеру з багатымі расліннымі дамешкамі ў цесце слабаабпаленых рыхлых сценак, таўшчыня якіх 7—8 мм (рыс. 35, 1—3). Знешнія паверхні іх гладкія, унутраныя маюць сляды загладжвання грэбенем, якім наносіўся і арнамент. Стыкі між глінянымі стужкамі злучаліся тым жа штампам — яго сляды прыкметны пад адпаўшай глінай, якой замазвалася «шво».
    Фрагменты венцаў і некаторыя абломкі прыдонцавых частак паказваюць, што яны паходзілі ад вастрадонных гаршкоў з крыху звужанымі верхнімі часткамі. Большасць арнаментаваных фрагментаў сценак гаршкоў аздаблялася адбіткамі тонкага і злёгку выгнутага грэбеня.
    Вырабы арнаментаваліся пераважна частымі гарызантальнымі радамі нахіленых управа адбіткаў, частымі ялінкамі, камбінацыямі радоў нахіленых управа кароткіх або сярэдніх па даўжыні адбіткаў і радоў адбіткаў, нахіленых улева, а таксама вертыкальнымі паскамі.
    Керамікі лысагорскага тыпу ў раскопе не сустрэта. «Дабраборская» прадстаўлена венцам пасудзіны з лейкападобнай верхняй часткай. На стаянцы шмат керамікі сярэднебронзавага часу. Адначасова ёй з’яўляецца частка крамянёвых вырабаў, у прыватнасці абломак «фінскага нажа».
    Русаковічы VII. Праз 1,5 км на ўсход ад в. Русаковічы Стаўбцоўскага раёна, на левабярэжным поплаве, паўднёвей старыцы размешчана дзюна двухметровай вышыні, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Месца гэтае называецца «У дубах». У прыстарычнай частцы дзюны намі ўскрыта 120 кв. м. Культурны пласт колеру ад цёмнашэрага да шэрага, складзены пераважна дробназярністым пяском, дасягаў у таўшчыню 0,5—0,6 м. Ен падсцілаўся звычайным дзюнным пяском. У раскопе на мацерыку ям не заўважана, праўда, адно паглыбленне было часткова расчышчана ў яго паўднёвазаходнім вугле. У двух квадратах у першым пласце трапіліся раскіданыя перапаленыя камяні памерамі 10—15 см. Тут, магчыма, меліся рэшткі агнішча. У час раскопа знойдзены фрагменты розначасовых пасудзін і крамянёвыя вырабы (рыс. 36, 3, 4).
    Крамянёвыя прылады на помніку невялікія па памерах. Яны вырабляліся з цёмнашэрай сыравіны, характэрнай для вярхоўяў Нёмана.
    Скрабкі прадстаўлены 3 канцавымі экземплярамі і 7 вырабамі на адшчэпах. На адной пласцінцы сфармавана левабаковая скобля. Разцоў 2 — вуглавы і сярэдзіннавуглавы і незакончаны трохвугольны экземпляр стралы з невялікай выемкай у аснове.
    Знойдзена вастрыё яніславіцкага тыпу і выраб падобнага тыпу. 3 завостранай пласцінкі была змайстравана праколка. У калекцыі ёсць пласцінкі з рэтушшу або падрэтушоўкай па краях. Крыху большую групу складаюць адшчэпы пераважна з плоскай рэтушшу або
    39
    падрэтушоўкай. Адна прылада — востраканечны нож са скошаным канцом. 3 рубячых прылад вядомы 2 аморфныя нарыхтоўкі сякер. Звяртаюць увагу 2 камбінаваныя прылады — скрабкі і скобель на адшчэпе, двайная скобля і праколка на падобным адшчэпе.
    Групу нуклеусаў складаюць аморфныя, незакончаныя, выпадковыя экземпляры; аднапляцовачныя; аднапляцовачныя з бакавымі сколамі на тыльных частках. Знойдзены таксама невыразныя абломкі прылад, збітыя ўдарныя пляцоўкі з нуклеусаў і вертыкальныя сколы з іх, адшчэпы і пласцінкі без рэтушы, абломкі.
    Знойдзеная кераміка падзяляецца на некалькі тыпаў. Дубічайскі тып прадстаўлены абломкамі 2 гаршкоў жоўташэрага светлага колеру, крыху зведзеных уверсе. Адзін гаршчок на зрэзе венца мае плыткія акруглыя ўмяціны, пад ім рад круглых ямак. Арнамент — частыя паскі гарызантальных нахіленых управа адбіткаў грэбеня. Другі, аналагічны па форме гаршчок мае патончаны зрэз венца (без арнаменту), паверхня вырабу арнаментавана ялінкай з адбіткаў крыху выгнутага грэбеня, а пад краем венца круглыя ямкі.
    Лысагорскі тып керамікі мае арнаменты з наколаў кантам палачкі, прагладжаных ліній, насечак, адбіткаў грэбеня. 5 фрагментаў гаршка з выразнай шыйкай і загнутым унутр краем арнаментаваны па знешняй паверхні грэбенем, на ўнутранай паверхні лёгкая падгарызантальная заштрыхоўка. Апошняя рыса набліжае гаршчок да дабраборскага тыпу.' Да трэцяга (дабраборскага) тыпу належаць абломкі гаршкоў з падгарызантальнай заштрыхоўкай, арнаментаваныя семечкавымі ўзорамі і адбіткамі кароткага грэбеня (рыс. 36, 3).
    Русаковічы IX. Праз 1,5 км на паўночны ўсход ад в. Русаковічы, на правабярэжным шырокім поплаве Нёмана знаходзіцца дзюна, якую мясцовае насельніцтва называе «Высокі Груд». Яна размешчана паўночней ракі праз 0,25 км, выцягнута з поўначы на поўдзень больш як на 0,2 км. У паўднёвазаходняй частцы ўзвышэння ў 1976 г. намі быў закладзены раскоп плошчай 160 кв. м. Культурны пласт меў таўшчыню каля 0,6 м. Ен аналагічны іншым дзюнным стаянкам у вярхоўях Нёмана. У мацерыку выяўлена шмат розных ям, якія адносяцца пераважна да бронзавага веку. Знойдзены развал печыкаменкі, відаць, вельмі позняга часу.
    Крэмень на стаянцы, з якога вырабляліся прылады працы, мае шэры і цёмнашэры колер.
    Як і на большасці нёманскіх неалітычных помнікаў, у калекцыі з Русаковіч IX шырока прадстаўлены скрабкі. 20 скрабкоў — канцавыя экземпляры на пласцінках.
    Пераважна як скрабучыя прылады маглі выкарыстоўвацца некаторыя пласцінкі з крутой рэтушшу на баках. Да гэтай жа катэгорыі вырабаў набліжаюцца і адшчэпы з крутой рэтушшу або падрэтушоўкай. Падобная рэтуш прыкметна і на некаторых абломках. Да скрабучых прылад належаць 5 скобляў, з якіх адна на пласцінцы. На тоўстым, масіўным адшчэпе было сфармавана скрэбла.
    На помніку знойдзена параўнаўча шмат разцоў (31 экз.), 7 трохвугольных з увагнутымі асновамі наканечнікаў стрэлаў, 3 наканечнікі дроцікаў (рыс. 36, 2), вастрыё яніславіцкага тыпу.
    6 вырабаў можна залічыць да праколак на завОстраных пласцінках.
    Прыкметную групу ўтварылі рэжучыя прылады. Для вырабу пераважнай большасці іх былі выкарыстаны ножападобныя пласцінкі (рыс. 36, 7).
    40
    21 крамянёвы выраб — розныя рубячыя прылады і іх нарыхтоўкі, пераважна сякеры, авальныя або блізкія да іх.
    3 выразных камбінаваных прылад вядомы толькі нож — скошаны скрабок на пласцінцы.
    Нуклеусы ў калекцыі пераважна невялікія і кароткія, аднапляцовачныя. 3 2 супрацьлеглымі скошанымі пляцоўкамі знойдзены адзін нуклеус. Групу з 17 экземпляраў складаюць аморфныя і зачаткавыя нуклеусы і іх абломкі.
    3 каменных вырабаў вядома толькі авальная галька з прышліфаванай плоскасцю і падчатырохвугольная пясчанікавая плітка.
    Прыладамі апрацоўкі крэмню былі «пікаватыя» падтрохвугольныя ў папярэчным сячэнні рэтушоры, адціскальнікі на адшчэпах і абломках, адбойнік на аморфным нуклеусе.
    Кераміка ў раскопе на стаянцы рознатыповая. Першы тып (дубічайскі) такі ж, як і на помніку Русаковічы VII. Для чарапкоў найбольш характэрны грабеньчатыя арнаменты. Адбіткі размешчаны ў гарызантальных рэдкіх або частых пасках, часам ялінкай.
    Некалькі фрагментаў сценак арнаментаваны вертыкальнымі або падвертыкальнымі прагладжанымі і прачэрчанымі шырокімі і вузкаватымі лініямі. Сустракаецца сетчаты ўзор з такіх ліній. 4 фрагменты арнаментаваны паскамі з адступаючых наколаў кантам палачкі («капыткамі»). На некаторых абломках прыкметны адбіткі тарцом размачаленай палачкі.
    Другі тып керамікі (лысагорскі) — як і на папярэднім помніку. Найбольш характэрны арнамент на сценках гаршкоў складаўся з паяскоў плыткіх акруглых або авальных паглыбленняў (рыс. 36, 1), пераважная большасць якіх утворана тарцом размачаленай палачкі (рыс. 36, 5). Другую па ліку групу складаюць гаршкі, арнаментаваныя пераважна рэдкімі гарызантальнымі паяскамі «капыткоў». Вядомы таксама насечкі, прачэрчаныя лініі, ямчатыя наколы, «семечкі», адбіткі тарцом лапаткі.
    Трэці тып керамікі (дабраборскі) аналагічны трэцяму тыпу з Русаковіч VII. Фрагменты сценак арнаментаваны паскамі нахіленых управа або ўлева насечак, вузкім лінейным штампам, вертыкальнымі лініямі або косай сеткай з ліній, тэкстыльнымі адбіткамі (рыс. 36, 6).
    Куцец I. Стаянка размешчана праз 0,4 км паўднёвей в. Куцец Стаўбцоўскага раёна, на акруглай у плане дзюне пасярод правабярэжнага поплаву Нёмана. Вышыня дзюны над поплавам 1,5 м, даўжыня каля 60 м. У 1976 г. намі тут ускрыта 176 кв. м. Культурны пласт светлашэрага і шэрага колеру, мае таўшчыню ў 0,3—0,6 м. У мацерыку выяўлены ямы, частка іх, бясспрэчна, позняга паходжання. У заходняй сценцы раскопа прасочваецца слабавыражаны вуглісты прапластак. Знойдзены рэшткі агнішча без камянёў, а таксама агнішча, выкладзенае невялікімі камянямі.
    Сярод крамянёвых знаходак пераважаюць прылады, характэрныя для адначасовых помнікаў Панямоння: скрабкі, скоблі, скрэблы, разцы, наканечнікі стрэлаў, нажы і г. д. (рыс. 37).
    Фрагменты гаршкоў, знойдзеныя на помніку, падзяляюцца на звычайныя для Панямоння тры тыпы. Кераміка дубічайскага тыпу (рыс. 38, 1, 2, 4, 7, 9) арнаментавана пераважна грабеньчатымі адбіткамі, якія часам спалучаліся з адбіткамі канцом размачаленай палачкі або прагладжанымі і прачэрчанымі лініямі. Сустракаюцца і «капыткі».
    Фрагменты гаршкоў лысагорскага тыпу (рыс. 38, 3. 5, 6, 8, 11)
    41
    аздабляліся «капыткамі», падтрохвугольнымі наколамі, ямчатымі наколамі, адбіткамі грэбеня і размачаленай палачкі, насечкамі, прачэрчанымі лініямі, адбіткамі канцом лапаткі. Сустракаліся характэрныя ўзоры, якія маглі атрымацца ад адбіткаў грубай тканіны (рыс. 38, 5). На некаторых чарапках прыкметна заштрыхоўка.
    Грабеньчатыя ўзоры сустракаюцца і на кераміцы дабраборскага тыпу. Акрамя іх вядомы ямчатыя наколы, «семечкі», насечкі, адбіткі тарцом лапаткі (рыс. 38, 10). У некаторых фрагментах «дабраборскай» керамікі з Кутца I захаваліся рысы керамікі «лысагорскай»— дамешкі расліннасці.
    Янава II. У Слонімскім раёне на высокай тэрасе левабярэжжа Шчары, перарэзанай ярамі, між в. Ніз і хутарам Янава размешчана неалітычная стаянка Янава II. Намі тут быў ускрыты ўчастак плошчай 104 кв. м.
    У паўночнаўсходняй частцы раскопа каля самай асновы культурнага пласта меліся два агнішчы, складзеныя з камянёў і запоўненыя вуглістазольнай масай.