• Газеты, часопісы і г.д.
  • Неаліт Беларускага Панямоння  Міхась Чарняўскі

    Неаліт Беларускага Панямоння

    Міхась Чарняўскі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 144с.
    Мінск 1979
    112.39 МБ
    На жаль, недастатковая распрацаванасць чацвярцічнай геалогіі Панямоння не дае магчымасці скарыстаць яе вывады для вызначэння дакладнай храналогіі неалітычных помнікаў. Аднак, грунтуючыся на даціроўках алювію рачных тэрас і поплаву, можна сцвярджаць, што ўсе ўзроўні тэрас і высокі поплаў былі даступныя засяленню неалітычным чалавекам. Праўда, на'высокім поплаве пакуль што знойдзены толькі рэшткі стаянак познемезалітычнага часу.
    4.	Этнас
    Праблема этнічнай прыналежнасці неалітычных плямёнаў на тэрыторыі Беларускага Панямоння цяжкая для вырашэння, бо шырокія археалагічныя даследаванні тут пачаліся параўна^а нядаўна, да таго ж мы не маем ніякіх антрапалагічных матэрыялаў. Таму этнічную інтэрпрэтацыю носьбітаў нёманскай культуры мы паспрабуем правесці шляхам выкарыстання даных суседніх тэрыторый.
    У познім мезаліце і раннім неаліце ў паўднёваўсходняй Прыбалтыцы існаваў еўрапеоідны антрапалагічны тып 66. Да еўрапеоіднай расы належалі насельнікі стаянак днепраданецкай культуры, прычым, паводле шэрагу асаблівасцей, яны былі падобныя да носьбітаў эртэбёльскай культуры, якія таксама з’яўляліся старажытнымі еўрапеоідамі, а таксама да ранненеалітычных жыхароў паўднёваўсходняй Прыбалтыкі 67. Улічваючы, што тэрыторыя Беларусі ў гэты час уваходзіла ў адну этнакультурную вобласць з большасцю адзначаных тэрыторый, можам лічыць і мясцовае насельніцтва еўрапеоідным. Пра гэта ўскосна сведчыць і наступны факт. Нёманскі неаліт у асноўным фарміраваўся на аснове мясцовага мезаліту, аднолькавага як у паўночназаходняй і заходняй Беларусі, так і на большасці тэрыторыі Літвы. У заходняй жа Лігве знойдзены фрагменты чалавечага чэрапа, датаваныя познім мезалітам, з выразнай доліхакраннасцю — доўгагаловасцю 68.
    Захад Беларусі з пачатку III тыс. да н. э. знаходзіўся пад уплывам культуры лейкападобных кубкаў, а ў канцы неаліту і культуры шарападобных амфар. Асобныя групы носьбітаў гэтых культур (бясспрэчныя еўрапеоіды) прасочваліся на нашу тэрыторыю і ўзмацнялі прыкметы гэтай расы ў мясцовага насельніцтва ®9.
    Носьбіты нёманскай культуры не з’яўляюцца прамымі продкамі якоганебудзь сучаснага народа: пазней на захад Беларусі пранікалі пля
    79
    мёны іншых культур (шарападобных амфар, шнуравой керамікі і г. д.), і адбывалася іх пастаяннае змешванне з абарыгенамі. I ў той жа час выклікае цікавасць факт, што ў канцы неаліту (на мяжы III і II тыс. да н. э.) помнікі нёманскай культуры і роднасных ёй культур — днепраданецкай (позні этап), верхнедняпроўскай, нарвенскай (позні этап), паўночнабеларускай (ранні этап) амаль поўнасцю запаўняюць арэал распаўсюджання балцкай гідраніміі. Трэба яшчэ ўлічваць наступнае: сярэднебронзавыя культуры ў Беларусі склаліся ў выніку скрыжавання мясцовай неалітычнай культуры з культурай шнуравой керамікі і рознымі іншакультурнымі элементамі (у прыватнасці, культуры шарападобных амфар); мы не маем сведчанняў якойнебудзь значнай змены насельніцтва на тэрыторыі рэспублікі ў познім перыядзе бронзавага веку; у мясцовых познебронзавых культурах бяруць пачатак культуры ранняга жалезнага веку — днепрадзвінская, штрыхаванай керамікі і мілаградская. Цяпер ужо амаль ніхто не сумняваецца ў балцкай прыналежнасці першых дзвюх70, а некаторыя даследчыкі лічаць балцкай і мілаградскую культуру71. I. I. Арцёменка, выводзячы мілаградскую культуру з сосніцкай 72, лічыць, што першая мела змешаны славянабалцкі характар 73.
    Такім чынам, мы лічым, што нашчадкі носьбітаў нёманскай неалііычнай культуры ўдзельнічалі ў фарміраванні балтамоўнага этнасу.
    ЗАКЛЮЧЭННЕ
    Мы паспрабавалі асвятліць развіццё неалітычнага грамадства ў паўночназаходняй Беларусі, прадстаўленага помнікамі нёманскай культуры, на працягу значнага прамежку часу — з першай паловы IV і прыблізна да пачатку II тыс. да н. э.
    Параўнанне з мезалітычнымі матэрыяламі дазваляе меркаваць, што вытокі нёманскай культуры знаходзяцца ў мясцовым мезаліце, але гэтым не выключаюцца і магчымыя ўплывы на яе суседніх культур. Больш грунтоўнае асвятленне гэтага пытання будзе магчымым у выніку далейшага вывучэння як ранняга неаліту, так і мезаліту Беларусі і суседніх тэрыторый.
    Ранні этап нёманскай культуры, прадстаўлены помнікамі тыпу Дубічай, вядомы пакуль што ў Беларускім Панямонні, у Прыпяцкім Правабярэжжы, на крайнім поўдні Літвы і ў некаторых пунктах паўночнаўсходняй Польшчы. Для гэтага часу характэрны даволі архаічны крамянёвы інвентар і вастрадонныя яйкаватыя гаршкі з расліннымі дамешкамі ў цесце сценак, арнаментаваныя пераважна грабеньчатымі адбіткамі, рознымі наколамі і ўмяцінамі і прачэрчанымі лініямі. На дубічайскім этапе нёманская культура выяўляла шэраг рыс, агульных з суседнімі культурамі — нарвенскай, валдайскай, верхневолжскай, верхнедняпроўскай, днепраданецкай і помнікамі струмельскагасцяцінскага тыпу. Гэта падабенства можа тлумачыцца тым, што адзначаныя культурныя з’явы характэрны для адной этнакультурнай вобласці, складванне якой, відаць, адбывалася пераважна пад уздзеяннем перажыткавай познесвідэрскай традыцыі.
    3 цягам часу ўнутры гэтай вобласці адбывалася ўзмацненне дыферэнцыяцыі, выкліканае праяўленнем асаблівасцей субстратаў і ўплывамі іншых этнакультурных абласцей. Прынамсі, з сярэдзіны III тыс. да н. э. у паўднёваўсходнюю Прыбалтыку пранікаюць плямёны з тыповай грабеньчатаямачнай керамікай. Узаемадзеянне прышэльцаў і абарыгенаў адлюстроўвае наяўнасць помнікаў з гібрыднай керамікай. Пры гэтым паўночней Дзвіны і асабліва на тэрыторыі Эстоніі элементы культуры прышэльцаў пачынаюць дамінаваць, а нарвенская культура на большасці гэтай тэрыторыі спыняе сваё існаванне. Паўднёвей можна прасачыць яе працяг у помніках тыпаў Піестыня, Сарнатэ, Швянтоі, ніжняга пласта Крывіны. Магчыма, з пачатку III тыс. да н. э. на ўсход Беларусі пачынаюць пранікаць уплывы з усходу, з тэрыторыі распаўсюджання культур з ямачнаграбеньчатай керамікай, якія надаюць своеасаблівасці верхнедняпроўскай культуры.
    Прыблізна ў гэты ж час захад Беларусі пападае ў сферу ўплываў культуры лейкападобных кубкаў. У паўночназаходняй частцы Украіны, а таксама на тэрыторыі паўночнаўсходняй Польшчы ёсць сведчанні
    6.	Зак. 408
    81
    пранікнення і саміх носьбітаў гэтай культуры. Усё гэта садзейнічала складванню другога (лысагорскага) этапа нёманскай культуры. Для яго характэрны разнастайны крамянёвы інвентар, сярод якога сустракаюцца сіметрычныя са звужаным абушком сякеры, лістападобныя наканечнікі дроцікаў і трохвугольныя наканечнікі стрэлаў, нажы, у тым ліку серпападобныя. Кераміка складаецца з вастрадонных гладкасценных гаршкоў з выразнымі шыйкамі і адагнутымі венцамі, краі якіх аздабляліся глыбокімі наколамі. Сценкі, у цеста якіх дамешваліся раслінныя рэшткі і жарства, арнаментаваліся рознымі наколамі, умяцінамі і прачэрчанымі лініямі.
    Арэал нёманскай культуры на лысагорскім этапе на тэрыторыі Беларусі застаўся прыблізна ранейшым. У паўночнаўсходняй Польшчы аж да ваколіц Варшавы стаянак з гэтага часу вядома значна больш, чым ранненеалітычных. Праўда, і на захад ад Віслы аж да Одры вядомы керамічныя матэрыялы з рысамі нёманскай культуры. Але больш канкрэтна іх культурную прыналежнасць пакуль што акрэсліць немагчыма (да часу больш грунтоўнага даследавання на гэтай тэрыторыі помнікаў з «грабеньчатай» керамікай). Відаць, у цэнтральнай і паўночназаходняй Польшчы такія даследаванні могуць выявіць і матэрыялы, блізкія да дубічайскага тыпу, бо цяжка ўявіць, што ў развітым неаліце на гэтыя тэрыторыі, занятыя шматлікімі плямёнамі культуры лейкападобных кубкаў, магло прасачыцца з усходу насельніцтва з «грабеньчатай» керамікай. Хутчэй за ўсё яго продкі жылі тут, прынамсі, з самага пачатку неаліту і, магчыма, напачатку з’яўляліся аноўным этнічным элементам. Пазней, з распаўсюджаннем культуры лейкападобных кубкаў, назіралася суіснаванне носьбітаў гэтых дзвюх культур. Але старажытнасці «лейкападобнікаў», прадстаўленыя такімі помнікамі, як могільнікі, да апошняга часу прыцягвалі асноўную ўвагу польскіх неалітолагаў. У выніку гэтага склалася ўяўленне, што культура лейкападобных кубкаў у развітым неаліце на тэрыторыі большай часткі Польшчы была амаль што адзінай.
    На ўсходзе нашай этнакультурнай вобласці недзе ў пачатку III тыс. да н. э. адбываецца заняпад волгаокскай ранненеалітычнай культуры, якую замяніла тут культура з ямачнаграбеньчатай керамікай. Валдайская культура працягвала існаваць і ў III тыс. да н. э.
    У познім неаліце, у апошняй чвэрці III — пачатку II тыс. да н. э., у вобласці культур з грабеньчатанакольчатапрачэрчанай керамікай адбыліся значныя змены. Скараціўся яе арэал, абмяжоўваючыся фактычна тэрыторыяй Беларусі і некаторымі суседнімі ' раёнамі. Пад націскам жывёлагадоўчага паўднёвага насельніцтва на Украіне практычна спыніла сваё існаванне днепраданецкая культура. У сваім усходнепалескім варыянце яна працягвала існаваць толькі на паўднёвым усходзе Беларусі, куды недзе на мяжы III і II тыс. пачалі пранікаць носьбіты сярэднедняпроўскай культуры. Іх націск на Беларускае Падняпроўе прывёў да перамяшчэння часткі насельніцтва верхнедняпроўскай культуры на суседняе Падзвінне і, магчыма, у вярхоўі Дняпра. Змяшанне ў сярэднім і часткова верхнім Падзвінні мясцовых позненарвенскіх, верхнедняпроўскіх культур і элементаў культуры шнуравой керамікі, якія з’явіліся тут пазней, прычынілася да складвання і развіцця паўночнабеларускай культуры.
    У заходняй Беларусі і ў паўднёвай Літве і ў познім неаліце працягвала існаваць нёманская культура, уступіўшы ў свой трэці (дабраборскі) этап развіцця. На помніках гэтага часу вядомы тыя ж крамянёвыя
    82
    тыпы прылад, што і на лысагорскім этапе, можна толькі адзначыць з’яўленне прышліфоўкі на сякучых прыладах, больш шырокае распаўсюджанне серпаватых нажоў, значнае змяшчэнне колькасці разцоў. Лысагорскія формы керамікі развіваліся і на дабраборскім этапе. Аднак у гаршках з’яўляюцца больш высокія венцы, у дамешках знікаюць раслінныя рэшткі, паверхні набываюць падгарызантальную штрыхоўку. Важнае месца ў арнаментах займаюць адбіткі тарцом лапаткі, краі венцаў аздабляюцца глыбокімі круглымі ямкамі.
    Матэрыял дабраборскіх помнікаў выяўляе ўплыў культуры шарападобных амфар і затым шнуравой керамікі. Гэтым, відаць, і было выклікана з’яўленне характэрных рыс трэцяга этапа нёманскай культуры.