• Газеты, часопісы і г.д.
  • Неаліт Беларускага Панямоння  Міхась Чарняўскі

    Неаліт Беларускага Панямоння

    Міхась Чарняўскі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 144с.
    Мінск 1979
    112.39 МБ
    Звычай аздаблення «лысагорскіх» гаршкоў пад краем венца радам глыбокіх наколаў, часам пачарговых знутры і звонку, адпаведна якім утвараліся негатывывыпукліны, бадай што характэрны толькі для нёманскай культуры. Ямачкі ж знутры і адпаведныя ім жамчужыны звонку зрэдку сустракаюцца ў пазнейшых матэрыялах днепраданецкай і верхнедняпроўскай культур, але для лысагорскага этапа якраз TaKia круглыя ямачкі амаль не характэрны. Пакуль што гэту з’яву — замену круглых ямачак глыбокімі наколамі — нельга вытлумачыць ні ўплывамі, ні ўнутранымі прычынамі, бо, як мы адзначалі, для суседніх культур такія наколы не характэрны, а ў раннім неаліце Панямоння пад краем керамічных вырабаў меліся паскі толькі з круглых ямак. На апошнім (дабраборскім) этапе культуры ямачкіжамчужыны пад краем адраджаюцца зноў, а глыбокія паўкруглыя і падтрохвугольныя наколы знікаюць.
    Новая рыса ў арнаментах «лысагорскай» керамікі — лінейны штампаваны арнамент, які наносіўся канцом лапаткі, быў, відаць, запазычаны «лысагорцамі» ад «лейкападобнікаў». Але калі ў апошніх гаршкі аздабляліся адбіткамі вертыкальна пастаўленай лапаткі, то панёманцы арнаменцір часам злёгку нахілялі, чым выяўлялася ўстойлівая традыцыя ва ўсёй вобласці з «грабеньчатанакольчатай» керамікай наносіць арнаменты ў «скарапіснай» манеры. Ад носьбітаў культуры лейкападобных кубкаў хутчэй за ўсё быў запазычаны і тэкстыльны арнамент.
    Уласна нёманскімі трэба лічыць кароткія насечкі, частка якіх фактычна пераходзіць у адбіткі тонкай лапаткі, косасеткавыя выразныя кампазіцыі з тонкіх прачэрчаных ліній, паскі з наколаў кантам палачкі або трубачкі («капыткі»). Праўда, «капыткі» сутракаюцца і ў матэрыялах заходнепалескага варыянта днепраданецкай культуры на ніжняй Прыпяці і на правабярэжжы Беларускага Падняпроўя, але там яны не такія шматлікія.
    59
    На крайнім усходзе арэала нёманскай культуры (Русаковічы) на кераміцы зрэдку трапляюцца слабавыражаныя лапчатыя адбіткі (кантам палачкі, абвітай ніткай). Гэта — уплыў верхнедняпроўскай культуры, для якой такія ўзоры ў развітым неаліце былі надзвычай характэрны. У адзінкавых выпадках, асабліва на поўначы і паўночным усходзе Панямоння, пераважна на зрэзах венцаў гаршкоў трапляюцца вусеневыя ўзоры (адбіткі бокам палачкі з абвітай ніткай) — магчымы ўплыў развітага этапа нарвенскай культуры.
    Пакуль што мы не можам сказаць, ці былі ва ўжытку нёманскага насельніцтва на першым, дубічайскім, этапе іх культуры трохвугольныя наканечнікі стрэлаў. Але на лысагорскім этапе яны сталі дамінаваць. Такі тып наканечнікаў, найбольш распаўсюджаны ў паўднёвазаходняй земляробчажывёлагадоўчай зоне, быў характэрны не толькі для суседняй культуры лейкападобных кубкаў, але і для матэрыялаў днепраданецкай культуры, у тым ліку і тых, якія сустрэты на ніжняй Прыпяці. Для большай часткі тэрыторыі Беларускага Падняпроўя, як і для Падзвіння, тыповымі з’яўляюцца лістападобныя, рамбічныя і блізкія да іх тыпы з двухбаковай рэтушшу па ўсёй паверхні, а гэта характэрныя для лясной зоны формы. Мяжа паміж трохвугольнымі наканечнікамі і тыпамі лясной зоны праходзіла прыблізна ад нізоўяў Нёмана праз басейн Віліі на паўднёвы ўсход Беларусі і далей, на паўночнаўсходнюю Украіну. Мяжа гэта даволі расплыўчатая, да таго ж яна з часам перамяшчалася. Так, лістападобныя з рэтушшу па ўсёй паверхні экземпляры зрэдку сустракаюцца ў паўночнаўсходняй Польшчы42, што тут можа тлумачыцца распаўсюджаннем уплываў культуры тыповай грабеньчатаямачнай керамікі і нават прасочваннем сюды асобных груп яе носьбітаў43. У познім неаліце і ў эпоху ранняй бронзы ў асноўным дзякуючы экспансіі плямёнаў культур са шнуравой керамікай трохвугольныя стрэлы, праўда, з больш увагнутай асновай і часта са струменьчатай рэтушшу на паверхні распаўсюджваюцца значна далей на ўсход і поўнач, дзе яны, аднак, суіснавалі з мясцовымі формамі наканечнікаў.
    Прыблізна такое ж становішча і з наканечнікамі коп’яў і дроцікаў На лысагорскім этапе яны лістападобныя на завостраных пласцінках, рэтушаваныя пераважна са спінкі па краю. Такі тып быў зусім не характэрны для больш паўночнаўсходніх раёнаў, у прыватнасці для Беларускага Падняпроўя і Падзвіння, дзе былі распаўсюджаны наканечнікі «лясных» тыпаў, што нагадвалі мясцовыя формы.
    3 іншых тыпаў прылад працы, якія вызначаюць рысы ўплываў суседніх культур, варта адзначыць масіўныя пласцінынажы і такія ж скрабкі на пласцінчатых адшчэпах, апрацаваныя рэтушшу амаль па ўсім перыметры. Яны маюць аналогіі сярод старажытнасцей культуры лейкападобных кубкаў.
    У вярхоўях Нёмана зрэдку сустракаюцца мініяцюрныя крамянёвыя сякеры са звужаным абушком, часам нават з падшліфоўкай на лязе (апошнія хутчэй за ўсё паходзяць з позняга неаліту)', якія сведчаць пра ўплыў з Падняпроўя, дзе рубячыя прылады такіх памераў утвараюць распаўсюджаны тып 44.
    Такім чынам, лысагорскі этап нёманскай культуры, вырастаючы з этапа папярэдняга (дубічайскага), адначасова ўспрыняў некаторыя элементы суседніх культур, што надало яму такую выразную адметнасць V крамянёвым інвентары і асабліва ў кераміцы сярод культур вобласці з грабеньчатанакольчатай керамікай.
    60
    4.	Трэці этап (помнікі тыпу Добрага Бору)
    У час першых раскопак стаянкі Русакова II была выяўлена кераміка, якая па некаторых адзнаках, у прыватнасці па заштрыхаванасці сценак, адрознівалася ад «лысагорскай». Хоць яна разам з апошняй і ўключалася намі ў адзін позненеалітычны комплекс, але ў той жа час мы звярталі ўвагу на яе своеасаблівасць45.
    Далейшыя раскопкі Русакова II і іншых помнікаў, а таксама вывучэнне калекцыі Добрага Бору дазволілі з упэўненасцю вылучыць «заштрыхаваную» кераміку ў асобны тып — тып Добрага Бору, які характарызуе разам з адпаведным крамянёвым інвентаром як аднайменны тып помнікаў позняга неаліту, вылучаны для Панямоння Д. Я. Цялегіным 4в, так і ўвесь трэці, пазнейшы этап нёманскай культуры.
    Кераміка тыпу Добрага Бору прадстаўлена абломкамі пасудзін пераважна рудога колеру, у якіх зазвычай большменш аднолькава афарбаваны як унутраная, так і знешняя паверхні, а сярэдзіна злому не мае цямнейшага прапластка, што сведчыць пра моцны і раўнамерны абпал. Посуд фармаваўся спосабам косага прылепу з гліняных стужак, у цеста якіх дабаўляўся буйны пясок або жарства, дамешкі раслінных рэштак непрыкметны. Гліняныя стужкі на днах утвараліся па спіралі. Часам прыкметна. што край венца фармаваўся з асобнай вузкай стужкі, у якую закатвалася нітка з воўны. Сценкі тонкія — у сярэднім 6—8 мм. Пасля вылепкі звычайна абедзве паверхні вырабаў загладжваліся пучком травы (?), ад чаго засталася пераважна падгарызантальная заштрыхоўка. Штрыхі, як правіла. тонкія і неглыбокія, выразныя або як бы размытыя. У некаторых выпадках заштрыхоўка ёсць толькі на ўнутраных або знешніх паверхнях.
    Сярэдняя ўдзельная вага «дабраборскай» керамікі з Русакова II большая, чым «лысагорскай» і «дубічайскай», і раўняецца 2,075 (разбежка паміж асобнымі чарапкамі 1,944—2,243). Гэта абумоўлена высокай шчыльнасцю керамікі і адноснай распрацаванасцю тэхналогіі падрыхтоўкі глінянага цеста.
    Асноўная форма посуду тыпу Добрага Бору, якую ўдалося рэканструяваць,— вастрадонны гаршчок з плаўна выгнутым брушкам, звужанай шыйкай і высокім разгорнутым венцам, край якога крыху загнуты ўнутр (рыс. 47, 1, 2). Значна менш гаршкоў, у якіх такога загіну няма. Перагіб на шыйках часам выразны, а ў некаторых выпадках знутры ў гэтых месцах маецца рабро.
    Асявыя сячэнні дноў звычайна ўтвараюць прамы вугал або большыя за яго, часам вастрыі прыкругленыя або злёгку шыпаватыя. Дыяметры гаршкоў па венцах 20—35 см.
    Пераважная большасць венцаў пасудзін дабраборскага тыпу (рыс. 47, 8—10) пад краем арнаментавана паскам глыбокіх круглых ямак, якім на супрацьлеглых паверхнях сценак адпавядаюць выпукліныжамчужыны. Глыбокія наколы пад краем венцаў, так характэрныя для «лысагорскай» керамікі, сустракаюцца рэдка. Пэўная колькасць гаршкоў зусім не мела такога раду ямак або наколаў. Ямкі і наколы наносілі пераважна звонку гаршка, значна радзей знутры і яшчэ больш рэдка з абедзвюх паверхняў. Прыблізна 1/3 венцаў на зрэзах мела розныя арнаменты — пераважна ямчатыя наколы, умяціны, насечкі.
    Элементы арнаментаў на кераміцы дабраборскага тыпу (рыс. 47, 17—32) складаюцца з адбіткаў канцом лапаткі, насечак у выглядзе «се
    61
    мечак», ямчатых наколаў, наколаў кантам палачкі або трубачкі — «капыткоў», кароткіх і тонкіх насечак, прачэрчаных ліній. Значна радзей сустракаюцца адбіткі грэбеня, падтрохвугольныя адступаючыя наколы, прагладжаныя лініі, ямчатыя ўмяціны, адбіткі тэкстылю.
    Найболып пашыраныя элементы — адбіткі канцом лапаткі. Канец лапаткі мог быць роўным або зламаным, часам закругленым, вузкім або шырэйшым. Найчасцей адбіткі наносіліся крыху нахіленым арнаменцірам, распаўсюджаны быў і звычай арнаментавання адступаючай лапаткай. Сустракаюцца і яе тарцовыя адбіткі. Надзвычай часта сустракаліся адбіткінасечкі канцом авальнай або лінзападобнай у папярэчным сячэнні пласцінкі — «семечкі». Яны пераважна дробныя, часам маюць папярэчную перамычку або дробныя зубчыкі на дне. Шырока распаўсюджаны ямчатыя наколы, якія былі зроблены завостранымі арнаменцірамі. Сустракаюцца тычкавыя элементы (у выніку скарыстання нахіленых арнаменціраў). «Капыткі», як і на кераміцы папярэдніх тыпаў, узнікалі ад наколаў кантам нахіленай палачкі з роўным або зламаным тарцом і трубачкі. Паранейшаму пры арнаменціроўцы ўжываліся кароткія насечкі і прачэрчаныя лініі. Адбіткаў грэбеня мала. Адзінкавымі экземплярамі прадстаўлены чарапкі з прагладжанымі лініямі, рознымі ямчатымі ўмяцінамі і тэкстыльнымі адбіткамі. Апошнія не суцэльныя, а пакрываюць паверхні сценак невялікімі зонамі, што магло атрымацца, калі нейкі арнаменцірдошчачка (?) быў абгорнуты грубай тканінай або пляцёнкай.
    Пераважная большасць адзначаных элементаў размяшчалася часцей за ўсё рэдкімі гарызантальнымі паскамі, якія апярэзвалі пасудзіны, прычым нярэдка арнамент пакрываў толькі верхнія часткі гаршкоў, а часам прысутнічаў толькі на венцах. Назіраецца і ўскладненне ўзораў. Паскі і іх адрэзкі маглі размяшчацца коса, вертыкальна, пад вуглом, зігзагамі, косай і гарызантальнай сеткай, утвараць выцягнутыя шасцівугольнікі. Тонкія прачэрчаныя лініі амаль заўсёды ўтваралі косую сетку, якая пакрывала паверхні гаршкоў ад краю венца да прыдонцавай часткі. Часам, калі нават ніз пасудзіны быў пазбаўлены арнаменту, вострае дно аздаблялася гарызантальнымі апярэзвальнымі паскамі або паскамі, якія перасякаліся праз вастрыё дна, утвараючы ў некаторых выпадках крыжападобныя фігуры. Неарнаментаваныя фрагменты керамікі складаюць 55%.