• Газеты, часопісы і г.д.
  • Неаліт Беларускага Панямоння  Міхась Чарняўскі

    Неаліт Беларускага Панямоння

    Міхась Чарняўскі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 144с.
    Мінск 1979
    112.39 МБ
    Сапрапель пясчаністы з вялікай колькасцю каранёў і раслінных рэштак ...0,2—0,8 м.
    Пераслойванне праслояў сярэднеі грубазярністага пяску з уключэннямі лінзаў пясчаністага сапрапелю ...0,8—1,4 м.
    Сапрапель тонкадзетрытавы з вялікай колькасцю раслшных рэштак і драўніны ...1,4—1,6 м.
    Сапрапель тонкадзетрытавы з вялікай колькасцю абломкаў драўніны, пераважна ў ніжняй частцы гэтага пласта залягае кераміка, вырабы з рога і костак ...1,6—1,9 м.
    Пясок дробнаі сярэднезярністы, добра адсартаваны, светлажоўтага колеру ...1,9 м і ніжэй.
    Споравапылковы аналіз паказаў, што перыяд развіцця расліннасці, адначасовай стаянцы, характарызаваўся максімальным распаўсюджаннем шыракалістых парод (23—25% пылку драўнінных раслін) пры агульнай перавазе ў спектрах пылку сасны. Такі склад расліннасці блізкі трэцяму комплексу, вызначанаму Н. А. Махнач у разрэзе воз. Чарсцвяты, і быў характэрны для атлантычнага перыяду38. Пэўным чынам гэта даціроўка пацвярджаецца і тым, што археалагічныя знаходкі залягалі ў ніжняй частцы адкладаў тонкадзетрытавай сапрапелі, якія ўтвараліся ва ўмовах вільготнага і цёплага клімату ў слабапраточным вадаёме 39.
    Узор драўніны, атрыманы з асновы ніжняга пласта сапрапелі, які ўваходзіў у комплекс археалагічных знаходак, выявіў даггу 5450+75 год, г. зн. 3580±60 год да н. э. (ЛЕ—960) 40. Гэта найбольш дакладная дата для неаліту Беларусі.
    На стаянцы Зацэнне атрымана адносна невялікая, але выразная археалагічная калекцыя, якая складаецца ў асноўным з керамікі, касцяных і крамянёвых вырабаў.
    Фрагменты керамікі паходзяць ад шырокаадкрытых востраакругладонных шэрых гаршкоў з крыху выпуклымі корпусамі і пераважна прамымі венцамі, на зрэзах якіх амаль заўсёды сутракаюцца папярэчныя насечкі або ўмяціны. Гаршкі ляпіліся з гліны, у якую дамешваліся раслінныя рэшткі і тоўчаныя ракавіны, паверхні сценак мелі сляды расчэсвання грэбенем. Для гэтай керамікі характэрна і наяўнасць пад некаторымі венцамі глыбокіх круглых рэдка размешчаных ямак, скразных прасвідраваных адтулін для замацавання трэшчын, беднасць і разрэджанасць арнаментаў. Арнаменты, што складаліся з рэдкіх гарызантальных паскаў грабеньчатых адбіткаў (каля 50% усіх арнаментаваных абломкаў), блізкіх па форме насечак, невыразных ямакнаколаў, часцей за ўсё канцэнтраваліся ў верхніх частках пасудзін, часам толькі пад самым краем. Больш як палова ўсіх знойдзеных чарапкоў не мела аздаблення.
    На помніку кераміцы спадарожнічалі касцяныя біканічныя наканечнікі стрэлаў, долатападобныя касцяныя вырабы «пад вуглом у 45°», ма76
    тыкападобныя прылады і шырокія матыкі з прасвідраванымі адтулінамі, лістападобныя крамянёвыя наканечнікі стрэлаў і іншыя знаходкі з рога, костак і крэмню.
    Кераміка з Зацэння па шэрагу адзнак блізкая да матэрыялаў струмельскагасцяцінскага тыпу сярэдняга Падняпроўя 41. Яна мае аналогіі і сярод ранненеалітычных знаходак нарвенскай культуры ў паўднёваўсходняй Прыбалтыцы42, якія на падставе радыекарбонавага аналізу датуюцца першай паловай IV тыс. да н. э.43 Блізкія да ранненеалітычнага і мезалітычнага матэрыялу паўднёваўсходняй Прыбалтыкі і вырабы з рога і костак 4‘.
    Такім чынам, археалагічныя матэрыялы Зацэння пацвярджаюць палеагеаграфічныя вывады і радыекарбонавую даціроўку помніка. Паселішча тут існавала ў сярэдзіне III тыс. да н. э.
    Як адзначалася вышэй, ранненеалітычная кераміка стаянак Беларускага Панямоння цэлым шэрагам адзнак блізкая да керамікі Зацэння і большменш ёй адначасовая.
    Размешчаныя ў паўднёвай Літве помнікі тыпу Дубічай аналагічныя раннім помнікам нашага Панямоння. Р. К. Рымантэнэ раннюю кераміку з Дубічай III на падставе стратыграфічных назіранняў над культурным пластом паселішча і тыпалагічнага метаду датуе пачаткам IV тыс. да н. э.45 Улічваючы размяшчэнне на першай тэрасе паселішча Дубічай II, а таксама аналізуючы крамянёвы інвентар і кераміку (у кераміцы адначасова з расліннымі дамешкамі з’яўляецца і жарства), даследчыца адносіць гэты помнік да канца IV тыс. да н. э.46
    Раней мы ўжо адзначалі блізкасць паміж ранненеалітычнай культурай Панямоння і першым перыядам днепраданецкай культуры, якая ў паўночнай Украіне і паўднёваўсходняй Беларусі пачынае развівацца з сярэдзіны V тыс. да н. э.47 або з рубяжа V і IV тыс. да н. э. 48 Д. Я. Цялегін, адзначаючы агульныя рысы паміж керамікай тыпаў Дубічай і струмельскагасцяцінскага тыпу паўночнай Кіеўшчыны, на падставе параўнанняў з матэрыяламі першага і другога перыядаў днепраданецкай культуры лічыць магчымым аднесці існаванне помнікаў Струмеля— Гасцяціна да другой паловы V—IV тыс. да н. э.49 В. М. Даніленка лічыць помнікі тыпу Дубічай на Нёмане прамымі аналагамі позніх помнікаў струмельскага тыпу і датуе апошнія другой паловай V тыс. да н. э.50 Але мы не можам механічна перанесці даціроўку помнікаў паўночнай Украіны на помнікі з тэрыторыі Беларускага Панямоння, бо тут неаліт больш позні і, значыць, ён бярэ пачатак пасля V тыс. да н. э. і павінен быць блізкі да даціровак неаліту суседняй Літвы.
    Вялікае значэнне для нас маюць і вывады польскіх археолагаў, бо помнікі нёманскай культуры ёсць і ў Польшчы. На думку А. Гардаўскага, ранняя «грабеньчатая» кераміка Польшчы адносіцца да канца другога — пачатку трэцяга перыяду польскага неаліту (2500 г. да н. э.) 51. Т. Сулімірскі датуе яе больш раннім часам — першым перыядам (4000—3500 гг. да н. э.) 52. Д. Я. Цялегін лічыць больш аргументаванымі вывады апошняга і сінхранізуе раннюю грабеньчатанакольчатую кераміку Псльшчы з канцом першага — пачаткам другога перыяду днепраданецкай культуры (першая палова IV тыс. да н. э.) 53. Значную uiкавасць уяўляюць касцявыя рэшткі з пахавання ў Пяркунове Гіжыцкага павета на Мазурскіх азёрах (5700±150 год да нашых дзён), якое, як мяркуюць, адносіцца да «грабеньчатаямачнай культуры дакерамічнага этапа» 54. Раннія этапы культуры з «грабеньчатай» керамікай Польшчы Э. Кэмпісты датуе IV тыс. да н. э.55
    77
    Такім чынам, прыведзеныя намі дадзеныя дазваляюць адносіць пачатак неаліту на Беларускім Панямонні да IV тыс. да н. э., а дакладней — да першай паловы IV тыс. Храналагічнымі ж рамкамі нашых ранніх помнікаў з’яўляецца неаліт лясной зоны 55.
    Для ранняга неаліту характэрна агульнасць іматэрыяльнай культуры як на Панямонні і верхняй Прыпяці, так і на Прыпяці ніжняй і на суседнім Падняпроўі. У пазнейшы час, г. зн. на мяжы паміж неалітам раннім і познім, адбыўся распад гэтай агульнасці на помнікі тыпу Літвіна на ніжняй Прыпяці і помнікі тыпу Лысай Гары — Добрага Бору на верхняй Прыпяці і Панямонні. У. Ф. Ісаенка, вылучаючы чацвёрты этап днепраданецкай культуры ва ўсходнім Палессі (помнікі тыпу Ліцвіна), сцвярджае, што яго можна датаваць другой паловай III тыс. да н. э.57 Да такога ж часу адносілі і мы помнікі тыпу Лысай Гары — Добрага Бору58.
    Улічваючы, што кераміка лысагорскага тыпу развілася пад уплывам культуры лейкападобных кубкаў, важна прасачыць, калі гэты ўплыў пачаў пранікаць на захад Беларусі. У апошні час радыекарбонавыя даціроўкі паказалі, што культура лейкападобных кубкаў у Цэнтральнай Еўропе існавала ўжо ў сярэдзіне IV тыс. да н. э.59 Прыблізна такім жа часам датуюцца стаянкі гэтай культуры і ў паўночнай Польшчы 60. Польскія археолагі лічаць, што культура «лейкападобнікаў» магла ўплываць на «грабеньчатую» культуру Мазавеччыны і Падляшша ў канцы IV тыс. да н. э.61 Мы мяркуем, што гэтыя ўплывы суседняе з Падляшшам Панямонне магло адчуваць ужо ў пачатку III тыс. да н. э. 3 гэтага часу, мабыць, і пачаў складвацца і развівацца другі (лысагорскі) этап нёманскай культуры.
    Тыпалагічны аналіз сведчыць, што кераміка тыпу Добрага Бору развілася з лысагорскай і не мае непасрэднай сувязі з матэрыяламі тыпу Дубічай. Акрамя таго, заўважана, што яна не суправаджаецца раннімі формамі крамянёвых вырабаў і ў той жа час мае некаторыя агульныя рысы з керамікай культуры шарападобных амфар і з мясцовай шнуравой керамікай. Усё гэта дазваляе лічыць дабраборскія матэрыялы найбольш познімі на неалітычных стаянках Беларускага Панямоння. Прычым у вярхоўях Нёмана помнікі тыпу Лысай Гары існавалі больш працяглы час, чым у больш заходніх раёнах Панямоння. Тут яшчэ на «лысагорскіх» матэрыялах прыкметны ўплыў культуры шнуравой ке^амікі (шнуравыя арнаменты на «лысагорскай» кераміцы з Кутца I).
    Насельніцтва нёманскай неалітычнай культуры на дабраборскім этапе, бясспрэчна, сутыкнулася з носьбітамі культур шнуравой керамікі і пэўны час суіснавалі з імі. Гэта знайшло адбітак на матэрыялах шэрагу паселішчаў даследаванай тэрыторыі (Лысая Гара, Ярэмічы III, Русакова II), хоць тут уплыў «шнуравікоў» нязначны. Прыблізна такія ж працэсы назіраліся і ў паўднёвай Літве62.
    Нашчадкі носьбітаў нёманскай культуры і блізкіх ім культурных груп Польшчы з «грабеньчатай» керамікай «дажылі» да сярэдзіны II тыс. да н. э. і пэўным чынам удзельнічалі ў фарміраванні тшцінецкай культуры63. На тшцінецкіх матэрыялах Панямоння сустракаюцца неалітычныя дэталі — ямачкі пад краем венца.
    Такім чынам, трэці (дабраборскі) этап нёманскай культуры мы можам датаваць яшчэ больш прыблізна. Ен пачаў фарміравацца ў апошняй чвэрці III тыс. да н. э. і працягваўся да сярэдзіны II тыс. да н. э., але хутчэй за ўсё ў першай палове II тыс. нёманская культура ўжо не магла дамінаваць (улічваючы пранікненні «шнуравікоў»).
    78
    Няма пэўных доказаў, што распрацоўка крэмняносных крэйдавых пакладаў каля пас. Краснасельскі адбывалася яшчэ ў раннім неаліце, хоць знешнім воблікам крэмень з многіх ранненеалітычных стаянак Панямоння і падобны на краснасельскі. У той жа час яго практычна нельга адрозніць ад матэрыялу з іншых крэмняносных радовішчаў заходняй Гродзеншчыны. Трэба ўлічваць і тое, што і ў ранні час неалітычнае насельніцтва магло праводзіць паверхневыя зборы ў наваколлі пасёлка, дзе некаторыя крамянёвыя пласты выходзяць на паверхню. He выключана таксама, што ўжо ў раннім неаліце выкарыстоўваліся прымітыўныя выпрацоўкі накшталт неглыбокіх ям або траншэй.
    У цяперашні час не выклікае сумненняў існаванне часткі шахтных выпрацовак у познім неаліце. Гэта было даказана Н. М. Гурынай на падставе аналізу саміх выпрацовак 64, распаўсюджання вырабаў з краснасельскай сыравіны на стаянках Панямоння, даціровак падобных шахтаў у Венгрыі і Польшчы. Найбольшага развіцця здабыча крэмню каля пас. Краснасельскі дасягнула ў бронзавым веку 65.