• Газеты, часопісы і г.д.
  • Неаліт Беларускага Панямоння  Міхась Чарняўскі

    Неаліт Беларускага Панямоння

    Міхась Чарняўскі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 144с.
    Мінск 1979
    112.39 МБ
    Найбольш распаўсюджаныя арнаменты «дабраборскай» керамікі з Добрага Бору I — розныя ямчатыя наколы (332 фрагменты), сярод іх «капыткі» сустрэліся на 68 фрагментах. Каля 200 абломкаў мелі адбіткі тарцом лапаткі, якая пры арнаментаванні нахілялася або «адступала». Часта адступаючыя адбіткі канцом вузкай лапаткі ўтваралі суцэльныя паскі. «Семечак» значна больш, чым на помніку Русакова II. I наадварот, у Добрым Боры нечакана аказалася шмат адбіткаў грэбеня (26 экз.). Сярод іншых арнаментаў вядомы прачэрчаныя лініі, ямчатыя ўмяціны (рэдка), занальныя тэкстыльныя адбіткі.
    Элементы арнаменту ўтваралі звычайныя для гэтага тыпу керамікі кампазіцыі. Выключную цікавасць мае сустрэты на адным чарапку ромб з кручкамі на ніжнім вугле.
    45
    Некаторыя венцы гаршкоў, блізкія да дабраборскага тыпу па цесту і заштрыхоўцы сценак, мелі шнуравы арнамент. Але яны былі звычайна танчэйшыя і амаль заўсёды не мелі пад краем ямак. Гэты матэрыял намі аднесены да культуры шнуравой керамікі.
    На помніку ёсць пэўная колькасць і бясспрэчных знаходак бронзавага веку.
    Такім чынам, абсалютная большасць як крамянёвага інвентару, так і керамікі на стаянцы належыць да дабраборскага тыпу і характарызуе трэці (позні) этап нёманскай неалітычнай культуры.
    Атрыманыя з раскапаных стаянак матэрыялы (табл. 1, 2) дазваляюць адносна поўна характарызаваць нёманскую культуру на ўсіх этапах яе развіцця. Складванне і ранні (дубічайскі) этап культуры шырока прадстаўлены знаходкамі з Нясілавіч VI, Бабінкі, Русаковіч I. Акрамя таго, матэрыялы гэтага часу выяўлены і на шэрагу іншых помнікаў, дзе яны залягалі разам з пазнейшымі знаходкамі (Русакова II і інш.). Другі (лысагорскі) этап культуры характарызуецца знаходкамі з Лысай Гары, часткова з Русакова II, Ярэміч III, з стаянак у вярхоўях Нёмана. Позні (дабраборскі) этап найбольш выразна прадстаўлены на стаянках Добры Бор і Русакова II.
    Большасць помнікаў, даследаваных у Панямонні шляхам раскопак,— шматслойныя, з рэшткамі культуры трох этапаў (часам двух). Але ўлічваючы, што розначасовыя матэрыялы не заўсёды ўдаецца выразна стратыграфіраваць, некаторыя аб’екты да шматслойных можна аднесці толькі ўмоўна: пласты ў іх перамешаны. Да аднаслойных можна залічыць Нясілавічы VI і Добры Бор I. На апошнім помніку, праўда, сустрэта пэўная колькасць і знаходак бронзавага веку.
    НЁМАНСКАЯ КУЛЬТУРА
    Даследчык неаліту Панямоння В. Шукевіч не зрабіў спробы акрэсліць культурную прыналежнасць адкрытых ім помнікаў. У канцы 20 — пачатку 30х гадоў XX ст. У. Антаневіч залічыў неалітычную кераміку басейна Нёмана да матэрыялаў прафінскіх плямёнаў. Гэта было зроблена пад уплывам распаўсюджанага сярод археолагаў у той час і нават пазней меркавання, што вастрадонная кераміка з арнаментамі з ямак і грабеньчатых адбіткаў характэрна толькі для прафінскіх культур 2. У 1958 г. польскі археолаг А. Гардаўскі ўключыў Панямонне ў арэал распаўсюджання вылучанай ім днепраэльбскай культуры 3. Паняцце «днепраэльбская культура» не замацавалася ў археалагічнай навуцы, бо яно аб’ядноўвала шэраг культур, якія, праўда, у пэўным сэнсе ўтваралі этнакультурную вобласць. I ў той жа час вывады Гардаўскага мелі прынцыповае значэнне, бо ён першым давёў, што неаліт Панямоння адрозніваецца ад культуры грабеньчатай керамікі больш паўночных і паўночнаўсходніх тэрыторый.
    Н. М. Гурына першай звярнула ўвагу на своеасаблівасць неаліту Панямоння 4 і на магчымасць вылучэння тут асобнай нёманскай культуры5. Крыху пазней Д. Я. Цялегін, вылучаючы заходнюю, вісладняпроўскую, групу вобласці культур грабеньчатанакольчатай керамікі, аднёс кераміку некаторых стаянак Беларускага Панямоння да тыпу Добрага Бору, а больш раннія стаянкі гэтай тэрыторыі, як і значнай часткі Літвы, аб’яднаў у помнікі тыпу Дубічай6.
    Вывучэнне атрыманых з цэлага шэрагу помнікаў матэрыялаў пераканаўча паказала, што неаліт Панямоння сапраўды мае своеасаблівыя рысы, якія сведчаць пра існаванне тут асобнай археалагічнай культуры. Гэта заўважаецца ў крамянёвым інвентары і перш за ўсё ў кераміцы.
    Для крамянёвых прылад працы ў раннім неаліце Панямоння характэрна пераважанне шэрагу мезалітычных форм — свідэроідных наканечнікаў стрэлаў, мікралітаў і г. д. У познім неаліце пачынаюць дамінаваць трохвугольныя наканечнікі. 3 іншых прылад характэрны лінзападобныя сякеры з крыху звужанымі абушкамі, разнастайныя скрабкі, у тым ліку і мысападобныя; нажы з гарбатай спінкай і г. д. (рыс. 46).
    У раннім неаліце ў кераміцы спецыфічных асаблівасцей мала. Але ўжо ў гэты час тут з’яўляюцца пасудзіны са злёгку выяўленай шыйкай, распаўсюджваюцца адступаючыя наколы канцом нахіленай круглай палачкі, насечкі і косасеткавыя кампазіцыі з тонкіх прачэрчаных ліній.
    47
    Найбольш выразныя адметныя рысы мясцовай керамікі развіваюцца на другім і трэцім этапах нёманскай культуры. Гэта — вастрадонныя формы гаршкоў з завужанай шыйкай і крыху адагнутым венцам, у шэрагу выпадкаў з’яўляюцца лейкападобныя венцы; суіснаванне ў цесце пасудзін дамешак з раслінных рэштак і жарствы, а таксама наяўнасць пасудзін толькі з жарсцвянымі дамешкамі; гладкія паверхні сценак (у самым канцы неаліту з’яўляецца падгарызантальная заштрыхоўка, звычайна больш выразная з сярэдзіны пасудзін); наяўнасць у многіх выпадках пад краем венцаў замест звычайных для ляснога неаліту круглых ямак глыбокіх падтрохвугольных наколаў, якія часта наносіліся і з сярэдзіны пасудзін; разрэджанасць арнаментацыі; у асноўным гарызантальная накіраванасць арнаментаў і яго сканцэнтраванасць у верхніх частках пасудзін; малая колькасць грабеньчатых узораў; шырокае распаўсюджанне адступаючых наколаў канцом нахіленай круглай палачкі і тарцовых адбіткаў лапаткай, наяўнасць насечак і косасеткавых кампазіцый з тонкіх прачэрчаных ліній; прагладжаныя лініі (рыс. 47).
    Такія характэрныя адзнакі неаліту паўночназаходняй Беларусі дазваляюць вылучыць тут асобную нёманскую культуру, якая ў сваім развіцці прайшла тры этапы: дубічайскі, лысагорскі, дабраборскі, якія ўмоўна адпавядаюць ранняму, развітаму і позняму неаліту.
    1.	Паходжанне неалітычнай культуры
    Мезалітычная эпоха Беларускага Панямоння, у прыватнасці яе пазнейшы час, пакуль што вывучана слаба. Першая публікацыя, дзе была праведзена навуковая інтэрпрэтацыя нешматлікіх пад’ёмных матэрыялаў з паўночназаходняй Беларусі, належыць У. Антаневічу7. У канцы 50х — пачатку 60х гадоў шырокае абследаванне помнікаў каменнага веку, у тым ліку і мезалітычных, на Панямонні праводзіла Н. М. Гурына 8. Вывучэнне мезаліту гэтай тэрыторыі ў плане параўнанняў, аналогій і абагульняльных вывадаў праводзілі Р. К. Рымантэнэ 9 і Л. В. Кальцоў 10.
    Н. М. Гурына шляхам збору пад’ёмных матэрыялаў і шурфоўкі абследавала больш як 10 выразных мезалітычных помнікаў, сярод якіх важнейшыя Чарэшля VI, Нясілавічы I, II, III, VII. Амаль усе яны датуюцца познім мезалітам ".
    Атрыманыя на гэтых стаянках крамянёвыя матэрыялы складаюцца са скрабкоў на пласцінках і адшчэпах, сярод якіх характэрны мікраскрабкі; нешматлікіх разцоў; пласцінчатых наканечнікаў стрэлаў, падобных да позніх свідэрскіх; трапецый; пласцінак з прытупленай спінкай або скошаным краем, у тым ліку і яніславіцкіх тыпаў; розных рэтушаваных пласцінак; рэзчыкаў; архаічных рубячых прылад — сякерападобных і цяслападобных; аднапляцовачных нуклеусаў.
    Н. М. Гурына, уключаючы панёманскія мезалітычныя помнікі ў вялікую культурную агульнасць, якая існавала на значных тэрыторыях Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, у той жа час справядліва адзначае і іх асаблівасць, указваючы на бліжэйшыя аналогіі мезалітычнага інвентару з паўночназаходняй Беларусі на стаянках паўднёвай Беларусі, паўночнай Украіны, Літвы 12. Р. К. Рымантэнэ вылучыла на тэрыторыі заходняй і паўночназаходняй Беларусі, паўднёвай Літвы і паўночнаўсходняй Польшчы асобную нёманскую мезалітычную культуру13.
    48
    Аднак Л. В. Кальцоў некаторыя помнікі паўночназаходняй Беларусі лічыць магчымым аднесці да яніславіцкай культуры 14.
    Першыя раскопкі мезалітычнай стаянкі ў Беларускім Панямонні былі праведзены аўтарам у 1977 г. на пункце Беліца II каля в. Беліца Лідскага раёна. Стаянка выцягнута ўздоўж краю чатырохметровага ўзроўню правабярэжнага высокага поплаву Нёмана, паўднёвей вёскі і вусця Залатой Рэчкі — невялікага прытока Нёмана. Намі непадалёку ад вялікай прамыіны былі закладзены два раскопы агульнай плошчай 299 кв. м. Культурны пласт шэрага колеру таўшчынёй у сярэднім 0,3— 0,4 м у верхняй частцы быў перавораны. Ён змяшчаў у сабе рэшткі некалькіх агнішчаў — слабавуглістых лінз з абпаленымі нерэгулярна размешчанымі дробнымі камянямі.
    Знаходкі на помніку — выключна крамянёвыя вырабы, якія ўтваюць аднакультурны комплекс. Скрабкі былі пераважна з невялікіх адшчэпаў, сярод іх ёсць нерэгулярныя экземпляры, а таксама мікраскрабкі (рыс. 44, 10, 11, 14). У той жа час разцы (іх адносна мала) у асноўным вырабляліся на вуглах пласцінак, некаторыя з іх правільна абграненыя, буйныя (рыс. 44, 4, 20). Трапецыі раўнабедраныя, высокія (рыс. 44, 1, 2). Шмат вастрый яніславіцкага тыпу, вядомы іх нарыхтоўкі і своеасаблівыя фрагменты пласцінак, якія атрымліваліся пры фармаванні вастрыя (рыс. 44, 3—8). Характэрны і пласцінкі, дробна рэтушаваныя па краях (рыс. 44, 16, 18). Рубячыя прылады даволі архаічныя (рыс. 44, 19), лёзы іх часта фармаваліся бакавымі сколамі, у выніку вырабам надавалася большменш выражаная асіметрычнасць, вядомы і экземпляры, блізкія да траншэпадобных. Нуклеусы сярэдніх памераў і дробныя, усе яны аднапляцовачныя (рыс. 44, 21).
    Склад крамянёвага інвентару (трапецыі, рубячыя прылады, вуглавыя разцы, невыразныя скрабкі), агульная мікралітызацыя вырабаў і ў той жа час адсутнасць керамікі дазваляюць датаваць стаянку Беліца II познім мезалітам. Гэта пацвярджаецца і прамымі аналогіямі ў матэрыялах з суседніх познемезалітычных помнікаў (Нясілавічы I, II, IV) 15.
    Бясспрэчным фактам з’яўляецца існаванне на захадзе Беларусі нёманскай мезалітычнай культуры. У той жа час мы лічым, што матэрыялы з Беліцы II маюць пэўныя рысы яніславіцкай культуры або віслянскага цыкла, вылучаных на тэрыторыі Польшчы С. К. Казлоўскім і Г. Венцкоўскай 16. Да гэтага нас схіляюць знаходкі такіх рэчаў, як вастрыі яніславіцкага тыпу, і вырабы, блізкія да выцягнутых трохвугольнікаў на пласцінках, і поўная адсутнасць лістападобных наканечнікаў стрэлаў.