Неаліт Беларускага Панямоння
Міхась Чарняўскі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 144с.
Мінск 1979
52
Бабінка, дзе асабліва шмат знойдзена двайных бакавых разцоў на кароткіх і масіўных пласцінках, сколах з нуклеусаў і на плоскіх нуклеусах з рэтушаванымі выемкамі на тарцах.
У керамічных матэрыялах большая разнастайнасць назіраецца на сярэдняй Шчары (Русакова II). На крайнім усходзе даследаванай тэрыторыі ранняя кераміка больш танкасценная і больш насычана арнаментам (уплыў верхнедняпроўскай культуры).
Звернемся да аналогій, якія мае ранненеалітычны матэрыял з Беларускага Панямоння. У 1962 г. у паўднёвай Літве ў Варэнскім раёне праводзіліся раскопкі паселішчаў Дубічай II і III, на якіх былі сустрэты ранненеалітычныя комплексы, што складаліся з фрагментаў керамікі і крамянёвага інвентару29. Фрагменты керамікі належалі пасудзінам з расліннымі дамешкамі ў цесце сценак, венцы гаршкоў былі або адагнутыя вонкі або злёгку загіналіся ўсярэдзіну. Пад венцамі заўсёды быў рад глыбокіх круглых ямак або падтрохвугольных наколаў, іх зрэзы ўпрыгожваліся адбіткамі грэбеня або вусеневымі ўзорамі. Паверхні чарапкоў пакрывалі даволі разрэджаныя арнаменты з адбіткаў двухзубага штампа, невялікіх умяцін, трохвугольных наколаў, рэдкіх грабеньчатых адбіткаў. Крамянёвыя прылады — свідэроідныя наканечнікі стрэлаў, пласцінкі з завостранай падрэтушоўкай па краях, невялікія скрабкі.
Параўнанне керамікі і прылад працы з ранненеалітычных помнікаў Беларускага Панямоння і паўднёвай Літвы паказвае, што ў іх шмат агульных рысаў у характары крамянёвых вырабаў, у спосабе вырабу і арнаментавання пасудзін, а гэта сведчыць аб аднакультурнасці адзначаных стаянак.
Амаль усе формы прылад і керамікі ранненеалітычных помнікаў Панямоння аналагічны адначасовым матэрыялам верхняй Прыпяці (Камень, Бакінічы, Востраў, Спораў, ПагостЗагародскі, Вешня) 30. На верхняй Прыпяці сустракаюпца тыя ж прызматычныя двухпляцовачныя нуклеусы, рубячыя прылады з папярэчнымі сколамі на лязе, свідэроідныя наканечнікі стрэлаў, канцавыя скрабкі і г. д. У ранненеалітычны час тут ужывалася і амаль аналагічная кераміка — вастрадонныя пасудзіны з прамымі венцамі і з багатымі расліннымі дамешкамі ў цесце сценак, арнаментаваных ямкамі, наколамі, адбіткамі грэбеня, сеткавымі ўзорамі з перасечаных косых ліній. Агульным для абедзвюх тэрыторый з’яўляецца і наяўнасць пад венцам глыбокіх ямак, а таксама насечак і розных умяцін па зрэзе венцаў.
У. Ф. Ісаенка, які даследаваў верхняпрыпяцкія ранненеалітычныя помнікі, адзначае, што мясцовую кераміку гэтага часу пакуль што немагчыма адрозніць ад аналагічных матэрыялаў ніжняй Прыпяці31. Таксама і ранняя кераміка Панямоння мае шмат агульных рысаў з керамікай гэтай тэрыторыі.
На тэрыторыі Польшчы даследавана адна стаянка першага этапа нёманскай культуры. Яна размешчана ў паўночнаўсходняй Польшчы каля в. Возьна Весь Ломжынскага ваяводства і раскопвалася Э. Кэмпісты32. Сярод керамічнага матэрыялу на помніку знойдзены фрагменты вастрадонных пасудзін з расліннымі дамешкамі ў цесце сценак, з адагнутымі краямі венцаў. арнаментаваныя адбіткамі розных штампаў і прачэрчанымі лініямі. Пад краем аднаго венца меліся глыбокія наколы. Кераміку суправаджалі аднапляцовачныя нуклеусы, скрабкі канцавыя і іншых формаў, разцы, нуклепадобныя цяслы, пласцінкі са
53
скошанымі канцамі, трапецыі і г. д. Многія з гэтых прылад маюць аналогіі ў мясцовых мезалітычных комплексах.
Шмат якія «нёманскія» рысы сустракаюцца і сярод керамікі днепраданецкай культуры на першым і другім этапах яе развіцця на тэрыторыі Украіны 33. Праўда, ранні крамянёвы інвентар днепраданецкай культуры крыху адрозніваецца ад нёманскага і верхнепрыпяцкага, што тлумачыцца розным характарам мезаліту на гэтых тэрыторыях, які на Падняпроўі і Панямонні з’явіўся асновай для мясцовых ранненеалітычных культур. У той жа час мы і тут знаходзім агульныя формы наканечнікаў стрэлаў, мікралітаў, сякучых прылад і г. д.34
Пэўныя аналогіі сустракаем таксама і ў матэрыялах з Беларускага Падняпроўя 35 і на паселішчы Зацэнне ў Лагойскім раёне.
Р. КРымантэнэ знаходзіць у дубічайскай кераміцы шэраг адзнак, што збліжаюць яе з ранняй днепраданецкай і з нарвенскай, а таксама з керамікай Эртэбёле і ранняй цэдмарскай керамікай 36. Праўда, апошнія даследаванні сведчаць, што цэдмарскія матэрыялы з Калінінградскай вобласці значна пазнейшыя і адносяцца да позняга неалітуэт, таму яны павінны быць выключаны з гэтых параўнанняў. Даследчыца лічыць, што кераміка з дубічайскіх стаянак складае асобны варыянт, які з’яўляўся «адным са звенняў паміж эртэбёльскай, нарвенскай і самымі раннімі паўночнымі варыянтамі днепраданецкай керамікі» 33
Паміж матэрыяламі ранніх этапаў нёманскай і нарвенскай культур агульнага нямнога. Калі наша кераміка пераклікаецца з нарвенскай некаторымі рысамі керамікі, то ў каменным інвентары назіраецца вялікая розніца, калі не лічыць такіх «касмапалітычных» прылад, як скрабкі, праколкі і інш.
Як і кераміка Эртэбёле, некаторыя пасудзіны з Панямоння бедна арнаментаваныя, маюць рад ямак пад венцам, зрэз якога хвалісты ад папярэчных насечак і ўмяцін і, што вельмі важна, маюць «эртэбёльскія» шыпаватыя дны. У апошні час гэта было адзначана і на паселішчы Камень на верхняй Прыпяці39. Пераклікаюцца з нашымі і эртэбёльскія формы прылад працы. Аднак, дрэнна ведаючы матэрыялы эртэбёльскай культуры, мы ўстрымаемся ад вызначэння ступені роднасці паміж ёй і культурай нёманскай.
Займаючы становішча амаль пасярэдзіне вялікай тэрыторыі вобласці грабеньчатанакольчатай керамікі і роднасных ёй тыпаў, Панямонне ў раннім неаліце адчувала ўплыў суседніх культур, у першую чаргу днепраданецкай. Гэтым, відаць, і тлумачыцца значная разнастайнасць формаў мясцовай ранняй керамікі.
У той жа час тут зараджаліся і фарміраваліся і спецыфічныя рысы, характэрныя для нёманскай культуры,— рэдкія гарызантальныя паскі арнаментацыі, адносная малалікасць грабеньчатых узораў, своеасаблівыя прафіляваныя венцы пасудзін і глыбокія трохвугольныя наколы пад імі.
Такім чынам, разгледжаныя намі матэрыялы дазваляюць вылучыць ранні (дубічайскі) этап нёманскай культуры, прадстаўлены помнікамі тыпу Дубічай. Неалітычныя стаянкі каля в. Дубічай не з’яўляюцца найбольш характэрнымі для гэтага этапа культуры, бо размешчаны на яе паўночнай перыферыі. Але тэрмін «помнікі тыпу Дубічай», упершыню ўжыты Д. Я. Цялегіным 40, стала ўвайшоў у археалагічную навуку як сінонім ранненеалітычных помнікаў Панямоння і замяняць яго іншым няма сэнсу.
На дубічайскім этапе нёманская культура, мяркуючы па вядомых
54
нам помніках, займала Беларускае Панямонне, левабярэжжа верхняй Прыпяці, паўднёвую Літву з уключэннем і стаянкі Эжэрынай у Алітускім раёне41, частку паўночнаўсходняй Польшчы (Возьна Весь). Далейшыя даследаванні дадуць магчымасць удакладніць гэты арэал.
3. Другі этап (помнікі тыпу Лысай Гары)
Значна больш шматлікімі на беларускім паўночным захадзе з’яўляюцца матэрыялы другога этапа нёманскай культуры. Яны складаюць большасць на паселішчах Лысая Гара, Янава II, у пэўнай колькасці сустракаюцца і амаль на ўсіх іншых старажытных паселішчах Панямоння.
Фрагменты керамікі маюць рудую, шараватарудую, шараватажоўтую афарбоўку з рознымі адценнямі. Такія адрозненні ў колеры тлумачацца якасцю і афарбоўкай самой гліны і дамешак да яе, ступенню абпалу, а таксама ўмовамі захаванасці ў культурным пласце і характарам яго гумусаванасці. На паверхні пасудзін звычайна афарбоўка неаднолькавая: на ўнутранай паверхні яна цямнейшая, што выклікана нераўнамернасцю абпалу на вогнішчах. Але абпал быў даволі моцным, бо сценкі ў асноўным светлых таноў, а злом амаль не адрозніваецца ад іх. Асабліва гэта прыкметна на танчэйшых фрагментах.
Таўшчыня сценак, звычайна прапарцыянальная памерам пасудзін, вагаецца ад 7—8 да 11—12 мм, каля донцаў яны, як правіла, патаўшчаюцца.
У цесце сценак прасочваецца дамешка раслінных рэштак і жарствы. Гэтыя дамешкі амаль заўсёды суіснуюць, прычым колькасць іх звычайна ўмераная. У адных фрагментах больш раслінных дамешак, у другіх — жарсцвяных. У некаторых экземплярах раслінныя рэшткі не сустракаюцца. Сярэдняя ўдзельная вага фрагментаў у Русакове II 2,023 (разбежка паміж асобнымі чарапкамі 1,704—2,250). Знешнія паверхні іх добра загладжаныя, у некаторых выпадках маецца падглянцаванасць. Унутраныя паверхні таксама гладкія. але на іх часцей прыкметны адбіткі раслінных рэштак.
Форма пасудзін тыпалагічна вытрымана і даволі аднастайная (рыс. 47, 5). У асноўным гэта былі гаршкі сярэдніх і буйных памераў з дыяметрамі па венцах 20—40 см, мелі вострыя дны і прафіляваныя сценкі з выпуклым брушкам, звужаную шыйку і адагнутае венца. Найбольшая выпукласць брушка знаходзілася прыблізна на 1/3 вышыні пасудзіны, калі лічыць ад верху. Вышыня гаршкоў адносіцца да шырыні, як 1,5 да 1. На паселішчах у басейне Шчары зрэдку сустракаліся і вастрадонныя шырокаадкрытыя гаршкі без выразнай шыйкі.
Асявое сячэнне донцаў паказвае, што яны звычайна былі крыху большыя за прамы вугал і толькі ў некаторых выпадках раўняліся яму. Такіх вострых (менш за 90°) донцаў, як у ранненеалітычных пасудзін, у позні час не сустрэта. Некаторыя ж дны так прытуплены, што здаюцца акруглымі. На паселішчы Янава II знойдзены фрагмент зусім круглага дна з шышачкай у яго нізе.
Элементамі арнаменту (рыс. 47, 33—48) з’яўляліся розныя ямчатыя наколы, умяціны і прачэрчаныя лініі. Акуратных наколаў, нанесеных вуглом пласцінкі або тарцом трохвугольнай прамапастаўленай палачкі, мала. Значна больш адбіткаў канцом нахіленай круглай палачкі — «капыткоў». Такія адбіткінаколы могуць быць кароткімі, што сустракаецца часцей, або больш працягнутымі, у некаторых выпадках яны
55
наносіліся амаль без адрыву арнаменціра ад паверхні пасудзіны. Сярод злементаў арнаменту вядомы і розныя ўмяціны, зробленыя якімнебудзь акруглым арнаменцірам, умяціны аморфных абрысаў, авальныя паглыбленні з няроўным дном, якія, магчыма, атрымліваліся ад «размачаленых» палачак. Выразную групу складаюць тарцовыя адбіткі лапаткай.
На «лысагорскай» кераміцы сустракаецца і прачэрчаны арнамент, які складаецца з тонкіх ліній або шырэйшых паскаў, што ў некаторых ныпадках, відаць, развіліся з выцягнутых адступаючых наколаў. На некаторых пасудзінах прыкметны ўчасткі з адбіткамі тэкстылю. Грабеньчатых арнаментаў мала. Спалучэнні арнаментаў сустракаюцца рэдка.