Неаліт Беларускага Панямоння
Міхась Чарняўскі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 144с.
Мінск 1979
Арнаментальныя матывы, якія складаюцца з апісаных вышэй элементаў, маюць часцей за ўсё гарызантальную накіраванасць. Гэта — рэдкія паскі розных наколау, умяцін, тарцовых адбіткаў лапаткай, шырокіх прачэрчаных ліній. Некаторыя суцэльныя паскі перарываюцца. Часам арнаменты ўтваралі зігзагі або косаарыентаваныя кампазіцыі, асабліва гэта прыкметна на верхніх частках вырабаў. Яшчэ ў больш рэдкіх выпадках адзначана іх вертыкальная накіраванасць. У матэрыялах паселішча каля в. Ярэмічы сустрэты адзінкавы чарапок, дзе гарызантальныя частыя рады здвоеных наколаў ператвараюцца ў хвалісты арнамент. Як правіла, паміж аздабляльнымі паскамі вялікія адлегласці, сустракаюцца значныя неарнаментаваныя зоны. Неарнаментаваныя абломкі керамікі складаюць 53,5%. У матэрыялах з паселішчаў на Шчары адзначаецца ўскладненне аздабленняў. Тут выяўлены кампазіцыі, якія ўтвараюць сеткавыя і нават больш складаныя ўзоры.
Тонкія прачэрчаныя лініі, як правіла, нахіленыя, часта перасякаюца, утвараючы косасеткавыя матывы. На некаторых фрагментах тонкім прачэрчаным лініям спадарожнічаюць наколы або ўмяціны.
Такім чынам, для керамікі другога этапа, як і для больш ранняй, характэрна разрэджанасць і ў той жа час крыху большая насычанасць арнаментаў. Яшчэ адна асаблівасць — перанясенне арнаментальнай нагрузкі на верхнія часткі пасудзін.
Асобна трэба спыніцца на спосабе фармавання і аздаблення венцаў гаршкоў, што мае вялікае значэнне для характарыстыкі гэтай керамікі, для вылучэння матэрыялаў другога (лысагорскага) этапа нёманскай культуры (рыс. 47, 8—10). Пад краем адагнутага венца наносіліся глыбокія — на ўсю таўшчыню сценкі — пераважна падтрохвугольныя наколы. Адпаведна ім на супрацьлеглых паверхнях утвараліся выпукліны — сопачкі. Яны існуюць толькі на знешняй паверхні, бо з сярэдзіны наколы наносіліся ў другую чаргу (у выніку і знішчаліся выпукліны). Такая пачарговасць прыводзіла яшчэ і да таго, што край венца злёгку загінаўся ўнутр. 3 гэтага можна зрабіць вывад, што спачатку наколы наносіліся толькі на знешняй паверхні, а пазней імі пачалі ўпрыгожваць і ўнутраны край. Невялікая колькасць венцаў мае наколы толькі з аднаго боку — знутры або звонку. Зрэзы венцаў пераважна аздабляліся папярэчнымі частымі насечкамі нахіленай лапаткі або рознымі ўмяцінамі, наколамі і нават грабеньчатымі (рэдка) адбіткамі. I толькі невялікая частка пасудзін па краі не мела арнаментацыі. Такім арыгінальным спосабам фармавання венцаў карысталіся на ўсіх нёманскіх неалітычных стаянках, дзе адзначана кераміка лысагорскага тыпу.
Шэраг фактаў сведчыць аб тым, што «лысагорская» кераміка разві
56
лася з ранненеалітычнай. Ужо ў раннім неаліце зарадзілася своеасаблівая форма вастрадонных гаршкоў са звужанай шыйкай і крыху загнутым усярэдзіну краем венца, якая так шырока распаўсюдзілася ў пазнейшы час. Паміж двума тыпамі існуе і пераемнасць у арнаментацыі. I на лысагорскім этапе працягваюць існаваць розныя ўмяціны, тонкія і шырокія прачэрчаныя лініі, наколы. Захоўваецца сувязь і ў матывах арнаментацыі: у пазнейшы час таксама сутракаюцца косасеткавыя ўзоры з тонкіх прачэрчаных ліній, іншыя элементы размяшчаюцца пераважна гарызантальна. Аздабленне хоць і становіцпа больш насычаным, але паранейшаму значныя ўчасткі сценак застаюцца вольнымі ад упрыгожанняў. I на «лысагорскай» кераміцы захоўваецца традыцыя арнаментавання зрэзаў венцаў, пад іх краем фармуецца пасак з глыбокіх наколаў або (рэдка) круглых ямак. У кераміцы на лысагорскім этапе захаваліся і раслінныя дамешкі, якія, аднак, спалучаюцца з жарствой.
У керамічных калекцыях з неалітычных стаянак Беларускага Панямоння знойдзены матэрыялы непасрэдна пераходных формаў, на якіх перакрыжаваліся характэрныя рысы абодвух тыпаў. Маюцца абломкі пасудзін, у якіх пры ранненеалітычным характары цеста знутры пад краем венцаў нанесены глыбокія падтрохвугольныя наколы. I наадварот, некаторыя пасудзіны пазнейшага тыпу маюць апярэзвальныя рады круглых глыбокіх ямак. Некаторыя пазнейшыя вырабы захавалі лёгкую шыпаватасць донцаў, часам даволі выразную.
Адрозненні, якія ўзніклі ў кераміцы лысагорскага тыпу, з’явіліся ў выніку натуральнага развіцця культуры. Але тут не абышлося і без уплыву культуры лейкападобных кубкаў.
Стратыграфічна абодва тыпы керамікі (дубічайскі і лысагорскі) падзяляюцца слаба і не заўсёды. Толькі на некаторых помніках выразна прасочвалася, што асноўная маса «дубічайскай керамікі залягала ніжэй «лысагорскай». Істотнай адзнакай ранняга характару керамікі першага тыпу з’яўляецца і тое, што на помніках, дзе яна шырока распаўсюджана, ёсць значная колькасць мікралітаў і іншых архаічных формаў крамянёвага інвентару (Ярэмічы III, Бабінка), там жа, дзе яна амаль не сустрэта (Янава II, Добры Бор I), практычна адсутнічаюць раннія крамянёвыя знаходкі. На архаічнаснь керамікі дубічайскага тыпу ўказваюць і такія адзнакі, як нераспрацаванасць формаў некаторых пасудзін, раслінныя дамешкі ў цесце сценак, грабеньчатыя расчэсы на паверхнях пасудзін, часам патончаныя краі венцаў з насечкамі або ўмяцінамі на зрэзах, ямачкі пад венцамі, разрэджанасць арнаментаў, у якіх значнае месца займаюць грабеньчатыя адбіткі; шыпастасць некаторых донцаў. Гэтыя рысы пераклікаюцца з рысамі ранненеалітычных матэрыялаў усёй вобласці грабеньчатанакольчатай керамікі, у прыватнасці з ранняй керамікай паўднёвай Літвы і днепраданецкай культуры, пра што мы ўжо казалі.
Пра больш позні час керамікі другога тыпу, акрамя адзначаных фактаў, сведчаць больш распрацаваныя формы пасудзін, наяўнасць неарганічных дамешак, гладкія паверхні сценак, глыбокія наколы пад венцамі, больш насычаныя арнаменты, з якіх амаль зусім знікаюць грабеньчатыя адбіткі; сляды ўплыву культуры лейкападобных кубкаў.
Крамянёвы інвентар помнікаў Панямоння на лысагорскім этапе ўжо больш шматлікі і разнастайны па тыпах (рыс. 47, 12—22). Шырока распаўсюджваюцца трохвугольныя наканечнікі стрэлаў, раннія формы якіх часам яшчэ маюць крыху выпуклыя асновы. Пазнейшымі ўяўля
57
юцца знаходкі з роўнай і нават увагнутай асновай. Гэтыя вырабы рэтушаваліся па краях, больш дасканалыя экземпляры пакрыты струменьчатай рэтушшу па ўсёй або амаль па ўсёй паверхні.
Самую шматлікую групу прылад на паселішчах складалі скрабкі, сярод якіх сустракаліся вырабы на адшчэпах рознай формы. Канцавых скрабкоў на пласцінках менш. Шмат у якіх выпадках рэтуш заходзіць і на бакавыя краі прылад, але скрабкоў з кругавой рэтушшу знойдзена мала. Значная колькасць адшчэпаў аморфных абрысаў на некаторых краях мае большменш выразную крутую рэтуш. Яны, магчыма, ужываліся ў якасці прылад для скраблення. Крутая скрабковая рэтуш ёсць і на некаторых ножападобных пласцінках. Пэўная колькасць скрабкоў і блізкіх да іх прылад мае рэтушаваныя выемкі (вырабы маглі ўжывацца і як скоблі). Характэрны мысападобныя скрабкі.
Рэжучыя прылады вырабляліся пераважна з ножападобных пласцінак. Відаць, для рэзання часам ужываліся і пласцінкі без рэтушы, пра гэта, магчыма, сведчаць заломы спрацаванасці, але часцей за ўсё пласцінкі апрацоўваліся па адным або абодвух краях плоскай рэтушшу. Група крамянёвых нажоў утварае некалькі тыпаў. Звычайна яны выраблены з масіўных пласцінак. Да аднаго з тыпаў належаць прылады, у якіх скошаны канец апрацаваны крутой рэтушшу, бакавыя краі падпраўлены рэтушшу завастраючай або не апрацаваны зусім. Наступную групу ўтвараюць вырабы на востраканечных пласцінках. He выключана, што частка іх магла выкарыстоўвацца як наканечнікі дроцікаў. Вельмі выразныя прылады тыпу «фінскага нажа». Адзін край іх выпуклы, а другі крыху ўвагнуты. Такія вырабы маглі ўжывацца як сярпы. Трэба адзначыць і некалькі камбінаваных прылад на пласцінках тыпу ножскрабок і інш. Частка адшчэпаў таксама мела завастраючую падрэтушоўку і выкарыстоўвалася для рэзання.
Разцы на нёманскіх помніках у развітым неаліце шматлікія. Яны фармаваліся як на адшчэпах, так і на пласцінках. Сусгрэты разцы бакавыя, вуглавыя, сярэдзінныя. Сярод іх вуглавыя складаюць больш шматлікую групу. Звяртаюць увагу камбінаваныя разцы — двухбаковыя вуглавыя на абодвух канцах, вуглавыя і бакавыя.
Праколкі і пракруткі вырабляліся пераважна з пласцінак.
У крамянёвым інвентары больш позніх помнікаў нёманскай культуры наканечнікі дроцікаў і коп’яў не ўтвараюць выразную групу. Відаць, імі з’яўляліся некаторыя міндалепадобныя прылады з двухбаковай аббіўкай і масіўныя завостраныя пласцінкі.
Рубячыя прылады ў познім неаліце набываюць больш дасканалыя формы. Усё часцей пачынаюць ужывацца сякеры з завужаным абушком і крыху выпуклым, а іншы раз і прамым лязом.
Сярод нуклеусаў асноўнае месца займаюць аднапляцовачныя экземпляры.
Выраб нарыхтовак і далейшая апрацоўка прылад адбываліся з дапамогай адбойнікаў, адціскальнікаў і рэтушораў.
Такім чынам, на лысагорскім этапе нёманская культура набывае найбольш хаоактэрныя рысы, якія не сустракаюцца або сустракаюцца толькі ў нязначнай ступені на суседніх тэрыторыях культур «грабеньчатых» або «грабеньчатанакольчатых» керамік.
Форма «лысагорскіх» гаршкоў з прыкметнай шыйкай і адагнутым венцам, часам набліжаным да лейкаватага, не з’яўляецца тыповай для адначасовага неаліту ніжняй Прыпяці, Падняпроўя і Падзвіння. Гэта рыса хутчэй за ўсё ўспрынята носьбітамі нёманскай культуры ад
58
«лейкападобнікаў». Падобныя формы посуду сустракаюцца і ў заходніх развітых варыянтах нарвенскай культуры на стаянках Сарнатэ (заходняя Латвія) і Швянтоі (заходняя Літва). Але гэта з’ява можа і тут тлумачыцца пранікненнем уплываў культуры лейкападобных кубкаў. Формамі посуду, падобнымі на «лысагорскія», прадстаўлена і эргэбёльская культура, але паміж апошняй і другім этапам нёманскай культуры існуе значны храналагічны разрыў, прычым эртэбёльскія помнікі старажытнейшыя.
Таксама і звычай стараннага загладжвання паверхняў посуду нёманскае насельніцтва ўспрыняло ад «лейкападобнікаў», бо, як памятаем, мясцовая традыцыя вымагала б расчэсвання паверхняў грэбенем. Расчэсамі апрацоўвалася кераміка на працягу ўсяго неаліту на стаянках днепраданецкай культуры паўднёваўсходняй Беларусі і на стаянках Беларускага Падняпроўя. Для развітага неаліту болыііасці раёнаў Літвы і Латвіі, наадварот, найбольш характэрны посуд з лёгкай заштрыхоўкай паверхняў. I толькі кераміка тыпу ніжняга пласта Крывіны, характэрная для паўднёвай ускраіны нарвенскай культуры на яе развітым этапе, таксама мае роўныя сценкі. Але тут гэта дасягалася тэхнікай «лапаткі і кавадла», не характэрнай для захаду Беларусі. Гладкасценная і кераміка культуры тыповай грабеньчатаямачнай керамікі, плямёны якой пранікалі ў паўночную Беларусь. Але ў астатнім яна настолькі адрозніваецца ад нёманскай, што гаварыць аб уплывах з Паазер’я на Беларускае Панямонне не даводзіцца.