Неаліт Беларускага Панямоння
Міхась Чарняўскі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 144с.
Мінск 1979
Для характарыстыкі гаспадаркі неалітычнага насельніцтва паўночназаходняй Беларусі вялікае значэнне мае матэрыял, атрыманы пры вывучэнні месц здабычы крэмню і яго апрацоўкі.
Заўважана, што ў месцах, бедных на паклады крэмню або дзе яго зусім няма, прылады працы з крэмню былі звычайна меншыя памерамі і горшыя па дасканаласці. Мусіць, гэтым і павінна тлумачыцца ў пэўнай ступені наяўнасць у мезаліце макралітычных і мікралітычных абласцей. Такую з’яву можна назіраць на Беларускім Паазер’і,
69
у цэнтральнай Беларусі і на ніжняй Прыпяці. На большасці ж тэрыторыі Панямоння шмат марэннага крэмню, у марэне залягаюць і крэмненосныя крэйдавыя адорвені.
Зразумела, што ў месцах з крэйдавымі радовішчамі мясцовае насельніцтва перайшло ад простага збірання і апрацоўкі паверхневага галечнага крэмнюнізкай якасці — так званага сухога крэмню — да невялікіх адкрытых выпрацовак у верхніх пластах крэмняноснай крэйды, якія мелі выгляд розных траншэй і ям.
Падобныя аб’екты адзначаны на Ровеншчыне I. К,Свешнікавым 13. У Польшчы яны вядомы з часоў палеаліту 14. У неаліце існавалі і больш дасканалыя закрытыя выпрацоўкі — крэмнездабыўныя шахты.
Такія месцы здабычы «сырога» крэмню знойдзены і даследаваны каля пас. Краснасельскі 15 і в. Карпаўцы Ваўкавыскага раёна 16. На захад ад пас. Краснасельскі, на левым беразе Росі, у марэне залягае буйны адорвень крэйды, які разламаўся на некалькі выцягнутых з усходу на захад кавалкаў. Даўжыня найбольшага з іх да 3 км.
Зверху лінзы пакрыты гравійнапясчаным пластом (покрывам), тоўшча якога вагаецца ад некалькіх сантыметраў да 1 м і больш. У некаторых мясцінах покрыва няма.
У крэйдавай тоўшчы шмат канкрэцый блакітнаватага крэмню, які размешчаны праслоямі паралельна слаістасці самой крэйды. Адлегласць паміж праслоямі вагаецца ад дзесяткаў сантыметраў да некалькіх метраў '7. Пад націскам ледавіка яшчэ ў старажытнасці некаторыя ўчасткі лінзаў былі зрушаны і таму праслоі часам нахілены пад значным вуглом да лініі гарызонта і нават разарваны. У рэдкіх выпадках крэмень залягае россыпам. Зараз у ваколіцах пасёлка некаторыя крэйдавыя лінзы поўнасцю выбраны для патрэб цэментнага завода. Па словах жыхароў і на падставе звестак 3. Шміта 18, можна меркаваць, што тут маглі быць шахты.
Асноўная заслуга ў даследаванні краснасельскіх шахтаў належыць Н. М. Гурынай, ёю ж былі адкрыты і вывучаліся выпрацоўкі каля в. Карпаўцы. Вынікі гэтых шматгадовых работ выкладзены ў шэрагу публікацый і ў манаграфіі І9.
Намі ў 1962 г. праведзены назіранні над выпрацоўкамі на сценцы крэйдавага кар’ера ля пас. Краснасельскі20 і ў 1973 г. раскапана некалькі шахтаў каля Карпаўцаў21. Раскопкі каля Карпаўцаў праводзіліся праз 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі на крэйдавым адорвені, марэнавае покрыва якога было амаль поўнасцю знята бульдозерамі, бо радовішча рыхтавалася пад распрацоўку. У заходняй частцы адорвеня краязнаўца з пас. Краснасельскі М. У. Вераціла заўважыў вусці некалькіх шахтных выпрацовак. У гэтым месцы, мяркуючы па астанцу, покрыва было 0,2—0,5 м. Намі былі поўнасцю расчышчаны 5 шахтаў, 1 — часткова і даследаваны 4 невялікія выпрацоўкі глыбінёй 0,4—0,7 м, якія, магчыма, былі пошукавымі (рыс. 45. /).
Шахта № 1 дыяметрамі вусця 1.7 на 2,0 м v паўднёвай частцы свайго вертыкальнага ствала на глыбіні 1,5 м мела ўступ, амаль насупраць яго прыблізна на такой жа глыбіні знаходзіўся падбой. На ўзроўні яго верхняй часткі ў крэйдавай крошцы ляжала свідраваная кірка з аленевага рога. Гэта шахта намі была расчышчана толькі на глыбіню 2 м.
На паўночнаўсходнім краі вусця шахты № 1 сустрэты лінзападобны пласт крамянёвых адшчэпаў, які дасягаЎ у таўшчыню 10 см, займаў плошчу 2,50 на 1,4 м. Гэта рэшткі майстэрні, якая дзейнічала пасля поўнай засыпкі шахты.
70
Шахта № 2 дыяметрамі ў вусці 1,52 на 1,44 м мела глыбіню 2,8 м. У заходняй частцы ствала на глыбіні 1,3 м знаходзіўся шырокі падбой даўжынёй 0,7 м, другі падбой даўжынёй 0,4 м расчышчаны з паўночнага краю каля дна шахты. На паўночнай сцяне выпрацоўкі сустрэта адтуліна дыяметрам 0,3 м, якая вяла ў суседнюю шахту № 3.
Шахта № 3 знаходзілася адразу ж на поўнач ад папярэдняй выпрацоўкі і паглыблялася ў крэйдавую пароду на 3,06 м. На ўзроўні 2,2 м у сценках яе ствала меліся два падбоі: заходні 0,75 м і ўсходні 0,45 м. Ніжэй падбояў шахта звужалася, набываючы пошукавы характар. У паўднёвай яе сценцы знаходзілася памянёная адтуліна.
Шахта № 4 размешчана праз 2,5 м на ўсход ад шахты № 2, мела дыяметр вусця 1,9 м і глыбіню 3,5 м. Ад параўнаўча шырокага шахтавага ствала на глыбіні 2 м на ўсход адыходзіў падбой даўжынёй каля 1 м. Шырокі падбой прасочваўся і на заходнім краі выпрацоўкі, але ён намі не быў расчышчаны, бо сценка ствала над падбоем (або штрэкам) моцна патрэскалася і пагражала абвалам. На дне шахты было калодзежападобнае паглыбленне, відаць, пошукавага характару. He выключаем і магчымасці, што гэта паглыбленне, як і ў некаторых іншых выпрацоўках, выкопвалася для зручнасці працы шахцёра: стоячы ў ім, можна было распрацоўваць залеглыя вышэй падбоілмаль не згінаючыся.
Шахта № 5 мела дыяметр вусця 1,5 м і глыбіню 4,84 м (рыс. 45,2). Ніжэй двухметровай глыбіні на поўнач і ўсход ад шахтавага ствала адыходзілі падбоі, невялікія падбоі выяўлены і на глыбіні 3,5 м. На сценках калодзежападобнага паглыблення ў дне выпрацоўкі добра захаваліся сляды гарняцкіх інструментаў, косанакіраваныя зверху — уніз — налева. У паўднёваўсходняй сценцы шахты ёсць адтуліна ў суседнюю выпрацоўку № 6.
Шахта № 6 самая глыбокая, дасягала ў глыбіню 5,03 м пры дыяметрах у вусці 1,85 на 1,66 м. Выпрацоўка мае форму калодзежа, на сценках якой сустрэта толькі некалькі паглыбленняў, што засталіся ад вынятых канкрэцый крэмню. Адзначаная вышэй адтуліна маецца на паўночназаходняй сценцы. Дажджы спынілі далейшую работу на гэтым месцы.
Згодна паведамленню М. У. Верацілы, летам 1974 г. на ўсход ад даследаванага наш ўчастка таксама было знята покрыва над крэйдай. Пад ім адкрыліся вусці некалькіх дзесяткаў шахтаў і майстэрні. Неўзабаве яны былі знішчаны кар’ерам.
Вывучэнне больш як 200 шахтаў у ваколіцах пас. Краснасельскі і в. Карпаўцы паказала, што выпрацоўкі часцей сустракаліся ў тых месцах, дзе размешчаны частыя і насычаныя матэрыялам праслоі крэмню і дзе яны залягаюць недалёка ад паверхні. На даследаванай Н. М. Гурынай лінзе каля пас. Краснасельскі шахты канцэнтраваліся асобнымі вялікімі групамі, у кожнай з якіх мелася не менш як па 100 выпрацовак 22. Пасля зняцця покрыва і зачысткі паверхні крэйды вусці шахтаў выразна прасочваліся ў выглядзе розных плям.
Формы шахтаў вызначаліся заляганнем крэмню. У месцах, дзе праслоі канкрэцый размяшчаліся гарызантальна або ў выглядзе россыпу, верхняя частка выпрацоўкі мела акруглую форму. Дыяметр вусця яе звычайна раўняўся 1,5—1,6 м, рэдка перавышаў 2 м 23. Асноўную частку шахты займаў ствол у выглядзе калодзежа, як правіла, з вертыкальнымі сценкамі.
У некаторых месцах шахты мелі выцягнутую форму, размяшчаліся
71
паралельнымі ланцужкамі і часам злучаліся штрэкамі ў кірунку ланцужка. Так былі арыентаваны і падбоі. Гэта ўсё тлумачыцца не тэхнічнымі ўдасканаленнямі, а дапасаваннем выпрацовак да залягання моцна скошаных праслояў крэмню 24.
Есць група шахтаў, якія не маюць ні падбояў, ні штрэкаў. Гэтыя выпрацоўкі, магчыма, мелі пошукавы характар і пакідаліся, калі не сустракаўся крэмень або сустрэтая сыравіна была малаякаснай.
У багатых крэмнем месцах шахты размяшчаліся блізка адна ад адной, мелі шмат падбояў і часам злучаліся паміж сабой штрэкамі — участак выпрацоўваўся максімальна.
Часам верхнія ўчасткі шахтавых ствалоў праходзілі скрозь крэйдавую крошку, якая змяшчала ў сабе біты крэмень, пясчанагалечныя дамешкі і ў некаторых выпадках мела нерэгулярную пластаватасць. Удалося адзначыць наяўнасць выразна выяўленай мяжы паміж гэтым пластом крошкі і некранутай крэйдай, якая залягала ніжэй. Магчыма, мы маем тут рэшткі больш старажытных выпрацовак самых верхніх пластоў крэмню, калі капаліся траншэі і ямы.
Старажытны шахцёр паглыбляў шахту да крэмняноснага пласта. Затым ён пачынаў выбіраць канкрэцыі, усякаючыся ў сценкі па ходу праслояў. У выніку гэтага ўзнікалі падбоі — нішы і штрэкі, часам размешчаныя па перыметру ніжняй часткі выпрацоўкі. Даўжыня іх толькі ў выключным выпадку магла перавышаць 1—2 м, бо мяккая крэйда пры высыханні трэскалася і магла заваліць шахцёра. Для бяспекі паміж падбоямі пакідаліся нечапаныя ўчасткі — мацавальныя выступы. Ведаючы размяшчэнне праслояў, старажытны здабытчык часам паглыбляўся і да наступнага пласта крэмню, дзе выпрацоўваўся ніжні ярус ніш. Некаторыя шахты ў аснове ствалоў маюць пошукавыя вузкія выпрацоўкі ўглыб дыяметрам да 0,8 м. Глыбіня шахтаў у сярэднім не перавышала 5 м. Столь у падбоях і штрэках мела скляпенчатую форму.
Гарызонты падбояў выпрацоўваліся ў пачарговасці знізу — уверх, г. зн. спачатку выбіраўся ніжні пласт крэмню, а затым вышэйшы, адкуль крэйдавая крошка ўжо не падымалася наверх, а скідалася ўніз, запаўняючы ніз ствала і падбоі ніжняга яруса. Акрамя таго, крошкай запаўняліся і старыя выпрацоўкі, каб не загрувашчваць навакольную тэрыторыю. Гэта пацвярджаецца некаторымі назіраннямі. Калі б была адваротная чарговасць распрацоўкі крэмневых праслояў, то верхні ярус падбояў высыхаў бы і сценкі асыпаліся б. У той жа час усе сценкі маюць выразныя сляды працы капальнымі інструментамі. Гэта тлумачыцца і тым, што закончаная шахта поўнасцю запаўнялася крэйдавай крошкай з суседніх выпрацовак.
Сценкі ствалоў, шахтаў, падбояў і штрэкаў, іх скляпенні захавалі мноства слядоў працы вострымі капальнымі прыладамі, з дапамогай якіх і вялася здабыча крэмню. Асабліва добра захаваліся такія сляды на сценках і столі падбояў і штрэкаў. Але ў верхніх частках ствалоў яны не прасочваюцца, бо пад уздзеяннем пастаянных ваганняў тэмпературы і змены вільготнасці паверхня сценак тут разбуралася. У добра распрацаванай шахце сляды капальных прылад на сподзе часта былі затаптаны старажытнымі здабытчыкамі. У адной з шахтаў, даследаванай на сценцы крэйдавага кар’ера ў 1962 г., была адзначана загладжанасць на стыку ствала з падбоем, якая, відаць, узнікла ад трэння па сценцы вопраткі крэменякопа 25.