• Газеты, часопісы і г.д.
  • Неаліт Беларускага Панямоння  Міхась Чарняўскі

    Неаліт Беларускага Панямоння

    Міхась Чарняўскі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 144с.
    Мінск 1979
    112.39 МБ
    Вылучыць спецыфічны крамянёвы інвентар, які спадарожнічаў толькі кераміцы тыпу Добрага Бору, цяжка, бо яшчэ не трапіўся помнік, дзе былі б толькі матэрыялы дабраборскага этапа нёманскай культуры. I ўсё ж, параўнаўшы прылады працы позняга вобліку з Лысай Гары, дзе шырока прадстаўлена менавіта «лысагорская» кераміка, і з Добрага Бору, дзе дамінуе «дабраборская» кераміка, можна меркаваць, што і на трэцім этапе нёманскай культуры бытаваў крамянёвы інвентар прыблізна тых жа тыпаў, што і на папярэднім, лысагорскім этапе. Можна адзначыць толькі павелічэнне колькасці сякер і іх больш дасканалую апрацоўку, з’яўленне скрабкоў і цяслаў з насадам, выраджэнне разцоў, распаўсюджанне струменьчатай рэтушы.
    Кераміка трэцяга этапа нёманскай культуры найбольш іпырока прадстаўлена на стаянках Русакова II і Добры Бор I (таму і прапанавана называць яе керамікзй тыпу Добрага Бору). На жаль, на ўсіх даследаваных помніках яна сустракаецца разам з керамікай іншых тыпаў (Куцец, Русаковічы VII, IX, Янава II). У той жа час на некаторых больш ранніх помніках яна знойдзена ў малой колькасці (Бабін
    62
    ка, Ярэмічы III, Лысая Гара) або не выяўлена зусім (Нясілавічы VI, Ціхановічаў Брод).
    Параўнанне працэнтных суадносін паміж «дабраборскай» і «лысагорскай» керамікай на розных стаянках Панямоння можа сведчыць аб неаднолькавай храналагічнай працягласці дабраборскага этапа нёманскай культуры. Матэрыялы тыпу Добрага Бору найбольшае ўдзельнае месца займаюць на паўднёвым захадзе даследаванай намі тэрыторыі. I наадварот, на ўсходзе, г. зн. у вярхоўях Нёмана, іх адносна мала. Так, на Лысай Гары, дзе ўвогуле шмат позненеалітычных крамянёвых вырабаў, знойдзена толькі некалькі чарапкоў ад гаршкоў тыпу Добрага Бору. Адносна мала іх і на стаянках каля Ярэміч, Русаковіч, Кутца.
    У «дабраборскай» керамікі ёсць пэўныя лакальныя асаблівасці. Так, у Русакове II і Добрым Бары яна найбольш танкасценная, гаршкі маюць асабліва высокія шыйкі. У той жа час у вярхоўях Нёмана і ў сценках некаторых пасудзін гэтага тыпу выяўлены дамешкі раслінных рэштак пры адначасовай выразнай заштрыхоўцы паверхні.
    Кераміка тыпу Добрага Бору генетычна звязана з «лысагорскімі» матэрыяламі. Гэта прыкметна перш за ўсё ў формах пасудзін. I на познім этапе дамінуюць гаршкі з выдзеленымі шыйкамі і разгорнутымі венцамі, праўда, формы посуду сталі яшчэ больш развітымі — венцы сталі вышэйшымі, іх краі ў многіх выпадках выразна загнуты ўнутр. Абсалютная большасць элементаў арнаменту была вядома і на лысагорскім этапе, праўда, удзельная вага многіх з іх у аздабленні посуду змянілася. Сталі часцей ужывацца ямчатыя наколы, кароткія насечкі, шырэй распаўсюдзіліся «семечкі», у той жа час зменшылася колькасць наколаў кантам палачкі або трубачкі — «капыткоў», ямчатых умяцін, зніклі адбіткі канцом размачаленай палачкі. Грабеньчатыя арнаменты, як і ў папярэдні час, ужываліся рэдка. Тое ж можна сказаць і пра тэкстыльныя адбіткі.
    Краі венцаў і некаторых «дабраборскіх» гаршкоў паранейшаму аздабляліся радамі глыбокіх наколаў, але наколы ўсё часцей сталі замяняцца круглымі ямкамі, якія цяпер наносіліся звычайна не пад самым краем венца, а на некаторай адлегласці ад яго.
    Есць група керамікі пераходнага ад «лысагорскага» да «дабраборскага» тыпу. У ёй могуць быць гладкія сценкі і адсутнічаць раслінныя дамешкі. I наадварот, у некаторых заштрыхаваных чарапках, акрамя жарствы, прыкметны і раслінныя рэшткі. Назіраюцца спалучэнні і іншых рознатыповых рысаў — формаў, аздабленняў венца, арнаментаў.
    Пэўныя даныя сведчаць, што, вырастаючы з «лысагорскай», кераміка тыпу Добрага Бору ўспрыняла некаторыя характэрныя рысы і ад суседніх культур, у прыватнасці ад культуры шарападобных амфар, пазней і ад шнуравой керамікі. Носьбіты культуры шарападобных амфар пранікалі на Беларускае Панямонне, аб чым сведчаць характэрныя для іх могільнікі каля пас. Краснасельскі Ваўкавыскага раёна і в. Малыя Едкавічы Бераставіцкага раёна, знаходкі вузкіх чатырохвугольных у папярэчным сячэнні крамянёвых сякер на Навагрудчыне і ў іншых месцах. «Шнуравікі» ж распаўсюджваліся на ўсёй тэрыторыі.
    На помніках, дзе ўскрыта адносна вялікая плошча (Русакова II), асноўная маса керамікі дабраборскага тыпу залягае крыху вышэй «лысагорскіх» матэрыялаў. У адрозненне ад апошніх у «дабраборскай» кераміцы не прасочваецца прамых сувязей са знаходкамі тыпу Дубі
    63
    чай. У той жа час яна мае шэраг агульных рысаў з нёманскай шнуравой керамікай. Усё гэта сведчыць, што знаходкі тыпу Добрага Бору больш познія, чым «лысагорскія», і, значыць. «дабраборская» кераміка — найбольш позняя кераміка ва ўсёй нёманскай культуры.
    У развітым і познім неаліце лакальныя асаблівасці нёманскай культуры лепш выяўлены. Найбольш чыстыя і характэрныя комплексы маюцца на паўночным усходзе яе арэала. Тут найбольш распаўсюджаны пасудзіны з выяўленай шыйкай, злёгку ўвагнутымі краямі і пачарговымі глыбокімі падтрохвугольнымі наколамі пад імі. На паўднёвым захадзе Панямоння, у прыватнасці на сярэднім цячэнні Шчары, павялічваецца колькасць пасудзін з высокімі разгорнутымі венцамі, што тлумачыцца большымі ўплывамі культуры лейкападобных кубкаў. У вярхоўях Нёмана і на яго правабярэжных прытоках такія ўплывы адчуваліся значна слабей. Прыкметнай асаблівасцю з’яўляецца і значна большае распаўсюджанне на паўднёвым захадзе арнаменту з насечак і адбіткаў выцягнутага лінейнага штампа, што тлумачыцца тымі ж уплывамі. На Шчары сустракаюцца і шырокаадкрытыя вастрадонныя, крыху звужаныя ўверсе гаршкі без шыек. Гэты тып пасудзін хутчэй за ўсё ўзнік пад уплывам позненеалітычнай культуры ніжняй Прыпяці, дзе такая форма керамічных вырабаў шырока распаўсюджана 47.
    У крамянёвым інвентары асаблівай розніцы між рознымі раёнамі не адзначана. Можна ўспомніць, што на помніку Лысая Гара шырэй прадстаўлены прылады тыпу «фінскага нажа», а ў Русакове II — масіўныя пласцінкі са скошаным канцом, апрацаваным крутой рэтушшу.
    Тэрыторыя, на якой можна знайсці аналогіі нёманскім матэрыялам лысагорскага і дабраборскага этапаў, у другой палове III тыс. да н. э. значна звужаецца. У Прыбалтыцы і паўночнай Беларусі з сярэдзіны III тыс. да н. э. пашыраецца культура з тыповай грабеньчатаямачнай керамікай. Тут вядомы і помнікі нарвенскай культуры.
    Але ў паўднёвай Літве ў гэты час працягваюць існаваць паселішчы з такой жа матэрыяльнай культурай, як і на Панямонні. У Дубічай I была сустрэта кераміка 48, дзе адначасова з расліннай мелася і жарсцвяная дамешка. Яе формы прадстаўлены вастрадоннымі гаршкамі з крыху адагнутымі венцамі. Пад уплывам шнуравой керамікі ў гэты час з’яўляюцца і пласкадонныя пасудзіны іншых формаў. Элементы арнаменту ў асноўным складаюцца з неглыбокіх ямчатых паглыбленняў, розных няправільных наколаў, семечкавых насечак, адбіткаў грэбеня. Краі некаторых венцаў арнаментаваліся папярэчнымі насечкамі або вусеневымі адбіткамі. Часам пад венцамі як звонку, так і з сярэдзіны маюцца глыбокія наколы, характэрныя для «лысагорскай» керамікі Панямоння. Крамянёвы інвентар паселішча яшчэ мае некаторыя мезалітычныя традыцыі: сустракаюцца ланцэтападобныя наканечнікі, трапецыі і некаторыя свідэроідныя прылады. Асноўны ж матэрыял з’яўляецца тыповым для позненеалітычнай культуры гэтай часткі Літвы (трохвугольныя з прамой і ўвагнутай асновамі наканечнікі стрэлаў). Наканечнікі коп’яў маюць трохвугольную выцягнутую форму, звычайнымі з’яўляюцца буйныя скрабкі на адшчэпах і ножападобных пласцінках. Значную колькасць сярод знаходак складаюць рэтушаваныя ножападобныя пласцінкі, частка якіх мае выгнутую форму. Характэрны для паселішча і мысападобныя скрабкі на пласцінках. Крамянёвыя сякеры маюць лінзападобныя папярэчныя сячэнні, некаторая частка гэтых вырабаў прышліфавана.
    64
    T a б л і ц a 2
    Арнаменты неалітычнай керамікі з асноўных стаянак Панямоння
    	Від арнаменту														
    													X	’Х co	
    Стаянка	ф		3 5		3 X	я	X X V	3	X 3 э	<й>>» х a х н сп X X О) >>2	3 X co 03 ч X х		■о а о Eg s = В ,	X CO & ■& р	S 2 CO СХ (V X 3
    	CO U	co X	co X	X Ч	к >»	Ю X Ч co a с;	¥	I		CO X Е a о га	X я CO		Е •&	X	з
    Русакова II (1967—1977 гг.)	18 7 3	7 21 47	112 161 223	85 8 42	58 7 11	4 362 259	8 17 213	10	1 1 2	9	302 584 810	856 700 991		1158 1284 1801	д. л.г. Д.Б.
    Нясілавічы VI	4										4		12	16	д. л.г. Д.Б.
    Ціхановічаў Брод													1	1	д. Л.Г. Д.Б.
    Бабінка	18	7	8	2	2			6	2		39 6		41 8	80 14	д. Л.Г. Д.Б.
    Ярэмічы III	12 1	17	12 27	16 5	9 4				2 1	2	70 38		52 30 10	122 68 10	д. Л.Г. Д.Б.
    Лысая Гара	24 3	6 9	29 205	94	9 92	5			1 3	4	69 410 5	54 526 14		123 936 19	д. Л.Г. Д.Б.
    Русаковічы I	34	2	1								37		30 1	67 1	д. Л.Г. Д.Б.
    Русаковічы VII	52 8 1	2	2 23	1	7		10				54 41 11		48 46 9	102 87 20	д. Л.Г. Д,Б.
    Русаковічы IX	39	2 13 12	4 69	18 5 2	1 88	16 2	4	2			64 191 22	59 190 23		123 381 45	д. Л.Г. Д.Б.
    Куцец I	65 28 4	5	10 14 8	5 7	4	2 10	16	46	1	18 1	98 106 40	23 111 39		121 217 79	д. Л.Г. Д.Б.
    Янава II Добры Бор I**	26	2 2 3 70	1 67 13 334	2 1 55	16 7 4 7	18 14 202	95	11	1 1 2	1 1 9	2 106 9 37 811	32 112 12 '6 10 251		34 218 12 15 47 1062	д. Л.Г. Д.Б. д. Л.Г. Д.Б.
    *	Д. — дубічайскі тып, Л. Г. — лысагорскі тып, Д. Б. — дабраборскі тып.
    *	* У калекныі з Добрага Бору захавалася толькі частка неарнаментаванай керамікі.
    Помнікі, блізкія да позненеалітычных нёманскіх, знойдзены і на верхняй Прыпяці (Спораў, Пагост Загародскі, Бакінічы, Камень і інш.) 4Э. Ва ўжытку мясцовага позненеалітычнага насельніцтва знаходзіліся вастрадонныя гаршкі з выразнымі шыйкамі і крыху загну
    5. Зак. 408
    65
    T a б л і ц a 3
    Суадносіны паміж арнаментамі нёманскай неалітычнай керамікі
    Тып керамікі	Від арнаменту									
    	грабеньчаты		насечкі		наколы		лініі		умяціны	
    	лік	%	лік	%	лік	%	лік	%	лік	%
    Дубічайскі	266	77	43	19	179	13,5	126	36	86	26,5
    Лысагорскі	47	13,5	55	24	579	44	123	35,5	222	68
    Дабраборскі	34	9,5	129	57	565	42,5	99	28,5	18	5,5
    У с я г о	347	100	227	100	1323	100	348	100	326	100
    Від арнаменту										
    Тып керамікі адбіткі лапаткі		«семечкі»		тэкстыль		іншыя		спалучэнне арнаменарнаментаў таваныя фрагменты		
    лік	%	лік	%	лік	%	лік	%	лік |	%		л к
    Дубічайскі	4	0,5	8	2			7	39	29 64,5		748
    Лысагорскі	412	46	17	4,5	46	61,5	6	33,5	6 13,5		1513